Пес­ні ад доб­рых лю­дзей

№ 12 (1555) 19.03.2022 - 25.03.2022 г

70-год­дзе На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га хо­ру Бе­ла­ру­сі імя Г.Ці­то­ві­ча бы­ло адзна­ча­на юбі­лей­най ве­ча­ры­най “На­шы пес­ні доб­рым лю­дзям”, што пра­йшла 16 са­ка­ві­ка ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі.

/i/content/pi/cult/895/18936/15.jpg— Вя­до­ма, ха­це­ла­ся па­ка­заць усё, ды гэ­та не рэ­аль­на, — рас­ка­заў артыст хо­ру Вя­час­лаў Мі­на­ль­кін, які апош­нім ча­сам вы­кон­ваў аб­авяз­кі мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка ка­лек­ты­ву. — У нас не­абсяж­ны рэ­пер­ту­ар, і з гэ­тай раз­ма­ітас­ці трэ­ба бы­ло аб­раць зна­ка­выя ну­ма­ры, клю­ча­выя мо­ман­ты, якія б дэ­ман­стра­ва­лі фар­мат ка­лек­ты­ву, яго кі­ру­нак, спе­цы­фі­ку, на­род­ную ма­не­ру, за­сна­ва­ную на аўтэн­ты­цы і да­ве­дзе­ную да кан­цэр­тна­га ста­ну. Пра­па­на­ва­ная мной кан­цэп­цыя кан­цэр­та раз­гля­да­ла­ся на мас­тац­кім са­ве­це, кож­ны ўно­сіў што­сь­ці сваё — і з гэ­та­га ба­гац­ця ідэй сфар­мі­ра­ва­ла­ся пра­гра­ма. У асно­ву быў па­кла­дзе­ны ка­лян­дар­на-аб­ра­да­вы цыкл, ад­па­вед­ны по­рам го­да. Па­ча­лі з вяс­ны, якая спрад­век бы­ла сім­ва­лам на­ра­джэн­ня: мы ж свят­ку­ем дзень на­ро­дзі­наў ка­лек­ты­ву! Пер­шае ад­дзя­лен­не за­вяр­ша­ецца жні­вом — сім­ва­лам да­бра­бы­ту. Дру­гое ад­дзя­лен­не (як, да­рэ­чы, і ўвесь кан­цэрт) па­чы­на­ецца з ві­дэ­акан­тэн­ту. Але ка­лі на па­чат­ку ве­ча­ры­ны гэ­та быў апо­вед пра ка­лек­тыў, дык тут — пра лю­дзей, што зра­бі­лі най­бо­ль­шы ўнё­сак і ў яго, і, шы­рэй, ва ўсю на­цы­яна­ль­ную ку­ль­ту­ру на­шай кра­іны. Най­перш гэ­та Ге­надзь Ці­то­віч, Мі­хась Дры­неў­скі. Гэ­та на­ша ім падзя­ка! Сцэ­на­рый абедзвюх час­так фі­ль­ма на­пі­саў фі­ло­лаг і му­зы­кант, бы­лы артыст хо­ру Ула­дзі­мір Ка­ма­роў­скі.

/i/content/pi/cult/895/18936/16.jpgУлас­на му­зыч­ная пра­гра­ма дру­го­га ад­дзя­лен­ня па­чы­на­ецца з со­ль­ных спе­ваў. І ве­ль­мі ж нам ха­це­ла­ся ўклю­чыць у кан­цэрт ад­ну з на­шых “ві­зі­то­вак” — на­род­ную пес­ню-ба­ла­ду “Як па­йду я да­ро­гаю”. Яе апра­цоў­ку ра­біў у свой час Мі­хась Па­ўла­віч, а спя­ва­ла на­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Ва­лян­ці­на Кры­ло­віч, якая не­ўза­ба­ве па­сля яго смер­ці сыш­ла з ка­лек­ты­ву. Дзяў­ча­ты спра­ба­ва­лі за гэ­тую пес­ню ўзяц­ца — не атрым­лі­ва­ла­ся. У На­стас­сі Бе­ка­рэ­віч так­са­ма спа­чат­ку не атры­ма­ла­ся, але яна пра­цяг­ва­ла рэ­пе­ці­ра­ваць, да­па­ма­гаў ёй як пе-д­агог па ва­ка­ле, за­слу­жа­ны артыст на­шай кра­іны, са­ліст хо­ру Ва­сіль Бра­ім — і ма­ла­дая спя­вач­ка па­ча­ла раз­ві­вац­ца, уз­рас­ла. А та­кую пес­ню бы­ло ве­ль­мі важ­на за­ха­ваць у ка­лек­ты­ве — як тую ж ле­ген­дар­ную ва­ка­ль­на-ха­рэ­агра­фіч­ную кам­па­зі­цыю “Мя­це­лі­ца”.

У дру­гім ад­дзя­лен­ні ў нас пан­уе во­сень — са­мая, ба­дай, ад­па­вед­ная бе­ла­рус­ка­му мен­та­лі­тэ­ту па­ра го­да. Сле­дам мы ўклю­чы­лі рус­кі блок, каб пад­крэс­ліць сла­вян­скае адзін­ства: “Ка­за­чы пе­ра­пляс” дэ­ман­струе вір­ту­ознасць на­шых тан­цоў­шчы­каў. А за­вяр­ша­ецца ўсё не про­ста зі­мо­вы­мі свя­та­мі, а пес­няй “Бе­ла­русь, я та­бой га­на­ру­ся”. Ства­рыў яе наш га­лоў­ны хор­май­стар Ула­дзі­мір Мас­ла­коў — на вер­шы Ула­дзі­мі­ра Ка­рыз­ны — ста­рэй­ша­га. Пес­ня гэ­тая не сто­ль­кі па­тры­ятыч­ная, ко­ль­кі, я ска­заў бы, скі­ра­ва­ная ў бок на­род­на­га адзін­ства, а та­му надзвы­чай акту­аль­ная.

Тыя ж, хто не па­тра­піў на зга­да­ны кан­цэрт, змо­гуць у хут­кім ча­се ўба­чыць яго па БТ-3.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"