Зва­ны і зво­ны Ула­дзі­мі­ра Чар­ны­шо­ва

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

Кла­сі­ка ўсту­пае ў су­гуч­ча з надзён­нас­цю, жы­ва­піс — з му­зы­кай, а рэ­алізм пад­све­ча­ны яскра­вы­мі про­мня­мі фан­та­зіі на вы­ста­ве “Зва­ны. Рах­ма­ні­наў­скія зво­ны”, якая ад­кры­ла­ся ў Мін­скай аб­лас­ной біб­лі­ятэ­цы імя А.С. Пуш­кі­на. Ка­ля 60 кар­цін за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, мас­та­ка тэ­атра і кі­но Ула­дзі­мі­ра Чар­ны­шо­ва — яго твор­чы плён за апош­нія со­рак га­доў.

/i/content/pi/cult/896/18948/3.jpgУла­дзі­мір Фё­да­ра­віч на­ле­жыць да па­сля­ва­енна­га па­ка­лен­ня. Яго дзя­цін­ства і юнац­тва пра­йшлі на Ура­ле, у го­ра­дзе Зла­та­вус­це. Юна­ком ён здзей­сніў ры­зы­коў­ную па­ездку на да­ху та­вар­на­га ва­го­на ў Мас­кву, каб па­сту­піць ва Усе­ра­сій­скі дзяр­жаў­ны інсты­тут кі­не­ма­таг­ра­фіі. Ад­ву­чыў­шы­ся, па­ся­ліў­ся ў Мін­ску і шмат га­доў пра­ца­ваў на кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” мас­та­ком-па­ста­ноў­шчы­кам. Стаў май­страм стан­ко­ва­га жы­ва­пі­су. З яго ўдзе­лам зня­ты фі­ль­мы “Чыр­во­ны агі­та­тар Тра­фім Глуш­коў”, “Вя­лі­кія пе­ра­го­ны”, “Ясь і Яні­на”, “Ся­мей­ныя аб­ста­ві­ны”, “Да­чка ка­ман­дзі­ра”, “Ку­па­льс­кая ноч”, “За­піс­кі юна­га ўра­ча” і іншыя. Чар­ны­шоў быў так­са­ма га­лоў­ным мас­та­ком Ака­дэ­міч­на­га рус­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя М. Гор­ка­га. Спек­так­лі па­вод­ле яго­най сцэ­наг­ра­фіі пра­хо­дзі­лі з аншла­га­мі, ра­бі­лі­ся лаў­рэ­ата­мі між­на­род­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх фес­ты­ва­ляў тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва.

Эскі­зы да фі­ль­маў і спек­так­ляў, ад­абра­ныя твор­цам для экс­па­зі­цыі, вы­ка­на­ны на пад­ста­ве іка­наг­ра­фіч­на­га ма­тэ­ры­ялу та­го ча­су, у якім му­сіць раз­гор­твац­ца дзея. Гэ­та не кан­крэт­ныя дэ­ка­ра­цыі, але хут­чэй пад­каз­кі рэ­жы­сё­ру і акцё­рам не­йкіх вы­раз­ных, пра­нік­лі­вых дэ­та­лей для ства­рэн­ня па­трэб­на­га на­строю, пе­рад­ачы ду­шэў­на­га ста­ну ге­ро­яў і ха­рак­та­ру эпо­хі.

“У мя­не тры асноў­ныя тэ­мы: лю­дзі мас­тац­тва, мае су­час­ні­кі і му­зы­ка”, — пе­ра­ліч­вае Ула­дзі­мір Чар­ны­шоў. На вы­ста­ве пе­ра­ва­жае парт­рэт­ны жанр. Яго ге­роі — бе­ла­рус­кія зор­кі ку­ль­ту­ры: дра­ма­тург Кан­стан­цін Сквар­цоў, пі­сь­мен­нік Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч, акцёр Рас­ціс­лаў Янкоў­скі, спя­вак Ула­дзі­мір Му­ля­він, рэ­жы­сёр і тэ­ле­вя­ду­чы Сяр­гей Ка­ць­ер, фа­тог­раф Юрый Іва­ноў, кі­на­апе­ра­тар і рэ­жы­сёр Пётр Кры­вас­та­нен­ка… Са зна­ка­мі­тас­ця­мі ня­зму­ша­на су­сед­ні­ча­юць ма­ла­лет­нія ву­ліч­ныя му­зы­кі, якіх мас­так час­та ма­ля­ваў пад­час сва­іх пад­арож­жаў. Ні­бы злоў­ле­на ў кадр у аўто­бу­се з кніж­кай не­вя­до­мая, але ве­ль­мі па­зі­тыў­ная пры­хі­ль­ні­ца Ама­ра Ха­яма. До­раць гле­да­чам усмеш­кі ма­ці мас­та­ка і ка­ха­ная жон­ка Ва­лян­ці­на…

Зна­ка­выя фі­гу­ры ў твор­час­ці Чар­ны­шо­ва — Фё­дар Ша­ля­пін і Сяр­гей Рах­ма­ні­наў. Яго за­хап­лен­не гэ­ты­мі ве­ліч­ны­мі по­ста­ця­мі мае пе­рад­гіс­то­рыю, пад­обную на цуд:

— Ад­ной­чы Пен­зен­скае мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча, дзе я спас­ці­гаў асно­вы жы­ва­пі­су, на­ве­да­ла да­чка Ша­ля­пі­на Іры­на Фё­да­раў­на. На вы­ста­ве ра­бот на­ву­чэн­цаў ёй спа­да­баў­ся мой пей­заж “Вяс­на ў Гра­ба­ва”, і яна па­жа­да­ла на­быць кар­ці­ну. Мя­не вы­клі­ка­лі ў ка­бі­нет да за­гад­чы­ка ву­чы­ліш­ча, дзе я і па­зна­ёміў­ся з Іры­най Фё­да­раў­най. Яна, як ма­ту­ля, аб­ня­ла мя­не, рас­ца­ла­ва­ла і да­брас­ла­ві­ла ў твор­чы шлях. Яе аўтог­раф я за­хоў­ваю да­сюль. З та­го ча­су я стаў збі­раць усе звес­ткі пра Ша­ля­пі­на, якія то­ль­кі мог знай­сці.

Па­сту­по­ва Чар­ны­шоў стаў глы­бо­кім знаў­цам кла­січ­на­га мас­тац­тва, спад­чы­ны Ся­рэб­ра­на­га ве­ку. Ён з’яўля­ецца ад­ным з арга­ні­за­та­раў і на­мес­ні­кам стар­шы­ні Ша­ля­пін­ска­га та­ва­рыс­тва Бе­ла­ру­сі. Не­ка­ль­кі кар­цін мас­так пры­свя­ціў сяб­роў­ству Ша­ля­пі­на з Рах­ма­ні­на­вым. “Гэ­та два веч­ныя Зва­ны, якія сва­імі жыц­цес­цвяр­джа­ль­ны­мі та­лен­та­мі ска­ры­лі ўвесь свет. Яны пе­ра­жы­лі Пер­шую сус­вет­ную вай­ну, рэ­ва­лю­цыю, гра­ма­дзян­скую вай­ну — і муж­на пра­нес­лі свой дар праз усе ўзру­шэн­ні. Мы так­са­ма жы­вём у час вя­лі­кіх вы­пра­ба­ван­няў, дай нам Бог сі­лы вы­ста­яць і зра­зу­мець, дзе да­бро, а дзе зло”, — ка­жа мас­так.

Вы­ста­ва атры­ма­ла на­зву па­вод­ле трып­ці­ха “Рах­ма­ні­наў­скія зва­ны”, які ад­люс­троў­вае пра­цу кам­па­зі­та­ра над му­зыч­най па­эмай “Зва­ны”. Рах­ма­ні­наў пе­ра­бі­рае за­ду­мен­на кла­ві­шы ра­яля, пры­пы­ня­ецца і чул­лі­ва ло­віць го­лас бяс­край­няй за­сне­жа­най пра­сто­ры, якая ад­гу­ка­ецца яму то пе­ра­кліч­кай са­бор­ных зва­ноў, то по­шча­кам ка­пы­тоў рус­кай трой­кі…

Ёсць ва Ула­дзі­мі­ра Фё­да­ра­ві­ча яшчэ ад­но да­ўняе за­хап­лен­не —ка­лек­цы­яні­ра­ван­не зва­ноч­каў. Ён пры­во­зіў ці­ка­выя экзэм­пля­ры з роз­ных кра­ін, дзе па­бы­ваў на пле­нэ­рах. Зва­ноч­ка­мі ўве­ша­на ўся яго­ная май­стэр­ня. Час ад ча­су мас­так кра­нае іх і слу­хае ме­ла­дыч­ны пе­ра­звон, які ве­ся­ліць сэр­ца і на­тхняе на но­выя за­ду­мы.

За ўсё доў­гае жыц­цё Чар­ны­шоў ні­ко­лі не ад­чу­ваў твор­чай сто­мы, кар­ці­ны для яго, як ён сам пры­зна­ецца, — вок­ны ў свет. Ця­пер гэ­ты плён­ны пра­цаў­нік па­глы­біў­ся ў тэ­му ле­ген­дар­най ра­кі Ня­мі­гі і ста­віць пе­рад са­бой мэ­ту: на­ма­ля­ваць яе ў гіс­та­рыч­ным аб­ліч­чы.

Свят­ла­на ІШЧАН­КА

Фо­та аўта­ра