Кра­яві­ды, бач­ныя на ад­лег­лас­ці

№ 26 (1569) 25.06.2022 - 01.06.2022 г

У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага праходзіць выстава карцін Пятра Шарыпы “Фарбы Радзімы”.

Пётр Шарыпа. "Нясвіж"

Пётр Ша­ры­па — май­стар пей­заж­на­га жы­ва­пі­су дру­гой па­ло­вы XX ста­год­дзя. Ён быў сяб­рам Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў. Вы­кла­даў у Рэ­спуб­лі­кан­скай шко­ле-інтэр­на­це па му­зы­цы і вы­яўлен­чым мас­тац­тве (ця­пер Гім­на­зія-ка­ледж мас­тац­тваў імя І. Ахрэм­чы­ка). На вы­ста­ве, пры­све­ча­най 80-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня мас­та­ка, па­ка­за­на ка­ля 80 кар­цін — пры­клад­на трэць яго спад­чы­ны.

Пад­рых­та­ва­ла вы­ста­ву да­чка і твор­чая па­сля­доў­ні­ца Пят­ра Ша­ры­пы Але­на, так­са­ма мас­тач­ка. “Амаль усе ра­бо­ты, якія тут па­ка­за­ныя, — з на­ша­га ся­мей­на­га збо­ру. Дзве — з Мас­тац­ка­га фон­ду: “Ста­рыя дрэ­вы” і “Брас­лаў­шчы­на”, — ка­жа Але­на Пят­роў­на. — Не­ка­то­рыя кар­ці­ны экс­па­ну­юцца ўпер­шы­ню. Я ўдзяч­ная за да­па­мо­гу Бе­ла­рус­ка­му са­юзу мас­та­коў і су­пра­цоў­ні­кам га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га. Вы­ста­вач­ная пра­сто­ра арга­ні­за­ва­ная ве­ль­мі ці­ка­ва: па ме­ры та­го як гля­дач пе­ра­мяш­ча­ецца па за­лах, пе­рад яго­ным по­зір­кам па­ўста­юць кра­яві­ды ў пер­спек­ты­ве, у не­ча­ка­ных ра­кур­сах”.

Пей­за­жы Пят­ра Ша­ры­пы рас­кры­ва­юцца, ні­бы­та 3D-вы­явы, ка­лі су­зі­раць іх на ад­лег­лас­ці. У твор­чым сты­лі мас­та­ка ад­чу­ва­юцца вя­лі­кая жы­ва­піс­ная ку­ль­ту­ра, тон­касць ма­люн­ка і ко­ле­ра­вай пе­рад­ачы. Ша­ры­па пра­цяг­ваў тра­ды­цыі рус­ка­га і бе­ла­рус­ка­га пей­заж­на­га жы­ва­пі­су, яму пад­аба­лі­ся Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля, Жу­коў­скі, Руш­чыц. Але ён па­йшоў да­лей і глы­бей за Руш­чы­ца ў на­прам­ку рэ­аліс­тыч­на­га пей­за­жа.

Адзін з час­тых ма­ты­ваў у твор­час­ці Пят­ра Ша­ры­пы — імклі­вая рач­ная плынь, вы­зва­ле­ная з ле­дзя­но­га па­ло­ну. “Та­та ве­ль­мі лю­біў зла­віць мо­мант та­яння сня­гоў, па­вод­ку, — успа­мі­нае Але­на Пят­роў­на. — Пры­швін на­зы­ваў гэ­тую па­ру “вяс­ной свят­ла”: ка­лі со­ней­ка ўжо да­сы­лае зям­лі цеп­лы­ню, але на­ўкол яшчэ ба­га­та сне­гу — ве­ль­мі свет­лыя, на­поў­не­ныя ззян­нем дні. І эцю­ды та­ты пра­сяк­ну­тыя вод­бліс­ка­мі со­нца, тры­умфам вяс­ны над зі­мой”.

Пётр Ша­ры­па шмат­кроць пры­язджаў пра­ца­ваць на сваю ма­лую ра­дзі­му — Аршан­шчы­ну, да ма­ці, якая жы­ла ў не­ка­ль­кіх кі­ла­мет­рах ад вёс­кі Араш­кі, дзе ён з’явіў­ся на свет. Род­ныя ля­сы, вё­сач­кі, азё­ры на­тхня­лі мас­та­ка ў юнац­тве і ста­лас­ці. У экс­па­зі­цыі вы­лу­ча­ецца “Раз­ві­тан­не з род­най вёс­кай” — вя­лі­кае жан­ра­вае па­лат­но, якое мае не­ка­ль­кі сэн­са­вых плас­тоў. У трох жа­но­чых воб­ра­зах твор­ца ўва­со­біў улас­ных ма­ці, жон­ку і да­чку. Сю­жэт, які чы­та­ецца ад­ра­зу, — ба­бу­ля раз­віт­ва­ецца з род­ны­мі, якія пры­язджа­лі на ле­та ад­па­чыць у вёс­цы. І за­ста­ецца сам-на­сам з ня­лёг­кі­мі ўспа­мі­на­мі, ста­ры­мі рэ­ча­мі, па­жоў­клы­мі фран­та­вы­мі ліс­та­мі. Ба­ць­ка мас­та­ка і яшчэ не­ка­ль­кі муж­чын з яго ро­ду за­гі­ну­лі на Вя­лі­кай Айчын­най вай­не. Іх по­ста­ці на архіў­ных фо­та­здым­ках вы­сту­па­юць з аб­ло­каў над га­ла­вой ба­бу­лі. А яе 16-га­до­вая ўнуч­ка ўжо ўгля­да­ецца шы­ро­ка рас­кры­ты­мі ва­чы­ма ў сваю бу­ду­чы­ню — у свет­лую далячынь.

Ня­ма­ла лет­ніх эцю­даў ство­ра­ныя ў ва­ко­лі­цах вёс­кі Чэ­хаў­шчы­на Ва­ло­жын­ска­га ра­ёна, у Івян­цы, ку­ды мас­так-на­стаў­нік ва­зіў на пра­кты­ку сва­іх вуч­няў. Пётр Ша­ры­па быў так­са­ма актыў­ным удзе­ль­ні­кам пле­нэ­раў, якія ла­дзі­лі­ся па ўсёй Бе­ла­ру­сі. У свае пей­за­жы ён арга­ніч­на ўклю­чаў архі­тэк­тур­ныя по­мні­кі По­ла­цка, Ня­сві­жа, Га­ль­ша­наў…

“Та­та пі­саў з на­ту­ры до­сыць хут­ка: звы­чай­на ён па­спя­ваў за­вяр­шыць пей­заж за тры-ча­ты­ры га­дзі­ны, — згад­вае да­чка мас­та­ка. — Спя­шаў­ся, бо кра­явід ні­ко­лі не бы­вае ста­тыч­ным: пра­плы­ва­юць аб­ло­кі, мя­ня­ецца асвет­ле­насць. Ён умеў вір­ту­озна пе­рад­аць свя­чэн­не і бяс­кон­цую змен­лі­васць не­ба. Па ма­іх ад­чу­ван­нях, з ця­гам ча­су яго пра­цы ачыс­ці­лі­ся ад улас­ці­ва­га мас­та­ку на­лё­ту смут­ку і ста­лі бо­льш ра­дас­ны­мі. Гэ­тай ра­дас­цю, уз­нёс­лас­цю, кве­цен­ню фар­баў я ха­це­ла падзя­ліц­ца з гле­да­ча­мі, ка­лі за­ду­ма­ла ба­ць­ка­ву вы­ста­ву”.

Святлана ІШЧАНКА