Рашэнне аб правядзенні мерапрыемства менавіта ў нашай краіне было прынята кіраўнікамі дзяржаў ЕўрАзЭС. Такі форум адбудзецца ўпершыню. У ім прымуць удзел творчыя дэлегацыі і афіцыйныя прадстаўнікі з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Кыргызстан, Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Беларусь. У складзе дэлегацый — народныя ансамблі, харэаграфічныя і вакальныя групы, прадстаўнікі дзіцячых школ мастацтваў, музычныя калектывы і адзін шоу-балет.
Цырымоніі ўрачыстага адкрыцця і закрыцця фестывалю адбудуцца 14 і 16 мая і пройдуць у святочнай абстаноўцы ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі. А фестывальныя імпрэзы прызначаны на 15 мая і, па задуме арганізатараў, пройдуць у беларускіх рэгіёнах.
Так, дэлегацыя Таджыкістана наведае Брэстчыну, група з Кыргызстана накіруецца ў Полацк, творчая дэлегацыя расіян пабачыць Магілёўшчыну, а пасланцы Казахстана — Гродзеншчыну.
У першай палове дня ўсіх ўдзельнікаў форуму чакаюць экскурсіі па знакавых для Беларусі мясцінах і сустрэчы з гасціннымі гаспадарамі.А ўвечары госці парадуюць мясцовых жыхароў сваімі спевамі і танцамі. Чакаецца, што канцэрты адбудуцца адпаведна ў Міры, Асіповічах, Гродне і Полацку
С.А.