Га­зе­та - рэ­гі­ёны - чы­тач

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Ка­лі чы­та­чы атры­ма­юць гэ­ты ну­мар “К”, у Оршы бу­дуць пра­хо­дзіць ад­па­вед­ныя ўра­чыс­тас­ці, пад­час якіх гэ­ты сла­ву­ты го­рад афі­цый­на ста­не Ку­ль­тур­най ста­лі­цай Бе­ла­ру­сі — 2022. А як на­пя­рэ­дад­ні падзеі Орша зна­хо­дзі­ла­ся на “лі­ней­цы га­тоў­нас­ці”?

Сяр­гей Гар­ба­чоў, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры Аршан­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Так, над­анне ста­ту­су ку­ль­тур­най ста­лі­цы на бя­гу­чы год на­ша­му го­ра­ду бы­ло за­пла­на­ва­на на 12 са­ка­ві­ка. Але яшчэ на­пя­рэ­дад­ні ў Оршу пры­еха­лі на­ча­ль­ні­кі аб­лас­ных ад­дзе­лаў ку­ль­ту­ры і га­лоў­ных рэ­спуб­лі­кан­скіх уста­ноў га­лі­ны, каб раз­ам пра­вес­ці се­мі­нар або ды­яло­га­вую пля­цоў­ку на­конт асноў­ных на­шых пра­блем. Бы­ла аб­мер­ка­ва­на му­зей­ная, біб­лі­ятэч­ная спра­ва, ра­бо­та да­моў твор­час­ці. Лі­чу, гэ­та бы­ла ве­ль­мі па­трэб­ная сус­трэ­ча ка­лег, бо за пра­цоў­ны­мі буд­ня­мі іншым ча­сам не зна­хо­дзіц­ца маг­чы­мас­ці падзя­ліц­ца дос­ве­дам.

Па­лац ку­ль­ту­ры Оршы, які быў ад­рэс­таў­ра­ва­ны ў 2020 го­дзе, ста­не свя­точ­ным цэн­трам ад­крыц­ця Ку­ль­тур­най ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі — 2022. Вы­сту­пяць леп­шыя ка­лек­ты­вы Аршан­шчы­ны, а так­са­ма ста­ліч­ныя артыс­ты: Тэа, Во­ль­га Ры­жы­ка­ва, фолк-гру­па “Ля­ль­кі”. У ку­ль­мі­на­цыі кан­цэр­та з пра­мо­вай з на­го­ды свя­та вы­сту­піць мі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч. Да­лей на пра­ця­гу ўся­го го­да, сап­раў­ды, мы зро­бім маг­чы­масць за­ці­ка­віць аршан­цаў знач­ны­мі ку­ль­тур­ны­мі падзе­ямі, а так­са­ма пры­цяг­нуць у го­рад гас­цей з усіх ку­точ­каў кра­іны і за­меж­жа.

15 са­ка­ві­ка кра­іна бу­дзе свят­ка­ваць Дзень Кан­сты­ту­цыі. У но­вым Асноў­ным За­ко­не знач­ную ро­лю на­бы­вае Усе­бе­ла­рус­кі на­род­ны сход. Ці ёсць, на ваш по­гляд, маг­чы­масць су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі прад­стаў­ні­коў Усе­бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га схо­ду і су­пра­цоў­ні­каў ку­ль­ту­ры сты­му­ля­ваць раз­віц­цё га­лі­ны ку­ль­ту­ры?

Юрый Кі­тур­ка, ды­рэк­тар Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­на­га му­зея:

— І да­гэ­туль, і сён­ня Усе­бе­ла­рус­кі на­род­ны сход доб­ра спраў­ляў­ся са сва­імі аб­авяз­ка­мі. Што ты­чыц­ца ра­бо­ты ўста­ноў га­лі­ны, то яны кі­ру­юцца Ко­дэк­сам аб ку­ль­ту­ры, рас­пра­ца­ва­ным Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры. Ця­пер ён пра­хо­дзіць знач­нае ўдас­ка­на­лен­не, якое дасць маг­чы­масць бо­льш плён­на пра­ца­ваць. З інша­га бо­ку, лі­чу, су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі Усе­бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га схо­ду і мі­ніс­тэр­ства трэ­ба ра­біць усё на­леж­нае, каб но­выя важ­ныя за­ка­на­даў­чыя акты, да­тыч­ныя сфе­ры ку­ль­ту­ры, шмат­га­лі­но­ва­га вы­ха­ван­ня мо­ла­дзі на пад­мур­ку на­шых гіс­та­рыч­ных каш­тоў­нас­цей бы­лі пры­ня­ты. Усё гэ­та бу­дзе нам ка­рыс­на.

Пэў­ны час ідзе га­вор­ка пра тое, каб пе­ра­вес­ці рэ­спуб­лі­кан­скія тэ­атры на бо­ль­шае са­ма­фі­нан­са­ван­не. Па­ло­ву свай­го агу­ль­на­га бю­джэ­ту гэ­тыя ўста­но­вы ку­ль­ту­ры бу­дуць за­раб­ляць са­мі, дру­гая па­ло­ва бу­дзе аплач­вац­ца дзяр­жа­вай. Ці рэ­аль­на ў хут­кім ча­се тэ­атрам пе­ра­йсці на та­кую схе­му?

Ганна Се­нь­ка­вец, ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар Брэс­цка­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра дра­мы:

— Лі­чу, што на да­дзе­ны мо­мант гэ­та маг­чы­ма. На­прык­лад, мы за мі­ну­лы год вы­ка­на­лі гэ­тае прад­пі­сан­не. Сак­рэ­таў у за­роб­ку гро­шай ня­ма: тэ­атра­ль­ныя па­ка­зы, фес­ты­ва­ль­ная дзей­насць і па­за­бю­джэт­ная, якая так­са­ма пры­но­сіць пэў­ны да­ход. Так, наш тэ­атр вя­лі­кі сам па са­бе, то­ль­кі ад­на за­ла ў нас на 511 мес­цаў, мы здо­ль­ныя за­раб­ляць. Але і мен­шым тэ­атрам так­са­ма маг­чы­ма за­бяс­печ­ваць сваю дзей­насць па на­зва­най схе­ме фі­нан­са­ван­ня, бо ў іх, як пра­ві­ла, не­вя­лі­кі штат і на­огул мен­шыя рас­хо­ды. Яшчэ знач­ны да­ход пры­но­сяць дзі­ця­чыя спек­так­лі, у тым лі­ку вы­язныя, але аса­біс­та ў нас яны па­куль што за­ба­ро­не­ныя з пры­чы­ны эпі­дэ­міч­ных аб­ста­він. Так­са­ма трэ­ба ўліч­ваць, што ці­ка­ва мо­ла­дзі, а што ся­рэд­ня­му і ста­рэй­ша­му па­ка­лен­ню, каб ства­рыць у іх жа­дан­не ад­па­чыць у на­шых сце­нах. Так што, на мой аса­біс­ты по­гляд, схе­ма фі­нан­са­ван­ня 50:50 пры­дат­ная для тэ­атраў.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ