Купала і Манюшка. Што яднае творцаў?

№ 23 (1566) 04.06.2022 - 10.06.2022 г

Нагодай для гэтай публікацыі сталі адразу тры юбілейныя даты. Сёлета спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (7 ліпеня), 150 гадоў з дня смерці бацькі беларускай нацыянальнай оперы Станіслава Манюшкі (4 чэрвеня) і 100 гадоў, як быў зроблены першы беларускі пераклад лібрэта самай знакамітай оперы Станіслава Манюшкі “Галька”. Пераклад гэты выканаў у 1922 годзе Янка Купала. Але атрымалася так, што павінна было прайсці амаль сто гадоў, перш чым “Галька” загучала з тэатральнай сцэны па-беларуску.

/i/content/pi/cult/909/19040/manushka.jpg

Станіслаў Манюшка. Фота 1865 года.


У ПО­ШУ­КАХ ТА­ЛЕН­ТА

Вяс­ной 1846 го­да ма­ла­ды ві­лен­скі кам­па­зі­тар Ста­ніс­лаў Ма­нюш­ка (1819—1872) вы­ра­шае ад­пра­віц­ца ў Вар­ша­ву. Амбі­цыі Ма­нюш­кі па­тра­ба­ва­лі па­спра­ба­ваць сі­лы ў опе­ры. Еду­чы раз­ам з жон­кай з Ві­ль­ні ў поль­скую ста­лі­цу, Ста­ніс­лаў дзя­ліў­ся з ёй сва­імі дум­ка­мі на­конт анта­га­ніз­му па­між пан­скім два­ром і та­га­час­най вёс­кай. Кам­па­зі­тар згад­ваў вы­са­ка­род­ны чын двух сва­якоў, якія вы­зва­лі­лі сва­іх ся­лян ад пры­го­ну за­доў­га да та­го, як гэ­та ста­ла мэй­нстры­мам. У Вар­ша­ве Ма­нюш­ка па­зна­ёміў­ся з лі­та­ра­та­рам Ула­дзі­мі­рам Во­льс­кім (1824—1882), прад­стаў­ні­ком г.зв. “Вар­шаў­скай цы­га­нэ­рыі” — су­пол­кі дзі­ва­коў, ва­ла­са­тых, з фа­ль­шы­вы­мі ба­ро­да­мі, у рыз­зі, з кі­ямі ван­дроў­ні­каў, во­ра­гаў са­лон­на­га жыц­ця і пры­хі­ль­ні­каў про­ста­га на­ро­да, збі­ра­ль­ні­каў фа­льк­ло­ру і вы­даў­цоў сва­іх ча­со­пі­саў “Над­віс­ля­нін” і “Лас­таў­ка”. Па­эма Во­льс­ка­га “Га­ль­ка”, якую ў 1845 го­дзе за­ба­ра­ні­ла цэн­зу­ра, пры­цяг­ну­ла ўва­гу Ма­нюш­кі. Пра­ўда, Ма­нюш­ка вы­ра­шыў змя­ніць га­лоў­на­га ге­роя па­эмы. У опе­ры ім стаў не шлях­ціч, але па­крыў­джа­ная ім прад­стаў­ні­ца про­ста­га на­ро­ду. З не­йкіх пры­чын вар­шаў­скай прэм’еры ў 1847 го­дзе не ад­бы­ло­ся. У рос­па­чы Ста­ніс­лаў Ма­нюш­ка вяр­та­ецца ў Ві­ль­ню і тут ста­віць “Га­ль­ку” ў до­ме сва­ёй цеш­чы.

Ві­лен­ская прэм’ера дву­хак­то­вай опе­ры, у якой гра­лі сяб­ры Ма­нюш­кі, ад­бы­ла­ся 1 сту­дзе­ня 1848 го­да. У 1854 го­дзе дву­хак­то­вая “Га­ль­ка” ста­ві­ла­ся ў Ві­ль­ні, у 1856 — у Мін­ску і Грод­на. 1 сту­дзе­ня 1858 го­да Вар­ша­ва ўба­чы­ла “Га­ль­ку” ўжо ча­ты­ро­хак­то­вую. Усю­ды опе­ру ўспры­ма­лі з тры­умфам. У адзін дзень бе­ла­рус­кі ма­ла­вя­до­мы пра­він­цый­ны кам­па­зі­тар Ста­ніс­лаў Ма­нюш­ка стаў сус­вет­на вя­до­мым. У 1868 яго опе­ру ўба­чы­лі ў Пра­зе, у 1869 — у Мас­кве, у 1873 — у Кі­еве. У ХХ ста­год­дзі опе­ру, якая вы­тры­ма­ла ты­ся­чу па­ста­но­вак, ста­ві­лі ў най­леп­шых опер­ных тэ­атрах све­ту — Нью-Ёрк (1903), Мі­лан (1905), Са­фія (1921), Ве­на (1926)… Берн, Бер­лін, Лон­дан і г.д. (агу­лам, бо­льш за 25 кра­ін).

А што Бе­ла­русь? А Бе­ла­русь, як тая па­крыў­джа­ная Га­ль­ка, сціп­ла ста­яла ўба­ку. Пер­шая па­ста­ноў­ка ча­ты­ро­хак­то­вай опе­ры ад­бы­ла­ся ў Мін­ску то­ль­кі ў 1975 го­дзе. Ра­біў яе поль­скі рэ­жы­сёр на рус­кай мо­ве. І то­ль­кі ў 2019 “Га­ль­ка” за­спя­ва­ла з бе­ла­рус­кай сцэ­ны па-бе­ла­рус­ку (у пе­ра­кла­дзе му­зы­каз­наў­цы Свят­ле­ны Не­ма­гай).

Вось та­кі дзіў­ны, па­кру­час­ты лёс быў у гэ­тай опе­ры — опе­ры, якую ста­ві­лі і пра­цяг­ва­юць ста­віць з вя­лі­кім по­спе­хам па ўсім све­це. Ство­ра­най тут, на бе­ла­рус­кай зям­лі бе­ла­рус­кім кам­па­зі­та­рам, з вы­ка­рыс­тан­нем “бе­ла­рус­ка­га фа­льк­ло­ру з Ігу­мен­шчы­ны” …

/i/content/pi/cult/909/19040/kupala.jpg

Янка Купала


ДУ­НІН-МАР­ЦІН­КЕ­ВІЧ, ЧА­ХО­ВІЧ, ЯДВІ­ГІН Ш. І КУ­ПА­ЛА

Ба­ро­ня­чы наш го­нар, трэ­ба ска­заць, што на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя “Га­ль­ку” ўсё ж па­спра­ба­ва­лі па­ста­віць у Мін­ску. І спры­чы­ніў­ся да гэ­та­га па­эт Янка Ку­па­ла. Пе­ра­клад ліб­рэ­та опе­ры быў ім за­вер­ша­ны ў 1922 го­дзе. Аб гэ­тым “свед­чыць па­мет­ка на вок­лад­цы збор­ні­ка “Шля­хам жыц­ця” (Ві­ль­ня, 1923): “Га­ль­ка”. 1922. Пад­рых­та­ва­на для дру­ку”. Пра­ўда, над­ру­ка­ва­ная яна бы­ла то­ль­кі ў 1928 го­дзе ў “Збо­ры тво­раў” (IV т.).

У ча­сы ста­наў­лен­ня Ку­па­лы як па­эта опе­ра про­ста гры­ме­ла па ўсім све­це. Ка­рыс­та­ла­ся яна по­спе­хам і ў Рас­ійскай імпе­рыі (дэ­бю­та­ваў у ёй Фё­дар Ша­ля­пін). У 1918-м ліб­рэ­та опе­ры бы­ло пе­ра­кла­дзе­на і на ўкра­інскую мо­ву. Бе­ла­русь жа но­вай, ча­ты­ро­хак­то­вай вер­сіі “Га­ль­кі” не ба­чы­ла. А пра дву­хак­то­вую тым ча­сам ужо і за­бы­лі­ся. Але бы­лі тыя, хто ве­даў, што Ма­нюш­ка “свой, ту­тэй­шы”, што “Га­ль­ка” — твор бе­ла­рус­кі.

Як вя­до­ма, з 1895 па 1904 год Лу­цэ­ві­чы жы­лі ў за­сцен­ку Се­ліш­ча (блі­зу Вя­лі­кіх Бяс­ядаў, што на Ла­гой­шчы­не). У пуб­лі­ка­цы­ях, пры­све­ча­ных Ку­па­лу, ча­сам згад­ва­ецца, што Се­ліш­ча яны аран­да­ва­лі ў “не­йкай пані Ма­нюш­кі”.

Нам уда­ло­ся ўста­на­віць, што ма­ёнткам Аскры­шын (блі­зу Се­ліш­ча) у XVIII—ХІХ ста­год­дзі ва­ло­даў род Ду­лі­чаў. Па ўсёй ве­ра­год­нас­ці, зга­да­ная “пані”, Эмі­лія, з’яўля­ла­ся да­чкой Ка­зі­мі­ра і сяс­трой Кан­стан­ці­на Ду­лі­чаў і жон­кай ад­на­го са стры­ечных дзя­дзь­коў Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі. Су­се­дам Лу­цэ­ві­чаў быў Зыг­мунт Ча­хо­віч (1831—1907), біб­лі­яфіл, які моц­на па­ўплы­ваў на све­та­пог­ляд Янкі Ку­па­лы. У 1863 го­дзе Ча­хо­віч ува­хо­дзіў у склад Лі­тоў­ска­га пра­він­цый­на­га ка­мі­тэ­та, у якім быў і спя­вак і на­стаў­нік Ахі­лес Ба­но­ль­дзі, вя­лі­кі сяб­ра Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі. Дру­гім ча­ла­ве­кам, які па­ўплы­ваў на све­та­пог­ляд Ку­па­лы, быў іншы су­сед — Ядві­гін Ш., пі­сь­мен­нік, яко­га лі­чаць ад­ным з за­сна­ва­ль­ні­каў бе­ла­рус­кай про­зы. У Кар­пі­лаў­цы, ма­ёнтку Ля­віц­кіх, бы­ва­лі фа­льк­ла­рыст, кам­па­зі­тар і вы­да­вец Антон Гры­не­віч (1877—1937), дра­ма­тург-рэ­жы­сёр, тэ­атра­ль­ны дзеяч Ула­дзіс­лаў Га­лу­бок (1882—1937).

У раз­мо­вах з Ля­віц­кім Ку­па­ла аб­мяр­коў­ваў “бе­ла­рус­кае пы­тан­не”, а так­са­ма твор­часць зем­ля­коў Ад­ама Міц­ке­ві­ча, Элі­зы Ажэш­кі, Юза­фа Кра­шэў­ска­га (чые тво­ры па­зней Ку­па­ла пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую мо­ву). Трэ­ба зга­даць, што сам Ядві­гін Ш. быў га­да­ван­цам школ­кі, ство­ра­най у Лю­цын­цы Він­цэн­там Ду­ніным-Мар­цін­ке­ві­чам (1808—1884). А ўжо пра су­пра­цу Мар­цін­ке­ві­ча і Ма­нюш­кі на тэ­атра­ль­най ні­ве і што Ма­нюш­ка бы­ваў у Лю­цын­цы, вя­до­ма доб­ра. Ку­па­ла, без­умоў­на, чуў пра Ма­нюш­ку, пра­сяк­нуў­ся да яго па­ша­най, та­му і звяр­нуў­ся да твор­час­ці вя­до­ма­га ўся­му све­ту кам­па­зі­та­ра і зем­ля­ка. Пра­ўда, гэ­та то­ль­кі мае раз­ва­гі.

А ВОСЬ, ШТО КА­ЖУЦЬ ФАК­ТЫ

Як мы ве­да­ем, пе­ра­клад “Га­ль­кі” быў скон­ча­ны Ку­па­лам у 1922 го­дзе. У гэ­ты час у Мін­ску ўжо два га­ды існа­ваў Бе­ла­рус­кі дра­ма­тыч­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр. У ліс­тах Вя­час­ла­ва Се­ля­ха (1886–1976), вя­до­ма­га опер­на­га спе­ва­ка і стваральніка беларускай оперы, у 1924 го­дзе згад­ва­ецца: “В пер­вую го­ло­ву на­ме­че­ны к по­ста­нов­ке на бе­ло­рус­ском яз.”Князь Игорь” и “Га­ль­ка” и на рус­ском — “Кар­мен” и “Бо­рис Го­ду­нов”. Ис­то­ри­чес­ки соб­ытие, из­ло­жен­ное в “Сло­ве о пол­ку Иго­ре”, свя­за­но с Бе­ло­рус­ским кра­ем. Са­мо “Сло­во” на­пи­са­но на ста­ром бе­ло­рус­ском язы­ке. Пе­ре­вод де­ла­ет из­вес­тный по­эт Янка Ку­па­ла” (12.ХІІ); “По­ря­док по­ста­но­вок пред­по­ло­жен та­кой — Кн. Игорь, Га­ль­ка, …..”(25.ХІІ) (“Бе­ла­рус­кі прэм’ер”, Сяр­гей Се­лях, Мінск, 2018).

У 1928 го­дзе Янка Ку­па­ла атры­маў вось та­кі вод­гук ад па­эта і кры­ты­ка Язэ­па Пуш­чы (1902—1964): “…а так надзвы­чай цяж­ка, на­прык­лад, га­ва­рыць аб опе­ры “Га­ль­ка” Ула­дзі­мі­ра Во­льс­ка­га, якая, зда­ецца, у дру­ку яшчэ ні­дзе не бы­ла і якую аўтар знай­шоў маг­чы­мым, а ма­быць, і па­трэб­ным, вы­дру­ка­ваць у 1928 г. (…) На­огул дзіў­на, чым маг­ла за­ці­ка­віць гэ­та шля­хец­кая опе­ра Ку­па­лу? Твор сам па са­бе ма­ла­мас­тац­кі, — ня­ўжо тым, што Ма­нюш­ка на­пі­саў да яго му­зы­ку?” (“Ліб­рэ­та опер Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі”, Мінск, 2020).

Ці мог Янка Ку­па­ла пад­рых­та­ваць но­вы пе­ра­клад, ад­апта­ва­ны для опе­ры? Пэў­на, мог бы. Ча­му ў друк пад бой кры­ты­каў бы­ла ад­праў­ле­на ста­рая вер­сія? Мо­жа, з-за та­го, што шан­цаў на па­ста­ноў­ку ўжо не бы­ло і гэ­та бы­ла адзі­ная маг­чы­масць па­кі­нуць бе­ла­рус­кі след ў ра­да­во­дзе опе­ры? Што ж ты­чыц­ца “ма­ла­мас­тац­кас­ці” “Га­ль­кі”, то… і па сён­ня ідзе яна ў тэ­атрах з по­спе­хам. То­ль­кі не бе­ла­рус­кіх.

Аўтар вы­каз­вае падзя­ку Вік­та­ру Ска­ра­ба­га­та­му, Свят­ле­не Не­ма­гай і Сяр­гею Се­ля­ху за кан­су­ль­та­цыі. А так­са­ма на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на­га му­зея Янкі Ку­па­лы за прад­астаў­ле­ныя для пуб­лі­ка­цыі ма­тэ­ры­ялы з фон­даў му­зея.

P.S. Чар­го­вы суб­отнік з “К” ад­быў­ся 28 мая ў вёс­цы Ко­рань, на ма­гі­ле ба­ць­кі Янкі Ку­па­лы — Да­мі­ні­ка Лу­цэ­ві­ча.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар