Рэферэндум: яскравыя вынікі

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

27 лю­та­га ад­быў­ся рэ­спуб­лі­кан­скі рэ­фе­рэн­дум па пы­тан­ні ўня­сен­ня змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. На рэ­фе­рэн­дум бы­ло вы­не­се­на ад­но пы­тан­не: ці пры­ма­еце вы змя­нен­ні і да­паў­нен­ні Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь? І два ва­ры­янты ад­ка­зу — “за” і “су­праць”.

Цэн­тра­ль­ная ка­мі­сія на пад­ста­ве пра­та­ко­лаў аб­лас­ных і Мін­скай га­рад­ской ка­мі­сій па рэ­фе­рэн­ду­ме ўста­на­ві­ла на­ступ­ныя да­ныя, якія да­ты­чац­ца пра­ве­дзе­на­га рэ­фе­рэн­ду­му.

“Агу­ль­ная ко­ль­касць гра­ма­дзян, якія ма­юць пра­ва ўдзе­ль­ні­чаць у рэ­фе­рэн­ду­ме, скла­ла 6815635 ча­ла­век, — адзна­чы­ла сак­ра­тар Цэн­тра­ль­най ка­мі­сіі па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэ­спуб­лі­кан­скіх рэ­фе­рэн­ду­маў Але­на Бал­доў­ская. — У га­ла­са­ван­ні пры­ня­лі ўдзел 5 359 403 ча­ла­ве­кі. Яўка скла­ла 78,63 пра­цэн­та ад агу­ль­на­га спі­са гра­ма­дзян, якія ма­юць пра­ва ўдзе­ль­ні­чаць у рэ­фе­рэн­ду­ме. З іх да­тэр­мі­но­ва пра­га­ла­са­ва­лі 2 922 738 ча­ла­век. Па мес­цы зна­хо­джан­ня ўдзе­ль­ні­ча­лі ў рэ­фе­рэн­ду­ме 336 159 ча­ла­век. У па­мяш­кан­ні ўчас­тка для га­ла­са­ван­ня ў дзень рэ­фе­рэн­ду­му пра­га­ла­са­ва­лі 2 100 506 ча­ла­век”.

Па­вод­ле яе слоў, за пры­няц­це змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі пра­га­ла­са­ва­лі 4 440 830 гра­ма­дзян, што скла­ла 82,86% тых, хто га­ла­са­ваў, або 65,16% ад уне­се­ных у спі­сы для га­ла­са­ван­ня.

“Ко­ль­касць гра­ма­дзян, якія пра­га­ла­са­ва­лі су­праць ад­абрэн­ня вы­не­се­на­га на рэ­фе­рэн­дум пы­тан­ня, скла­ла 684 946 ча­ла­век (12,78% удзе­ль­ні­каў рэ­фе­рэн­ду­му)”, — па­ве­да­мі­ла Але­на Бал­доў­ская. Не­сап­раў­дны­мі пры­зна­ны 4,36 пра­цэн­та бю­ле­тэ­няў, апуш­ча­ных у скры­ні для га­ла­са­ван­ня.