Пад вет­ра­зем — да брас­лаў­скай ла­ван­ды

№ 24 (1567) 11.06.2022 - 17.06.2022 г

Гэтым летам турысты, якія будуць адпачываць на возеры Багінскае, што на Браслаўшчыне, змогуць убачыць незнаёмай канструкцыі судна, што імчыць кудысьці пад белым ветразем. Здзіўляцца не выпадае: там пройдуць здымкі новай стужкі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Прычым стужкі не ігравой, а дакументальнай: падарожжа на парусніку будзе не пастановачным, а сапраўдным. І яго маршрут пройдзе не толькі паміж геаграфічнымі пунктамі, але таксама і скрозь вякі ды нават цывілізацыі.

Алесь Лось вырабляе старадаўні музычны інструмент


АД­КУЛЬ КЕ­ЛЬЦ­КІ ПОРТ ПАД БРАС­ЛА­ВАМ?

Алесь Лось не то­ль­кі аўта­ры­тэт­ны этног­раф, мас­так, му­зы­ка, гас­па­дар агра­ся­дзі­бы… Ён яшчэ і ня­ўрым­слі­вы ван­дроў­нік — што на­зы­ва­ецца, па жыц­ці. Ме­на­ві­та та­му да­след­чык здат­ны зна­хо­дзіць у на­шай кра­іне тыя “бе­лыя пля­мы”, якія за­ста­лі­ся па-за ўва­гай усіх гео­гра­фаў. Про­стую на­зі­ра­ль­насць тут да­паў­няе ку­ль­ту­ра­ла­гіч­ная эру­ды­ра­ва­насць, а так­са­ма інтэ­лек­ту­аль­ная ад­ва­га, якая да­зва­ляе вы­соў­ваць са­мыя не­ча­ка­ныя гі­по­тэ­зы.

Гэ­тым раз­ам да­след­чык са зды­мач­най гру­пай вы­пра­віц­ца на азёр­ную вы­спу, ку­ды рэ­дка сту­пае на­га ча­ла­ве­ка. Не­ка­лі, шмат га­доў та­му, Алесь Лось там ужо па­бы­ваў — і яму пад­ало­ся, што ся­род бе­ла­рус­кіх лан­дшаф­таў ён знай­шоў сля­ды ста­ра­даў­ня­га по­рту і ка­піш­ча. З та­го ча­су ўвесь час кар­це­ла вяр­нуц­ца, каб спраў­дзіць зда­гад­кі.

— На той вы­спе надзвы­чай ці­ка­выя рэ­лік­та­выя кра­яві­ды, — рас­па­вя­дае Алесь Лось. — Мне пад­аец­ца, яны не­як звя­за­ныя з ку­ль­там грэц­кай ба­гі­ні Эры­го­ны. Як ён па­тра­піў у на­шыя мясц­іны? Раз­ам з ке­ль­та­мі, якія ў да­гіс­та­рыч­ныя ча­сы па­кі­ну­лі тут свой след.

Ке­ль­ты, вы­спа, Эры­го­на… Па­га­дзі­це­ся, гэ­та гу­чыць ні­бы сю­жэт фэн­тэ­зі. Ад­нак да­след­чык ста­віц­ца да сва­іх тэ­орый на по­ўным сур’ёзе. Па­га­тоў яны пад­ма­ца­ва­ныя дос­ве­дам. Вось ужо не пер­шае дзе­ся­ці­год­дзе Алесь Лось імкнец­ца раз­гле­дзець у бе­ла­рус­кіх кра­яві­дах ледзь пры­кмет­ныя ад­ме­ці­ны бы­лых цы­ві­лі­за­цый.

Азёр­ныя вы­спы ці­ка­вяць яго асаб­лі­ва. На дум­ку этног­ра­фа, у тую эпо­ху, ка­лі рэ­кі і азё­ры бы­лі га­лоў­ны­мі шля­ха­мі ка­му­ні­ка­цый, астра­вы пе­ра­ўтва­ра­лі­ся ў сво­еа­саб­лі­выя “пун­кты пры­да­рож­на­га сэр­ві­су”: там пад­арож­нік мог бяс­печ­на за­но­чыць, пад’есці — і за­пла­ціць “да­рож­ны пад­атак” та­му пле­ме­ні, якое гэ­тыя мясц­іны кан­тра­ля­ва­ла. Па­сту­по­ва та­кія мясц­іны за­паў­ня­лі­ся і аб’екта­мі сак­ра­ль­на­га змес­ту: ка­піш­ча­мі, кур­га­на­мі і на­ват, як мяр­куе Алесь Лось, ста­ра­даў­ні­мі аб­сер­ва­то­ры­ямі.

На вы­спе воз­ера Ба­гін­скае пад­арож­ні­ку над­оўга ўрэ­за­лі­ся ў па­мяць ла­ван­да­выя па­лі. І сап­раў­ды, гэ­тыя квет­кі звы­чай­на не рас­туць у Бе­ла­ру­сі ў дзі­кіх умо­вах. Ка­лі кі­нош­ні­кам удас­ца іх за­фік­са­ваць, гэ­та бу­дуць не то­ль­кі эфек­тныя, але і амаль сен­са­цый­ныя кад­ры.

Асаб­лі­ва раз­ам з но­вым тран­спар­тным срод­кам. З ня­даў­ніх ча­соў Алесь Лось стаў яшчэ і “яхтсмэ­нам”, пры­дбаў­шы для ска­рэн­ня бе­ла­рус­кіх рэк і азёр па­рус­нае ка­ноэ. Да на­шай мі­нуў­шчы­ны яно да­чы­нен­ня не мае — па сло­вах ула­да­ль­ні­ка, каб за­ймець доб­рую рэ­плі­ку гіс­та­рыч­на­га суд­на, у яго бра­куе ча­су і фі­нан­са­вых маг­чы­мас­цей. Але за­тое зроб­ле­на яно цу­доў­ным ча­ла­ве­кам і змо­жа да­па­маг­чы па­тра­піць у са­мыя цяж­ка­дас­туп­ныя мясц­іны Бе­ла­ру­сі. Ба­ла­зе хут­касць пад вет­ра­зем — ажно да 50 км у га­дзі­ну!

Алесь Лось і Юрый Цімафееў апрабоўваюць новы інструмент


ЗВА­РОТ­НАЯ ПЕР­СПЕК­ТЫ­ВА ДУ­ДЫ

Я не мог устры­мац­ца ад пы­тан­ня: ад­куль жа гэ­тая ці­ка­васць да по­шу­каў ста­ра­даў­ніх цы­ві­лі­за­цый? Як вы­яві­ла­ся — праз бе­ла­рус­кі фа­льк­лор, да­сле­да­ван­ню яко­га Алесь Лось пры­свя­ціў ці не ўсё жыц­цё. Ме­на­ві­та там ён зна­хо­дзіць ад­сыл­кі да знік­лых этна­саў, іх агу­ль­ныя з на­мі мі­фа­па­этыч­ныя тра­ды­цыі.

— Міф жы­ве да­ўжэй за ўсё, і та­му ён мо­жа за­хоў­ваць істот­ную інфар­ма­цыю пра падзеі, якія ад­бы­ва­лі­ся ты­ся­ча­год­дзі та­му, — мяр­куе Алесь Лось. — Зра­зу­ме­ла, яна за­шыф­ра­ва­ная. Але, руп­лі­ва ад­шук­ва­ючы па­трэб­ныя клю­чы, ты не­йма­вер­на па­шы­ра­еш свой да­след­чыц­кі кру­гаг­ляд. Мне за­ўсё­ды кар­це­ла зра­зу­мець роз­ныя плас­ты ку­ль­ту­ры, якія пры­сут­ні­ча­лі на на­шых зем­лях. Мы бо­льш-менш ве­да­ем пра адзін-два — а іх жа на­сам­рэч дзя­сят­кі!

Га­лоў­ным та­кім клю­чом для Але­ся Ла­ся ста­ла ду­да. Пе­рад тым як са­мо­му стаць ду­да­ром, ён доў­гі час вы­ву­чаў гэ­тую тра­ды­цыю. Пла­ну­ецца, што ў фі­льм увой­дуць фраг­мен­ты па­ля­вых за­пі­саў шмат­лі­кіх этнаг­ра­фіч­ных экс­пе­ды­цый (агу­ль­ны іх хро­на­мет­раж на­ліч­вае дзя­сят­кі га­дзін), якія ў арха­ічным VHS-фар­ма­це на­за­па­сіў да­след­чык.

Як ка­жа рэ­жы­сёр фі­ль­ма Юрый Ці­ма­фе­еў, уба­ча­ныя там сцэ­ны лі­та­ра­ль­на за­ча­роў­ва­юць: ба­бу­лі і дзя­ду­лі, за­фік­са­ва­ныя на гэ­тых стуж­ках, здат­ныя вы­клі­каць сва­ёй сме­лас­цю ды не­пас­рэд­нас­цю і смех, і слё­зы. Та­му важ­на за­ха­ваць гэ­тыя стуж­кі як уні­ка­ль­ную па­мяць пра тых но­сь­бі­таў глы­бін­най тра­ды­цыі, якіх на свае во­чы сён­ня ўжо не па­ба­чыш.

— Ду­да вя­дзе ў сак­ра­ль­ны свет на­шай мі­фа­ло­гіі, аб­ра­да­вас­ці, этна­фо­ніі… — рас­па­вя­дае Алесь Лось. — Гэ­ты ку­ль­тур­ны фе­но­мен, які быў амаль па­ўсюд­на вя­до­мы на Бе­ла­ру­сі ў да­ва­енныя ча­сы, мож­на раз­гля­даць у зва­рот­най гіс­та­рыч­най пер­спек­ты­ве. Ад тых вяс­ко­вых му­зы­каў-са­ма­ву­каў, якіх мне па­шчас­ці­ла за­спець жы­вы­мі, — і да ке­ль­таў, угра-фі­наў, го­таў… Урэш­це, той мас­ток вя­дзе і да грэц­кай антыч­нас­ці з яе вя­до­мым ку­ль­там Ды­яні­са.

Маг­чы­ма, та­кія тэ­арэ­тыч­ныя да­пуш­чэн­ні ка­му­сь­ці пад­адуц­ца над­та сме­лы­мі. Ад­нак сам аўтар не­ве­ра­год­ных гі­по­тэз не над­та схі­ль­ны ўтра­пё­на да­во­дзіць сваю ра­цыю:

— Ве­да­еце, я про­ста жы­ву ў той атмас­фе­ры, дзе мне кам­фор­тна і ці­ка­ва, дзе доб­ра ды­ха­ецца, — і, бо­лей за тое, лі­чу, што та­кую атмас­фе­ру быц­ця трэ­ба ства­раць са­бе са­мо­му. А ка­лі не­ка­му са мной ці­ка­ва — за­ўсё­ды га­то­вы да су­пра­цоў­ніц­тва. Гэ­та як у ван­дроў­цы: не­хта ўжо праз кі­ла­метр па­чы­нае ныць і хо­ча спы­ніц­ца ды вы­піць пі­ва. А не­ка­то­рыя — ідуць і ідуць, не ве­да­ючы сто­мы. Так і тут: не­хта спы­ня­ецца на па­вяр­хоў­ных плас­тах і гэ­тым за­да­ва­ль­ня­ецца, а не­хта ка­пае глы­бей…

Поўную версію публікацыі чытайце ў газеце "Культура" №24 ад 11 чэрвеня.