Які лёс ча­кае ка­мень Ад­ама Міц­ке­ві­ча?

№ 21 (1564) 21.05.2022 - 27.05.2022 г

У маі 2020 года ў беларускіх і замежных СМІ з’явілася сенсацыйная навіна. У старым закінутым склепе ў вёсцы Студзёнкі, што ў Нясвіжскім раёне, мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч адшукаў камень, на якім быў высечаны польскамоўны надпіс “Ева рай страціла, ты яго, пані, уваскрэсіла. Міцкевіч”. Знаходка выклікала бурлівыя абмеркаванні ў сеціве і нават сур’ёзныя спрэчкі, бо нехта палічыў, што краязнаўца займаецца містыфікацыяй. Некалькі тыдняў пра далейшы лёс каменнага аўтографа Адама Міцкевіча “думала ўся Беларусь”. А потым аб ім проста забыліся. Наша газета пісала пра гэты артэфакт. І сёння прыйшоў час абагульніць вядомае і пайсці далей.

ЯК УСЁ ПА­ЧА­ЛО­СЯ

1 мая 2020 го­да Аляк­сандр Аб­ра­мо­віч апуб­лі­ка­ваў у са­цы­яль­ных сет­ках не­ка­ль­кі фа­таг­ра­фій з мес­ца падзей. Да здым­каў кра­язнаў­ца да­даў про­сь­бу да­па­маг­чы рас­чы­таць над­піс на ка­ме­ні. У вы­ні­ку аб­мер­ка­ван­ня ста­ла зра­зу­ме­ла, што га­вор­ка вя­дзец­ца пра сап­раў­днае ад­крыц­цё, бо звя­за­на зна­ход­ка са сла­ву­тым па­этам, на­шым зем­ля­ком Ад­амам Міц­ке­ві­чам. А тое, што гэ­та не міс­ты­фі­ка­цыя кра­язнаў­цы, па­цвер­дзі­лі лі­та­ра­тур­ныя кры­ні­цы.

Да­лей­шае рас­сле­да­ван­не па­ка­за­ла, што ка­мень гэ­ты з’явіў­ся ў Сту­дзён­ках яшчэ ў ХІХ ста­год­дзі, аб чым згад­ва­ла­ся ў кні­зе “Pologne, Russie, Siberie: Joseph Kalinowski”. Бы­ла яна пры­све­ча­на бы­ло­му афі­цэ­ру, інжы­не­ру, па­ўстан­цу, на­стаў­ні­ку Юза­фу Ка­лі­ноў­ска­му, які ў 1877 го­дзе ўсту­піў у ма­нас­кі ордэн кар­ме­лі­таў і пры­няў імя Ра­фал (у 1991 го­дзе быў ка­на­ні­за­ва­ны). У кні­зе, па­між інша­га, сцвяр­джа­ла­ся, што ў свой час Ад­ам Міц­ке­віч па­бы­ваў у Сту­дзён­ках і па­кі­нуў у аль­бо­ме гас­па­ды­ні за­піс: “Ева рай стра­ці­ла, ты яго, пані, ства­ры­ла”. Па­зней гэ­ты за­піс быў вы­се­ча­ны на ка­ме­ні, які ста­яў у са­дзе, пры да­ро­зе да кап­лі­цы. У той жа кні­зе сцвяр­джа­ла­ся, што ві­зіт у Сту­дзён­кі па­кі­нуў та­кое моц­нае ўра­жан­не ў Міц­ке­ві­ча, што ён ўвёў яе краявіды як мі­зан­сцэ­ну ў сваю па­эму “Пан Та­дэ­вуш” (дзеі якой раз­гор­тва­юцца па­між сён­няш­ні­мі Ба­ра­на­ві­ча­мі і На­ваг­руд­кам). Па­зней гэ­тыя звес­ткі не раз пе­рад­ру­коў­ва­лі­ся, але па-за меж­амі на­шай кра­іны. Пэў­на, ка­лі б не зна­ход­ка ка­ме­ня, ніх­то на тыя ўспа­мі­ны не звяр­нуў бы ўва­гі.

ЯКІМ БУ­ДЗЕ ПРА­ЦЯГ?

Як то­ль­кі рэ­ха гіс­та­рыч­ных ба­та­лій сціх­ла, на­ра­дзі­ла­ся пы­тан­не: а што да­лей ра­біць з артэ­фак­там? У маі 2020 го­да Аляк­сандр Аб­ра­мо­віч да­слаў на ад­рас Ня­свіж­ска­га рай­вы­кан­ка­ма ліст, у якім пра­сіў “раз­гле­дзець пы­тан­не над­ання ста­ту­су гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці вы­яўле­на­му ў вёс­цы Сту­дзён­кі ка­ме­ня з вы­слоў­ем па­эта Ад­ама Міц­ке­ві­ча і вяс­ко­вай са­жал­кай і дрэ­ва­мі, што ўва­хо­дзі­лі ў бы­лы ся­дзіб­ны ком­плекс і звя­за­ныя з вы­дат­ны­мі гіс­та­рыч­ны­мі дзея­ча­мі”. Не­ўза­ба­ве пры­йшоў ад­каз, з яко­га вы­ні­ка­ла, што на-
д­анне ста­ту­су гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці ка­тэ­го­рыі “3” (рэ­гі­яна­ль­на­га зна­чэн­ня) ад­но­сіц­ца да кам­пе­тэн­цыі аб­лвы­кан­ка­маў і Мін­ска­га гар­вы­кан­ка­ма. Пра­па­но­ву на­кі­ра­ва­лі ў Мін­скі аб­лвы­кан­кам для раз­гля­ду на аб­лас­ной ра­дзе па пы­тан­нях ахо­вы гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны.

Па­куль у Мін­ску вы­ра­ша­ла­ся і вы­ра­ша­ецца пы­тан­не над­ання ста­ту­су, ад­бы­лі­ся пе­ра­ме­ны ў Сту­дзён­цы. Аляк­сандр Аб­ра­мо­віч атры­маў ад гас­па­да­роў ава­рый­на­га скле­па да­звол за­браць ад­туль ка­мень. І ў маі 2021 го­да ад­бы­ла­ся су­мес­ная та­ла­ка, у якой бра­лі ўдзел жы­ха­ры Сту­дзё­нак, ва­лан­цё­ры Арт-су­пол­кі імя Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на і, вя­до­ма ж, жур­на­ліс­ты га­зе­ты “Ку­ль­ту­ра”. У вы­ні­ку та­ла­кі ка­мень Міц­ке­ві­ча ва­гой не­ка­ль­кі сот кі­лаг­ра­маў вы­цяг­ну­лі са скле­па, і ён “зноў уба­чыў со­нца”. Аб чым мы так­са­ма зга­да­лі на ста­рон­ках “К” (гл. № 18, 2021). Па­зней ён быў да­стаў­ле­ны на пад­во­рак спа­да­ра Аб­ра­мо­ві­ча, дзе цяр­плі­ва ча­кае вы­ра­шэн­ня свай­го лё­су.

На дум­ку сён­няш­ня­га апе­ку­на ка­ме­ня Аляк­сан­дра Аб­ра­мо­ві­ча і жы­ха­роў Сту­дзён­кі, з які­мі нам уда­ло­ся па­ра­змаў­ляць, най­леп­шым ра­шэн­нем бы­ло б зра­біць на бе­ра­зе са­жал­кі зем­ля­ны на­сып (кур­ган­чык), уста­ля­ваць ка­мень і па­ста­віць не­вя­ліч­кую аль­тан­ку, каб пры­крыць яго ад не­па­га­дзі. На вя­лі­кі жаль, ад бы­ло­га сту­дзён­каў­ска­га ха­рас­тва то­ль­кі і за­ста­ло­ся, што са­жал­ка, час­тко­ва аб­са­джа­ная ста­ры­мі ясе­ня­мі і ве­ка­вым бэ­зам. Усё астат­няе — ся­дзі­ба, парк, сад, кап­лі­ца-па­ха­ва­ль­ня і ма­ле­нь­кія мо­гіл­кі ва­кол яе — да­ўно па­йшло ў ня­быт. Та­му так важ­на для мясц­овых жы­ха­роў за­ха­ваць тое ма­лое, што аца­ле­ла.

З ГІС­ТО­РЫІ СТУ­ДЗЁ­НАК

Пэў­на, у чы­та­ча ўзнік­лі пы­тан­ні, што гэ­та за Сту­дзён­кі та­кія, хто тыя Ка­лі­ноў­скія і якое да­чы­нен­не яны ма­юць да вёс­кі і зной­дзе­на­га ка­ме­ня. Вя­до­мая гэ­тая вё­сач­ка з XVI ста­год­дзя. У 1650-м яе гас­па­да­ром ста­но­віц­ца род Ра­дзі­ві­лаў. На­пры­кан­цы XVIII ста­год­дзя Сту­дзён­кі на­ле­жа­лі афі­цэ­ру ра­дзі­ві­лаў­скай мі­лі­цыі Ігна­ту Ма­раў­ска­му, які ажа­ніў­ся з ма­лод­шай сяс­трой Ка­ра­ля Ра­дзі­ві­ла “Пане Ка­хан­ку” Тэ­афі­ляй. Па­сля смер­ці му­жа Тэ­афі­ля вы­йшла за­муж за Яна Раз­ва­доў­ска­га, рот­міс­тра ка­ва­ле­рыі лі­тоў­ска­га вой­ска. Не­ўза­ба­ве па­сля шлю­бу, у 1807 го­дзе, Тэ­афі­ля па­мер­ла. А праз не­йкі час Раз­ва­доў­скі бя­рэ дру­гі шлюб — з Ма­ры­яй Ван­грод­скай (ме­на­ві­та ў гэ­ты пе­ры­яд Міц­ке­віч мог па­бы­ваць у Сту­дзён­ках, хоць да сён­няш­ня­га дня гэ­ты ві­зіт да­ку­мен­та­ль­на не па­цвер­джа­ны). У 1833 го­дзе іх да­чка Са­фія вы­йшла за­муж за па­руч­ні­ка Андрэя Гру­шэц­ка­га, два­ра­ні­на Ма­гі­лёў­скай гу­бер­ні. А ў 1857 го­дзе да­чка Андрэя Ма­рыя Гру­шэц­кая па­бра­ла­ся шлю­бам з Вік­та­рам Ка­лі­ноў­скім (1833—1880), ста­рэй­шым бра­там зга­да­на­га вы­шэй Ра­фа­ла.

Андрэй Ка­лі­ноў­скі (1805—1878), ба­ць­ка Вік­та­ра, быў асо­бай вя­до­май. Спяр­ша на­стаў­ні­чаў у ві­лен­скай гім­на­зіі. По­тым пе­ра­йшоў на пра­цу ў Ві­лен­скі шля­хец­кі інсты­тут, вя­до­мы сва­імі вы­ха­ван­ца­мі (пры­кла­дам, там ву­чыў­ся кам­па­зі­тар Мі­хал Груш­віц­кі, пра яко­га мы не раз пі­са­лі), а яшчэ па­зней стаў ды­рэк­та­рам гэ­та­га інсты­ту­та. Андрэй Ка­лі­ноў­скі быў жа­на­ты трой­чы. Апош­няй яго жон­кай ста­ла Са­фія Пут­ка­мер, ба­ць­ка­мі якой бы­лі граф Ваў­ры­нец Пут­ка­мер і… Ма­ры­ля Ве­раш­ча­ка (пер­шае вя­лі­кае і на­праў­ду ня­шчас­нае ка­хан­не Ад­ама Міц­ке­ві­ча).

НЯ­ЎДА­ЛЫЯ ЗА­ЛЁ­ТЫ ПА­ЭТА

Ба­ць­ка­мі Ма­ры­лі бы­лі Антон Ве­раш­ча­ка, мар­ша­лак шлях­ты на­ваг­рад­ска­га па­ве­та, і Фран­ціш­ка Анцу­та, да­чка бе­рас­цей­ска­га зем­ска­га суд­дзі (і цёт­ка Ігна­та Да­мей­кі).То-бок Ма­ры­ля бы­ла з “ясна­вя­ль­мож­ных”. Та­му за­ва­яваць яе сэр­ца Ад­ам змог, але за­клю­чыць шлюб з ёй у “ху­да­род­на­га шлях­ці­ча” шан­саў не бы­ло. На­га­даю, што ба­ць­ка Ад­ама Міц­ке­ві­ча, які гас­па­да­рыў у За­вос­сі, не меў ні­вод­на­га пры­гон­на­га. Гэ­тая гіс­то­рыя цал­кам маг­ла лег­чы ў кан­ву па­эмы Ад­ама Міц­ке­ві­ча “Пан Та­дэ­вуш”, у якой усё па­ча­ло­ся ме­на­ві­та з ня­ўда­лых за­лё­таў “ху­да­род­на­га” да “ясна­вя­ль­мож­най”.

У Ту­га­на­ві­чах і Бо­ль­це­ні­ках, дзе раз­гор­тваў­ся ра­ман Ад­ама і Ма­ры­лі, бы­лі свае па­мят­ныя ка­мя­ні, якія лі­чы­лі­ся мес­цам спат­кан­няў за­ка­ха­ных. У Бо­ль­це­ні­ках та­кі ка­мень за­ха­ваў­ся. На ім вы­се­ча­ны крыж, які па­кі­нуў або Ад­ам, або Ма­ры­ля. Ці за­ха­ваў­ся ту­га­на­віц­кі ка­мень, не­вя­до­ма, але ўба­чыць, як ён вы­гля­даў, мож­на на аква­рэ­лі На­па­ле­она Орды.

Да­рэ­чы, пра Ту­га­на­ві­чы. Не так да­ўно сла­ву­тая аль­тан­ка са ста­рых рас­кі­дзіс­тых лі­па­вых дрэ­ваў не­паз­на­ва­ль­на змя­ні­ла сваё аб­ліч­ча. Не­ка­ль­кі з тых дрэ­ваў, якія па­мя­та­лі па­ся­джэн­ні фі­ла­ма­таў і шэпт за­ка­ха­ных ма­ла­дзё­наў, бы­лі спі­ла­ва­ныя. Та­му спя­шай­це­ся ўба­чыць тое, што яшчэ за­ста­ло­ся.

ЗАМЕСТ КРОПКІ

Як нам не­ка­ль­кі дзён та­му па­ве­да­міў Аляк­сандр Аб­ра­мо­віч, у чэр­ве­ні пы­тан­не над­ання ста­ту­су гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці ка­ме­ню Міц­ке­ві­ча мо­жа быць вы­ра­ша­на кан­чат­ко­ва. Зна­чыць, пра­цяг бу­дзе.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар