Адданасць культуры і навуцы

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

25 са­ка­ві­ка споў­ні­ла­ся 100 га­доў з дня на­ра­джэн­ня вы­дат­на­га дзея­ча ку­ль­ту­ры і на­ву­кі Бе­ла­ру­сі Мі­ха­ся Ста­ніс­ла­ва­ві­ча Яўне­ві­ча.

/i/content/pi/cult/896/18953/10.jpgМі­хась Ста­ніс­ла­ва­віч Яўне­віч — вя­до­мы бе­ла­рус­кі мо­ваз­на­вец, док­тар фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар, за­слу­жа­ны на­стаў­нік Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі. Ён на­ра­дзіў­ся 25 са­ка­ві­ка 1922 го­да — роў­на сто га­доў та­му! — у вёс­цы Клі­ны Бя­лы­ніц­ка­га ра­ёна Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. У 1940 го­дзе па­сту­піў на лі­та­ра­тур­ны фа­ку­ль­тэт Ма­гі­лёў­ска­га на­стаў­ніц­ка­га інсты­ту­та. Але ву­чо­бу пе­ра­пы­ні­ла вай­на.

Як успа­мі­наў сам Мі­хась Ста­ніс­ла­ва­віч па­зней, “аб па­чат­ку вай­ны мы, гру­па сту­дэн­таў, да­ве­да­лі­ся ў той жа сум­на-гіс­та­рыч­ны дзень  22 чэр­ве­ня 1941 го­да, рых­ту­ючы­ся да экза­ме­ну на ўскрай­ку го­ра­да. Ка­ля нас пра­хо­дзі­ла не­зна­ёмая жан­чы­на і па­ве­да­мі­ла гэ­ту стра­шэн­ную вес­тку”.

У ча­сы Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны Мі­хась Ста­ніс­ла­ва­віч быў ся­род парт­ызан, актыў­на да­па­ма­гаў ім пры пра­вя­дзен­ні парт­ызан­скіх апе­ра­цый. Так, яшчэ ў кра­са­ві­ку 1941 го­да ў Бя­лы­ніц­кім ра­ёне Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці з ва­еннас­лу­жа­чых, якія не вы­йшлі з ва­ро­жа­га ты­лу, бы­ла арга­ні­за­ва­на парт­ызан­ская гру­па на ча­ле з М.І. Аб­ра­ма­вым. У маі 1942 го­да яна бы­ла пе­ра­ўтво­ра­на ў 121-гі парт­ызан­скі атрад, які по­тым быў уклю­ча­ны ў склад Клі­чаў­ска­га апе­ра­тыў­на­га цэн­тра. Ме­на­ві­та з 121-м парт­ызан­скім атра­дам стаў су­пра­цоў­ні­чаць Мі­хась Ста­ніс­ла­ва­віч.

/i/content/pi/cult/896/18953/11.jpgПра пер­шую сус­трэ­чу з парт­ыза­на­мі Мі­хась Яўне­віч рас­каз­ваў так:

У жніў­ні 1942 го­да я ўпер­шы­ню ўба­чыў парт­ызан, якія пра­йшлі праз на­шу вёс­ку. Гэ­та бы­лі парт­ыза­ны 121-га парт­ызан­ска­га атра­да. У гэ­тым жа го­дзе на­ла­дзіў су­вязь з на­ча­ль­ні­кам асо­ба­га ад­дзе­ла атра­да Рос­ла­вым Арсе­нам Іва­на­ві­чам і ка­ман­дзі­рам уз­во­да Ша­ра­евым Ула­дзі­мі­рам”.

Мі­хась Ста­ніс­ла­ва­віч стаў су­вяз­ным парт­ызан­ска­га атра­да, та­му да­во­лі час­та атрым­лі­ваў ад парт­ызан да­ру­чэн­ні-за­дан­ні. Ма­ла­ды хло­пец са сва­імі аб­авяз­ка­мі спраў­ляў­ся вы­дат­на, да­па­ма­гаў парт­ыза­нам так, як то­ль­кі мог. Ён ні­ко­лі не вы­крэс­лі­ваў з па­мя­ці бяс­кон­цыя вы­пра­ба­ван­ні тых жах­лі­вых дзён, ка­лі штох­ві­лі­ны экза­ме­на­ваў­ся на муж­насць.

Але на­ват га­ды ва­енна­га лі­ха­лец­ця не за­кры­лі пе­рад юна­ком ма­ру пра да­лей­шую ву­чо­бу. Па­сля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ён зноў стаў сту­дэн­там на­стаў­ніц­ка­га інсты­ту­та, які за­кон­чыў у 1945 го­дзе. Па­зней бы­ла ву­чо­ба на ста­цы­яна­ры i за­воч­нае на­ву­чан­не на фі­ла­ла­гіч­ным фа­ку­ль­тэ­це Ма­гі­лёў­ска­га пед­інсты­ту­та. Па­сля яго за­кан­чэн­ня ў 1947 го­дзе М.С. Яўне­віч пра­ца­ваў на­стаў­ні­кам род­най мо­вы i лі­та­ра­ту­ры, ды­рэк­та­рам Рад­чыц­кай шко­лы на Сто­лін­шчы­не, за­ву­чам i ды­рэк­та­рам у шко­лах Ва­ло­жы­на i Ба­ры­са­ва. Як знай­сці пад­ыход да ня­ўрым­слі­вай дзі­ця­чай ду­шы, як на­ву­чыць ча­ла­веч­нас­ці, як пра­ві­ль­на пра­вес­ці ўро­кі — з гэ­ты­мі пы­тан­ня­мі на­стаў­ні­кі па­ста­янна звяр­та­лі­ся да Мі­ха­ся Ста­ніс­ла­ва­ві­ча. І ён за­ўсё­ды да­па­ма­гаў, ра­іў, пад­трым­лі­ваў.

У 1952 го­дзе М.С. Яўне­віч па­сту­піў у аспі­ран­ту­ру пры ка­фед­ры бе­ла­рус­кай мо­вы Мін­ска­га пед­ага­гіч­на­га інсты­ту­та і ў 1956 го­дзе па­спя­хо­ва аб­ара­ніў кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю, а ў 1981 го­дзе — док­тар­скую. Яго лёс быў на­заў­сё­ды звя­за­ны з пед­ага­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­там, дзе ён пра­ца­ваў да вы­ха­ду на пен­сію, да 2005 го­да (50 га­доў у ад­ной уста­но­ве!), за­йма­ючы па­са­ды вы­клад­чы­ка, да­цэн­та, пра­фе­са­ра, а ў 1982—1993 га­дах — і за­гад­чы­ка ка­фед­ры бе­ла­рус­ка­га мо­ваз­наў­ства.

Мі­хась Ста­ніс­ла­ва­віч Яўне­віч — слын­ны на­ву­ко­вец, які з’яўля­ецца аўта­рам і су­аўта­рам бо­льш за 50 на­ву­ко­вых прац па сін­так­сі­се бе­ла­рус­кай мо­вы, пра­бле­мах сін­так­січ­най сі­на­ні­мі­кі. Ся­род іх вы­лу­ча­ецца грун­тоў­ная ма­наг­ра­фія “Сін­так­січ­ная сі­на­ні­мі­ка ў су­час­най бе­ла­рус­кай лі­та­ра­тур­най мо­ве: пры­на­зоў­ні­ка­ва-скло­на­выя кан­струк­цыі з пра­сто­ра­вым зна­чэн­нем” (1977), дзе ўпер­шы­ню ў бе­ла­рус­кім мо­ваз­наў­стве на ба­га­тым фак­тыч­ным ма­тэ­ры­яле бы­ла да­сле­да­ва­на сіс­тэ­ма сі­на­ні­міч­ных срод­каў вы­ра­жэн­ня пра­сто­ра­вых ад­но­сін. Бяс­цэн­ны во­пыт вы­клад­чы­ка і грун­тоў­ныя ве­ды ву­чо­на­га да­па­маг­лі яму ў ства­рэн­ні шэ­ра­гу на­ву­ча­ль­ных да­па­мож­ні­каў i пад­руч­ні­каў для вы­шэй­шай i ся­рэд­няй шко­лы. Але са­мае знач­нае з на­пі­са­на­га ім — пад­руч­ні­кі, па якіх вы­ву­ча­лі род­ную мо­ву ўсе шко­ль­ні­кі Бе­ла­ру­сі на пра­ця­гу 30 га­доў. Так, М.С. Яўне­віч у су­аўтар­стве з У.К. Андрэ­енкам на­пі­саў тры шко­ль­ныя пад­руч­ні­кі: “Бе­ла­рус­кая мо­ва” для 6-7 кла­саў школ з рус­кай мо­вай на­ву­чан­ня (1963—1992), “Бе­ла­рус­кая мо­ва” для 6—7 кла­саў школ з бе­ла­рус­кай мо­вай на­ву­чан­ня (1971—1992), “Бе­ла­рус­кая мо­ва” для 8—9 кла­саў (1964—1993). Імі ка­рыс­та­лі­ся вуч­ні з 1963 го­да, іх агу­ль­ны ты­раж — ка­ля 7 млн экзэм­пля­раў. У 1990 го­дзе аўта­ры гэ­тых пад­руч­ні­каў бы­лі адзна­ча­ны Дзяр­жаў­най прэ­мі­яй Бе­ла­ру­сі.

/i/content/pi/cult/896/18953/12.jpgШмат ува­гі ад­даў пра­фе­сар М.С. Яўне­віч і пы­тан­ням на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры. Так, Мі­хась Ста­ніс­ла­ва­віч як член Ка­мі­сіі Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР пры­маў са­мы актыў­ны ўдзел у пад­рых­тоў­цы За­ко­на “Аб мо­вах у Бе­ла­рус­кай ССР” і “Дзяр­жаў­най пра­гра­мы раз­віц­ця бе­ла­рус­кай мо­вы і іншых на­цы­яна­ль­ных моў у Бе­ла­рус­кай ССР”. Да ўся­го ён ува­хо­дзіў у склад Дзяр­жаў­най ка­мі­сіі па ўдас­ка­на­лен­ні бе­ла­рус­ка­га пра­ва­пі­су (1993), чые за­ўва­гі і пра­па­но­вы бы­лі па­зней улі­ча­ны пры ўдак­лад­нен­ні бе­ла­рус­ка­га пра­ва­пі­су 2008 го­да. За вя­лі­кую гра­мад­скую, на­ву­ко­вую, пед­ага­гіч­ную дзей­насць у га­лі­не бе­ла­рус­кай на­ву­кі і ку­ль­ту­ры ў 1992 го­дзе Мі­хась Ста­ніс­ла­ва­віч Яўне­віч быў уз­на­га­ро­джа­ны мед­алём Фран­цыс­ка Ска­ры­ны.

Мі­хась Ста­ніс­ла­ва­віч не то­ль­кі ву­чо­ны, пед­агог, ён ве­ль­мі га­на­рыў­ся сва­ёй сям’ёй: жон­кай, дзе­ць­мі, уну­ка­мі. Доб­рай па­моч­ні­цай і да­рад­чы­цай бы­ла жон­ка — Надзея Іва­наў­на, якая на пра­ця­гу 27 га­доў вы­кла­да­ла бе­ла­рус­кую мо­ву і лі­та­ра­ту­ру ў 23 шко­ле го­ра­да Мін­ска.

/i/content/pi/cult/896/18953/13.jpgПа шля­ху ба­ць­кі па­йшла і да­чка Мі­ха­ся Ста­ніс­ла­ва­ві­ча — Але­на Мі­хай­лаў­на Ця­се­віч. Па­сля за­кан­чэн­ня фі­ла­ла­гіч­на­га фа­ку­ль­тэ­та Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га пед­ага­гіч­на­га інсты­ту­та імя М. Гор­ка­га яна пра­ца­ва­ла на­стаў­ні­цай бе­ла­рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры, по­тым пе­ра­йшла на пра­цу ў БДПУ імя Мак­сі­ма Тан­ка, па­сту­пі­ла ў аспі­ран­ту­ру і ў 1989 го­дзе па­спя­хо­ва аб­ара­ні­ла кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю, а па­зней бы­ла аб­ра­ная на па­са­ду да­цэн­та ка­фед­ры бе­ла­рус­ка­га мо­ваз­наў­ства. Але­на Мі­хай­лаў­на па­спя­хо­ва спа­лу­ча­ла вы­клад­чыц­кую дзей­насць з на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­най пра­цай: яна су­аўтар шмат­лі­кіх да­па­мож­ні­каў для шко­ль­ні­каў і сту­дэн­таў: “Су­час­ная бе­ла­рус­кая лі­та­ра­тур­ная мо­ва: Мар­фа­ло­гія” (1997), “Бе­ла­рус­кая мо­ва: да­па­мож­нік для аб­іту­ры­ентаў” (1998), “Бе­ла­рус­кая мо­ва: тэ­орыя, тэс­ты” (2008) і іншыя. Раз­ам з Мі­ха­сём Ста­ніс­ла­ва­ві­чам пра­ца­ва­ла над но­вай рэ­дак­цы­яй бе­ла­рус­ка­га пра­ва­пі­су.

Пед­ага­гіч­ны шлях аб­ра­лі і дзве да­чкі Але­ны Мі­хай­лаў­ны, унуч­кі Мі­ха­ся Яўне­ві­ча. Ста­рэй­шая, Во­ль­га, ву­чы­ла­ся ў Бе­ла­рус­кім гу­ма­ні­тар­ным лі­цэі і шмат ува­гі над­ава­ла вы­ву­чэн­ню бе­ла­рус­кай мо­вы, гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры, удзе­ль­ні­ча­ла ў Рэ­спуб­лі­кан­скай алім­пі­ядзе шко­ль­ні­каў па бе­ла­рус­кай мо­ве і атры­ма­ла на ёй Дып­лом ІІІ сту­пе­ні. У 1995 го­дзе яна пра­цяг­ну­ла вы­ву­чэн­не род­най мо­вы раз­ам з англій­скай на фі­ла­ла­гіч­ным фа­ку­ль­тэ­це БДУ, а па­сля яго па­спя­хо­ва­га за­кан­чэн­ня ўжо 22 га­ды з’яўля­ецца вы­клад­чы­цай англій­скай мо­вы на гіс­та­рыч­ным фа­ку­ль­тэ­це гэ­тай уста­но­вы. Ма­лод­шая ўнуч­ка, Надзея, скон­чы­ла Мін­скую пед­ага­гіч­ную гім­на­зію №3 і ў 2000 го­дзе па­сту­пі­ла на дэ­фек­та­ла­гіч­ны фа­ку­ль­тэт БДПУ імя М. Тан­ка. Да 2016 го­да пра­ца­ва­ла ў Цэн­тры ка­рэк­цый­на-раз­ві­ва­ль­на­га на­ву­чан­ня і рэ­абі­лі­та­цыі Фрун­зен­ска­га ра­ёна на­стаў­ні­кам-дэ­фек­то­ла­гам.

Усе, хто ве­даў Мі­ха­ся Ста­ніс­ла­ва­ві­ча Яўне­ві­ча, за­пом­ні­лі яго не то­ль­кі як доб­ра­га спе­цы­яліс­та, але і як ча­ла­ве­ка, які вы­зна­чаў­ся не­звы­чай­най пра­ца­ві­тас­цю, сур’ёзным пад­ыхо­дам да лю­бой спра­вы, цяр­пен­нем і ўваж­лі­вас­цю, пры­нцы­по­вас­цю і па­тра­ба­ва­ль­нас­цю. Та­кім ён за­стаў­ся ў па­мя­ці род­ных, вуч­няў, сту­дэн­таў і ка­лег-вы­клад­чы­каў.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"