Прэм'еры ўнівера

№ 19 (1562) 07.05.2022 - 13.05.2022 г

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў традыцыйна перад летняй сесіяй завяршае творчы год. Сёлета яркім фіналам сезона стануць прэм’ера студэнцкага мюзікла “Магія” і І Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс”. Аб гэтых праектах вядзём размову з рэктарам Наталляй Карчэўскай.

/i/content/pi/cult/903/19014/karcheuskaja.jpg

— Час­та тэ­ма тво­ра ад­люс­тра­ва­на ў яго на­зве. Най­мен­не ва­шай прэм’еры — “Ма­гія” — інтры­гу­ючае, да­пус­кае мнос­тва трак­то­вак. Пры­адкрый­це та­ямні­цу, пра што по­йдзе га­вор­ка ў мю­зік­ле?

— Сап­раў­ды, тэ­ма звы­чай­на за­да­ецца ў на­зве, але мы ад­мыс­ло­ва не ста­ві­лі кан­крэт­ную тэ­му для та­го, каб па­кі­нуць на­шым па­тэн­цы­яль­ным слу­ха­чам пра­сто­ру для інтэр­прэ­та­цыі. Вар­та адзна­чыць, што на­зва “Ма­гія” да­клад­на ад­люс­троў­вае сут­насць та­го, што ад­бы­ва­ецца ў на­шым уні­вер­сі­тэ­це. Гэ­та ча­раў­ніц­тва. Ча­раў­ніц­тва на­ра­джэн­ня і ста­наў­лен­ня твор­ча­га ча­ла­ве­ка, не­за­леж­на ад та­го, гра­ма­дзя­ні­нам якой дзяр­жа­вы ён з’яўля­ецца. За­меж­ні­кі, ка­лі пры­язджа­юць у на­шу кра­іну і трап­ля­юць ва ўні­вер­сі­тэт, мо­гуць стаць пра­фе­сі­яна­ла­мі, ад­шу­каць ка­хан­не і за­вес­ці но­вых сяб­роў. Па сут­нас­ці мас­тац­тва — гэ­та заўсё­ды ма­гія. Мы не ма­ем на ўва­зе ні­чо­га аку­льт­на­га. Гэ­та ў доб­рым сэн­се тое, што ад­бы­ва­ецца з ча­ла­ве­кам у ма­ла­дос­ці, ка­лі лю­бы дзень, лю­бая сус­трэ­ча з но­вым ча­ла­ве­кам або з’явай мо­жа кар­ды­на­ль­ным чы­нам змя­ніць жыц­цё. Та­му га­вор­ка пра ма­гію мас­тац­тва, ма­ла­дос­ці, ка­хан­ня.

— Якую лі­та­ра­тур­ную асно­ву аб­ра­лі для па­ста­ноў­кі?

— Ёсць два пад­ыхо­ды да пад­рых­тоў­кі мю­зік­лаў. Адзін за­сна­ва­ны на інтэр­прэ­та­цыі вя­до­мых лі­та­ра­тур­ных тво­раў. Усе мы па­мя­та­ем “Нотр-Дам дэ Па­ры”, “Ра­мэа і Джу­ль­ета”… Ёсць мю­зік­лы ары­гі­на­ль­ныя, лі­та­ра­тур­ная асно­ва якіх на­пі­са­на ад­мыс­ло­ва для спек­так­ля. Наш вы­па­дак дру­гі. Сцэ­на­рый пад­рых­та­ва­ны Аляк­сан­драм Ва­ві­ла­вым. І для нас ра­дас­на і каш­тоў­на, што гэ­та яго асаб­лі­вае ба­чан­не рэ­алій на­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та. Да­рэ­чы, гле­да­ча за­ўсё­ды кра­нае, ка­лі вы­ка­наў­ца па­каз­вае тое, што яму на­сам­рэч бліз­ка.

— Мно­гія мю­зік­лы сла­вяц­ца сва­імі спец­эфек­та­мі, кід­кім афар­млен­нем. Ці звяр­та­еце­ся вы да нейкіх не­звы­чай­ных ра­шэн­няў у гэ­тым кі­рун­ку?

— Пля­цоў­ка на­ша­га спар­тыў­на-ку­ль­тур­на­га цэн­тра да­зва­ляе зра­біць вар­ты мас­тац­кі прад­укт. Ка­неш­не, мы цал­кам вы­ка­рыс­тоў­ва­ем маг­чы­мас­ці на­шай за­лы, ад­нак не імкнём­ся на­сы­ціць спек­такль ад­мыс­ло­вы­мі тэх­ніч­ны­мі ра­шэн­ня­мі. Ро­бім стаў­ку на іншае, хо­чам даць гле­да­чам ад­чуць энер­гію ма­ла­дос­ці. Рас­пра­цоў­ва­ем і ад­мыс­ло­выя дэ­ка­ра­цыі, але не звяр­та­емся да мак­сі­ма­ль­на рэ­аліс­тыч­на­га па­ка­зу мес­ца дзеяння, а раз­ліч­ва­ем на бо­льш умоў­ныя ра­шэн­ні.

— Хто працуе над прэм’ерай у складзе пастановачнай групы?

— Аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам выступіў начальнік аддзела па арганізацыі канцэртных і творчых праектаў “Арт-Мажор”, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Аляксандр Вавілаў. Наша выпускніца, а цяпер супрацоўніца Бажэна Нюшкова, выконвае абавязкі дырэктара праекта, адказвае за многія арганізацыйныя моманты. У якасці мастака мы запрасілі лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Юрыя Барысевіча. Вельмі важная частка — музычная — падрыхтавана прадзюсарам Юрыем Савашам. Дарэчы, музычны матэрыял цалкам арыгінальны. Над пастаноўкай працуе цэлая каманда балетмайстраў. Гэта запрошаны віцебскі спецыяліст Раман Рыкаў, а таксама Дзмітрый Залескі, Дзмітрый Бяззубенка, Максім Кашэвіч, Вольга Шамрова. Каманда вялікая. І прыемна, што на сцэну разам са студэнтамі выходзяць выкладчыкі. Гэта важна, калі студэнт адчувае: педагог не проста расказвае, як трэба рабіць, а разам з табой працуе над творам, ён калега. Некалькі іншыя ўзаемаадносіны, чым у аўдыторыі.

— Якім чы­нам пра­во­дзі­лі на­бор сту­дэн­таў у ка­ман­ду?

— Мы ла­дзі­лі кас­тынг, ку­ды за­пра­ша­лі ўсіх ахвот­ных, не­за­леж­на ад спе­цы­яль­нас­ці. Ёсць пры­кла­ды, ка­лі сту­дэнт за­дзей­ні­ча­ны ў не­ўлас­ці­вым яму амплуа. Так­са­ма вар­та раз­умець, што сту­дэнт мо­жа па­ўдзе­ль­ні­чаць у пра­екце не то­ль­кі як вы­ка­наў­ца вя­ду­чай ро­лі. Па­трэб­ныя ма­соў­ка, па­моч­ні­кі рэ­жы­сё­ра, ад­мі­ніс­тра­та­ры, ад­каз­ныя за афі­шы і рас­пра­цоў­ку рэ­клам­най кам­па­ніі. Не ўсе мо­гуць вы­тры­маць да­дат­ко­выя за­нят­кі, да­во­лі пра­цяг­лыя, та­му не­ка­то­рыя сы­хо­дзі­лі. Ве­ль­мі пры­емна пра­ца­ваць з энту­зі­яста­мі, з ты­мі, хто хо­ча зра­біць най­леп­шае для ўні­вер­сі­тэ­та і кра­іны.

— Ці ба­чы­це ка­мер­цый­ны па­тэн­цы­ял у гэ­тым мю­зік­ле?

— Мы спа­дзя­ёмся, што спек­такль бу­дзе мець доў­гае жыц­цё. Ка­неш­не, за­ра­біць гро­шы не пер­ша­па­чат­ко­вая за­да­ча. У пер­шую чар­гу пра­ект важ­ны як фак­тар атры­ман­ня да­дат­ко­вых кам­пе­тэн­цый, бо пры рэ­алі­за­цыі кан­крэт­на­га пра­екта сту­дэн­ты на­бы­ва­юць бо­льш, чым се­дзя­чы за парт­ай. Так­са­ма пра­ца над та­кой па­ста­ноў­кай па­шы­рае між­ка­фед­ра­ль­ныя су­вя­зі. Пры гэ­тым ка­мер­цый­ны па­тэн­цы­ял ёсць. Ня­ма ні­чо­га кеп­ска­га ў тым, каб прад­аваць якас­ны прад­укт. Та­кі во­пыт ва ўні­вер­сі­тэ­та ёсць. У нас бы­лі па­стаў­ле­ны два мю­зік­лы — “Дуб­роў­скі і “Ка­за­но­ва”, якія па­спя­хо­ва ішлі не­ка­ль­кі се­зо­наў на роз­ных сцэ­нах, а так­са­ма гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ны пра­ект “Сем та­ямніц Бе­ла­ру­сі”. І ча­му б не вы­пус­ціць у пра­кат прэм’ерны мю­зікл, ка­лі ён не бу­дзе сас­ту­паць па якас­ці іншым гу­ль­цам? Ня­ма пра­бле­мы су­мяш­чаць удзел у па­ста­ноў­цы з ву­чо­бай, ка­лі па­каз­ваць спек­такль два-тры разы на ме­сяц на на­шай пля­цоў­цы ці на­ват вы­язджаць у іншыя га­ра­ды. Гэ­та вя­ліз­ны па­тэн­цы­ял на­ват з пун­кту гле­джан­ня пра­фа­ры­ента­цыі. Ка­лі па­тэн­цы­яль­ны аб­іту­ры­ент ці яго ба­ць­кі ба­чаць, чым займа­юцца сту­дэн­ты на пра­кты­цы, гэ­та спра­цоў­вае лепш за лю­бую рэ­кла­му.

— Пя­рой­дзем да яшчэ ад­на­го но­ва­га пра­екта ва­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та — рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су “Дэнс кан­грэс”. Яго мож­на лі­чыць ад­ка­зам на пад­обныя ка­мер­цый­ныя спа­бор­ніц­твы?

— Доб­ра, што ёсць та­кія кон­кур­сы, бо іх арга­ні­за­та­ры не то­ль­кі за­раб­ля­юць гро­шы, але і ро­бяць унё­сак у па­пу­ля­ры­за­цыю мас­тац­тва. Ад­нак там ад­бы­ва­ецца ні­ве­лі­ра­ван­не ўзна­га­ро­ды, бо ча­сам, на­прык­лад, ся­род дзе­ся­ці ўдзе­ль­ні­каў кож­ны атрым­лі­вае ста­тус лаў­рэ­ата. Мы хо­чам па­ба­чыць тых, хто не мае маг­чы­мас­ці па­ста­янна ўдзе­ль­ні­чаць у ка­мер­цый­ных кон­кур­сах. Так­са­ма спа­бор­ніц­тва на­кі­ра­ва­на на тое, каб на­шых дзя­цей, мо­ладзь аца­ні­лі не то­ль­кі бе­ла­рус­кія спе­цы­яліс­ты. Пла­ну­ецца кон­курс як двух­тур­ны, гэ­та пры­нцы­по­вая па­зі­цыя. Каб зра­зу­мець, по­спех ма­ла­до­га вы­ка­наў­цы ча­со­вы ці гэ­та сап­раў­ды вы­со­кі ўзро­вень, трэ­ба ўба­чыць як мі­ні­мум два ну­ма­ры. У гэ­тым сэн­се ён ро­біц­ца па ка­но­нах сур’ёзных пра­фе­сій­ных спа­бор­ніц­тваў.

— Кан­кур­сан­ты мо­гуць прадэман­стра­ваць ну­мар у лю­бым на­прам­ку і лю­бой тэх­ні­цы, акра­мя кла­січ­на­га тан­ца. Ці не ўсклад­няе та­кая раз­ма­ітасць пра­цу экс­пер­таў і са­міх удзе­ль­ні­каў?

— Як бы па­ра­дак­са­ль­на ні гу­ча­ла, удзе­ль­ні­кам пра­сцей пра­ца­ваць у за­да­дзе­ных рам­ках. Ка­лі мы ага­лош­ва­ем вя­лі­кую твор­чую сва­бо­ду, не­ка­то­рыя здзіў­ля­юцца: “Як гэ­та? Мож­на ўсё?” На­ват сту­дэн­ты ча­сам упа­да­юць у сту­пар, ка­лі не за­да­еш ім кан­крэт­ны кі­ру­нак, тэ­му, а па­кі­да­еш пра­сто­ру для вы­дум­кі. А для экс­пер­таў і гле­да­чоў цяж­кас­цей не па­він­на быць. Звы­чай­ны гля­дач на­ўрад ці раз­умее роз­ні­цу па­між джаз-ма­дэр­нам і contemporary. Тым больш спе­цы­яліс­ты з на­ву­ко­вы­мі сту­пе­ня­мі не за­ўсё­ды да­клад­на мо­гуць знай­сці па­ра­зу­мен­не ў вы­зна­чэн­нях. У су­час­ным све­це жан­ра­выя межы сці­ра­юцца. На­прык­лад, ба­ле­ты Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева. Якое вы­зна­чэн­не ім да­сце? Гэ­та кла­січ­ны ба­лет? Гэ­та аўтар­ская з’ява! Тэх­ні­ка кла­січ­на­га тан­ца, але гэ­тыя тво­ры па­йшлі да­лё­ка на­пе­рад ад ака­дэ­міч­на­га спек­так­ля. А май­стэр­ства аца­ніць экс­пер­там пад сі­лу на­ват у та­кой раз­на­стай­най па­літ­ры жан­раў і кі­рун­каў.

— Для ўдзе­ль­ні­каў за­цвер­джа­на ад­мыс­ло­вая прэ­мія “На­цы­яна­ль­ная спад­чы­на”. Якія ну­ма­ры мо­гуць прэ­тэн­да­ваць на гэ­ту ўзна­га­ро­ду?

— У гэ­тай на­мі­на­цыі мы ча­ка­ем хут­чэй не ўзо­ры тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры ў аўтэн­тыч­ным вы­гля­дзе, а ну­ма­ры з на­цы­яна­ль­ным ка­ла­ры­там. У іх мо­жа не быць ні­вод­на­га ру­ху з бе­ла­рус­ка­га тан­ца, але ён бу­дзе ство­ра­ны на му­зы­ку айчын­на­га кам­па­зі­та­ра. Мы ад­кры­тыя све­ту, пе­ра­йма­ем зда­быт­кі іншых, але хо­чац­ца, каб на­шы ба­лет­май­стры і вы­ка­наў­цы ку­ль­ты­ва­ва­лі не­шта сваё. Пры­вяз­ка да ка­ра­нёў, да гіс­та­рыч­най па­мя­ці ве­ль­мі важ­ная.

— На­пэў­на, раз­ліч­ва­еце так­са­ма ад­шу­каць но­вых артыс­таў для кан­цэр­таў і свят рэ­спуб­лі­кан­ска­га маш­та­бу?

— Так, ад­на з на­шых за­дач — уба­чыць асоб­ных вы­ка­наў­цаў і ка­лек­ты­вы, якія мож­на ў бу­ду­чы­ні за­пра­шаць з га­то­вым ну­ма­рам да ўдзе­лу ў кан­цэр­тах са­ма­га вы­со­ка­га ўзроў­ню. Або, ве­да­ючы здо­ль­нас­ці артыс­таў, пра­па­ноў­ваць ім но­выя ну­ма­ры для буй­ных імпрэз. Для гэ­та­га мы і за­пра­ша­ем рэ­жы­сё­раў у якас­ці суд­дзяў і гле­да­чоў.

— Якой ба­чы­це бу­ду­чы­ню кон­кур­су?

— Сё­ле­та мы раз­ам з Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры ўпер­шы­ню ла­дзім “Дэнс кан­грэс”, і гэ­ты кон­курс, мож­на ска­заць, па­куль пер­ша­кур­снік. Спа­дзя­юся, ён ста­не што­га­до­вым і ў бу­ду­чы­ні мы знач­на па­шы­рым яго рам­кі, да­поў­нім ад­ука­цый­ным склад­ні­кам, пра­вя­дзём круг­лыя ста­лы, май­стар-кла­сы, спра­ваз­дач­ныя кан­цэр­ты на­шай ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі.

Фота Таццяны Матусевіч