1. Аб парадку і ўмовах прада-стаўлення сродкаў з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
Парадак выдзялення сродкаў вызначаны Палажэннем аб фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2004 года № 13.
Сродкі могуць быць выдзелены на: выяўленне, улік гісторыка-культурных каштоўнасцей, правядзенне навукова-даследчых, праектных і рамонтна-рэстаўрацыйных работ на такіх каштоўнасцях; стварэнне твораў мастацтва; арганізацыю і правядзенне культурных мерапрыемстваў; стварэнне экспазіцый музеяў; рэстаўрацыю кніжных помнікаў; стварэнне архіўных копій дакументаў, якія належаць да беларускай нацыянальнай гісторыі і культуры; стварэнне тэле- і радыёпраграм аб беларускай культуры; набыццё твораў мастацтва і кніжных помнікаў; на аплату навучання і стажыровак работнікаў культуры ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі; выплату ўзнагароджання замежным работнікам культуры, запрошаным у Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў творчых праектах.
Крытэрыі адбору праектаў: сацыяльна-культурнае значэнне для Рэспублікі Беларусь; арыгінальнасць і наватарскі характар; накіраванасць прапаноў на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай культуры; чаканы сацыяльны і (або) эканамічны эфект.
Для атрымання падтрымкі фонду неабходна штогод да 15 студзеня падаць у Міністэрства культуры: заяўку; каштарыс выдаткаў; заключэння арганізацый, якія пацвярджаюць зацікаўленасць у рэалізацыі праекта; копію статута арганізацыі-заяўніка, копію старонак пашпарта кіраўніка праекта з указаннем яго персанальных даных; для праектаў па даследаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей — праграму навукова-даследчых работ, для праектаў па правядзенні праектных работ на такіх каштоўнасцях — праграму праектных работ, для праектаў па рэстаўрацыі, рэканструкцыі, рамонце гісторыка-культурных каштоўнасцей — навукова-праектную дакументацыю, для стварэння спектакляў, канцэртаў, фільмаў — тэкст п’есы, сцэнарнага плана, сцэнарыя; для праектаў па набыцці твораў мастацтва ці кніжных помнікаў — копію, фатаграфію твора мастацтва ці кніжнага помніка.
Заяўкі могуць падаваць дзяржаўныя органы, арганізацыі культуры, установы адукацыі, грамадскія аб’яднанні, іншыя арганізацыі. Заяўкі прымаюцца штогод да 15 студзеня года, у якім выдзяляюцца сродкі.
Заяўкі папярэдне разглядаюцца экспертнай камісіяй пры савеце фонду, якую ўзначальвае рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў М.Р.Баразна. Склад камісіі зацвярджаецца загадам Мінкультуры. Пры неабходнасці камісія мае права прыцягваць да сваёй працы спецыялістаў па профілі пада-дзенай заяўкі, якія не з’яўляюцца яе членамі.
Рашэнне аб падтрымцы заявак прымае савет фонду, які ўзначальвае рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Н.У. Карчэўская. Склад савета зацверджаны Кіраўніком дзяржавы. У яго, у прыватнасці, уваходзяць прадстаўнікі ўсіх абласцей і горада Мінска.
Заяўкі могуць быць падтрыманы ў поўным аб’ёме фінансавання або часткова (са згоды заяўніка).
Па выніках разгляду Мінкультуры штогод да 1 красавіка года, у якім выдзяляюцца сродкі, уносіць ва Урад праект распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб зацвярджэнні рашэння савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
Выдзеленыя сродкі фонду павінны быць зрасходаваны па мэтавым прызначэнні на працягу каляндарнага года, у якім яны былі выдзелены. Справаздача аб расходаванні сродкаў фонду павінна быць прадстаўлена ў Мінкультуры не пазней за 15 снежня года, у якім былі выдзелены сродкі.
2. Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб прысуджэнні заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 года № 142.
Міністэрствамі культуры і адукацыі распрацаваны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Праектам Указа, у прыватнасці, прадугледжана:
1. Зацвярджэнне адзіных: Палажэння аб спецыяльных фондах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў, падтрымцы таленавітай моладзі; Палажэнне аб прысуджэнні заахвочванняў і аказанні матэрыяльнай падтрымкі спецыяльных фондаў у мэтах стварэння роўных умоў для заахвочваных і выпрацоўкі адзіных падыходаў да арганізацыі работы фондаў.
2. У рабоце спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падтрымцы таленавітай моладзі прадугледжаны наступныя новаўвядзенні:
2.1 Перагледжаны віды заахвочванняў. З відаў заахвочванняў выключаны стыпендыя і матэрыяльная дапамога.
Цяпер пераможцы міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў, якія адпавядаюць устаноўленым у Палажэнні крытэрыям, будуць атрымліваць гранд-прэміі, рэспубліканскіх мастацка-творчых спаборніцтваў — спецыяльныя прэміі; асобы, якія не сталі пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, але адзначаны спецыяльнымі дыпломамі, прызамі, — заахвочвальныя прэміі.
Уведзены від заахвочвання для педагогаў — узнагарода “За ўклад у выхаванне таленавіта й моладзі”.
Таксама са сродкаў фонду будзе аказвацца матэрыяльная падтрымка ў выглядзе грантаў на рэалізацыю творчых праектаў таленавітай моладзі.
2.2. Прадугледжана павелічэнне памераў заахвочванняў.
2.3. Павялічаны да 2 месяцаў у даты заканчэння мастацка-творчага спаборніцтва тэрмін падачы дакументаў у савет фонду.
2.4. Прадугледжана магчымасць заахвочвання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку бежанцаў, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.
2.5. Дадзена магчымасць неаднаразовага заахвочвання на працягу года.
Праект Указа комплексна дапрацаваны Мінкультуры з улікам заўваг Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, цяпер узгадняецца з Мінадукацыі і потым будзе накіраваны на ўзгадненне зацікаўленым, у тым ліку ў аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам.
3. Аб выкананні патрабаванняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 года № 1372 (у рэд. Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2022 года № 26) у частцы захавання парадку ўзгаднення ўстаноўкі твораў манументальнага мастацтва.
Прынцыповыя новаўвядзенні:
1. Устаноўлены аднастайныя падыходы да прыняцця рашэнняў і ўзгаднення стварэння буйных твораў манументальнага мастацтва:
па рашэнні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, узгодненым з Кіраўніком дзяржавы, — мемарыяльныя комплексы, помнікі (незалежна ад месца ўстаноўкі і крыніц фінансавання);
надмагільныя помнікі (незалежна ад месца ўстаноўкі за кошт сродкаў бюджэту);
помнікі-бюсты ў абласных цэнтрах і горадзе Мінску (незалежна ад крыніц фінансавання);
па рашэнні гаррайвыканкамаў, узгодненым з аблвыканкамамі, — помнікаў-бюстаў на тэрыторыі раёнаў, гарадоў незалежна ад крыніц фінансавання;
па рашэнні гаррайвыканкамаў, узгодненым з аблвыканкамамі, Мінскага гарвыканкама, — памятных знакаў, мемарыяльных дошак, абеліскаў, стэл на тэрыторыі раёнаў, гарадоў, горада Мінска незалежна ад крыніц фінансавання.
Устаноўлена, што дзеянне Палажэння не распаўсюджваецца на надмагільныя помнікі Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы, поўным кавалерам ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, стварэнне якіх рэгулюецца іншымі нарматыўнымі прававымі актамі; творы манументальнага мастацтва, якія ствараюцца ў памяшканнях і на тэрыторыях, не прызначаных для масавага наведвання, і па вышыні складаюць не больш за дзве траціны вышыні агароджы; рэканструкцыю і рэстаўрацыю твораў, якія знаходзяцца ў Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь; творы манументальна-дэкаратыўнага мастацтва для афармлення інтэр’ераў, якія ствараюцца без прыцягнення сродкаў бюджэту.
Адпаведна пры стварэнні (рэканструкцыі) гэтых твораў узгадненне з Мінкультуры і прыняцце рашэння выканкама не патрабуецца.
2. Пашыраны пералік дакументаў, якія мясцовым выканаўчым і распарадчым органам неабходна прадставіць у Мінкультуры. Акрамя ліста-абгрунтавання, у пералік уключаны копія карты мяс-цовасці з указаннем месца ўстаноўкі помніка, заключэнне НАН Беларусі, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей (для твораў рэлігійнага зместу), МЗС (для твораў, якія ўвекавечваюць памяць замежных грамадзян або падзей гісторыі замежных краін), інфармацыя аб выніках конкурсу эскізных праектаў, на падставе якога выбраны праект для ўстаноўкі (у выпадках, калі правядзенне конкурсу прадугледжана заканадаўствам).
3. Устаноўлена абавязковае правядзенне конкурсу эскізных праектаў пры стварэнні твораў за кошт або з прыцягненнем сродкаў бюджэту.
4. Аб адлічэнні аўтарскага ўзнагароджання ў ДУ “Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці” за выкананне твораў на мерапрыемствах, якія прымеркаваны да дзяржаўных свят і памятных дат і арганізуюцца без рэалізацыі ўваходных білетаў.
У пункце 3 артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” прадугледжана права аўтара (або яго спадкаемцаў) на атрыманне аўтарскага ўзнагароджання за кожны выпадак выкарыстання твора, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных главой 4 Закона, і (або) дагаворам.
У пунктах 5, 6 артыкула 32 главы 4 Закона змяшчаюцца нормы, якія дапускаюць публічнае выкананне музычных твораў без выплаты аўтарскага ўзнагароджання ў ходзе цырымоній рэлігійнага характару, пахавання ў аб’ёме, апраўданым характарам такой цырымоніі, а таксама іх выкананне непрафесійнымі выканаўцамі і непрафесійнымі (самадзейнымі) калектывамі мастацкай творчасці, у тым ліку навучэнцамі, выхаванцамі, педагагічнымі і іншымі работнікамі ўстаноў адукацыі, пры ўмове, што такое выкарыстанне твораў не мае на мэце атрымання прыбытку.
Ва ўсіх астатніх выпадках аўтарскае ўзнагароджанне выплачваецца без уліку характару мерапрыемства.