Дзе сёлета сыдуцца культурныя шляхі

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

З 2010-га ў на­шай кра­іне пра­хо­дзіць рэ­спуб­лі­кан­ская акцыя “Ку­ль­тур­ная ста­лі­ца го­да”, якая мае на мэ­це прэ­зен­та­цыю са­ма­быт­нас­ці га­ра­доў і рэ­гі­ёнаў. Сё­ле­та га­на­ро­вы ста­тус атры­ма­ла Орша — мес­ца з ба­га­тай спад­чы­най, край, дзе гіс­то­рыя гус­та рас­се­яла сля­ды свае. Пла­на­мі на зна­ка­вы год падзя­ліў­ся на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры Аршан­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Сяр­гей Гар­ба­чоў.

/i/content/pi/cult/893/18894/3.jpg Зра­зу­ме­ла, аб­ран­не го­ра­да ку­ль­тур­най ста­лі­цай слу­жыць не то­ль­кі адзна­кай ра­ней­шых да­сяг­нен­няў, але і штур­шком для зда­быц­ця не­ча­га но­ва­га. Якія маг­чы­мас­ці ад­кры­вае га­на­ро­вы ста­тус?

 Са­мае га­лоў­нае, на маю дум­ку, што мы атры­ма­лі яшчэ ад­ну вы­дат­ную маг­чы­масць па­ка­заць усё ба­гац­це аршан­скай зям­лі, вы­ні­кі пра­цы ку­ль­тур­най га­лі­ны го­ра­да і ра­ёна. Для гэ­та­га за­пла­на­ва­на мнос­тва ме­рап­ры­емстваў роз­ных на­прам­каў — ад не­вя­лі­кіх вы­стаў і мясц­овых фес­ты­ва­ляў да буй­ных рэ­спуб­лі­кан­скіх пра­ектаў. Ста­тус ку­ль­тур­най ста­лі­цы — гэ­та так­са­ма на­го­да даць старт но­вым ідэ­ям. На­прык­лад, на­шы сель­скія ўста­но­вы ку­ль­ту­ры ўпер­шы­ню на пра­ця­гу го­да бу­дуць адзна­чаць усе га­лоў­ныя да­ты на­род­на­га ка­лен­да­ра. Ка­неш­не, ра­ней у роз­ных пун­ктах ла­дзі­лі Ку­пал­ле, Спас і іншыя тра­ды­цый­ныя свя­ты, але іх по­ўнае ко­ла бя­ром­ся ўзна­віць упер­шы­ню.

 Чым яшчэ на­поў­ні­це афі­шу?

— На чэр­вень за­пла­на­ва­ны рэ­спуб­лі­кан­скі фес­ты­валь “Орша — ка­лыс­ка бе­ла­рус­ка­га льну”, пры­мер­ка­ва­ны да Дня ра­бот­ні­каў лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці. Ду­маю, вы­бар мес­ца для та­ко­га свя­та ві­да­воч­ны: у нас пра­цуе буй­ны кам­бі­нат па вы­твор­час­ці льня­ной тка­ні­ны, дзей­ні­чае інсты­тут ільну На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук. У рам­ках фес­ты­ва­лю ад­бу­дуц­ца вы­ста­вы, дэ­фі­ле і іншыя імпрэ­зы. Го­рад па тра­ды­цыі пры­ме рэ­спуб­лі­кан­скі фес­ты­валь-кон­курс па­тры­ятыч­най пес­ні “Сердц­ем при­час­тны” і аб­лас­ны кон­курс па­тры­ятыч­най пес­ні. Гэ­та ме­рап­ры­емствы, асаб­лі­ва важ­ныя для гра­ма­дзян­ска­га вы­ха­ван­ня мо­ла­дзі, бо там гу­чаць тво­ры пра муж­насць, доўг, лю­боў да ра­дзі­мы. Рых­ту­емся так­са­ма да між­на­род­на­га пле­нэ­ру дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва ў Ко­пы­сі, ку­ды за­про­ша­ны твор­цы з бліз­ка­га за­меж­жа. Падзея што­год рас­це і пры­цяг­вае но­вых мас­та­коў, якія пры­язджа­юць да нас не то­ль­кі па­пра­ца­ваць у ма­ляў­ні­чым мес­цы, але і аб­мя­няц­ца во­пы­там з ка­ле­га­мі. Яшчэ адзін між­на­род­ны твор­чы фо­рум зла­дзіць наш му­зей­ны ком­плекс. Зу­сім хут­ка ў га­рад­ской мас­тац­кай га­ле­рэі Вік­та­ра Гра­мы­кі ад­бу­дзец­ца ад­крыц­цё бі­ена­ле “Ка­ле­гі­ум”.

— Ве­даю, што по­спе­хі ёсць не то­ль­кі ў твор­чым пла­не. Як сё­ле­та ўзба­га­ціц­ца ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ная ба­за?

— У нас ідуць пра­цы на двух буй­ных аб’ектах. Гэ­та ўзвя­дзен­не но­ва­га му­зея Кан­стан­ці­на За­сло­на­ва і ка­пі­та­ль­ны ра­монт Па­ла­ца ку­ль­ту­ры ў Ба­ра­ні. У апош­нім за­мя­ні­лі дах, вок­ны, дзве­ры, аб­на­ві­лі фа­сад і па­мяш­кан­ні. У па­ла­цы ця­пер ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для за­нят­каў ха­рэ­агра­фіч­ных, ва­ка­ль­ных і тэ­атра­ль­ных ка­лек­ты­ваў. Зроб­ле­на ма­лая кан­цэр­тная за­ла і пра­ве­дзе­на ма­дэр­ні­за­цыя вя­лі­кай за­лы. Там уста­ля­ва­лі гу­ка­паг­лы­на­ль­ныя пан­элі, пла­ну­ецца ман­таж свет­ла­во­га і гу­ка­во­га аб­ста­ля­ван­ня, свят­ло­ды­ёдна­га экра­на. Спа­дзя­ёмся, што да Дня Пе­ра­мо­гі аб­ноў­ле­ны па­лац ад­чы­ніць дзве­ры для на­вед­ва­ль­ні­каў.

— Асаб­лі­вы ста­тус, ве­ра­год­на, да­па­мо­жа пры­цяг­нуць ува­гу ту­рыс­таў да ва­ша­га краю. Мож­на раз­ліч­ваць на ці­ка­вую ван­дроў­ку?

— Сап­раў­ды, у Оршы і ва­ко­лі­цах ёсць на што падзі­віц­ца гас­цям. На­прык­лад, ві­зі­тоў­кай го­ра­да лі­чыц­ца бы­лы ка­ле­гі­ум езу­ітаў. На эмбле­ме сё­лет­няй ку­ль­тур­най ста­лі­цы, вя­до­ма, вы­ра­шы­лі раз­мяс­ціць вы­яву гэ­та­га по­мні­ка. Па­сля маш­таб­най рэ­кан­струк­цыі ў гіс­та­рыч­ным бу­дын­ку раз­мяс­ці­лі­ся дзі­ця­чая га­рад­ская біб­лі­ятэ­ка імя Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, га­рад­ская мас­тац­кая га­ле­рэя Вік­та­ра Гра­мы­кі, ад­дзел ку­ль­ту­ры рай­вы­кан­ка­ма. Уво­гу­ле на аб’ектах гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны пра­во­дзяц­ца ра­бо­ты, якія да­зва­ля­юць пад­трым­лі­ваць іх у на­леж­ным ста­не. Не­ль­га да­во­дзіць по­мні­кі да кры­тыч­на­га ста­ну, та­му мы на­цэ­ль­ва­ем улас­ні­каў двой­чы на год пра­во­дзіць агля­ды і ад­ра­зу вы­дат­коў­ваць срод­кі на не­абход­ныя ме­ры.

Ду­маю, ту­рыс­там бу­дзе ці­ка­ва на­ве­даць і наш этнаг­ра­фіч­ны му­зей “Млын”, дзе мож­на тра­піць на на­чную інтэ­рак­тыў­ную “Міс­тыч­ную экс­кур­сію”. Уво­гу­ле гос­ці лёг­ка зной­дуць пад­каз­кі ў Інтэр­нэ­це, бо мы пра­цу­ем з ту­рыс­тыч­ны­мі анлайн-пля­цоў­ка­мі, раз­мяш­ча­ем там інфар­ма­цыю — га­то­вы мар­шрут па цэн­тры го­ра­да. Па­зна­ёміц­ца з Оршай да­па­мо­гуць так­са­ма QR-ко­ды, якія мы пла­ну­ем раз­мяс­ціць на гіс­та­рыч­ных бу­дын­ках. Так на­вед­ва­ль­ні­кам бу­дзе пра­сцей да­кра­нуц­ца да мі­нуў­шчы­ны і да­ве­дац­ца пра зна­чэн­не аб’ектаў.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА