...Той пе­ра­рва­ны ды­ялог з Ана­то­лем Анікейчыкам

№ 22 (1565) 28.05.2022 - 03.06.2022 г

Да сённяшняга аповеду пра Анатоля Аляксандравіча Анікейчыка, якому 11 ліпеня 2022 года споўнілася б 90 гадоў (а ён пражыў усяго 56 гадоў), я падбіраўся доўга і асцярожна. Публікацыю адкладваў акурат да юбілейнага ліпеньскага дня. Але потым вырашыў: не, лепш зараз, у майскія дні, у любімым месяцы скульптара, калі яму асабліва добра працавалася і адпачывалася пасля работы ў майстэрні. Дыялогаў у нас з Анатолем у жыцці было шмат. Самы апошні “пра быццё і мастацтва”, а канкрэтна — пра манументальную Купаліяну, —адбыўся ў яго майстэрні ў снежні 1988 года — за паўтара месяца да яго смерці.

Анатоль Анікейчык у сваёй майстэрні

Вось гэ­ты наш ды­ялог я і ха­чу агу­чыць на­шым чы­та­чам. Мне зда­ецца, ня­гле­дзя­чы на пра­ля­це­лыя доў­гія кі­ла­мет­ры ча­су, Ана­толь Ані­кей­чык не стра­ціў сва­ёй знач­нас­ці, бо да­стат­ко­ва по­ўна рас­крыў твор­чае і ча­ла­ве­чае нут­ро мас­та­ка ў ад­но­сі­нах да сва­ёй лю­бі­май ра­дзі­мы — Бе­ла­ру­сі і яе Пес­ня­ра Янкі Ку­па­лы, яко­му 7 лі­пе­ня споў­ніц­ца 140 га­доў з дня на­ра­джэн­ня. Тым бо­льш што “Ку­па­лі­яна” Ані­кей­чы­ка да гэ­та­га ча­су, на мой по­гляд, з’яўля­ецца не­пе­раў­зы­дзе­най ва ўсёй бе­ла­рус­кай вы­яўлен­чай ку­ль­ту­ры пра Па­эта, асаб­лі­ва што ты­чыц­ца по­мні­каў у яго го­нар.

ПАД­ПА­РАД­КОЎ­ВАЎ­СЯ АДЗІ­НА­МУ ЗА­КО­НУ

На­огул ка­жу­чы, у ма­ім хат­нім архі­ве за­ха­ва­ла­ся шмат чар­на­вых за­пі­саў, да­ку­мен­таў, фа­таг­ра­фій, вы­ра­зак з га­зет і ча­со­пі­саў, звя­за­ных з жыц­цём і твор­час­цю Ані­кей­чы­ка. Час­тка з іх бы­ла вы­ка­рыс­та­на мной пры ства­рэн­ні пер­шай ма­наг­ра­фіі пра ску­льп­та­ра (вы­йшла ў вы­да­вец­тве “Бе­ла­русь” у 1980 го­дзе), а час­тка — так і за­ста­ла­ся ля­жаць у па­пках з над­пі­са­мі: “Ані­кей­чык. Для кні­гі з се­рыі ЖЗЛ”.

Так, я аку­рат­на збі­раў ма­тэ­ры­ялы, у асноў­ным сат­ка­ныя з на­шых доў­гіх раз­моў і сус­трэч за круг­лым ста­лом, су­мес­ных твор­чых па­ездак па Бе­ла­ру­сі і ў Мас­кву па лі­ніі Са­юза мас­та­коў СССР і г.д. Мэ­та — зра­біць фун­да­мен­та­ль­ную ілюс­тра­ва­ную кні­гу, якая ўжо бы­ла за­пла­на­ва­на ў вы­да­вец­тве “Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра”. Але ў тыя га­ды (ка­нец 80-х — па­ча­так “ли­хих” 90-х) з-за ад­сут­нас­ці дзяр­жаў­на­га фі­нан­са­ван­ня на та­ко­га ро­ду вы­дан­ні ўсё за­кон­чы­ла­ся ні­чым: аб’ёмны ру­ка­піс так і за­стаў­ся не­рэ­алі­за­ва­ным. Пра­ўда, Ана­толь па­спеў з ім па­зна­ёміц­ца і зра­біць свае не­вя­ліч­кія за­ўва­гі. Апош­ні раз гэ­та ад­бы­ло­ся ўве­ча­ры 1 лю­та­га 1989 го­да. А ўжо праз два з па­ло­вай дні, пры­ехаў­шы да­моў з вак­за­лу, дзе сус­тра­каў да­чку, ён пры­лёг на ка­на­пу і... усё зда­ры­ла­ся на ва­чах у яго­най ма­мы... Не па­спеў То­ля вы­ка­рыс­таць ніт­раг­лі­цы­рын, які за­ўсё­ды на­сіў з са­бой у кі­шэ­ні...

З мас­та­ком я па­зна­ёміў­ся і па­сяб­ра­ваў у кан­цы 1960-х. Та­ды яго май­стэр­ня зна­хо­дзі­ла­ся на ву­лі­цы Гая. Па­мя­таю, як упер­шы­ню я на­ве­даў гэ­тую май­стэр­ню. Перш за ўсё ўба­чыў эскі­зы да бу­ду­ча­га по­мні­ка ге­рою-лёт­чы­ку Мі­ка­лаю Гас­тэ­лу, на па­лі­цах ста­ялі парт­рэ­ты У.Ма­якоў­ска­га, П.Чай­коў­ска­га, Б.Віш­ка­ро­ва, яго дзе­да Пят­ра, на стан­ках — эцюд да Бет­хо­ве­на, пер­шыя по­шу­кі “Па­па­раць-квет­кі” і шмат ча­го інша­га.

Па­мя­таю та­га­час­ныя раз­мо­вы. З яго ці­ка­вых раз­ва­жан­няў сёе-тое я та­ды за­пі­саў у блак­нот: “Ні­якія, на­ват са­мыя доб­рыя, за­ду­мы не вы­ра­ту­юць ад за­быц­ця на­шы тво­ры, яны пра­жы­вуць ня­доў­га, ка­лі мы не ўжы­вём­ся ў воб­раз”. А на пы­тан­не, як Ана­толь раз­умее за­па­вет Мі­ке­лан­джэ­ла “Пра­ца­ваць га­ла­вой, а не ру­ка­мі”, ён ад­ка­заў так: “Ве­да­еш, Ба­рыс, у кож­най твор­чай пра­фе­сіі га­ла­ва, ка­неш­не, перш за ўсё. Ёсць мас­та­кі, якія пра­цу­юць для ся­бе, для ду­шы, і ёсць — па за­мо­ве. Усё, што я раб­лю, — гэ­та для ду­шы. Пра­ца­ваць га­ла­вой не зна­чыць пра­ца­ваць то­ль­кі роз­умам, а най­перш — пе­ра­ка­нан­нем. Трэ­ба ад­чуць сваю ідэю сэр­цам, кры­вёю, інакш яна бу­дзе ха­лод­най, су­хой, інды­фе­рэн­тнай. Ру­кі — гэ­та во­пыт, пра­фе­сі­яна­лізм. Пра­фе­сі­яна­лізм не­сум­нен­на па­трэб­ны: мож­на мець та­лент, цу­доў­ную ду­шу і сэр­ца, але без вы­со­ка­га ра­мяс­тва і май­стэр­ства не вы­явіш сва­іх пе­ра­ка­нан­няў. Гэ­та да­ты­чыц­ца не то­ль­кі на­ша­га бра­та-мас­та­ка, але і акцё­ра, пі­сь­мен­ні­ка, му­зы­кан­та, архі­тэк­та­ра... Бо мас­тац­тва — адзі­нае цэ­лае, і кож­ны яго від пад­па­рад­коў­ва­ецца ад­на­му за­ко­ну. І фор­ма і змест — так­са­ма...”

Помнік Янку Купалу ў Мінску

ТРЭ­БА ВЕ­ЛЬ­МІ ЛЮ­БІЦЬ КУ­ПА­ЛУ...

Вось з та­кі­мі дум­ка­мі і пе­ра­ка­нан­ня­мі пры­йшоў Ана­толь да сва­ёй “Ку­па­лі­яны”.

— Янка Ку­па­ла як уні­ка­ль­ная асо­ба, як па­эт і ча­ла­век пры­цяг­ваў маю ўва­гу з юнац­тва, — га­ва­рыў Ані­кей­чык. — Спа­чат­ку бы­лі про­ста парт­рэт­ныя эцю­ды Пес­ня­ра: шу­каў жы­вы псі­ха­ла­гіч­ны воб­раз — у роз­ных ра­кур­сах, ру­ках, по­зір­ках. Яшчэ і яшчэ чы­таў яго вер­шы, да­ку­мен­ты, успа­мі­ны, стэ­наг­ра­мы вы­ступ­лен­няў, ана­лі­за­ваў ад­па­вед­ныя мас­тац­кія тво­ры, пры­све­ча­ныя па­эту. А по­тым раз­ам з та­ва­ры­ша­мі — ску­льп­та­рам Андрэ­ем За­спіц­кім і архі­тэк­та­рам Мі­ха­ілам Мыз­ні­ка­вым — пры­сту­піў да пра­екта­ван­ня по­мні­ка на мес­цы па­ха­ван­ня пра­ху Па­эта на Вай­ско­вых мо­гіл­ках у Мін­ску.

— Так, гэ­ты по­мнік вя­до­мы. Мне ён ве­ль­мі пад­аба­ецца. “Мне сняц­ца сны аб Бе­ла­ру­сі...” — гэ­та лей­тма­тыў тво­ра, надзі­ва на­тхнё­на­га і ча­ла­веч­на­га. Трэ­ба ве­ль­мі лю­біць Ку­па­лу, каб так пад­крэс­ліць яго арга­ніч­ную су­вязь з род­най зям­лёй, яго ра­ман­тыч­ны па­ча­так, на­пру­жа­на за­то­еную дум­ку...

— Лю­боў да Ку­па­лы — гэ­та ад­ра­зу і на­заў­сё­ды. Я па­лю­біў яго па­эзію, бліз­кую мне па ду­ху, па­лю­біў са­мо­га гэ­та­га Ча­ла­ве­ка. Асо­бу. Мо­жа, та­му, што ў не­чым лёс май­го ба­ць­кі на­гад­вае яго­ны лёс — лёс раз­умна­га, та­ле­на­ві­та­га ча­ла­ве­ка з на­ро­да. Ба­ць­ка мой, Аляк­сандр Пят­ро­віч, па пра­фе­сіі быў ура­чом, але ко­ла яго інта­рэ­саў бы­ло до­сыць шы­ро­кім, ён за­хап­ляў­ся тэ­атрам, ве­даў жы­ва­піс, сяб­ра­ваў з пер­шым на­род­ным артыс­там Бе­ла­ру­сі Ула­дзіс­ла­вам Га­луб­ком.

— І ў 1937-м быў рэ­прэ­сі­ра­ва­ны, як і Га­лу­бок...

— Так, 16 жніў­ня 37-га орга­ны НКУС арыш­та­ва­лі ба­ць­ку. У тыя ж дні арыш­та­ва­лі і Га­луб­ка. Мо­жа, на­ват у адзін дзень. На след­стве май­го ба­ць­ку па-звер­ску ка­та­ва­лі, зла­ма­лі рэ­бры і ру­ку, пры­му­ша­ючы пры­знац­ца ў тым, што ён “поль­скі шпі­ён”. У архі­ве ма­ёй ма­мы, Надзеі Фё­да­раў­ны, за­ха­ва­лі­ся на гэ­ты конт рэ­дкія па тра­гіз­ме да­ку­мен­ты: ко­піі яе за­яў на імя Ста­лі­на, Яжо­ва, Бе­рыі, Вы­шын­ска­га, на ад­рас ка­ле­гіі Вяр­хоў­на­га су­да БССР па раз­бо­ры спраў аб ды­вер­сі­ях і шпі­яна­жы (бы­ла та­кая ка­ле­гія), у мно­гія іншыя інстан­цыі. Ад­ка­зы бы­лі ад­на­тып­ныя: “Ва­шы скар­гі па спра­ве му­жа (...) раз­гле­джа­ны Га­лоў­най Ва­еннай пра­ку­ра­ту­рай РКК і за ад­сут­нас­цю пад­стаў для пе­ра­гля­ду спра­вы па­кі­ну­ты без за­да­ва­ль­нен­ня”. У 1949 го­дзе ма­ме па­ве­да­мі­лі, што Аляк­сандр Пят­ро­віч па­мёр ад мі­якар­да сэр­ца 14 чэр­ве­ня 1944 го­да; кры­ху па­зней на­пі­са­лі, што ён па­йшоў з жыц­ця ад сып­но­га ты­фу. Хут­чэй за ўсё, яго рас­стра­ля­лі яшчэ да вай­ны. Мо­жа, у ве­рас­ні 37-га, як і Га­луб­ка? З та­кі­мі так зва­ны­мі “во­ра­га­мі на­ро­да” доў­га не цы­ры­мо­ні­лі­ся. То­ль­кі 5 ліс­та­па­да 1957 го­да Ва­енны тры­бу­нал Бе­ла­рус­кай Ва­еннай акру­гі пе­ра­гле­дзеў спра­ву май­го ба­ць­кі. Па­ста­но­ва 37-га бы­ла ад­ме­не­на, а спра­ва “за ад­сут­нас­цю скла­ду зла­чын­ства” — спы­не­на. І ба­ць­ку рэ­абі­лі­та­ва­лі па­смя­рот­на... Як і Ула­дзіс­ла­ва Іо­сі­фа­ві­ча...

— Ве­ль­мі тра­гіч­нае бы­ло ў ця­бе дзя­цін­ства — ні­чо­га не ска­жаш... Да­вай вер­нем­ся да Ку­па­лы... Мне ўяў­ля­ецца, што гэ­тая не­арды­нар­ная асо­ба для ця­бе зна­чыць ве­ль­мі мно­га: і не про­ста як та­ле­на­ві­ты па­эт і дра­ма­тург, але і як гра­ма­дзя­нін з вя­лі­кай лі­та­ры.

ПРА “СІ­НЮЮ ПТУШ­КУ ШЧАС­ЦЯ”

— У Ку­па­лы мне пад­аба­ецца ўсё: знеш­насць пры­емна­га ча­ла­ве­ка, вы­ключ­ная шчод­расць ду­шэў­ная, рэ­дкі пра­ніз­лі­вы та­лент, які так ярка рас­крыў­ся ў 1910-1920-х га­дах. А вось лёс яго шчас­лі­вым цяж­ка на­зваць, ня­гле­дзя­чы на вы­со­кія зван­ні, уз­на­га­ро­ды і на­род­нае пры­знан­не. Рас­ка­зы цёт­кі Ула­дзі, яго сяб­роў і тых, ка­му про­ста да­вя­ло­ся з ім сус­тра­кац­ца, ма­ля­ва­лі не­паў­тор­ны і ве­ль­мі глы­бо­кі воб­раз. Але зра­зу­мець, ад­чуць яркую, буй­ную, тра­гіч­ную асо­бу да кан­ца, зда­ецца, не­маг­чы­ма... Не ве­даю, ці знай­шоў ён сваю “сі­нюю птуш­ку шчас­ця”, але ду­маю, што Ку­па­ла то­ль­кі трош­кі па­тры­маў яе ў ру­цэ, а по­тым яна не­ча­ка­на вы­пыр­хну­ла і знік­ла ў ту­ма­не ча­су... Зда­ецца, што вось та­кім, не ве­ль­мі вя­сё­лым, за­глыб­ле­ным у дум­кі і не­йкія ўспа­мі­ны, ад­чу­ваў ся­бе па­эт, ка­лі за­ста­ваў­ся ў адзі­но­це, на са­мо­це: ці то ў сва­ім до­ме за пі­сь­мо­вым ста­лом, ці то на пры­ро­дзе дзе­сь­ці ў Вя­зын­цы або ў Ляў­ках. Аль­бо про­ста на пяс­ча­най да­ро­зе, па якой ён яшчэ з дзя­цін­ства лю­біў ха­дзіць пеш­кі...

— Вось-вось, пры­клад­на та­кім ты і ўба­чыў яго ў сва­ім ме­ма­ры­яле ў са­мым цэн­тры Мін­ска, у скве­ры, які но­сіць яго імя. Ве­да­еш, То­ля, я не ўяў­ляю на­шу ста­лі­цу без гэ­та­га по­мні­ка...

— Так, я пра­екта­ваў яго з сяб­ра­мі — Львом Гу­мі­леў­скім, Андрэ­ем За­спіц­кім, Юры­ем Гра­да­вым і Ле­ані­дам Ле­ві­ным. Сап­раў­ды, пра­ца над гэ­тым по­мні­кам пры­нес­ла нам шмат шчас­лі­вых дзён. Ха­ця бы­лі і свае пра­бле­мы, у асноў­ным, дзя­куй бо­гу, не твор­ча­га ха­рак­та­ру...

— Кам­па­зі­цыя, на мой по­гляд, ве­ль­мі ўда­лая. Сён­ня гэ­ты по­мнік стаў не­ад’емнай час­ткай на­шай ста­лі­цы, як, ска­жам, апя­ку­шын­скі Пуш­кін у Мас­кве або по­мнік Пуш­кі­ну раз­ца Ані­ку­шы­на ў Ле­нін­гра­дзе. На­ва­тар­ская за­ду­ма, глы­бі­ня, пра­ста­та вы­ра­шэн­ня да­юць яму “пу­цёў­ку ў бу­ду­чы­ню”. Да яго “не за­рас­тет на­род­ная тро­па”… У гэ­тым — га­лоў­ны сак­рэт эстэ­тыч­на­га ўздзе­яння по­мні­ка на лю­дзей. У ці­шы­ні, што акру­жае брон­за­вую фі­гу­ру, я, на­прык­лад, за­ўсё­ды чую вод­гу­кі яснай і муд­рай ку­па­лаў­скай па­эзіі:

Вось так шля­ха­мі год да­гэ­туль я ішоў

З ад­ною дум­каю аб шчас­ці Бе­ла­ру­сі…

— Дзя­куй на доб­рым сло­ве…

ШЛЯХ ДА ПА­ПА­РАЦЬ-КВЕТ­КІ

…Ха­чу ска­заць, што я на­пя­рэ­дад­ні той сус­трэ­чы з Ана­то­лем яшчэ раз па­бы­ваў ля по­мні­ка Пес­ня­ру ў скве­ры на скры­жа­ван­ні та­га­час­на­га Ле­нін­ска­га пра­спек­та з ву­лі­цай Янкі Ку­па­лы. І — доў­га гля­дзеў. За­ду­мен­на спы­ніў­ся брон­за­вы па­эт на бе­ра­зе кры­ні­цы, якая вы­бі­ва­ецца з-пад рас­ко­ла­та­га ка­ме­ня. Пруг­кі ве­цер за­ла­маў каў­нер лёг­ка­га па­лі­то, на­кі­ну­та­га на пля­чо. У ру­ках — су­ка­ва­тая па­лка, уз­ятая ў да­лё­кую да­ро­гу. А над кры­ні­цай шы­ро­ка рас­кі­ну­ла­ся ледзь не да са­май ва­ды шы­ро­кае ліс­це ка­зач­най па­па­раць-квет­кі. Не­па­да­лё­ку, за спі­най па­эта — Ку­пал­ле: дзяў­ча­ты, апыр­ска­ныя фан­та­нам, кі­да­юць на ва­ду вян­кі — “на шчас­це”. Аго­ле­ныя, тон­ка сты­лі­за­ва­ныя як сім­вал шчы­рас­ці, юнац­тва і ка­хан­ня, за­сты­лі яны ў брон­зе. Веч­на жы­вы па­эт і ма­ла­досць, сат­ка­ная з ні­цей сён­няш­ня­га жыц­ця.

Як кож­ны глы­бо­кі твор мас­тац­тва, по­мнік шмат­пла­на­вы па змес­це. Асо­ба Ку­па­лы — ба­ра­ць­бі­та, гу­ма­ніс­та, мыс­лі­це­ля — злі­ла­ся для аўта­раў по­мні­ка ў ад­но вя­ліз­нае пан­яцце — ча­ла­веч­насць. Ані­кей­чык як ску­льп­тар раз­ам з ка­ле­га­мі-сяб­ра­мі знай­шоў най­бо­льш яркае плас­тыч­нае ад­люс­тра­ван­не ўнут­ра­на­га ста­ну па­эта, доб­ра раз­уме­ючы, што мэ­та мас­тац­тва ску­льп­ту­ры, а ма­ну­мен­та­ль­най асаб­лі­ва, — ува­со­біць веч­ныя, не­па­хіс­ныя ры­сы ча­ла­ве­ка: гу­ма­нізм, вы­со­кую ма­ра­ль­насць. У гэ­тым сак­рэт эстэ­тыч­на­га ўздзе­яння по­мні­ка. За­слу­гоў­вае ўва­гі і яшчэ ад­на ры­са гэ­та­га тво­ра — яго дэ­мак­ра­тыч­насць; яна і ў змес­це воб­ра­за, і ў агу­ль­ным архі­тэк­тур­на-пра­сто­ра­вым вы­ра­шэн­ні ўся­го ком­плек­су.

"СВОЙ РОД­НЫ КРАЙ ЦІ ПО­МНІШ ТЫ?"

…Да­лей на­ша раз­мо­ва з Ана­то­лем па­йшла пра по­мнік-бюст Янкі Ку­па­лы ў вя­до­мым ва ўсёй Аме­ры­цы Араў-па­рку ў 30 кі­ла­мет­рах ад Нью-Ёрка. Я доб­ра па­мя­таю гіс­то­рыю з’яў­лен­ня гэ­та­га тво­ра. У 1972 го­дзе зра­біць гэ­ты пра­ект ура­дам Бе­ла­ру­сі бы­ло да­ру­ча­на Ані­кей­чы­ку. Але яго бы­лы на­стаў­нік, на­род­ны мас­так Андрэй Бем­бель, вы­ста­віў на раз­гляд экс­пер­тнай ка­мі­сіі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры БССР свой сус­трэч­ны пра­ект (асно­ва для бу­ду­ча­га по­мні­ка ў яго, у пры­нцы­пе, бы­ла — вы­ста­вач­ны не­бла­гі бюст Ку­па­лы, які я ба­чыў у май­стэр­ні Андрэя Ануф­ры­еві­ча). Але, тым не менш, экс­пер­ты ад­да­лі пе­ра­мо­гу Ані­кей­чы­ку (архі­тэк­тар С.Бат­коў­скі), а не Бем­бе­лю, што ў вы­ні­ку, на жаль, не­га­тыў­на ад­бі­ла­ся на аса­біс­тых ад­но­сі­нах па­між імі. Та­кое ня­рэд­ка бы­вае ў мас­та­коў­скім ася­род­дзі, асаб­лі­ва — у кон­кур­сных гон­ках.

— Мой по­мнік Ку­па­лу ў Араў-па­рку — гэ­та асоб­ная ці­ка­вая ста­рон­ка ў ма­ёй твор­чай бі­ягра­фіі. На­ма­ган­ня­мі на­шых су­айчын­ні­каў, якія во­ляю лё­саў апы­ну­лі­ся ў ЗША, гэ­ты цу­доў­ны зя­лё­ны ма­сіў з азё­ра­мі і ва­дас­па­да­мі пе­ра­тво­ра­ны ў знач­ны ку­ль­тур­ны цэнтр. А ўсё па­чы­на­ла­ся так. Яшчэ ў 1949 го­дзе, пра­цяг­ва­ючы тра­ды­цыі сва­іх ба­ць­коў, гру­па юна­коў і дзяў­чат ства­ры­ла ў ЗША ма­ла­дзёж­ны клуб “Араў-парк”. Сва­ёй мэ­тай ён ста­віў пры­шчап­лен­не па­чуц­ця лю­бо­ві да ра­дзі­мы про­дкаў пад­рас­та­юча­му па­ка­лен­ню. У апош­нія га­ды ў Араў-па­рку на­ра­дзі­лі­ся но­выя тра­ды­цыі. Акра­мя Дня не­за­леж­нас­ці і Дня пра­цы, тут ста­лі свят­ка­вац­ца Рус­ка-бе­ла­рус­кі, Укра­інскі і Поль­скі дні — ад­па­вед­на ў чэр­ве­ні, лі­пе­ні і жніў­ні. У гэ­тыя да­ты ў Араў-парк з’яз­джа­юцца со­тні лю­дзей з роз­ных кут­коў кра­іны. По­мні­кі Пуш­кі­ну, Шаў­чэн­ку і Ку­па­лу — гэ­та пад­арун­кі рус­ка­га, укра­інска­га і бе­ла­рус­ка­га на­ро­даў. Ёсць там і по­мнік Міц­ке­ві­чу і по­мнік Уіт­ме­ну… Свой по­мнік Ку­па­лу я ад­кры­ваў у 1973 го­дзе раз­ам з Андрэ­ем Ма­ка­ёнкам. Ве­да­еш, гэ­та бы­лі не­паў­тор­ныя хві­лі­ны: лю­дзі пры­еха­лі сю­ды не то­ль­кі з Нью-Ёрка, на­ват з Ка­на­ды і Мек­сі­кі, па­ўсюд­на чу­ла­ся бе­ла­рус­кая га­вор­ка, на­род­ныя бе­ла­рус­кія пес­ні; увесь по­мнік упры­гож­ва­лі жы­выя квет­кі. Мая мэ­та — у воб­ра­зе Ку­па­лы ад­люс­тра­ваць стан свет­лай жур­бы і вы­са­ка­род­насць яго па­чуц­цяў. Пяс­няр як быц­цам гля­нуў на Но­вы свет ва­чы­ма, по­ўны­мі су­му. Я ха­цеў зра­біць воб­раз па­эта і дра­ма­тыч­ным, і раз­ам з тым на­поў­не­ным ра­ман­ты­кай. Іншы­мі сло­ва­мі, са спа­лу­чэн­ня гэ­тых рыс, у не­йкай сту­пе­ні про­ці­бор­ству­ючых, па­ві­нен атры­мац­ца воб­раз, надзе­ле­ны ма­гіч­най гар­мо­ні­яй. Ха­цеў, каб ён гля­дзеў кож­на­му у твар, ні­бы пы­таў­ся: ну як вам тут, на чу­жы­не?

— Мне зда­ецца, што гэ­ты сум пе­ра­гу­ка­ецца з вер­ша­мі па­эта, якія бы­лі на­пі­са­ныя яшчэ ў 1909 го­дзе і звер­ну­тыя так­са­ма да да­лё­кіх зем­ля­коў:

…Ці по­мніш ты па­гляд ня­сме­лы

Свай­го ра­дзі­ма­га ся­ла,

Ад­куль па­плёў­ся ў свет той бе­лы,

Твая дзе ма­ла­досць сплы­ла?

…Край бе­ла­рус­кі мір­ны, сум­ны,

Свой род­ны край ці по­мніш ты?..

— Ме­на­ві­та так. Гэ­ты ку­па­лаў­скі верш “Бра­ту ў чу­жы­не” я і па­клаў у асно­ву ідэі по­мні­ка. Ты про­ста, Ба­рыс, гля­дзеў як у ва­ду…

Восень паэта. Ляўкі

— Апош­няя твая пра­ца над воб­ра­зам Пес­ня­ра ў Ляў­ках — Ку­па­лаў­скім ме­ма­ры­яль­ным за­па­вед­ні­ку. Што ты ха­цеў тут па­ка­заць?

— Ве­да­еш, там, у най­пры­га­жэй­шым кут­ку Аршан­шчы­ны, дзе чу­ецца не­та­роп­кі го­ман Дняп­ра, дзе спля­лі­ся ў цу­доў­ным ляс­ным уз­оры бе­лас­тво­лыя бя­ро­зы, гнут­кі арэш­нік і дуб­кі, асаб­лі­ва, як ні­ко­лі доб­ра і на­тхнё­на, пі­са­ла­ся-ду­ма­ла­ся Ку­па­лу. Ён упер­шы­ню на­ве­даў вёс­ку Ляў­кі ў са­ка­ві­ку 1935 го­да і на­заў­сё­ды па­лю­біў гэ­ты край. Па­эт пры­язджаў ту­ды што­год ран­няю вяс­ною і за­ста­ваў­ся да по­зняй во­се­ні; там быў ство­ра­ны адзін з са­мых да­ска­на­лых яго вер­ша­ва­ных цык­лаў, што ўвай­шоў у гіс­то­рыю лі­та­ра­ту­ры пад на­звай “Ляў­коў­скі”. Да­рэ­чы, тут быў на­пі­са­ны і вя­до­мы верш “Хлоп­чык і лёт­чык”, які ве­ль­мі пад­абаў­ся юна­му Юрыю Га­га­ры­ну. У дні свят­ка­ван­ня ста­год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Ку­па­лы ў Ляў­ках і быў ад­кры­ты мой по­мнік Пес­ня­ру, ство­ра­ны на асно­ве ма­ёй стан­ко­вай кам­па­зі­цыі "Во­сень па­эта". Я па­ка­заў яго ча­ла­ве­кам ужо да­лё­ка не ма­ла­дым, які шмат пе­ра­жыў на сва­ім вя­ку, пра­йшоў шлях, мяк­ка ка­жу­чы, ня­лёг­кі, на якім пе­ра­пля­та­лі­ся і бліс­ку­чыя ўзлё­ты, і вя­лі­кія тра­ге­дыі. Ён ся­дзіць з кій­ком у пра­вай ру­цэ, ле­вай аб­апі­ра­ючы­ся на спін­ку лаў­кі, да якой во­се­ньс­кі ве­цер пры­біў па­жоў­клы ліст. За­ду­маў­ся па­эт, слу­хае по­кліч род­най зям­лі. Во­сень Пес­ня­ра…

СТВА­РЫЦЬ СВАЮ БІ­ЯГРА­ФІЮ

…У гэ­тым на­ры­се я не ста­віў за мэ­ту рас­ка­заць пра ўсю твор­часць Ані­кей­чы­ка — яна да­стат­ко­ва вя­до­мая кож­на­му, хто мае да­чы­нен­не да бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры. Хто, на­прык­лад, не ве­дае ме­ма­ры­ялы "Пра­рыў" ва Уша­чах аль­бо "Пра­клён фа­шыз­му" ў Шу­неў­цы, по­мнік Гас­тэ­лу і яго экі­па­жу пад Ра­даш­ко­ві­ча­мі, ме­ма­ры­яль­ныя зна­кі ў го­нар ге­ро­яў-пад­по­льш­чы­каў у Мін­ску, по­мні­кі на ма­гі­лах П.Ма­шэ­ра­ва. С.Пры­тыц­ка­га, М.Лы­нь­ко­ва, цу­доў­ныя парт­рэ­ты Г.Ахма­та­вай, М.Баг­да­но­ві­ча, Ф.Кас­тра і Чэ Ге­ва­ры, бліс­ку­чую "Пуш­кі­ні­яну" з дзе­вя­ці тво­раў, ра­ман­тыч­ныя кам­па­зі­цыі "Вяс­на Пе­ра­мо­гі". "Ба­ла­да пра Шук­шы­на", "За­клік", "Бя­роз­кі", "Юнац­тва"?

…Не­за­доў­га да ско­ну Ана­толь ска­заў мне: "Кож­ным тво­рам мас­так ства­рае сваю бі­ягра­фію. Та­му ні­чо­га не­ль­га ра­біць, не да­во­дзя­чы пра­цу да кан­ца. Су­па­кой­вац­ца мож­на то­ль­кі та­ды, ка­лі ты вы­чар­паў усе свае маг­чы­мас­ці".

Ані­кей­чык не вы­чар­паў свае твор­чыя, ча­ла­ве­чыя маг­чы­мас­ці. Ён ра­на па­йшоў з жыц­ця, па­кі­нуў­шы ня­здзей­сне­ны­мі і пра­екты по­мні­каў, і за­ду­мы но­вых кам­па­зі­цый і парт­рэ­таў. Ма­рыў і пра сваю пер­шую пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву. І пра тое, каб зра­біць по­мнік "Пуш­кін і Міц­ке­віч на бе­ра­зе Ня­вы" для Ле­нін­гра­да: вы­ста­вач­ны ва­ры­янт та­кой га­рэ­ль­ефнай кам­па­зі­цыі быў ужо га­то­вы. І ду­маў пра по­мнік Ва­лен­цію Ва­нь­ко­ві­чу — для Мін­ска. Чар­на­вы эскіз­ны пра­ект по­мні­ка Кас­ту­сю Ка­лі­ноў­ска­му, які я ба­чыў у яго май­стэр­ні, так­са­ма не па­спеў рэ­алі­за­вац­ца…

Сло­вам, пла­наў і спа­дзя­ван­няў бы­ло шмат. І гэ­та на­ту­ра­ль­на: ён, як ні­ко­лі, ад­чу­ваў у са­бе вя­лі­кі твор­чы за­пал. Зда­ва­ла­ся, яго хо­піць на ўсё: і на мас­тац­тва, і на пра­цу у БДТМІ, дзе ён, пра­фе­сар, кі­ра­ваў (па­сля смер­ці пра­фе­са­ра Андрэя Бем­бе­ля) ка­фед­рай ску­льп­ту­ры, і на дэ­пу­тац­кія спра­вы (вы­бі­раў­ся дэ­пу­та­там Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР), і на гра­мад­скую дзей­насць, і на дыс­ку­сіі з ад­на­дум­ца­мі-сяб­ра­мі, і на сус­трэ­чы з гле­да­ча­мі, якіх у яго бы­ло мнос­тва. Але яго не ха­пі­ла на ўсё. Не вы­тры­ма­ла сэр­ца…

Па­мя­таю, ка­лі Ана­то­ля Аляк­сан­дра­ві­ча ўжо не бы­ло, вяс­ной 1989-га я зноў тра­піў у яго май­стэр­ню ў на­шым “сур­га­наў­скім” до­ме №42. Дзіў­нае ад­чу­ван­не: ску­льп­тур­ны ста­нок, эскі­зы, ма­ке­ты, кар­ка­сы, драў­ля­ныя стэ­кі і кі­янкі, пан­тог­раф, мер­нік, спрын­цоў­ка — інстру­мен­ты для ра­бо­ты ў глі­не і плас­ты­лі­не, чор­ны ха­лат май­стра на цві­ку, за­сох­лая, як ка­мень, глі­на... На па­лі­цах і ля сцен за­сты­лі сля­ды бы­лых роз­ду­маў і ня­стом­ных твор­чых по­шу­каў: ад эскі­заў і ма­ке­таў по­мні­каў да ўжо ад­лі­тых у гіп­се парт­рэ­таў і кам­па­зі­цый... І ўсё гэ­та змёр­ла і за­сты­ла ў не­йкім веч­ным спа­коі. Я ўзяў у ру­ку стэк, які ля­жаў на та­бу­рэт­цы, моў­чкі па­тры­маў і па­клаў на мес­ца. Бы­ло сум­на. Ад­но су­ці­ша­ла, што тут, у гэ­тым па­мяш­кан­ні, бу­дзе арга­ні­за­ва­ны му­зей-май­стэр­ня Ана­то­ля Ані­кей­чы­ка — на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ата Дзяр­жаў­най прэ­міі рэ­спуб­лі­кі і прэ­міі бе­ла­рус­ка­га Кам­са­мо­ла, га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на го­ра­да Ба­ры­са­ва — яго ма­лой ра­дзі­мы. Як та­го жа­да­ла на­ша ку­ль­тур­ная гра­мад­скасць кра­іны… Ад­нак гэ­та­га так і не зда­ры­ла­ся…

Але і сён­ня Ана­толь Аляк­сан­дра­віч для мя­не, для яго сяб­роў, для тых, хто пра­йшоў яго пра­фе­сій­ную шко­лу май­стэр­ства, для ўсіх пры­хі­ль­ні­каў яго твор­час­ці за­ста­ецца за­ўсё­ды ма­ла­дым, ня­ўрым­слі­вым, ва­ля­вым ча­ла­ве­кам, які ве­ль­мі шмат зра­біў для рос­кві­ту на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры род­най Бе­ла­ру­сі...

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"