Упраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры разам з прэзідыумам Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры вызначылі пераможцаў: у намінацыі “Лепшая арганізацыя культуры камунальнай формы ўласнасці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь” — Сеніцкі цэнтр культуры аддзела культуры Мінскага райвыканкама; у намінацыі “Лепшы аддзел культуры раённага (гарадскога) выканаўчых камітэтаў па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму” — аддзел культуры Лепельскага райвыканкама ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама; у намінацыі “Лепшае ўпраўленне культуры абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму” — упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама; у намінацыі “Лепшая арганізацыя культуры рэспубліканскай формы ўласнасці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь” — Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Адзначаны таксама высокі ўзровень работы ў названым кірунку ва ўпраўленнях культуры Гродзенскага і Віцебскага аблвыканкамаў, у аддзелах культуры Нясвіжскага і Мазырскага райвыканкамаў, Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама, установе культуры “Цэнтр эстэтычнага выхавання “Маладзік” — школа мастацтваў № 3” аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама, Беларускай дзяржаўнай філармоніі і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Аўтабаза Мінкультуры”.