Што варта пабачыць на поўдні ад Мінска?

№ 22 (1565) 28.05.2022 - 03.06.2022 г

Гэ­тым раз­ам мы на­кі­ру­емся на по­ўдзень ад Мін­ска і на­ве­да­ем Уз­дзен­скі, Ка­пы­льс­кі ды Слуц­кі ра­ёны. Гэ­ты край, маг­чы­ма, не са­мы па­пу­ляр­ны ў ту­рыс­таў — а да­рма, бо тут мож­на па­ба­чыць ня­ма­ла ці­ка­вых по­мні­каў мі­нуў­шчы­ны. Мар­шрут раз­лі­ча­ны на адзін дзень — ка­лі вы­ехаць ран­кам ма­шы­най з Мін­ска, мож­на ўпра­віц­ца яшчэ да ве­ча­ра.

ВА­КО­ЛІ­ЦЫ КРАС­НАЙ ПЛОШ­ЧЫ

Пер­шы і са­мы буй­ны пункт на­шай ван­дроў­кі — Уз­да. Па­чаць лепш з рай­цэн­тра, бо тут скан­цэн­тра­ва­на лад­ная ко­ль­касць по­мні­каў, якія вар­та агле­дзець. Пе­рад­усім вар­та за­ві­таць да ко­ліш­ня­га кас­цё­ла, які раз­меш­ча­ны на плош­чы Сва­бо­ды. Ве­ліч­ны драў­ля­ны храм Уз­вы­шэн­ня Свя­то­га Кры­жа ад­мет­ны тым, што яшчэ ад­нос­на ня­даў­на тут зна­хо­дзіў­ся мясц­овы дом ку­ль­ту­ры. Па­сля та­го як уста­но­ва пе­ра­еха­ла ў но­вы, су­час­ны бу­ды­нак, ко­ліш­ні кас­цёл па­кры­се за­не­па­даў, але ў 2019 го­дзе быў на­бы­ты мясц­овым жы­ха­ром, які на­ва­жыў­ся па­спра­ба­ваць ад­на­віць гэ­ты гмах. За­ста­ецца спа­дзя­вац­ца, што за­ду­ма­нае ўдас­ца, бо храм, збу­да­ва­ны яшчэ ў 1798 го­дзе, сап­раў­ды гэ­та­га за­слу­гоў­вае. Ча­го вар­ты ха­ця б той факт, што ме­на­ві­та ў гэ­тым кас­цё­ле бы­лі ахрыш­ча­ныя Ануф­ры і Да­мі­нік Лу­цэ­ві­чы — дзед і ба­ць­ка Янкі Ку­па­лы.

Ва Уз­дзе вар­та на­ве­даць так­са­ма цар­кву Свя­тых Пят­ра і Па­ўла — на ад­роз­нен­не ад кас­цё­ла, пра­вас­лаў­ны храм, збу­да­ва­ны ў 1905 го­дзе, дзей­ны і сён­ня, і тут мож­на па­ба­чыць ары­гі­на­ль­ныя ста­рыя аб­ра­зы ў сты­лі бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га іка­на­пі­су. Раз­мяш­ча­ецца цар­ква на Крас­най плош­чы, і за­бу­до­ва яе ва­ко­ліц на­ват сён­ня вы­гля­дае як архі­тэк­тур­ны ансамбль кла­січ­на­га бе­ла­рус­ка­га мяс­тэч­ка. Асоб­на вар­та звяр­нуць ува­гу на эле­ган­тны да­мок з чыр­во­най цэг­лы, на фа­са­дзе яко­га да­гэ­туль чы­та­ецца яшчэ да­рэ­ва­лю­цый­ны над­піс, што за­стаў­ся з ча­соў, ка­лі там раз­мяш­ча­ла­ся крам­ка.

/i/content/pi/cult/908/19038/zav.jpg

Капліца-пахавальня Завішаў


Але, ба­дай, са­мая вя­до­мая вы­біт­насць Уз­ды зна­хо­дзіц­ца да­лё­ка ад га­рад­ско­га цэн­тра. Кап­лі­ца-па­ха­ва­ль­ня маг­нац­ка­га ро­ду За­ві­шаў, збу­да­ва­ная ў дру­гой па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя, ста­іць за го­ра­дам, на ста­рых мо­гіл­ках, і пры­ваб­лі­вае ама­та­раў та­ямніц не­звы­чай­ным вы­гля­дам — яна на­гад­вае сва­ёй фор­май егі­пец­кую пі­ра­мі­ду. Лі­чыц­ца, што та­кое ад­мет­нае архі­тэк­тур­нае ра­шэн­не ўзнік­ла праз мо­ду на ку­ль­ту­ру ста­ра­жыт­на­га Егіп­та, якая бы­ла па­пу­ляр­най у та­га­час­ным шля­хец­кім ася­род­дзі.

/i/content/pi/cult/908/19038/kuhcichy.jpg

Колішні кальвінскі збор у Кухцічах


МУ­ЗЕІ СЁН­НЯШ­НІЯ І ЗА­ЎТРАШ­НІЯ

З уз­дзен­скіх мо­гі­лак кі­ру­емся на за­хад — і ўся­го праз тры кі­ла­мет­ры трап­ля­ем у ко­ліш­нюю ся­дзі­бу За­ві­шаў Кух­ці­чы. Сён­ня па­сё­лак но­сіць на­зву Пер­ша­майск, а на тэ­ры­то­рыі шля­хец­ка­га ма­ёнтка раз­меш­ча­ны Уз­дзен­скі дзяр­жаў­ны сель­ска­гас­па­дар­чы пра­фе­сій­ны лі­цэй. Ад ся­дзі­бы пер­шай па­ло­вы ХІХ ста­год­дзя за­ха­ва­лі­ся два флі­ге­лі, гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы і ва­дзя­ны млын, але сап­раў­дная пер­лі­на гэ­тай мясц­іны — ко­ліш­ні ка­ль­він­скі збор, збу­да­ва­ны ў 1560—1570-я га­ды, які ўяў­ляе са­бой вы­дат­ны ўзор хра­ма аб­арон­ча­га ты­пу. Да­во­лі кан­трас­на, але ад та­го не менш ці­ка­ва вы­гля­дае ў та­кім ата­чэн­ні і раз­меш­ча­ная по­бач экс­па­зі­цыя му­зея трак­тар­най тэх­ні­кі, ад­кры­тая лі­цэ­ем у 2020 го­дзе, — тут про­ста пад ад­кры­тым не­бам мож­на азна­ёміц­ца з ра­ры­тэт­ны­мі ма­дэ­ля­мі трак­та­роў.

Яшчэ ад­на сла­ву­тасць і сво­еа­саб­лі­вая ві­зі­тоў­ка Уз­дзен­шчы­ны — ся­дзі­ба ро­ду На­рке­ві­чаў-Ёдкаў. Мес­ціц­ца яна, як ня­цяж­ка зда­га­дац­ца, на бе­ра­зе Нё­ма­на, на са­мой мя­жы з Ка­пы­льс­кім ра­ёнам. Ве­ліч­ны ся­дзіб­ны дом, збу­да­ва­ны ў 1820—1830-я га­ды, моц­на па­цяр­пеў у га­ды апош­няй вай­ны, але сён­ня ад­на­ўля­ецца дбан­нем мясц­ова­га да­бра­чын­на­га фон­ду імя Яку­ба На­рке­ві­ча-Ёдкі. Гэ­ты най­бо­льш зна­ка­мі­ты з ула­да­ль­ні­каў ся­дзі­бы быў вя­до­мы як аўтар мно­гіх вы­на­ход­ніц­тваў у сфе­ры фі­зі­кі, бі­яло­гіі і мед­ыцы­ны. У пла­нах — ства­рэн­не ў ад­ноў­ле­най ся­дзі­бе му­зея-ла­ба­ра­то­рыі і ад­ука­цый­на­га цэн­тра, якія бу­дуць на­гад­ваць аб жыц­ці і дзей­нас­ці сла­ву­та­га на­ву­коў­ца.

ДА­РО­ГАЙ З ЗА­ХА­ДУ НА ЎСХОД

Па­кі­да­ючы Уз­дзен­скі ра­ён, трап­ля­ем на ле­вы бе­раг Нё­ма­на і кі­ру­емся да вёс­кі Ця­ля­да­ві­чы Ка­пы­льс­ка­га ра­ёна. Тут вар­та на­ве­даць цар­кву Свя­той Трой­цы, збу­да­ва­ную яшчэ ў дру­гой па­ло­ве XVIII ста­год­дзя як кас­цёл, але ў 1868 го­дзе пе­рад­адзе­ную пра­вас­лаў­ным. Храм з’яўля­ецца вы­дат­ным пры­кла­дам драў­ля­на­га дой­лід­ства і за­хоў­вае ў інтэр’еры ад­мет­ныя сля­ды ко­ліш­няй кан­фе­сій­най пры­на­леж­нас­ці — так, хо­ры тут раз­меш­ча­ныя над ува­хо­дам, дзе не­ка­лі зна­хо­дзіў­ся арган.

З Ця­ля­да­ві­чаў на­кі­роў­ва­емся на тра­су Ня­свіж — Асі­по­ві­чы, дзе ля вёс­кі Ба­боў­ня вар­та агле­дзець збу­да­ван­ні Слуц­ка­га ўма­ца­ва­на­га ра­ёна, уз­ве­дзе­ныя ў 1938 го­дзе на ко­ліш­няй са­вец­ка-поль­скай мя­жы. Як вя­до­ма, дзяр­жаў­ная мя­жа ўжо ў на­ступ­ным го­дзе бы­ла пе­ра­не­се­ная да­лё­ка на за­хад, але збу­да­ва­ныя тут арты­ле­рый­ска-ку­ля­мёт­ныя ка­па­ні­ры ўсё-ткі яшчэ вы­ка­на­лі сваю ро­лю — у чэр­ве­ні 1941 го­да тут ад­чай­на спра­ба­ва­лі аб­ара­няц­ца час­ткі Чыр­во­най арміі.

/i/content/pi/cult/908/19038/brovar.jpg

Бровар у Бабоўні


У са­мой Ба­боў­ні, якая не­ка­лі так­са­ма на­ле­жа­ла ро­ду На­рке­ві­чаў-Ёдкаў, вар­та агле­дзець па­бу­до­вы, што за­ста­лі­ся ад ся­дзі­бы, — ве­ліч­ныя му­ра­ва­ныя гма­хі бро­ва­ра. Кі­ру­ючы­ся да­лей на ўсход у на­прам­ку Асі­по­ві­чаў, ля тра­сы вар­та за­ві­таць у вёс­кі Су­наі і Кам­са­мо­льс­кая (ко­ліш­няе Пу­ка­ва), якія так­са­ма на­ле­жа­лі На­рке­ві­чам-Ёдкам. У Су­на­ях асаб­лі­ва ўраж­ва­юць ма­ляў­ні­чыя ру­іны та­ямні­ча­га па­рка­ва­га па­ві­ль­ёна з мнос­твам ка­лон — у па­ра­ўнан­ні з імі вы­гля­дае надзі­ва сціп­лым на­ват сам ся­дзіб­ны дом, які за­ха­ваў­ся по­бач. А ў Кам­са­мо­льс­кай здзіў­ля­юць сва­ім ня­звык­лым вы­гля­дам ру­іны цар­квы, збу­да­ва­най у 1858 го­дзе, у архі­тэк­тур­ным аб­ліч­чы якой за­ўваж­ныя вы­раз­ныя ры­сы не­аго­ты­кі.

/i/content/pi/cult/908/19038/sunai.jpg

Руіны паркавага павільёна ў Сунаях


На­рэш­це, ля са­мо­га па­ва­ро­ту на Мінск вар­та за­ві­таць у За­мос­це Слуц­ка­га ра­ёна. Тут на ўзгор­ку, з яко­га ад­кры­ва­ецца ма­ляў­ні­чы від на вёс­ку, ста­іць яшчэ адзін по­мнік пер­шай па­ло­вы XVII ста­год­дзя — рэ­не­сан­сны кас­цёл Свя­той Бар­ба­ры. Стро­гая і про­стая архі­тэк­ту­ра хра­ма так­са­ма на­гад­вае ры­сы аб­арон­ча­га дой­лід­ства, што не­ча­ка­на пад­крэс­лі­ва­ецца су­сед­ствам хра­ма з по­мні­кам зем­ля­кам, якія за­гі­ну­лі ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. А по­бач — бус­лян­ка на ста­рым дрэ­ве, на якой, ка­лі па­шан­цуе, мож­на па­ба­чыць і яе вы­са­ка­род­ных гас­па­да­роў. Со­нца ко­ціц­ца за вёс­ку, на за­хад, — а зна­чыць, час за­вяр­шаць на­шу ван­дроў­ку. На­пе­ра­дзе ча­ка­юць но­выя мар­шру­ты і све­жыя ўра­жан­ні. То да на­ступ­най сус­трэ­чы!