Карціны пісаў пра вечнае

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

Споў­нілася 150 год з дня на­ра­джэн­ня вы­дат­на­га май­стра кра­яві­ду Ві­то­ль­да Ка­эта­на­ві­ча Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі (1872—1957). Ён кла­сік бе­ла­рус­ка­га і рус­ка­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва. Наш На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей ва­ло­дае са­май вя­лі­кай ка­лек­цы­яй тво­раў сла­ву­та­га жы­ва­піс­ца. Яна скла­дае бо­льш за 460 эцю­даў і за­вер­ша­ных кар­цін асноў­на­га фон­ду і бо­льш як 160 на­ву­ко­ва-да­па­мож­на­га. Гэ­тае ба­гац­це з’яўля­ецца прад­ме­там на­шай гор­дас­ці і пад­ста­вай для за­йздрас­ці рас­ійскіх му­зей­шчы­каў, якія ка­лі­сь­ці гэ­ту ка­лек­цыю ўпус­ці­лі. У той час як мы па­ру­пі­лі­ся.

/i/content/pi/cult/893/18904/20.jpgЗ на­го­ды юбі­лею На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі зла­дзіў у сва­іх сце­нах, у ня­даў­на аб­ста­ля­ва­ных но­вых за­лах вы­ста­ву леп­шых тво­раў зга­да­най ка­лек­цыі. Яна ад­кры­ла­ся для пуб­лі­кі 3 са­ка­ві­ка і бу­дзе пра­ца­ваць да 10 кра­са­ві­ка.

У пры­ро­дзе мас­так лю­біў пе­ра­ход­ныя ста­ны. Па­між во­сен­ню і зі­мою, зі­мою і вяс­ною. Ка­лі ўжо не ноч, але яшчэ і не ра­ні­ца; ужо не дзень, але яшчэ не ве­чар. Яго­ныя кар­ці­ны не кід­кія, па­бу­да­ва­ныя на ко­ле­ра­вых ню­ансах і на­блі­жа­ных то­нах. Гэ­та ці­хая пес­ня. І каб гля­дач мог яе па­чуць, трэ­ба зра­біць экс­па­зі­цыю, якая б на­строй­ва­ла на пэў­ны лад. У да­дзе­ным вы­пад­ку кам­па­зі­цыя вы­ста­вы на­сам­рэч спры­яе за­ся­ро­джа­нас­ці гле­да­ча на вон­ка­ва сціп­лых фар­бах з вы­бу­хо­вым па­тэн­цы­ялам.

Да­паў­ня­юць жы­ва­піс­ны ві­дэ­ашэ­раг не­ка­ль­кі інста­ля­цый з рэ­чаў, што на­ле­жа­лі жы­ва­піс­цу. Рэ­чы шмат што га­во­раць пра ха­рак­тар ула­да­ль­ні­ка. Ма­тэ­ры­яль­нае ася­род­дзе ча­ла­ве­ка — гэ­та звы­чай­на ад­бі­так яго­на­га ду­шэў­на­га ла­ду. Наш мас­так хоць і жыў у бур­ную эпо­ху, псі­ха­ла­гіч­на быў пры­вя­за­ны да ста­рас­вет­чы­ны. А кар­ці­ны пі­саў пра веч­нае, па­за­ча­са­вае.

Пёт­ра ВА­СІ­ЛЕЎ­СКІ