Прыняць рашэнне аб... смакаце

№ 20 (1563) 14.05.2022 - 20.05.2022 г

13 мая адбылося чарговае пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры краіны. Ся­род вы­не­се­ных на па­ра­дак дня пы­тан­няў — пра­па­но­ва аб над­анні ста­ту­су гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці эле­мен­ту “Стра­вы з тар­ка­ва­най бу­ль­бы — дра­ні­кі, бу­ль­бя­ныя блі­ны, баб­ка і іншыя — тра­ды­цыі пры­га­та­ван­ня і ўжы­ван­ня”.

На Ра­дзе за­слу­ха­лі інфар­ма­цыю вя­ду­ча­га спе­цы­яліс­та УА “Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў” Але­ны Ка­лі­ноў­скай, за­клю­чэн­не док­та­ра гіс­та­рыч­ных на­вук, за­гад­чы­ка ка­фед­ры этна­ло­гіі, му­зе­яло­гіі і гіс­то­рыі мас­тац­тваў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Та­дэ­ву­ша На­ва­г­род­ска­га, раз­гле­дзе­лі за­клю­чэн­ні за­гад­чы­ка ка­фед­ры гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны фа­ку­ль­тэ­та інфар­ма­цый­на-да­ку­мен­та­ль­ных ка­му­ні­ка­цый Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Дзміт­рыя Гер­ма­сі­мён­ка, а так­са­ма за­слу­ха­лі но­сь­бі­таў эле­мен­та з Гро­дзен­скай воб­лас­ці.

Пер­шыя звес­ткі пра бу­ль­бу на нашых зем­лях сус­тра­ка­юцца ў да­ку­мен­тах 1736 го­да пры Аўгус­це ІІІ на тэ­ры­то­рыі Гро­дзен­шчы­ны, а пер­шы рэ­цэпт дра­ні­каў згад­ва­ецца ў 1830 го­дзе. У дру­гой па­ло­ве ХІХ ст. па­ча­лі склад­вац­ца і фар­мі­ра­вац­ца ку­лі­нар­ныя спо­са­бы і пры­ёмы га­та­ван­ня бу­ль­бя­ных страў.

У пер­шай трэ­ці ХХ ст. з рас­паў­сю­джван­нем ме­та­ліч­на­га на­чын­ня (тар­кі) тры­ва­ла ўвай­шлі ў по­быт стра­вы з тар­ка­ва­най бу­ль­бы, якая з роз­ны­мі да­дат­ка­мі (са­ла, цы­бу­ля і інш.) га­та­ва­ла­ся ў пе­чы ў чу­гун­ках (баб­ка, дран­ка, тар­ка­ван­ка і інш.) або на­лі­ва­ла­ся ў сві­ныя кіш­кі для за­пя­кан­ня на па­тэ­ль­ні.

Бу­ль­бя­ныя блі­ны пяк­лі­ся ў вы­гля­дзе не­вя­лі­кіх ала­дак, што атры­ма­лі роз­ныя мясц­овыя на­звы, ся­род якіх най­бо­льш рас­паў­сю­джа­най ака­за­ла­ся на­зва “дра­ні­кі”, та­му што да­клад­на ад­люс­троў­ва­ла пра­цэс на­рых­тоў­кі бу­ль­бы, якую трэ­ба бы­ло драць на тар­цы (мясц­овыя на­звы “дра­ча­ны”, “дра­чэ­ні­кі”, “дран­ка”, “дра­чы”, “блін­кі кар­тап­ля­ныя”, “блі­ны дра­ныя”, “лад­кі з бу­ль­бы дра­ныя”, “ася­ні­кі”, “дзе­ру­ны з сы­рам і зе­ля­ні­най”, “тар­ко­ван­цы з мя­сам”, ”дра­ныя алад­кі”, ”кар­таф­ля­ні­кі”, “дра­ні­кі з тва­ра­гом”, “бу­ль­бя­ні­кі”, “кал­ду­ны”, “дзе­ру­ны”, “дра­чон­кі”, “шлёп на шлёп”, “са­ро­ка”, “топ­ці­кі”, “бу­ль­беш­ні­кі”, “бон­ды”, “кар­таф­ля­ні­кі”, “дра­чы”, “бу­ль­бя­шы”, “са­ро­ка”, “на­ліс­ні­кі”, “кал­ду­ны”, “таў­ча­ні­кі”).

На па­ча­так 2022 г. за­фік­са­ва­на 235 на­род­ных рэ­цэп­таў з 66 ра­ёнаў Бе­ла­ру­сі раз­на­стай­ных страў з тар­ка­ва­най бу­ль­бы, апы­та­на 504 но­сь­бі­ты тра­ды­цыі. Шы­ро­кае рас­паў­сю­джван­не страў з тар­ка­ва­най бу­ль­бы (дра­ні­каў, бу­ль­бя­ных блі­ноў, баб­кі) — асаб­лі­васць на­цы­яна­ль­най кух­ні бе­ла­ру­саў, якая сфар­мі­ра­ва­ла­ся ў кан­цы ХІХ ст. і за­хоў­ва­ецца да ця­пе­раш­ня­га ча­су.

Най­бо­льш па­пу­ляр­най стра­вай з’яўля­юцца тра­ды­цый­ныя бе­ла­рус­кія дра­ні­кі, якія вы­пя­ка­юцца з роз­ны­мі пры­ня­ты­мі ў ла­ка­ль­ных су­по­ль­нас­цях да­баў­ка­мі, ба­гац­це і раз­на­стай­насць ку­лі­нар­на­га май­стэр­ства пра­яўля­ецца ў пры­га­та­ван­ні іншых страў з тар­ка­ва­най бу­ль­бы — блі­ноў, баб­кі, кіш­кі і г.д., якія пад ла­ка­ль­ны­мі на­зва­мі рас­паў­сю­джа­ны па ўсёй тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Стра­вы з тар­ка­ва­най бу­ль­бы з’яўля­юцца час­ткай па­ўся­дзён­най ку­ль­ту­ры хар­ча­ван­ня жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі.

Ра­да па­га­дзі­ла­ся з не­абход­нас­цю над­ання ста­ту­су гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці і ка­тэ­го­рыі “Б” эле­мен­ту “Стра­вы з тар­ка­ва­най бу­ль­бы — дра­ні­кі, бу­ль­бя­ныя блі­ны, баб­ка і іншыя — тра­ды­цыі пры­га­та­ван­ня і ўжы­ван­ня” на тэ­ры­то­рыі Брэс­цкай, Ві­цеб­скай, Гро­дзен­скай, Го­ме­льс­кай, Ма­гі­лёў­скай, Мін­скай аб­лас­цей.

Ся­род мер па за­ха­ван­ні, рас­паў­сю­джван­ні і па­пу­ля­ры­за­цыі да­дзе­най не­ма­тэ­ры­яль­най пра­явы твор­час­ці ча­ла­ве­ка на 2022 год за­пла­на­ва­на па­ра­вя­дзен­не фес­ты­ва­ляў, свя­таў ад­кры­та­га фар­ма­ту, у тым лі­ку:

“Бу­ль­ба Фэст” на ба­зе Гра­бя­нец­кай сель­скай біб­лі­ятэ­кі ДУК “Чэр­ве­ньс­кая цэн­тра­ль­ная ра­ённая біб­лі­ятэ­ка”; “Со­снаў­скі кір­маш-Бу­ль­баш” — свя­та бу­ль­бы ў аг. Со­сны ў Лю­бан­скім ра­ёне; “Ты­дзень дра­ні­каў-кар­тап­ля­ні­каў” у Лю­бан­скім ра­ёне; фес­ты­валь бе­ла­рус­кай на­цы­яна­ль­най кух­ні “Дзвін­скі смак” у м. Здраў­нё­ва Ві­цеб­ска­га ра­ёна; ра­ённы гас­тра­на­міч­ны фэст “Бу­ль­ба­Са­міт” у Бы­хаў­скім ра­ёне; фес­ты­валь на­цы­яна­ль­ных страў “Пры­сма­кі” ў Кас­цю­ко­віц­кім ра­ёне; свя­та “Бу­ль­ба, бу­ль­бач­ка мая” ў аг. Бе­ла­гур­на, свя­та “Бу­ль­бя­ны край” у аг. Хві­ня­ві­чы Дзят­лаў­ска­га ра­ёна; “Ты­дзень сма­ку” ў Па­стаў­скім ра­ёне; “Смач­ны го­рад” — фес­ты­валь ежы ў г.п. Ло­еў.

Трэ­ба за­ўва­жыць, што Ра­да надзе­ле­на па­ўна­моц­тва­мі пры­маць ра­шэн­ні аб не­абход­нас­цi (або ад­сут­нас­цi не­абход­нас­цi) над­ання ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­цi, якая мо­жа мець сус­вет­ную, мiж­на­род­ную або на­цы­яна­ль­ную знач­насць, ста­ту­су гiс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці. Ра­шэн­не аб над­анні та­ко­га ста­ту­су пры­ма­ецца Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ