Былі разгледжаныя вынікі праведзеных напрыканцы мінулага месяца сустрэч начальнікаў упраўленняў і аддзелаў міністэрства з кіраўнікамі і калектывамі ўстаноў культуры ў рамках адзінага дня інфармавання, падчас якога абмяркоўваліся змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і былі падведзеныя вынікі мінулагодняй дзейнасці сферы культуры, а таксама абмеркаваныя планы і задачы на 2022 год.
Вялікую зацікаўленасць супрацоўнікаў галіны выклікалі пытанні арганізацыі працы бібліятэчных устаноў, лічбавізацыі бібліятэчнай сістэмы, неабходнасці падрыхтоўкі музейных рэстаўратараў, аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Міністрам дадзеныя даручэнні для вырашэння азначаных праблемных пытанняў, у мэтах тлумачэння плануецца размяшчэнне неабходных адказаў і інструкцый на сайце ведамства. З адказамі на пастаўленыя пытанні таксама можна будзе хутка азнаёміцца ў нашым выданні.
Пачынаючы з 23 сакавіка ў абласцях краіны таксама запланаваны шэраг тэматычных семінараў, для ўдзелу ў якіх будуць запрошаныя як начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства, так і кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў сферы культуры з рэгіёнаў.