Ку­па­лаў­скі бу­дзе жыць за­ўсё­ды

№ 28 (1571) 09.07.2022 - 15.07.2022 г

У канцы ліпеня Купалаўскі тэатр завяршае свой 102-і тэатральны сезон. Гэты год у жыцці тэатра быў напоўнены гастрольнымі турамі, новымі пастаноўкамі і бясконцымі рэпетыцыямі. Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава прыадкрыла перад намі кулісы і расказала пра тое, чым запомніўся гэты сезон.

— Во­ль­га Ва­лян­ці­наў­на, як вы мо­жа­це апі­саць ця­пе­раш­няе жыц­цё тэ­атра?

— Вя­до­ма, наш тэ­атр жы­ве і ды­хае твор­час­цю. Ця­пер мы пра­цу­ем ва ўзмоц­не­ным рэ­жы­ме, та­му што тру­па на да­дзе­ны мо­мант скла­да­ецца з 27 ча­ла­век. Гэ­та цяж­кі рытм, яко­га не бы­ло ні­ко­лі. У пра­цэ­се ра­бо­ты мы адолелі ве­лі­зар­ны пласт пра­цы, які па­ўстаў пе­рад на­мі. Бо да­вя­ло­ся ад­на­ўляць рэ­пер­ту­ар, і ў вы­ні­ку за па­ўта­ра го­да тру­па па­ста­ві­ла дзе­сяць спек­так­ляў. Вы­тры­маць та­кую на­груз­ку да­па­ма­га­юць род­ныя сце­ны тэ­атра, а так­са­ма яго ка­лек­тыў. У нас пла­на­ва­ла­ся ці­ка­вая прэ­м’е­ра, але, з-за да­во­лі шчы­ль­на­га гас­тро­ль­на­га гра­фі­ка, а так­са­ма каб па­ста­ноў­ка бы­ла бо­льш якас­най, мы пе­ра­нес­лі яе на ве­ра­сень. Ха­чу ска­заць, што ўсе акцё­ры — су­перма­лай­чы­ны, ня­гле­дзя­чы на та­кі ша­лё­ны тэмп, яны пра­цяг­ва­юць пра­ца­ваць у по­ўную сі­лу.

— Не сак­рэт, што пан­дэ­мія ака­за­ла не са­мае леп­шае ўздзе­янне на пра­цу тэ­атраў, і то­ль­кі апош­ні­мі ме­ся­ца­мі яны па­ча­лі актыў­на вяр­тац­ца да свай­го бы­ло­га пра­цоў­на­га рыт­му. Ці за­кра­ну­ла гэ­тая пра­бле­ма Ку­па­лаў­скі?

— Пад­час чар­го­вай хва­лі ко­ві­ду, на жаль, пе­ра­хва­рэ­ла ўся тру­па. Не­хта з нас тра­піў у шпі­таль, не­ка­то­рыя ля­чы­лі­ся до­ма. Уз­імку нам да­во­дзі­ла­ся на­ват ад­мя­няць спек­так­лі. Ка­ля ме­ся­ца мы ўсе хва­рэ­лі, а по­тым на­бра­лі­ся сіл і за­пра­сі­лі гле­да­чоў на спек­так­лі. Са­мае важ­нае, што лю­дзі пры­хо­дзі­лі ў тэатр. Ніх­то і не пад­умаў зда­ваць квіт­кі, та­му за­ла за­паў­ня­ла­ся з ліш­кам. Ма­быць, гэ­та раз­умен­не бы­ло вы­клі­ка­на тым, што бя­да кра­ну­ла амаль кож­на­га. Най­да­ра­жэй­шае, пра што мож­на рас­ка­заць, — пра пад­трым­ку з бо­ку лю­бых гле­да­чоў.

— Да­вай­це па­га­во­рым з ва­мі пра гас­тро­ль­нае жыц­цё тэ­атра. З 6 па 8 чэр­ве­ня ў рам­ках Дзён ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ў Рас­іі вы на­ве­да­лі Мас­кву. Як вас сус­трэ­ла рас­ійская пуб­лі­ка?

— Пад­арож­жа ў рам­ках Дзён ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ў Рас­іі бы­ло на­сы­ча­ным. За два дні мы ад­ыгра­лі спек­так­лі “Па­ў-
лін­ка” і “Жа­ні­ць­ба”. Гле­да­чы ку­па­лі нас у ава­цы­ях. Важ­на адзна­чыць, што на спек­так­лях бы­ла аб­са­лют­на роз­ная пуб­лі­ка. Та­му што “Па­ў-
лін­ка” — гэ­та не­смя­рот­ная кла­сі­ка, а “Жа­ні­ць­ба” — гэ­та па­ста­ноў­ка на­ша­га ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра Да­ні­іла Фі­лі­по­ві­ча, су­час­нае пра­чы­тан­не п’е­сы Мі­ка­лая Го­га­ля. Пры­емна ўра­зі­ла рэ­акцыя рас­ійскай пуб­лі­кі на аб­одва спек­так­лі, іх успры­ня­лі ў ад­но­ль­ка­вай ме­ры цёп­ла і за­хоп­ле­на. Без­умоў­на, та­кія гас­тро­лі ўма­цоў­ва­юць ста­сун­кі па­між кра­іна­мі, ро­бяць го­нар на­шай Бе­ла­ру­сі, і гэ­та ве­ль­мі важ­на раз­умець і пра­цяг­ваць та­кую пра­цу.

— У рам­ках фес­ты­ва­лю бе­ла­рус­кай пес­ні і па­эзіі ў Ма­ла­дзеч­не вы па­ка­за­лі зна­ка­мі­тую “Чор­ную пан­ну Ня­сві­жа”. Як ад­рэ­ага­ва­лі бе­ла­рус­кія гле­да­чы?

— “Чор­ная пан­на Ня­сві­жа” — на­ша не­смя­рот­ная кла­сі­ка ў па­ста­ноў­цы Ва­ле­рыя Мі­ка­ла­еві­ча Ра­еўска­га. Гэ­та за­слу­га тых ка­ры­фе­яў, якія ста­ялі ля вы­то­каў на­ша­га тэ­атра, за­слу­га вя­лі­кіх артыс­таў, якіх ужо, на жаль, ня­ма з на­мі, за­слу­га на­ша­га ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня. Гэ­тая па­ста­ноў­ка — зліц­цё дра­ма­тур­гіі, на­шай ку­ль­ту­ры і на­шых каш­тоў­нас­цей. А так­са­ма сін­тэз рэ­жы­сёр­скай і акцёр­скай пад­ачы.

Мы пра­цяг­ва­ем ня­стом­на пра­ца­ваць дзя­ку­ючы на­шым гле­да­чам. Вы­дат­на, ка­лі ця­бе пры­ма­юць і лю­бяць, як род­ных. Мы ўдзяч­ныя за тое, што пад­час гас­тро­ляў па га­ра­дах Бе­ла­ру­сі да нас ста­вяц­ца доб­ра­зыч­лі­ва і па­важ­лі­ва. У сваю чар­гу, мы вы­клад­ва­емся і існу­ём на сцэ­не на ўсе 200%. Але і ад­да­ча на­сто­ль­кі моц­ная, што яна дае яшчэ бо­льш на­тхнен­ня для твор­час­ці. Ве­лі­зар­ны дзя­куй кож­на­му, хто пры­хо­дзіць на на­шы спек­так­лі.

— Ка­лі па­ра­зва­жаць, то якім вы ба­чы­це ця­пе­раш­ня­га гле­да­ча Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра?

— Ма­гу ска­заць ад­но: гля­дач за­раз сап­раў­дны. Я ка­жу гэ­та, грун­ту­ючы­ся на сва­ім дос­ве­дзе, ка­лі зна­хо­джу­ся на сцэ­не і звяр­та­юся на­ўпрост да яго. Гля­дач стаў бо­льш шчы­рым, та­му што лю­дзі, якія пра­йшлі вы­пра­ба­ван­ні пэў­на­га кштал­ту, раз­уме­юць, што ёсць веч­ныя каш­тоў­нас­ці. Яны шчы­ра ў нас за­ці­каў­ле­ны, і гэ­та грэе ду­шу.

— У ся­рэ­дзі­не чэр­ве­ня ў тэ­атры пра­хо­дзіў чар­го­вы кас­тынг. Ці маг­лі б вы ска­заць не­ка­ль­кі слоў пра яго вы­ні­кі?

— Кас­тынг пра­йшоў вы­дат­на. Мы ад­абра­лі тых акцё­раў, у якіх бы­лі за­ці­каў­ле­ныя. Так, па­між інша­га, мы шу­ка­лі ста­лую ге­ра­іню. Спа­дзя­юся, яна на­рэш­це з’я­ві­ла­ся. Кас­тынг год­ны тым, што апош­нім ча­сам да нас пры­хо­дзяць вы­ключ­на пра­фе­сій­ныя акцё­ры. Як пра­ві­ла, мы вы­зна­ча­ем, што ка­лек­тыў мо­жа пра­па­на­ваць і што акцёр ці актры­са га­то­вы даць на­ўза­мен тэ­атру. Вя­до­ма, у на­шу тру­пу трап­ляе вы­ключ­на той ча­ла­век, які мае та­лент і ха­рыз­му. Трэ­ба вы­дат­на ва­ло­даць, ка­неш­не, бе­ла­рус­кай мо­вай і, як ні дзіў­на, быць не злым па на­ту­ры.

— А як скла­да­юцца ад­но­сі­ны ў ця­пе­раш­няй тру­пе?

— Не бу­дзем ад­маў­ляць той факт, што нас ве­ль­мі ма­ла, а аб’­ём пра­цы знач­ны. Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, у ка­лек­ты­ве скла­да­юцца вы­дат­ныя пра­цоў­ныя ад­но­сі­ны. На да­дзе­ным эта­пе ў нас ня­ма ча­су, каб па­сла­біц­ца і ад­па­чыць. Мы кож­ны дзень ня­стом­на рэ­пе­ці­ру­ем і імкнём­ся асво­іць но­вы ма­тэ­ры­ял. Дзя­ку­ючы ўза­ема­ра­зу­мен­ню ў нас скла­да­юцца вы­дат­ныя пра­цоў­ныя ад­но­сі­ны.

— У 2021 го­дзе вас пры­зна­чы­лі на па­са­ду мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка тэ­атра. Як вы ад­чу­ва­еце ся­бе ў но­вай ро­лі?

— Па ад­чу­ван­нях ска­жу так: увесь час уз­ні­ка­юць пы­тан­ні, якія па­тра­бу­юць ра­шэн­ня. Хо­чац­ца вы­кон­ваць сваю пра­цу якас­на і пад­трым­лі­ваць імідж тэ­атра. Гэ­та, у сваю чар­гу, па­тра­буе вя­лі­кіх фі­зіч­ных і эма­цый­ных рэ­сур­саў.

— У та­кі ня­прос­ты час усе мы ма­ем па­трэ­бу ў пад­трым­цы. Ці ёсць лю­дзі, якія га­то­вы да­па­маг­чы тэ­атру ў лю­бы час?

— Ма­гу ска­заць, што Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры на ча­ле з Ана­то­лі­ем Ме­чыс­ла­ва­ві­чам Мар­ке­ві­чам ро­біць для нас усё, каб наш тэ­атр доб­ра і якас­на пра­ца­ваў. Ка­лі ёсць не­абход­насць, звяр­та­юся з тым ці іншым пы­тан­нем да па­ва­жа­най Іры­ны Ула­дзі­мі­раў­ны Дры­гі і атрым­лі­ваю кан­су­ль­та­цыю ці да­па­мо­гу. На мой по­гляд, так і па­він­на быць, бо вы­ра­ша­юцца важ­ныя для раз­віц­ця ку­ль­ту­ры пра­бле­мы, у пры­ват­нас­ці, тыя, што да­ты­чаць Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра.

— Раз­ва­жа­ючы над тэ­май бу­ду­чы­ні Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра, якім вы яго ба­чы­це?

— Я за­ўсё­ды ка­за­ла і бу­ду ка­заць пра тое, што наш бе­ла­рус­кі скарб — На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр імя Янкі Ку­па­лы: жыў да нас 100 га­доў, жы­ве пад­час нас і бу­дзе жыць па­сля нас доў­гія га­ды. Па­куль у ча­ла­ве­ка бу­дзе па­трэ­ба ў ду­шэў­най ка­му­ні­ка­цыі, тэ­атр за­ўсё­ды за­ста­нец­ца та­кім. Пры­нам­сі, я што­сі­лы імкну­ся гэ­та ра­біць. Для та­го каб у Ку­па­лаў­скім за­ста­ва­ла­ся сап­раў­дная ду­ша на­ро­да.

У дзень на­ро­дзі­наў Янкі Ку­па­лы тэ­атр за­пра­шаў усіх ахвот­ных на твор­чы ве­чар. 7 лі­пе­ня ў го­нар 140-год­дзя пі­сь­мен­ні­ка про­йшоў спек­такль “Сніў­ся мне сон”. А ў но­вым се­зо­не Ку­па­лаў­скі за­пла­на­ваў ка­ля 3-4 прэ­м’ер, якія не аб­ыдуц­ца без бе­ла­рус­кай кла­сі­кі. Пад ка­нец ве­рас­ня рэ­жы­сёр Ва­лян­ці­на Ера­нь­ко­ва пла­нуе здзі­віць гле­да­чоў па­ста­ноў­кай “Га­ра­чае сэр­ца”.