Свой — чужы

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

У маі 1923 го­да ўра­джэ­нец на­шай зям­лі Іо­сіф Воўк-Ле­ва­но­віч па­спя­хо­ва за­кан­чвае Пет­раг­рад­скі ўні­вер­сі­тэт і атрым­лі­вае пра­па­но­ву стаць вы­клад­чы­кам на ка­фед­ры рус­кай мо­вы. Пер­спек­тыў­ны вы­пус­кнік ад за­пра­шэн­ня ад­маў­ля­ецца і вы­ра­шае вяр­нуц­ца на ра­дзі­му. Па­зней у аўта­бі­ягра­фіі ён на­пі­ша: “З да­ўніх ча­соў ці­ка­віў­ся бе­ла­рус­кім ад­ра­джэн­нем, але не меў ча­су к гэ­та­му ру­ху пры­стаць актыў­на. Ця­пер жа, ма­ючы на­ву­ко­вае пад­рых­та­ван­не, я жа­даў бы гэ­тае пад­рых­та­ван­не ска­рыс­таць для да­лей­шай на­ву­ко­вай пра­цы ў на­прам­ку ку­ль­тур­на­га бу­да­ван­ня сва­ёй да­ра­гой Ба­ць­каў­шчы­ны”. І сап­раў­ды ска­рыс­таў: за­няў­ся ды­ялек­та­ло­гі­яй і гіс­то­ры­яй бе­ла­рус­кай мо­вы, стаў на­ву­ко­вым сак­ра­та­ром ка­мі­сіі Інбел­ку­ль­та па ўкла­дан­ні пер­ша­га гіс­та­рыч­на­га слоў­ні­ка.

/i/content/pi/cult/896/18955/16.jpgУ анке­тах са­вец­ка­га ча­су Іо­сіф Воўк-Ле­ва­но­віч пі­саў, што па­хо­дзіць з пра­цоў­най сям’і дроб­на­га зем­ля­ро­ба, так­са­ма на­зы­ваў ся­бе сы­нам пра­цоў­на­га ара­та­га з бы­лых два­ран. На­ра­дзіў­ся бу­ду­чы да­след­чык 7 ліс­та­па­да 1891 го­да на ху­та­ры Ля­во­наў­ка (ця­пер гэ­та тэ­ры­то­рыя Асі­по­віц­ка­га ра­ёна) у збяд­не­лай шля­хец­кай сям’і. Род яго ста­ра­даў­ні, вя­до­мы з XVI ста­год­дзя, ка­рыс­таў­ся гер­бам “Тру­бы”. Сам Іо­сіф Ва­сі­ль­евіч па­ста­но­вай Пра­вя­ча­га се­на­та пры­зна­ны ў спад­чын­ным два­ран­стве з пра­вам на ўня­сен­не ў два­ран­скую ра­да­вод­ную кні­гу. І ха­ця бы­лой рас­ко­шы сям’я бо­льш не ба­чы­ла, ба­ць­кі знай­шлі маг­чы­масць даць сы­ну ад­ука­цыю. Ён ад­ву­чыў­ся ў Баб­руй­скай кла­січ­най гім­на­зіі, па за­кан­чэн­ні якой атры­маў срэб­ра­ны мед­аль за вы­дат­ныя па­во­дзі­ны і по­спе­хі ў на­ву­ках, асаб­лі­ва ў гіс­то­рыі. Ця­га да мі­нуў­шчы­ны пры­вя­ла юна­ка на гіс­то­ры­ка-фі­ла­ла­гіч­ны фа­ку­ль­тэт Пе­цяр­бур­гска­га ўні­вер­сі­тэ­та. Іо­сіф Ва­сі­ль­евіч з вя­лі­кай пры­емнас­цю пры­гад­ваў час, пра­баў­ле­ны за чы­тан­нем у рус­кім ад­дзе­ле пуб­ліч­най біб­лі­ятэ­кі і ў на­ву­ко­вых дыс­ку­сі­ях.

КАН­ФЛІКТ АЙЦОЎ МО­ВАЗ­НАЎ­СТВА

Пры­ехаў­шы ў Мінск, Воўк-Ле­ва­но­віч ста­но­віц­ца вы­клад­чы­кам спа­чат­ку ў тэх­ні­ку­ме, па­зней у Бел­дзяр­жу­ні­вер­сі­тэ­це, а ў 1927 го­дзе атрым­лі­вае зван­не да­цэн­та. Ён чы­тае курс гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай мо­вы, вя­дзе се­мі­на­ры па су­час­най бе­ла­рус­кай, поль­скай, чэш­скай і іншых сла­вян­скіх мо­вах, спе­цы­яль­ныя за­нят­кі па лі­тоў­скіх мет­ры­ках. Зда­ецца, усё ідзе глад­ка, але ў Мін­ску на­ву­ко­вец па­чу­ва­ецца чу­жым.

Увес­ну 1925 го­да яго вы­лу­чы­лі ў чле­ны Інсты­ту­та бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, ад­нак, як згад­вае ге­рой, на на­ву­ко­вай ра­дзе кан­ды­да­ту­ру пра­ва­лі­лі Язэп Лё­сік і Сця­пан Не­кра­шэ­віч, якія ча­му­сь­ці лі­чы­лі ка­ле­гу во­ра­гам бе­ла­рус­ка­га ру­ху. На па­ся­джэн­ні яны чар­го­вы раз па­ўта­ры­лі не­бы­лі­цу, што Воўк-Ле­ва­но­віч у Баб­руй­ску пуб­ліч­на вы­сту­піў су­праць на­цы­яна­ль­на­га ру­ху.

Не без крыў­ды мо­ваз­на­вец успа­мі­нае іншую сус­трэ­чу ў Інбел­ку­ль­це. Ён тра­піў на агу­ль­ны сход, дзе саб­ра­лі­ся чле­ны тэр­мі­на­ла­гіч­най ка­мі­сіі — Янка Ку­па­ла, Якуб Ко­лас, Мі­ко­ла Бай­коў, Язэп Лё­сік і іншыя. Яны тоў­пі­лі­ся ў па­коі і раз­маў­ля­лі, але ніх­то ні­вод­ным сло­вам не звяр­нуў­ся да Воўк-Ле­ва­но­ві­ча, які сціп­ла ся­дзеў ля дзвя­рэй. Гра­ма­да да­ўно ве­да­ла яго, ад­нак ча­му­сь­ці па­збя­га­ла кан­так­ту. І пры пер­шай сус­трэ­чы Язэп Лё­сік лі­та­ра­ль­на зве­рам па­гля­дзеў на но­ва­га зна­ёма­га, не ска­заў ні­вод­на­га сло­ва, ад­ра­зу звяр­нуў­шы­ся з не­йкай раз­мо­вай да Сця­па­на Не­кра­шэ­ві­ча, які скла­даў кам­па­нію Воўк-Ле­ва­но­ві­чу.

/i/content/pi/cult/896/18955/15.jpgКа­лі яму да­ру­чы­лі чы­таць курс гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай мо­вы, чле­ны Інбел­ку­ль­та і час­тка сту­дэн­цтва вы­сту­пі­лі су­праць. Раз­губ­ле­ны вы­клад­чык за­на­та­ваў: “Для мя­не бы­ло зра­зу­ме­ла, што пе­рад мной уз­во­дзіц­ца нейкая глу­хая сця­на; пры­тым я шу­каў і не мог знай­сці пад­стаў, якія пры­му­ша­лі, на­пэў­на, са­мых уплы­во­вых з бе­ла­рус­кіх на­цы­яна­ліс­таў — гэ­ту сця­ну пе­рад мной уз­во­дзіць”. Іо­сіф Ва­сі­ль­евіч здзіў­ляў­ся та­кому стаўленню і за­зна­чаў, што яго на­ву­ко­вая ква­лі­фі­ка­цыя не мо­жа пад­ля­гаць сум­нен­ню і ўво­гу­ле на­во­кал не бы­ло ні­вод­на­га роў­на­га яму лін­гвіс­та. “Не­кра­шэ­віч скон­чыў уся­го то­ль­кі на­стаў­ніц­кі інсты­тут у Ві­ль­ні, а Лё­сік не скон­чыў на­ват на­стаў­ніц­кую се­мі­на­рыю”, — пі­саў аб­ура­ны Воўк-Ле­ва­но­віч ва ўспа­мі­нах.

У яго бок па­ста­янна сы­па­лі­ся аб­ві­на­ва­чан­ні ў не­кам­пе­тэн­тнас­ці, а сту­дэн­ты на­ват вы­сту­пі­лі су­праць свай­го вы­клад­чы­ка ў прэ­се. Над ім па­віс­ла па­гро­за зва­ль­нен­ня. Зго­ды не даў На­род­ны ка­мі­са­ры­ят асве­ты БССР: стра­ціць гэ­та­га на­ву­коў­ца не­па­жа­да­на, бо з ім рас­па­ла­ся б гру­па ўсход­ні­каў, якая “вя­дзе ба­ра­ць­бу з за­ход­ні­ка­мі і рас­шыф­роў­вае іх кон­тррэ­ва­лю­цый­ную сут­насць”. Ха­ця ўла­да аб­ара­ні­ла мо­ваз­наў­ца, ён бо­льш не змог за­ста­вац­ца ў Мін­ску і з’ехаў у Са­ра­таў.

РАС­КРЫ­ВА­ЮЧЫ МО­ВЫ ДЗІЎ­НЫЯ СКАР­БЫ

Ха­лод­нае стаў­лен­не ка­лег не азмро­чы­ла цал­кам мін­скі пе­ры­яд, бо гэ­тыя га­ды ста­лі­ся плён­ны­мі ў на­ву­ко­вым пла­не. Іо­сіф Воўк-Ле­ва­но­віч да­сле­да­ваў ста­ра­жыт­ныя бе­ла­рус­кія по­мні­кі пі­сь­мен­ства, за­ці­ка­віў­ся ра­бо­та­мі на­ша­га пер­шад­ру­ка­ра і вы­пус­ціў арты­кул “Мо­ва вы­дан­няў Фран­цыс­ка Ска­ры­ны”. Па­зней за свае гро­шы вы­даў “Лек­цыі па гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай мо­вы”, якія На­род­ны ка­мі­са­ры­ят асве­ты БССР за­цвер­дзіў у якас­ці ву­чэб­на­га да­па­мож­ні­ка. Кні­га рас­кры­ва­ла мес­ца бе­ла­рус­кай мо­вы ся­род іншых сла­вян­скіх, ды­ялек­тныя асаб­лі­вас­ці і іншыя аспек­ты. У 1994 го­дзе “Лек­цыі…” пе­ра­вы­да­лі з мік­ра­фі­ль­ма, які за­хоў­ва­ецца ў Цэн­тра­ль­най на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­цы імя Яку­ба Ко­ла­са На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук.

УЗ­АРАЦЬ НЕ­КРА­НУ­ТУЮ ГЛЕ­БУ

Яшчэ Іван На­со­віч зра­біў пер­шую спро­бу вы­пус­ціць гіс­та­рыч­ны слоў­нік: пад­рых­та­ваў “Алфа­віт­ны па­ка­за­ль­нік ста­ра­жыт­ных бе­ла­рус­кіх слоў”, але той так і не быў вы­да­дзе­ны. Да ідэі вяр­ну­лі­ся ў 1927 го­дзе чле­ны Інбел­ку­ль­та. Сак­ра­та­ром ад­мыс­ло­вай ка­мі­сіі стаў Іо­сіф Воўк-Ле­ва­но­віч. Ён рас­пра­ца­ваў інструк­цыю аб пры­нцы­пах і ме­та­дах укла­дан­ня слоў­ні­ка, якую да­след­чы­кі лі­чаць клю­ча­вой. Воўк-Ле­ва­но­віч вы­зна­чыў кры­тэ­рыі ад­бо­ру кры­ніц і пра­па­на­ваў план апі­сан­ня кож­на­га по­мні­ка, а так­са­ма вы­зна­чыў хра­на­ла­гіч­ныя межы — ад XIII да XVIII ста­год­дзя. Па­куль не па­кі­нуў на­шу рэ­спуб­лі­ку, на­ву­ко­вец руп­на шу­каў ру­ка­піс­ныя і дру­ка­ва­ныя по­мні­кі ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі і ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най біб­лі­ятэ­цы, пра­ца­ваў у рас­ійскіх кні­газ­бо­рах.

У 1930-я га­ды жыц­цё мно­гіх дзея­чаў Інбел­ку­ль­та скон­чы­ла­ся тра­гіч­на. Іх аб­ві­на­ва­ці­лі ў зла­чын­ствах су­праць са­вец­кай ула­ды, мно­гіх рэ­прэ­са­ва­лі. Ня­лёг­кі лёс вы­паў і Іо­сі­фу Воўк-Ле­ва­но­ві­чу: ужо на чу­жы­не, у Арэн­бур­гу, яго арыш­та­ва­лі і сас­ла­лі ў па­ўноч­ны ла­гер, дзе на­ву­ко­вец не­ўза­ба­ве па­мёр. То­ль­кі праз ча­ты­ры дзе­ся­ці­год­дзі айчын­ныя мо­ваз­наў­цы вяр­ну­лі­ся да скла­дан­ня гіс­та­рыч­на­га слоў­ні­ка бе­ла­рус­кай мо­вы. Пер­шы том вы­пус­ці­лі ў 1982 го­дзе. Апош­ні, трыц­цаць сё­мы вы­пуск па­ба­чыў свет у 2017-м.

На здымках: да­ку­мен­ты з фон­даў Цэн­тра­ль­най на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі імя Яку­ба Ко­ла­са НАН Беларусі.

Фота з сайта iml.basnet.by