Ад кінаперасовак да кінатэатраў

№ 12 (880) 21.03.2009 - 27.03.2009 г

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі агляду-конкурсу сярод кінавідэапракатных арганізацый.

У намінацыі “Лепшая сельская кінавідэаўстаноўка” першая прэмія (1 мільён рублёў) прысуджана перасовачнай відэасістэме камунальнага кінавідовішчнага унітарнага прадпрыемства “Уздзенская райкінавідэасетка” Мінскай вобласці; другая (750 тысяч рублёў) — сельскай аўтавідэаперасоўцы кінавідэацэнтра аддзела культуры Ганцавіцкага райвыканкама Брэсцкай вобласці; трэцяя прэмія (500 тысяч рублёў) — відэаўстаноўцы вёскі Азёры камунальнага унітарнага кінавідовішчнага прадпрыемства “Гроднакінавідэасетка”.
Першай прэміяй (10 мільёнаў рублёў) у намінацыі “Лепшая раённая кінавідэапракатная арганізацыя” адзначана камунальнае кінавідовішчнае унітарнае прадпрыемства “КінаПрэстыж” Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці; другой прэміяй (7 мільёнаў рублёў) — кінавідовішчнае камунальнае унітарнае прадпрыемства “Уздзенская райкінавідэасетка” Мінскай вобласці; трэцяй (5 мільёнаў рублёў) — камунальнае унітарнае кінавідовішчнае прадпрыемства “Воранавакінавідэасетка” Гродзенскай вобласці.У намінацыі “Лепшы гарадскі кінатэатр” першая прэмія (10 мільёнаў рублёў) прысуджана Брэсцкаму гарадскому філіялу камунальнага унітарнага прадпрыемства “Брэстаблкінавідэапракат” — кінатэатру “Беларусь”; другая (7 мільёнаў рублёў) — кінатэатру “Кастрычнік” горада Гродна камунальнага унітарнага прадпрыемства “Гроднааблкінавідэапракат”; трэцяя прэмія (5 мільёнаў рублёў) — філіялу унітарнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама — Дому кіно.