На кру­тых схі­лах Ра­да­гош­чы

№ 25 (1568) 18.06.2022 - 24.06.2022 г

Та­ла­ка ў мясц­інах Міц­ке­ві­ча
2022 год у нашай краіне абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Амаль кожныя выхадныя мы адпраўляемся ў вандроўку, якую прысвячаем вядомай гістарычнай асобе. І гэта не проста турыстычная вандроўка. Гаворка пра паходы, якія завершваюцца “суботнікамі ўпарадкавання”. Пра адзін з такіх суботнікаў, ужо адзінаццаты па ліку, які адбыўся 11 чэрвеня ў мясцінах нашага славутага паэта Адама Міцкевіча, мы і распавядзем. Але пачнём мы з хвілінкі гісторыі, без якой Радагошча не больш, чым адно з тысяч падобных гарадзішчаў, шчодра раскіданых па беларускай зямлі.

Гарадзішча ранняга жалезнага веку — гісторыка-культурная каштоўнасць. Фота Змітра Юркевіча


“ЗЯМ­ЛЯ НА­ВАГ­РУД­СКАЯ, КРАЮ МОЙ РОД­НЫ...”

Та­кі­мі сло­ва­мі па­чаў Ад­ам Міц­ке­віч сваю пер­шую, але не­да­пі­са­ную па­эму “Бу­ль­бы” (1818 год). Ка­лі “пе­ра­клас­ці” гэ­тыя сло­вы на мо­ву кар­таг­ра­фіі, то род­ны край па­эта, зям­ля яго­ных про­дкаў укла­да­ецца ў пра­сто­ру па­між Сло­ні­мам, На­ваг­рад­кам, Ка­рэ­лі­ча­мі, Мі­рам, Стоў­бца­мі, Слуц­кам, Ка­пы­лём, Ля­ха­ві­ча­мі і Ба­ра­на­ві­ча­мі, якія ў ча­сы ВКЛ ува­хо­дзі­лі ў межы На­ваг­руд­ска­га ва­явод­ства. Але бо­льш бліз­кі­мі па­эту бы­лі зем­лі Ба­ра­на­віч­чы­ны і су­сед­няй На­ваг­рад­чы­ны, дзе жы­лі ба­ць­кі па­эта. З Ра­да­гош­чай, а да­клад­ней ма­ёнткам Чом­браў (вя­до­мы з XVI ста­год­дзя), у ста мет­рах ад яко­га бы­ло тое га­ра­дзіш­ча, звя­за­на ма­ці па­эта Бар­ба­ра Ма­еўская, да­чка чом­браў­ска­га ака­но­ма. Пэў­на, тут ад­бы­ло­ся яе зна­ёмства з Мі­ка­ла­ем Міц­ке­ві­чам (ба­ць­кам па­эта). І ве­ль­мі ве­ра­год­на, што ме­на­ві­та ў Чом­бра­ве яны згу­ля­лі сваё вя­сел­ле. Бо ў тра­ды­цы­ях та­го ча­су браць шлю­бы ў па­ра­фіі, ад­куль па­хо­дзі­ла ня­вес­та. Ка­лі ж на­ра­дзіў­ся Ад­ам (а ці не ад­бы­ло­ся і гэ­та ў Чом­бра­ве?), то ме­на­ві­та гас­па­ды­ня ма­ёнтка Анэ­ля Вуз­лоў­ская, ста­ла яго хрос­най ма­ці. Хрос­ным жа стаў Ад­ам Бер­нард Аб­ухо­віч, сяб­ра Вуз­лоў­скіх і па­трон Міц­ке­ві­чаў. Бы­ло б дзіў­на, ка­лі б ма­лы Ад­ась ні­ко­лі не па­бы­ваў у ма­ёнтку сва­ёй хрос­най, які зна­хо­дзіў­ся аку­рат па­ся­рэ­дзі­не шля­ху з За­вос­ся ў На­ваг­ра­дак. Ад­сюль і дум­ка, што пэў­на не раз ён мог па­бы­ваць і на га­ра­дзіш­чы, якое і сён­ня, дзя­ку­ючы за­хап­ля­ль­ным кра­яві­дам, па­кі­дае моц­нае ўра­жан­не. Што ўжо ка­заць пра ча­сы мі­ну­лыя, ка­лі ад­усюль бы­лі чут­ны ся­лян­скія спе­вы, а шлях­та зво­дзі­ла па­між са­бой ра­хун­кі ў на­ездах. Адзін з якіх, чом­браў­скі, быў па­кла­дзе­ны ў сю­жэт­ную лі­нію па­эмы Ад­ама Міц­ке­ві­ча “Пан Та­дэ­вуш”. Зды­ма­лі ў Чом­бра­ве ў 1928 го­дзе і ад­на­ймен­ны фі­льм, у кад­рах яко­га з’яві­лі­ся не то­ль­кі кра­яві­ды, але і мясц­овыя жы­ха­ры, якія сыг­ра­лі ро­лі сва­іх про­дкаў (ся­лян і шлях­ты). Што ж да­ты­чыц­ца ста­ра­жыт­най гіс­то­рыі га­ра­дзіш­ча, то яна не менш ці­ка­вая. Але, каб не па­ўта­рац­ца, на­га­да­ем, што апі­са­ная яна ў ад­ным з ня­даў­ніх ну­ма­роў “К” (гл. № 22, 2022).

МА­РЫ-МА­РЫ...

Пер­шыя дум­кі аб тым, каб пра­вес­ці та­ла­ку на “га­ры Міц­ке­ві­ча” (так га­ра­дзіш­ча на Ра­да­гош­чы ча­сам на­зы­ва­юць мясц­овыя жы­ха­ры), з’яві­лі­ся ў нас год та­му. Але лю­бая ідэя, як вя­до­ма, па­він­на вы­спець. А та­ла­ка на Ра­да­гош­чы, уліч­ва­ючы аб’ём пра­цы, сап­раў­ды па­він­на стаць гран­ды­ёзнай. Га­ра­дзіш­ча, якое мае не­ма­лую плош­чу (са­ма пля­цоў­ка пры­клад­на 50х80 мет­раў плюс ма­гут­ныя схі­лы), шчы­ль­на, як час­та­ко­лам, за­рос­ла кус­тоў­ем. Ра­ней, як ка­жуць мясц­овыя жы­ха­ры і як вя­до­ма з пуб­лі­ка­цый у СМІ, га­ра­дзіш­ча да­гля­да­ла­ся. Ла­дзі­лі­ся тут свя­ты і рас­коп­кі. Але ж усё гэ­та бы­ло ка­лі­сь­ці. І тра­ды­цыю трэ­ба ўзна­віць.

УВА­САБ­ЛЕН­НЕ ІДЭІ

З пра­па­но­вай пра­вес­ці су­мес­ны суб­отнік на Ра­да­гош­чы мы звяр­ну­лі­ся да на­ча­ль­ні­ка адзе­ла ку­ль­ту­ры На­ваг­руд­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ма­ры­ны Ша­ба­но­віч. Кі­раў­ніц­тва ра­ёна на­шу пра­па­но­ву ўхва­лі­ла, бо, як вя­до­ма, гэ­ты аб’ект мае ста­тус гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці (3 ка­тэ­го­рыя). Але ці мож­на бы­ло пад­умаць, што ідэя пе­ра­рас­це ў дзею, якая з’яднае вы­сіл­кі дзя­сят­каў на­ваг­руд­чан, “уз­бро­еных” роз­ны­мі тэх­ніч­ны­мі пры­ла­да­мі і цяж­кай тэх­ні­кай? Вя­до­ма ж, не. Да­ве­даў­шы­ся пра ідэю суб­отні­ка, на да­па­мо­гу ад­дзе­лу ку­ль­ту­ры На­ваг­руд­ска­га рай­вы­кан­ка­ма пры­йшлі прад­стаў­ні­кі іншых ўста­ноў, арга­ні­за­цый і прад­пры­емстваў ра­ёна. Пля­чом да пля­ча на кру­тых схі­лах Ра­да­гош­чы пра­ца­ва­лі спе­цы­яліс­ты ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры, уста­ноў ку­ль­ту­ры і прад­стаў­ні­кі іншых арга­ні­за­цый: На­ваг­руд­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры i на­род­най твор­час­ці, На­ваг­руд­скай ра­ённай бiб­лi­ятэ­кi, Ва­леў­ска­га сель­вы­кан­ка­ма на ча­ле са стар­шы­нёй Дзміт­ры­ем Пi­ва­вар­чы­кам, СРДУП “Свi­цязь”, элек­тра­се­так, ра­ённа­га мiж­га­лi­но­ва­га цэн­тра па за­бес­пя­чэн­ні дзей­нас­ці бю­джэт­ных уста­ноў i дзяр­жаў­ных орга­наў. Агу­лам бо­льш за 30 ча­ла­век. Кі­раў­ніц­твам прад­пры­емстваў і арга­ні­за­цый для пра­вя­дзен­ня суб­отні­ка бы­ло прад­астаў­ле­на не­ка­ль­кі адзі­нак тэх­ні­кі — трак­та­ры з пры­чэ­па­мі. “Спра­ва гэ­та важ­ная, пра­ві­ль­ная і па­трэб­ная ўсім, не то­ль­кі на­ваг­руд­ча­нам”, — адзна­чыў у раз­мо­ве на­мес­нік стар­шы­ні На­ваг­руд­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Яўге­ній Баж­ко, дзя­ку­ючы да­па­мо­зе яко­га ў тым лі­ку та­ла­ка і ад­бы­ла­ся.

Удзельнікі талакі на Радагошчы. Фота Змітра Юркевіча.

Па­ча­так та­ла­кі быў аб­веш­ча­ны на 10 га­дзін ра­ні­цы, але фак­тыч­на яна па­ча­ла­ся на га­дзі­ну ра­ней. Та­му, ка­лі наш мін­скі дэ­сант да­браў­ся да Ра­да­гош­чы, за­пла­на­ва­нае на пер­шы суб­отнік ужо бы­ло амаль за­вер­ша­на. Тым не менш пра­ца для двух ура­джэн­цаў Ба­ра­на­віч­чы­ны і сён­няш­ніх жы­ха­роў ста­лі­цы — гіс­то­ры­ка і ва­лан­цё­ра Іллі Чар­няў­ска­га і аўта­ра гэ­тых рад­коў — знай­шла­ся. Пад­час ка­рот­кіх ад­па­чын­каў мне ўда­ло­ся па­ра­змаў­ляць з ты­мі, хто да­па­мог арга­ні­за­ваць гэ­тую та­ла­ку і хто браў у ёй не­пас­рэд­ны ўдзел. Зра­зу­ме­ла, што не ўсе да­ска­на­ла ве­да­лі гіс­то­рыю Ра­да­гош­чы, але ўсе раз­уме­лі важ­насць мо­ман­ту. Мо­ман­ту, з яко­га па­ча­ло­ся вяр­тан­не гэ­та­му мес­цу бы­лой ве­лі­чы. Ура­зіў мя­не яшчэ глы­бо­кі мясц­овы па­тры­ятызм. Бо для мно­гіх удзе­ль­ні­каў та­ла­кі вёс­кі Ва­леў­ка і Ра­да­гош­ча — род­ныя мясц­іны. Та­му вы­йсці на суб­отнік у вы­хад­ны дзень (і на­ват у час вод­пус­ку) ста­ла спра­вай го­на­ру. Ад стар­шы­ні Ва­леў­ска­га сель­вы­кан­ка­ма Дзміт­рыя Пі­ва­вар­чы­ка да­ве­даў­ся я пра ака­ліч­нас­ці рэ­стаў­ра­цыі кап­лі­цы, ка­ля якой знай­шлі апош­ні спа­чын сва­які гас­па­да­роў чом­браў­скай ся­дзі­бы. У 2019 го­дзе кап­лі­ца бы­ла ад­ноў­ле­ная. І важ­ную ро­лю ў гэ­тым пра­цэ­се ад­ыграў сён­няш­ні мі­ністр ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лій Мар­ке­віч, які ў той час за­ймаў па­са­ду стар­шы­ні На­ваг­руд­ска­га рай­вы­кан­ка­ма.

Удзельнікі талакі на Радагошчы. Фота Змітра Юркевіча.


ПА­ЧА­ТАК ПА­КЛА­ДЗЕ­НЫ. ПРА­ЦЯГ БУ­ДЗЕ

За­вяр­шы­ла­ся та­ла­ка ў га­дзі­ну дня. Тэх­ні­ка вы­вез­ла га­ру пе­ра­мо­жа­на­га гал­ля. Удзе­ль­ні­кі ме­рап­ры­емства па­ча­лі раз’язджац­ца па да­мах. Але мы за­ста­лі­ся, каб аб­мер­ка­ваць з на­ча­ль­ні­кам адзе­ла ку­ль­ту­ры На­ваг­руд­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ма­ры­най Ша­ба­но­віч вы­ні­кі і маг­чы­мыя пла­ны на бу­ду­чы­ню. Хоць аб’ём вы­ка­на­ных прац ураж­ваў, але вяр­тац­ца на га­ра­дзіш­ча трэ­ба бу­дзе яшчэ не раз (пі­шу­чы гэ­тыя рад­кі, я за­ду­маў­ся: а ча­му б не арга­ні­за­ваць на Ра­да­гош­чы ва­лан­цёр­скі лет­нік?). А яшчэ на­ра­дзі­ла­ся ідэя ўста­ля­ваць ка­ля бы­лой ся­дзі­бы інфар­ма­цый­ны стэнд, каб ту­рыс­ты-мі­на­кі маг­лі да­ве­дац­ца і пра гіс­то­рыю ма­ёнтка, і пра су­вязь яго з па­эта­мі Ад­амам Міц­ке­ві­чам, Янам Ча­чо­там і зна­ка­мі­тым фа­тог­ра­фам Янам Бул­га­кам. Адзін стэнд ужо ўста­ля­ва­ны ка­ля зга­да­най кап­лі­цы, але на ім не ха­пае ілюс­тра­цый і інфар­ма­цыя пад­адзе­ная ў ве­ль­мі сціс­лай фор­ме. А сты­му­лам па­спя­шац­ца з ува­саб­лен­нем ідэй з’яўля­ецца тое, што сле­дам за юбі­ле­ямі Яна Ча­чо­та і Та­ма­ша За­на (2021 год), Ігна­та Да­мей­кі (сё­ле­та) кро­чыць юбі­лей са­мо­га Ад­ама Міц­ке­ві­ча. У 2023-м споў­ніц­ца 225 га­доў з дня на­ра­джэн­ня вя­лі­ка­га бе­ла­рус­ка­га па­эта!

На­пры­кан­цы мне б ха­це­ла­ся вы­ка­заць сло­вы шчы­рай удзяч­нас­ці ўсім, хто да­па­мог арга­ні­за­ваць і пра­вес­ці гэ­тую та­ла­ку, — на­мес­ні­ку стар­шы­ні На­ваг­руд­ска­га рай­вы­кан­ка­ма і на­ча­ль­ні­ку ўпраў­лен­ня сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня Яўге­нію Баж­ко, на­ча­ль­ні­ку ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры На­ваг­руд­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ма­ры­не Ша­ба­но­віч, стар­шы­ні Ва­леў­ска­га сель­вы­кан­ка­ма Дзміт­рыю Пі­ва­вар­чы­ку. А так­са­ма вя­лі­кая падзя­ка ўсім тым, хто ў гэ­ты дзень да­лу­чыў­ся да та­ла­кі!

За­пра­ша­ем на­шых чы­та­чоў да­лу­чыц­ца да чар­го­вай та­ла­кі на Ра­да­гош­чы, анонс якой мы аб­авяз­ко­ва раз­мес­цім за­га­дзя!

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар