Мас­тац­кі кам­бі­нат. Пе­ра­заг­руз­ка

№ 17 (1560) 23.04.2022 - 29.04.2022 г

З савецкіх часоў Беларускаму саюзу мастакоў у спадчыну засталіся мастацкія камбінаты, і перад уласнікамі дагэтуль стаіць пытанне: як зберагчы і памножыць іх патэнцыял.

/i/content/pi/cult/901/18998/anac.jpg

Дырэктар камбіната Юлія Анацкая ў майстэрні друку. Фота Таццяны Матусевіч

Ра­ней гэ­тыя прад­пры­емствы вы­кон­ва­лі шмат­лі­кія дзяр­жаў­ныя за­ка­зы, а по­тым аказа­лі­ся ў сі­ту­ацыі, ка­лі шу­каць працу трэ­ба са­ма­стой­на. По­пыт на ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­нае афар­млен­не па­мен­шыў­ся, і пан­аваць стаў пры­нцып “тан­на, хут­ка, про­ста”. Ка­лі ску­льп­тур­ны кам­бі­нат пра­цяг­вае жыць за кошт бю­джэт­ных за­ка­заў на по­мні­кі, то кам­бі­нат дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва імя Аляк­сан­дра Кіш­чан­кі ў Ба­ры­са­ве не вы­тры­ваў у но­вых умо­вах. Прад­пры­емства, дзе вы­тка­лі сла­ву­ты “Га­бе­лен веку”, сён­ня ў ста­не лік­ві­да­цыі. На­шмат апты­міс­тыч­нейшая кар­ці­на на мас­тац­кім кам­бі­на­це ў Мін­ску. Па за­ду­ме но­ва­га кі­раў­ніц­тва, ён му­сіць стаць арт-клас­та­рам для твор­ча­га ды­яло­гу і, вя­до­ма, атры­ман­ня пры­быт­ку.

Амаль год та­му прад­пры­емства ўзна­ча­лі­ла Юлія Анац­кая. Но­вая кі­раў­ні­ца, акра­мя пы­тан­няў вы­твор­чых, уз­яла­ся за імі­джа­вы склад­нік і за­вя­ла акаўнт у Інстаг­ра­ме. Ка­неш­не, не для пуб­лі­ка­цыі ўлас­ных сэл­фі, а для прэ­зен­та­цыі кам­бі­на­та. Ра­ней у яго не бы­ло ні ста­ро­нак у са­цы­яль­ных сет­ках, ні актыў­на­га сай­та. Ця­пер жа рас­пра­цоў­ва­юць анлайн-плат­фор­му для про­да­жу прад­укцыі, вы­раб­ле­най на прад­пры­емстве.

Што да за­гру­жа­нас­ці, кам­бі­нат пра­цяг­вае пра­ца­ваць над экс­па­зі­цы­яй кра­язнаў­ча­га му­зея ў Слуц­ку. Бы­лі ў пла­не іншыя ра­бо­ты, на­прык­лад афар­млен­не но­вых стан­цый мет­ра­па­лі­тэ­на, але праз не­да­хоп гро­шай амаль усе ве­ра­год­ныя клі­енты ад­мо­ві­лі­ся ад мас­тац­ка­га аздаб­лен­ня аб’ектаў. На па­ўзу па­ста­ві­лі і ства­рэн­не на­сцен­на­га жы­ва­пі­су ў бы­лой кап­лі­цы над уяз­ной бра­май Ста­ро­га за­мка ў Грод­не. Уво­гу­ле мас­тац­кія рос­пі­сы, ма­за­ікі і віт­ра­жы сас­ту­па­юць мес­ца бо­льш тан­ным і про­стым ва­ры­янтам дэ­ка­ры­ра­ван­ня бу­дын­каў. Тая ж сма­ль­та (амаль сем тон) ля­жыць на кам­бі­на­це ні­бы­та не­пат­рэб­ная. У та­кім ста­но­віш­чы ды­рэк­тар­ка за­ду­ма­ла пе­ра­ары­ента­вац­ца з буй­ных дзяр­жаў­ных за­ка­заў на драб­ней­шую се­рый­ную прад­укцыю — су­ве­ні­ры, ты­раж­ную гра­фі­ку для інтэр’ераў, ужыт­ко­выя рэ­чы з ары­гі­на­ль­ным ды­зай­нам і ду­хоў­най на­поў­не­нас­цю.

— Ра­ней кам­бі­нат атрым­лі­ваў вя­лі­кі дзяр­жза­каз і раз­мяр­коў­ваў пра­цу па­між роз­ны­мі мас­та­ка­мі. Сён­ня вар­та, каб аўта­ры са­мі пры­хо­дзі­лі з ідэ­ямі. Бу­дзем раз­ам іх ажыц­цяў­ляць і за­тым рас­паў­сю­джваць ра­бо­ты, — рас­каз­вае Юлія Анац­кая. — Мы, у сваю чар­гу, га­то­выя пра­па­на­ваць тэ­ры­то­рыю, інстру­мен­ты, ма­тэ­ры­ялы для пра­цы над віт­ра­жа­мі, ма­за­іка­мі, дру­ка­ва­най гра­фі­кай, швей­ны­мі і вы­шы­ва­ны­мі вы­ра­ба­мі. Так­са­ма збі­ра­емся за­пус­ціць май­стэр­ню па ке­ра­мі­цы і ф’юзін­гу шкла. А каб на­ла­дзіць кан­такт з мас­та­ка­мі, ды­зай­не­ра­мі і архі­тэк­та­ра­мі, збі­ра­емся ла­дзіць лет­нія ку­льт­ве­ча­ры ў два­ры кам­бі­на­та. Гэ­та вы­дат­ная маг­чы­масць па­шы­рыць межы твор­час­ці, за­па­чат­ка­ваць но­выя пра­екты.

У твор­чым і ка­мер­цый­ным пла­не кам­бі­нат ро­біць стаў­ку на лі­таг­раф­скую май­стэр­ню, дзе не­ка­лі пра­ца­ва­лі Арлен Каш­ку­рэ­віч, Гео­ргій Па­плаў­скі ды іншыя вя­до­мыя твор­цы. Па­сля ад­ыхо­ду гас­па­да­ра, сла­ву­та­га дру­ка­ра Дзміт­рыя Ма­лат­ко­ва, яго спра­ву пад­ха­пі­ла ма­ла­дое па­ка­лен­не. Ця­пер за пад­рых­тоў­ку і траў­лен­не лі­таг­раф­ска­га ка­ме­ня, ства­рэн­не ад­біт­каў ад­каз­вае гра­фік Арцём Ці­ма­шэн­ка. Мас­та­кам да­ступ­ны ка­вор­кінг з вы­ка­рыс­тан­нем стан­коў, а рас­ход­ны­мі ма­тэ­ры­яла­мі кам­бі­нат за­бяс­печ­вае твор­цаў бяс­плат­на.

/i/content/pi/cult/901/18998/stanok.jpg

Афсетны станок у майстэрні друку. Фота Таццяны Матусевіч

У пла­нах прад­пры­емства не то­ль­кі аказ­ваць па­слу­гі аўта­рам, але і раз­ам з імі рас­пра­цоў­ваць се­рыі на про­даж, бо апош­нім ча­сам у пуб­лі­кі вы­рас­ла ці­ка­васць да гра­фі­кі. Па-пер­шае, тво­ры гэ­та­га ві­ду мас­тац­тва доб­ра гля­дзяц­ца ў су­час­ным інтэр’еры. Па-дру­гое, ты­раж­ная гра­фі­ка тан­ней­шая за жы­ва­піс. Да та­го ж прад­укцыю мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць не то­ль­кі для афар­млен­ня жы­лых і ад­мі­ніс­тра­цый­ных бу­дын­каў, але і да­рыць за­меж­ным гас­цям на па­мяць пра на­шу кра­іну. Да­рэ­чы, дзяр­жаў­ныя і пры­ват­ныя ўста­но­вы, якія ма­юць па­трэ­бу ва ўлас­ным фон­дзе пад­арун­каў, за­пра­ша­юць пад­тры­маць лі­таг­раф­скі сім­по­зі­ум. Парт­нё­ры вы­зна­ча­юць агу­ль­ную тэ­му для ўдзе­ль­ні­каў і ў аб­мен на фі­нан­са­вую пад­трым­ку за­бі­ра­юць цэ­лы ты­раж ра­бот пе­ра­мож­цы, яко­га вы­зна­чыць пра­фе­сій­нае жу­ры.

/i/content/pi/cult/901/18998/vysh.jpg

У швейна-вышывальнай майстэрні. Фота Таццяны Матусевіч

Яркіх ідэй ад мас­та­коў так­са­ма ча­кае швей­на-вы­шы­ва­ль­ная май­стэр­ня. Цяпер пад­раз­дзя­лен­не рас­пра­цоў­вае пер­шыя ва­ры­янты адзен­ня і іншых вы­ра­баў, афор­мле­ных па ма­ты­вах са­ло­мап­ля­цен­ня. Так на ка­шу­лях за­ззя­юць за­ла­ціс­тым вы­явы па­ву­коў — за­гад­ка­вых та­ліс­ма­наў, што пры­но­сі­лі зда­роў­е і да­бра­быт у ха­ты на­шых про­дкаў.

/i/content/pi/cult/901/18998/vitr.jpg

Майстар-клас па вітражы. Фота Таццяны Матусевіч

Дзве­ры май­стэр­няў ад­чы­не­ныя не то­ль­кі для мас­та­коў. Лю­бы ахвот­ны мо­жа тра­піць на кам­бі­нат і па­зна­ёміц­ца з твор­чым пра­цэ­сам. На экс­кур­сіі па дру­кар­ні на­вед­ва­ль­ні­кам рас­ка­жуць пра тэх­ні­ку, ма­тэ­ры­ялы і аб­ста­ля­ван­не, па­ка­жуць усе эта­пы пра­цы над лі­таг­ра­фі­яй — ад шлі­фоў­кі ка­ме­ня да дру­ку. Ахвот­на падзе­ляц­ца з на­вед­ва­ль­ні­ка­мі і сак­рэ­та­мі ства­рэн­ня віт­ра­жоў у тэх­ні­цы “Ты­фа­ні”. Пад­час двух­га­дзін­на­га май­стар-кла­су ўдзе­ль­ні­каў на­ву­чаць вы­ра­заць з ка­ля­ро­ва­га шкла фраг­мен­ты бу­ду­чай вы­явы, апра­цоў­ваць краі і злі­тоў­ваць ка­ва­лач­кі ала­вя­ным пры­по­ем. Аб­яца­юць, што з за­да­чай спра­вяц­ца на­ват па­чат­коў­цы. За­нят­кі пра­хо­дзяць у гру­пах ад ча­ты­рох да шас­ці ча­ла­век. Той, хто за­хо­ча ад­точ­ваць на­вы­кі да­лей, мо­жа звяр­нуц­ца па інды­ві­ду­аль­ныя кан­су­ль­та­цыі. У хут­кім ча­се шэ­раг май­стар-кла­саў па­поў­няць уро­кі лі­наг­ра­вю­ры.

На­рэш­це, хі­том ад­ука­цый­най пра­гра­мы му­сіць стаць курс лек­цый “Мас­тац­тва пра мас­тац­тва” — аўтар­скі пра­ект Ла­ры­сы Фін­ке­льш­тэйн. Ён уклю­чае тэ­арэ­тыч­ныя і пра­ктыч­ныя за­нят­кі, на­вед­ван­не вы­стаў. Ка­рыс­ны­мі сус­трэ­чы бу­дуць для ка­лек­цы­яне­раў-па­чат­коў­цаў і ўсіх, хто хо­ча ба­віць во­ль­ны час на­сы­ча­на.