Крык Хатыні

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

22 са­ка­ві­ка ў Дзяр­жаў­ным ме­ма­ры­яль­ным ком­плек­се “Ха­тынь”, што на Ла­гой­шчы­не, ад­быў­ся рэ­спуб­лі­кан­скі мі­тынг-рэ­кві­ем, які быў пры­мер­ка­ва­ны да 79-й га­да­ві­ны Ха­тын­скай тра­ге­дыі.

/i/content/pi/cult/896/18960/24.jpgНа па­чат­ку па­мят­на­га ме­рап­ры­емства да ха­тын­ска­га Веч­на­га агню быў ускла­дзе­ны вя­нок ад Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сан­дра Лу­ка­шэн­кі. Па­мят­ныя вян­кі так­са­ма ўскла­лі Глава Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Ігар Сяр­ге­енка, Дзяр­жаў­ны сак­ра­тар Са­ве­та бяс­пе­кі Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Во­ль­фа­віч, на­мес­нік Прэм’ер-мі­ніс­тра Ігар Пет­ры­шэн­ка, Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Ула­дзі­мір Андрэй­чан­ка, на­мес­нік Главы Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Ігар Луц­кі, мі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч, а так­са­ма кі­раў­ні­кі і прад­стаў­ні­кі мно­гіх іншых дзяр­жаў­ных уста­ноў, арга­ні­за­цый і гра­мад­скас­ці. У якас­ці га­на­ро­ва­га гос­ця ў ме­рап­ры­емстве браў удзел Надзвы­чай­ны і Па­ўна­моц­ны па­сол Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі Ба­рыс Грыз­лоў.

Ха­тын­скі ме­ма­ры­ял з’яўля­ецца по­мні­кам усім бе­ла­рус­кім вёс­кам, зніш­ча­ным раз­ам з іх жы­ха­ра­мі ў ча­сы вай­ны. Спа­ле­ная вёс­ка Ха­тынь ста­ла сім­ва­лам бяз­лі­тас­нас­ці вай­ны, якая ня­се то­ль­кі смерць і го­ра. Кож­ны год 22 са­ка­ві­ка, каб ад­даць да­ні­ну па­ва­гі і па­мя­ці ўсім бяз­він­ным ахвя­рам той стра­шэн­най вай­ны, тут збі­ра­юцца лю­дзі. Асноў­ная ідэя мі­тын­гу-рэ­кві­ема — за­ха­ван­не па­мя­ці аб яе тра­ге­дыі і ўсіх ахвя­рах фа­шыс­цка­га ге­на­цы­ду, не­да­пуш­чэн­не ад­ра­джэн­ня на­цыз­му ў су­час­ным све­це і за­ха­ван­не мі­ру.

Пад­час мі­тын­гу быў за­чы­та­ны зва­рот Прэ­зі­дэн­та кра­іны Аляк­сан­дра Лу­ка­шэн­кі, у якім, у пры­ват­нас­ці, га­ва­ры­ла­ся: “Мы да­клад­на ве­да­ем, што жур­бот­ны звон Ха­ты­ні ад­гу­ка­ецца бо­лем не то­ль­кі бе­ла­ру­саў, але і мі­ль­ёнаў лю­дзей у све­це, якія гля­дзяць на пра­ўду той вай­ны ад­кры­ты­мі ва­чы­ма, раз­уме­юць, што ў на­цыз­му ня­ма на­цы­яна­ль­нас­ці, і ве­раць, што зло бу­дзе па­ка­ра­на”.

Глава Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ігар Сяр­ге­енка адзна­чыў: “Ха­тынь — гэ­та веч­ны на­па­мін аб зла­чын­ствах на­цыз­му і аб тым, што мы па­він­ны бе­раг­чы мір... Сён­ня як ні­ко­лі акту­аль­на з мі­ну­ла­га гу­чаць сло­вы ад­на­го з аца­ле­лых у Ха­тын­скай тра­ге­дыі, Іо­сі­фа Ка­мін­ска­га, ска­за­ныя пры ад­крыц­ці ме­ма­ры­яла 5 лі­пе­ня 1969 го­да: “Лю­дзі, не да­пус­ці­це бо­льш та­ко­га”.

У ме­рап­ры­емстве бра­лі ўдзел аркестр і ро­та га­на­ро­ва­га ка­ра­ву­ла Мін­скай ва­еннай ка­мен­да­ту­ры, хор За­слу­жа­на­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “Му­зыч­ная ка­пэ­ла “Са­но­рус” Мін­скай воб­лас­ці і на­род­ны ха­рэ­агра­фіч­ны ансамбль “Кор­дэс” ГУК Слуц­ка­га ГДК. Ме­ма­ры­яль­ныя ме­рап­ры­емствы, пры­све­ча­ныя Ха­тын­скай тра­ге­дыі, а так­са­ма іншым вёс­кам, падзя­ліў­шым лёс Ха­ты­ні, пра­йшлі ў роз­ных мясц­інах Бе­ла­ру­сі.

Да­вед­ка

Вёс­ка Ха­тынь бы­ла бяз­лі­тас­на зніш­ча­на 22 са­ка­ві­ка 1943 го­да 118 ба­та­ль­ёнам шуц­ман­шаф­та і асо­бым ба­та­ль­ёнам СС “Дыр­ле­ван­гер”. Раз­ам з вёс­кай за­гі­ну­ла амаль усё яе на­се­ль­ніц­тва — 149 ча­ла­век. Вы­жыў у той дзень адзі­ны да­рос­лы — Іо­сіф Ка­мін­скі, сын яко­га, Ад­ам, па­мёр у ба­ць­кі на ру­ках. Уве­ка­ве­ча­ныя ў вы­гля­дзе ску­льп­ту­ры, ба­ць­ка і сын ста­лі га­лоў­ным сім­ва­лам Ха­тын­ска­га ком­плек­су, ство­ра­на­га ў 1969 го­дзе.