Да­ўняя сця­жын­ка ад­ной за­гад­кі

№ 24 (1567) 11.06.2022 - 17.06.2022 г

Дзе на­сам­рэч па­ха­ва­ныя сва­які Янкі Ку­па­лы?
Сёння мы адправімся на Лагойшчыну, дзе ў няспынных вандроўках паміж вёскамі і мястэчкамі прайшлі юнацкія гады славутага паэта Янкі Купалы. Менавіта там ён усвядоміў сябе беларусам, там раскрыўся яго талент лірыка і драматурга.

Брама вясковых могілак у Корані


Дум­ка на­ве­дац­ца ў Ла­гой­скі ра­ён на­ра­дзі­ла­ся пад­час збо­ру ма­тэ­ры­ялаў для пуб­лі­ка­цыі “Ку­па­ла і Ма­нюш­ка. Што яднае твор­цаў” (гл. “К” № 23, 2022). І пер­шым пун­ктам на ма­пе мы па­зна­чы­лі са­бе вёс­ку Ко­рань, дзе ў 1902 го­дзе быў па­ха­ва­ны спяр­ша ба­ць­ка па­эта Да­мі­нік Лу­цэ­віч, а праз па­ўго­да ма­лод­шы брат Ка­зі­мір. Праз ты­дзень па­сля Ка­зі­мі­ра па­мер­лі і дзве сяс­тры Са­бі­на і Гэ­ля. Хва­ро­бай, якая за­бра­ла жыц­ці дзе­так, ста­ла шкар­ля­ты­на. З інфар­ма­цыі ў Се­ці­ве бы­ло вя­до­ма, што ма­гі­ла ба­ць­кі Янкі Ку­па­лы за­ха­ва­ла­ся, а яго­ны по­мнік тры га­ды та­му быў пад­ноў­ле­ны ва­лан­цё­ра­мі. Знай­сці мо­гіл­кі ака­за­ла­ся да­во­лі про­ста. Яны сус­тра­ка­юць кож­на­га, хто едзе з бо­ку Мін­ска, на пад­ыхо­дзе да вёскі. Раз­меш­ча­ны мо­гіл­кі на па­гор­ку, па­рос­лым ста­ры­мі со­сна­мі. Ка­лі­сь­ці ва­кол мо­гі­лак бы­ла ага­ро­джа, ад якой за­ста­ло­ся не­ка­ль­кі слу­поў з бу­та­ва­га ка­ме­ню. Каб знай­сці па­трэб­ную ма­гі­лу, трэ­ба пра­йсці праз ста­рую га­тыч­ную бра­му і па пра­мой уз­няц­ца на са­мую вяр­шы­ню па­гор­ку. Там, пад тры­ма ста­ры­мі со­сна­мі, і пры­ту­ліў­ся по­мні­чак, на якім за­ма­ца­ва­ныя ме­та­ліч­ныя таб­лі­цы з над­пі­сам “Да­мі­нік Ануф­ры­евіч Лу­цэ­віч 1846—1902 гг. Ба­ць­ка Янкі Ку­па­лы”. Над тэк­стам змеш­ча­ны ба­рэ­ль­еф. Да­рэ­чы, пра тры сас­ны, дзве з якіх моц­на зрас­лі­ся. Ці не бы­лі яны вы­са­джа­ныя га­доў 40-50 та­му на ўспа­мін пра дзя­цей Да­мі­ні­ка Лу­цэ­ві­ча?

Хоць і бы­ло бач­на, што час ад ча­су на ма­гі­лу Лу­цэ­ві­ча на­вед­ва­юцца лю­дзі, але зда­ра­ецца гэ­та, пэў­на, не так ужо і час­та. Бо по­мнік ужо ба­дзё­ра па­чаў за­рас­таць кра­пі­вой і сніт­кай. Каб вы­зва­ліць яго з па­ло­ну, спат­рэ­бі­ла­ся ка­ля дзвюх га­дзін не­та­роп­кай пра­цы, якая пе­ра­мя­жа­ла­ся не­вя­ліч­кі­мі экс­кур­сі­ямі па мо­гіл­ках. Ака­за­ла­ся, што зу­сім не­па­да­лё­ку бы­ло не­ка­ль­кі па­ха­ван­няў лю­дзей, за­бі­тых або спа­ле­ных у 1944 го­дзе. На таб­ліч­ках сціп­лых кры­жоў не бы­ло імё­наў. То­ль­кі ліч­бы — 12, 13 ча­ла­век. Са­мі ж мес­цы брац­кіх ма­гіл, на жаль, не вы­гля­да­лі да­гле­джа­ны­мі. Сус­тра­ка­лі­ся і па­асоб­ныя ся­мей­ныя па­ха­ван­ні ахвяр вай­ны, з імё­на­мі, да­та­мі і су­час­ны­мі по­мні­ка­мі. Здзі­ві­ла не­ма­лая ко­ль­касць по­мні­каў ХІХ ста­год­дзя, на якіх бы­лі то­ль­кі вы­явы кры­жа і да­та смер­ці. Як і на кож­ных ста­рых мо­гіл­ках, шмат бы­ло і пе­ра­ку­ле­ных, на­паў­за­сы­па­ных ста­рых над­ма­гіл­ляў (пры­йшло­ся трош­кі па­пра­ца­ваць і тут). На­пры­кан­цы та­ла­кі на ма­гі­ле ба­ць­кі Янкі Ку­па­лы быў за­па­ле­ны зніч, свят­ло ад яко­га вы­све­ці­ла ў пры­цем­ку па­ча­так сця­жын­кі ад­ной за­гад­кі.

ЦВІН­ТАР ЦІ МО­ГІЛ­КІ?

Кан­ца­вым пун­ктам у той дзень на ма­пе бы­ло па­зна­ча­на Се­ліш­ча: мес­ца, дзе ў 1902 го­дзе як аран­да­та­ры жы­лі Лу­цэ­ві­чы і ад яко­га да вёс­кі Ко­рань бы­ло бо­льш за 20 кі­ла­мет­раў. Мы вы­ра­шы­лі пра­йсці ўсю гэ­тую дыс­тан­цыю пе­хам. Пра­йсці тым мар­шру­там, якім 120 год та­му трой­чы пра­йшоў Янка Ку­па­ла. Па да­ро­зе мы на­гна­лі мясц­ова­га жы­ха­ра, які ру­хаў­ся ў тым жа кі­рун­ку. Па­ві­та­лі­ся з ім, і… свет пе­ра­ку­ліў­ся. Бо ака­за­ла­ся, што хоць і пра­ра­біў гэ­ты ча­ла­век усё жыц­цё кі­роў­цам, але меў та­лент кра­язнаў­цы. Да­ве­даў­шы­ся, што мы пры­еха­лі на ма­гі­лу ба­ць­кі Ку­па­лы, рас­па­вёў вось та­кую гіс­то­рыю. Здаў­на ў цэн­тры вёс­кі ста­яў драў­ля­ны кас­цёл. У 1960-х та­га­час­ныя ўла­ды вы­ра­шы­лі знес­ці тое, што яшчэ за­ста­ва­ла­ся ад кас­цё­ла св. Анто­нія (па­бу­да­ва­ны ў 1605-м, спа­ле­ны ў 1943-м). Знес­лі. А раз­ам з гэ­тым спля­жы­лі тэх­ні­кай ста­ры цвін­тар (мо­гіл­кі пры кас­цё­ле), на якім со­тні год ха­ва­лі сва­іх сва­якоў мясц­овыя жы­ха­ры і дзе бы­лі па­ха­ва­ны сва­які Янкі Ку­па­лы. Ка­мен­ныя по­мні­кі пе­ра­вез­лі ды па­скі­да­лі ка­ля ага­ро­джы мо­гі­лак (сён­няш­ніх). Ці бы­лі пе­ра­ве­зе­ны астан­кі Лу­цэ­ві­чаў на но­вае мес­ца на па­гор­ку сён­няш­ніх вяс­ко­вых мо­гі­лак, спа­дар Юзаф (1948 г.н.) не змог ад­ка­заць да­клад­на.

Здум­лен­не, якое апа­на­ва­ла нас па­сля гэ­тай раз­мо­вы, так за­па­во­лі­ла на­шу ха­ду, што ў Се­ліш­ча ў той дзень мы не па­тра­пі­лі, хоць уба­чы­лі іншыя зна­ка­выя ку­па­лаў­скія мясц­іны. Праз ты­дзень мы ізноў на­ве­да­лі­ся ў Ко­рань. Уда­ло­ся па­ра­змаў­ляць з мясц­овай жы­хар­кай спа­да­ры­няй Га­лі­най (1938 г.н.). Раз­мо­ва ад­бы­ла­ся аку­рат на мес­цы, дзе ў свой час ста­яў кас­цёл. Адзі­нае, чым ад­роз­ні­ваў­ся яе рас­по­вед ад слоў зга­да­на­га вы­шэй спа­да­ра Юза­фа, — тое, што яна па­мя­та­ла мо­гіл­кі і ка­мен­ныя по­мні­кі знач­на ле­пей, бо ме­ла на той мо­мант бо­льш за 20 год. А на пы­тан­не, ці бы­лі пе­ра­не­се­ныя ма­гі­лы ба­ць­коў Янкі Ку­па­лы на іншае мес­ца, яна про­ста і шчы­ра: “Якое там…”

Знічы Луцэвічам на цвінтары


НЯ­ЎЖО КЕ­НА­ТАФ?

Пы­тан­ні, якія па­ўста­лі па­сля гэ­тых раз­моў у да­ро­зе, про­стыя: дзе спяр­ша бы­лі па­ха­ва­ныя Лу­цэ­ві­чы (цвін­тар ці вяс­ко­выя мо­гіл­кі) і ці ад­быў­ся пад­час зно­су цвін­та­ра пе­ра­нос іх па­рэш­ткаў на вяс­ко­выя мо­гіл­кі? Ні ў Дзяр­жаў­ным лі­та­ра­тур­ным му­зеі Янкі Ку­па­лы, ні ў яго фі­лі­яле “Ако­пы” (вёс­ка Ха­ру­жын­цы Ла­гой­ска­га ра­ёна) пра пе­ра­нос ма­гі­лы ніх­то ні­чо­га пэў­на­га ад­ка­заць нам не змог. Ака­за­ла­ся, што і ма­гі­лай, акра­мя ван­дроў­ні­каў і мясц­овых “ва­лан­цё­раў”, ніх­то не апя­ку­ецца. Зга­да­лі­ся мне бер­лін­скія мо­гіл­кі і ма­гі­ла сы­на кам­па­зі­та­ра Іа­га­на Се­бас­ць­яна Ба­ха. На ёй ля­жаў пры­го­жы ке­ра­міч­ны знак, што азна­чаў, што ма­гі­лай апя­ку­ецца го­рад.

Да­па­мог зва­рот у Се­ці­ве. Ігар Га­та­льс­кі, мін­скі кра­язнаў­ца і пер­ша­адкры­ва­ль­нік ка­мен­на­га крэс­ла Да­мі­ні­ка Ма­нюш­кі ў Рад­коў­шчы­не (аб ім мы ўжо так­са­ма пі­са­лі), да­слаў мне пуб­лі­ка­цыю “Не­вя­сё­лыя аб­раз­кі з Ла­гой­шчы­ны. Пра ма­гі­лу Да­мі­ні­ка Лу­цэ­ві­ча”, якая вы­йшла яшчэ ў 1994 го­дзе ў ча­со­пі­се “Род­нае сло­ва”. Аказ­ва­ецца, амаль 30 га­доў та­му пад­обнае пы­тан­не ўжо хва­ля­ва­ла гра­мад­скасць. Аўтар пуб­лі­ка­цыі —ура­джэ­нец вёс­кі Ко­рань, бы­лы на­стаў­нік і бы­лы за­гад­чык Ко­ра­ньс­ка­га до­ма ку­ль­ту­ры, пе­ра­клад­чык і кра­язнаў­ца Ула­дзі­мір Па­лу­па­наў. Вя­до­мы ён яшчэ і як ад­ра­джэ­нец фэс­ту ў го­нар св. Анто­нія (які, да­рэ­чы, 13 чэр­ве­ня чар­го­вым раз­ам про­йдзе ў вёс­цы).

У пуб­лі­ка­цыі га­ва­ры­ла­ся, што ба­ць­ка Янкі Ку­па­лы, хоць і пра­вёў жыц­цё ў ван­дроў­ках па арэн­дных “ква­тэ­рах”, усё ж па­хо­дзіў са шлях­ты. Та­му ве­ль­мі ха­цеў, каб яго па­ха­ва­лі як шлях­ці­ча. Дзя­ку­ючы да­па­мо­зе су­се­да Зыг­мун­та Ча­хо­ві­ча, тру­ну Да­мі­ні­ка Лу­цэ­ві­ча пры­вез­лі з Се­ліш­ча на ка­ляс­цы, за­прэ­жа­най ча­тыр­ма ко­нь­мі. Па­ха­ва­лі яго з пра­ва­га бо­ку ад кап­лі­цы (так­са­ма зне­се­на). Дзя­цей па­ха­ва­лі ка­ля яго. А па­зней ма­ці Ку­па­лы, Бя­ніг­на Іва­наў­на Лу­цэ­віч, па­ста­ві­ла на ма­гі­ле по­мнік. Дзе сён­ня той по­мнік, пэў­на, не ве­дае ніх­то. А мес­ца, дзе ён ста­яў і дзе сап­раў­дная ма­гі­ла, ве­да­юць то­ль­кі лі­ча­ныя адзін­кі. І яно ні­якім чы­нам не аб­азна­ча­нае. А вось по­мнік на “ма­гі­ле” на гор­цы вяс­ко­вых мо­гі­лак па­ста­ві­лі “не­йкія лю­дзі з Мін­ска” ў 1982 го­дзе. Па­пя­рэд­ні­чаў яму ча­со­вы знак з тым жа тэк­стам, то­ль­кі на рус­кай мо­ве. У 1990-х ён за­хоў­ваў­ся ў До­ме ку­ль­ту­ры, па­бу­да­ва­ным на ста­рых мо­гіл­ках…

На­пры­кан­цы мне б ха­це­ла­ся звяр­нуц­ца да чы­та­чоў “К” з про­сь­бай да­па­маг­чы лю­бой інфар­ма­цы­яй, да­тыч­най акрэс­ле­на­га пы­тан­ня. Сё­ле­та ўся Бе­ла­русь рых­ту­ецца адзна­чыць 140-ю га­да­ві­ну з дня на­ра­джэн­ня Янкі Ку­па­лы. І ду­ма­ецца, бы­ло б вар­та год­на ўша­на­ваць па­мяць яго бліз­кіх па­мят­ным зна­кам пры ДК вёс­кі Ко­рань.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар