Скар­бні­ца ве­даў у но­вым фар­ма­це

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня мы распачалі праект “К” менавіта з месца, дзе пануе Мудрасць і Прыгажосць слова. І над усім гэтым валадарыць Жанчына!
За­нят­кі па за­меж­ных мо­вах для шко­ль­ні­каў, кур­сы камп’ютар­най пі­сь­мен­нас­ці, шко­ла ма­ля­ван­ня для да­рос­лых, бяс­плат­ная кан­су­ль­та­цыя на­та­ры­уса, кніж­ныя спат­кан­ні — та­кія анон­сы апуб­лі­ка­ва­ныя на сай­це Ві­цеб­скай аб­лас­ной біб­лі­ятэ­кі імя У.І. Ле­ні­на. І гэ­та до­каз, што ўста­но­ва ста­ла сво­еа­саб­лі­вай гас­цёў­няй, дзе ба­віць во­ль­ны час мож­на не то­ль­кі з кні­гай. У біб­лі­ятэ­цы ахвот­на ідуць на экс­пе­ры­мен­ты, каб пры­цяг­нуць но­вых ка­рыс­та­ль­ні­каў, але не ад­маў­ля­юцца ад тра­ды­цый­ных фун­кцый.

/i/content/pi/cult/893/18907/21.jpg“По­пыт на кні­гу не знік­не ні­ко­лі, ка­жа ды­рэк­тар уста­но­вы Тац­ця­на Ад­амян і да­дае: — Ка­неш­не, на на­вед­ва­ль­насць біб­лі­ятэ­кі па­ўплы­ва­ла пан­дэ­мія, але ў цэ­лым ама­та­ры лі­та­ра­ту­ры актыў­на ка­рыс­та­юцца на­шы­мі па­слу­га­мі”. Каб за­да­во­ліць па­трэ­бы чы­та­чоў, вар­та рэ­гу­ляр­на і сіс­тэм­на ўзба­га­чаць фонд якас­ны­мі вы­дан­ня­мі. Па сло­вах на­шай су­раз­моў­цы, з кам­плек­та­ван­нем пра­блем ня­ма, да­ру­чэн­не Прэ­зі­дэн­та аб на­кі­ра­ван­ні на па­паў­нен­не кні­газ­бо­ру 12 пра­цэн­таў ад агу­ль­на­га фі­нан­са­ван­ня біб­лі­ятэк вы­кон­ва­ецца. Ком­плек­сныя пра­вер­кі ў роз­ных кут­ках воб­лас­ці па­ка­за­лі, што на па­лі­цах на­ват са­мых ма­ле­нь­кіх біб­лі­ятэк за­ўсё­ды ёсць год­ныя на­він­кі мас­тац­кай і га­лі­но­вай лі­та­ра­ту­ры. Ба­га­ты так­са­ма рэ­пер­ту­ар пе­ры­ёды­кі: ле­тась аб­лас­ная біб­лі­ятэ­ка ме­ла пад­піс­ку бо­льш чым на 350 най­мен­няў бе­ла­рус­кіх і рас­ійскіх вы­дан­няў.

БІБ­ЛІ­ЯТЭ­КА Ў КІ­ШЭ­НІ

Ві­цеб­ская аб­лас­ная біб­лі­ятэ­ка за­куп­ляе для ка­рыс­та­ль­ні­каў не то­ль­кі па­пя­ро­выя кні­гі і пе­ры­ёды­ку, але і элек­трон­ныя ба­зы да­ных. Сё­ле­та ўста­но­ва афор­мі­ла дос­туп да ліч­ба­вай ка­лек­цыі су­час­ных ад­ука­цый­ных і на­ву­ко­вых вы­дан­няў Znanium, элек­трон­най сіс­тэ­мы “Уні­вер­сі­тэц­кая біб­лі­ятэ­ка” і архі­ва “Інтэг­рум”. Упер­шы­ню па жа­дан­ні чы­та­чоў ад­кры­лі бяс­плат­ны дос­туп да элек­трон­на­га кні­газ­бо­ру “Лит­Рес”. Гэ­ты сэр­віс змяш­чае ка­лек­цыю аўдыя- і элек­трон­ных кніг — ад кла­сі­кі да на­ві­нак, у тым лі­ку бес­тсе­ле­раў су­час­най лі­та­ра­ту­ры. Каб атры­маць дос­туп да вы­дан­няў, трэ­ба ўся­го за­пі­сац­ца ў аб­лас­ную біб­лі­ятэ­ку і атры­маць пер­са­на­ль­ны ло­гін з па­ро­лем у ад­дзе­ле аб­ане­мен­та. Для па­ра­ўнан­ня: інды­ві­ду­аль­ная ме­сяч­ная пад­піс­ка на “Лит­Рес” з лі­мі­там тры кні­гі каш­та­ва­ла б чы­та­чу 9 руб­лёў 80 ка­пе­ек.

— На­шы ка­ле­гі з Ма­гі­лё­ва і Брэс­та ўжо апра­ба­ва­лі ба­зу. Яна ка­рыс­та­ецца па­пу­ляр­нас­цю ў пуб­лі­кі, та­му мы так­са­ма ідзём гэ­тым шля­хам. Ад­на­знач­на, та­кая па­слу­га бу­дзе за­пат­ра­ба­ва­най, асаб­лі­ва ў мо­ла­дзі, — ка­жа Тац­ця­на Ад­амян. — Ка­лі пла­ну­ем за­куп­ку баз да­ных, ары­енту­емся на во­пыт пра­цы і за­пы­ты ка­рыс­та­ль­ні­каў. Элек­трон­ныя сэр­ві­сы да­юць маг­чы­масць пра­чы­таць тое, ча­го ня­ма ў нас у па­пя­ро­вым вы­гля­дзе. І ў ліч­ба­вым фар­ма­це мы не дуб­лі­ру­ем вы­дан­ні, якія ўжо ёсць у фон­дзе.

ЗА­МЕСТ ВІ­КІ­ПЕ­ДЫІ

Агу­ль­на­дас­туп­ная шмат­моў­ная інтэр­нэт-энцык­ла­пе­дыя лі­чыц­ца са­май по­ўнай з усіх, якія ка­лі-не­будзь скла­да­ла ча­ла­вец­тва. Важ­ная яе асаб­лі­васць — ства­раць і рэ­да­га­ваць арты­ку­лы мо­жа лю­бы ка­рыс­та­ль­нік, а зна­чыць не за­ўсё­ды мож­на быць упэў­не­ным у да­клад­нас­ці звес­так. Але што ра­біць, ка­лі ча­су на по­шу­кі па­трэб­най лі­та­ра­ту­ры не стае і пры гэ­тым хо­чац­ца атры­маць надзей­ную інфар­ма­цыю? У та­кім вы­пад­ку раю звяр­нуц­ца да элек­трон­ных рэ­сур­саў, ство­ра­ных біб­лі­ятэ­ка­мі кра­іны. Па ко­ль­кас­ці арты­ку­лаў і тэ­ма­тыч­най раз­на­стай­нас­ці яны, вя­до­ма, не па­спра­ча­юцца з Ві­кі­пе­ды­яй, за­тое не пры­му­сяць тур­ба­вац­ца аб пра­ўдзі­вас­ці звес­так. У Ві­цеб­скай аб­лас­ной біб­лі­ятэ­цы над на­паў­нен­нем та­кіх рэ­сур­саў пра­цуе ад­дзел кра­язнаў­ства, фонд яко­га на­ліч­вае бо­льш за 25 ты­сяч экзэм­пля­раў да­ку­мен­таў. Ме­на­ві­та на асно­ве гэ­тых ма­тэ­ры­ялаў ства­ра­юць сво­еа­саб­лі­выя ана­ла­гі Ві­кі­пе­дыі.

Ад­дзел пры­чы­ніў­ся да фар­мі­ра­ван­ня рэ­спуб­лі­кан­скай ба­зы да­ных “Бе­ла­русь у асо­бах і падзе­ях” На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі, а так­са­ма рас­пра­ца­ваў улас­ныя. На­прык­лад, інфар­ма­цый­ны рэ­сурс “Пры­дзвін­скі край: гіс­то­рыя і су­час­насць” са звес­тка­мі па гіс­то­рыі, эка­но­мі­цы і ку­ль­тур­ным жыц­ці ўсіх ра­ёнаў Ві­цеб­скай воб­лас­ці. У яго ўклю­ча­на інфар­ма­цыя пра вя­до­мых ура­джэн­цаў краю — пі­сь­мен­ні­каў, мас­та­коў, прад­стаў­ні­коў іншых га­лін. За ма­тэ­ры­яла­мі ста­іць руп­лі­вая пра­ца ра­бот­ні­каў цэн­тра­ль­ных ра­ённых і аб­лас­ной біб­лі­ятэ­кі. Важ­на, што ба­за да­ных па­ста­янна па­паў­ня­ецца па ме­ры на­быц­ця но­вай інфар­ма­цыі.

Най­ноў­шы элек­трон­ны рэ­сурс — “Вы­зва­лен­не Ві­цеб­шчы­ны. 1943 — 1944” — пе­ра­мог у на­мі­на­цыі “Най­леп­шы інтэ­рак­тыў­ны біб­лі­ятэч­ны пра­ект” рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су на най­леп­шы ку­ль­тур­ны пра­ект па­тры­ятыч­най тэ­ма­ты­кі, вы­ні­кі яко­га аб­вяс­ці­лі ня­даў­на на вы­ні­ко­вай ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры. Му­ль­ты­ме­дый­ны пра­ект пад­рых­та­ва­ны на асно­ве ма­тэ­ры­ялаў з фон­даў біб­лі­ятэ­кі і ўклю­чае інфар­ма­цыю з энцык­ла­пе­дый і да­вед­ні­каў, архіў­ныя і кар­таг­ра­фіч­ныя да­ку­мен­ты, арты­ку­лы з пе­ры­ядыч­ных вы­дан­няў мі­ну­лых га­доў. Рэ­сурс змяш­чае хра­на­ло­гію вы­зва­лен­ня га­ра­доў і вё­сак, зна­ёміць з во­інскі­мі злу­чэн­ня­мі і асноў­ны­мі на­сту­па­ль­ны­мі апе­ра­цы­ямі, якія ад­бы­ва­лі­ся на тэ­ры­то­рыі Ві­цеб­скай воб­лас­ці, дзей­нас­цю парт­ызан­скіх фар­мі­ра­ван­няў. І ў біб­лі­ятэ­цы аб­яца­юць, што не­ўза­ба­ве пра­ект пры­рас­це но­вы­мі фак­та­мі, фо­та­здым­ка­мі і ві­дэ­ахро­ні­кай.

ЧЫ­ТАН­НЕ БЕЗ МЕЖАЎ

Ві­цеб­ская аб­лас­ная біб­лі­ятэ­ка імкнец­ца зра­біць ве­ды да­ступ­ны­мі кож­на­му і та­му ства­рае асаб­лі­выя ўмо­вы для не­ві­душ­чых і лю­дзей з аслаб­ле­ным зро­кам. Ва ўста­но­ве бо­льш за 20 та­кіх ка­рыс­та­ль­ні­каў. Каб да­лу­чыць іх да лі­та­ра­ту­ры, су­пра­цоў­ні­кі бя­руць на ся­бе ро­лю кні­га­но­шы і да­стаў­ля­юць вы­дан­ні, над­ру­ка­ва­ныя шрыф­там Брай­ля, да­до­му.

Так­са­ма ў ад­па­вед­нас­ці з дзяр­жаў­най пра­гра­май “Ку­ль­ту­ра Бе­ла­ру­сі” ў ад­дзе­ле пе­ры­ядыч­ных вы­дан­няў раз­мяс­ці­лі тыф­ла­абста­ля­ван­не. Сін­тэ­за­тар маў­лен­ня праз гу­ка­вую кар­ту камп’юта­ра агуч­вае інфар­ма­цыю з экра­на. Па­трэб­ны ма­тэ­ры­ял мож­на за­ха­ваць на ўлас­ны но­сь­біт у аўды­яфар­ма­це. Та­кім чы­нам аб­ста­ля­ван­не да­зва­ляе не­ві­душ­чым і лю­дзям з аслаб­ле­ным зро­кам пра­ца­ваць з плос­кад­ру­ка­ва­ны­мі тэк­ста­мі і ства­раць да­ку­мен­ты са­ма­стой­на. Для чы­тан­ня га­зет, ча­со­пі­саў, ліс­тоў, да­ку­мен­таў пры­зна­ча­ны элек­трон­ны руч­ны ві­дэ­апа­ве­лі­ча­ль­нік, здо­ль­ны па­бо­ль­шыць тэкст ажно ў 14 крат. Да та­го ж у біб­лі­ятэ­цы пра­па­ну­юць буй­ную ка­лек­цыю агу­ча­най лі­та­ра­ту­ры — мас­тац­кія аўды­якні­гі, вы­дан­ні па пры­род­ных і гу­ма­ні­тар­ных на­ву­ках.

ЦІ СКАРБ НЕ ЗБРЫЎ ДЗЕ ПРОЧ?

Зра­зу­ме­ла, су­час­ная біб­лі­ятэ­ка не про­ста схо­віш­ча кніг, а шмат­фун­кцы­яна­ль­ная гра­мад­ская пра­сто­ра, дзе ёсць мес­ца вы­ста­вам, май­стар-кла­сам і іншым імпрэ­зам. Асаб­лі­вая ўва­га — юбі­ле­ям сла­ву­тых лі­та­ра­та­раў. Сё­ле­та Ві­цеб­ская аб­лас­ная біб­лі­ятэ­ка шы­ро­ка ад­свят­куе 140-год­дзе бе­ла­рус­кіх пес­ня­роў Янкі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са. Цэн­тра­ль­ным ме­рап­ры­емствам ста­не лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ная ве­ча­ры­на “І сён­ня з на­мі Ко­лас і Ку­па­ла”. Для дзі­ця­ча­га чы­та­ча рас­пра­ца­ва­ны пра­ект “Па­клон бе­ла­рус­ка­му сло­ву!”, у скла­дзе яко­га ка­зач­ны ка­ра­год, вы­раб па­этыч­ных па­што­вак да юбі­лею кла­сі­каў. Су­пра­цоў­ні­кі ад­дзе­ла кра­язнаў­ства ця­гам го­да зла­дзяць цыкл вы­стаў “І сён­ня з на­мі Ко­лас і Ку­па­ла”. Ча­со­выя экс­па­зі­цыі бу­дуць пры­све­ча­ны ад­мет­ным ста­рон­кам бі­ягра­фій, ад­люс­тра­ван­ню Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ў твор­час­ці на­род­ных па­этаў, сяб­роў­ству двух кла­сі­каў, мо­ве іх тво­раў.

Не менш ярка ў біб­лі­ятэ­цы пла­ну­юць адзна­чыць 90-год­дзе па­эта Да­ві­да Сі­ма­но­ві­ча — лаў­рэ­ата Ша­га­лаў­скай прэ­міі і Лі­та­ра­тур­най прэ­міі імя Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. У го­нар твор­цы, яко­га на­зы­ва­юць ві­цеб­скім ге­ні­ем мес­ца, зла­дзяць круг­лы стол, вы­ста­ву і му­зыч­на-па­этыч­ны ве­чар. Ужо аб­веш­ча­ны кон­курс пе­ра­кла­даў вер­шаў Да­ві­да Сі­ма­но­ві­ча “Язы­ки не для тьмы и зло­дей­ства”. Да ўдзе­лу ў ім за­пра­ша­юць ама­та­раў па­эзіі не­за­леж­на ад кра­іны пра­жы­ван­ня і ўзрос­ту. Ахвот­ныя му­сяць да­слаць пе­ра­ўва­соб­ле­ны тэкст і ары­гі­нал вер­ша, а так­са­ма ві­дэ­аро­лік з чы­тан­нем пе­ра­кла­ду.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА