Пры­га­жосць, што пры­му­шае ду­маць

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

Два га­ды та­му жы­ва­піс­цу Ле­ані­ду Хо­ба­та­ву споў­ні­ла­ся сем­дзе­сят год. Пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву з гэ­тай на­го­ды мас­так зла­дзіў то­ль­кі ця­пер. Мяр­кую, ча­каў, ка­лі пад яе вы­зва­ліц­ца пра­сто­ра на са­май прэс­тыж­най экс­па­зі­цый­най пля­цоў­цы кра­іны — у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі. Атры­ма­ла­ся так, што пе­рад тым, як па­гля­дзець гэ­тую пер­са­на­лію, я гар­таў збор­нік ад­на­го іта­ль­янска­га аўта­ра і за­ча­піў­ся дум­каю за апо­вед на­ступ­на­га змес­ту. Дзяў­чы­на ве­ль­мі па­ку­туе праз тое, што яна “не та­кая, як усе”. Каб па­зба­віц­ца сва­ёй не­паў­тор­нас­ці, яна кла­дзец­ца пад нож плас­тыч­на­га хі­рур­га, змя­няе ко­лер ва­ла­соў і на­ват ва­чэй, бо­льш за тое — пры­му­шае ся­бе ска­рэк­та­ваць улас­ны ха­рак­тар і лад ду­мак, а су­па­кой­ва­ецца то­ль­кі та­ды, ка­лі ста­но­віц­ца адзін у адзін пад­обнай да дзяў­чы­ны з вок­лад­кі мод­на­га ча­со­пі­са ды чуе ад ма­ла­дых лю­дзей: “А я вас не­дзе ўжо ба­чыў”. Вось і ў мас­тац­тве та­кое зда­ра­ецца: мае ча­ла­век ад пры­ро­ды не­паў­тор­ны та­лент, а ска­рыс­тоў­вае на тое, каб быць “як усе”, упліш­чыц­ца ў не­йкі эта­лон. У ста­ра­жыт­нас­ці гэ­та на­зы­ва­ла­ся “за­ка­паць та­лент у зям­лю”. Дык вось, мас­так Ле­анід Хо­ба­таў не та­кі!

/i/content/pi/cult/891/18855/03.jpgНа­ко­ль­кі я яго ве­даю, ён ні­ко­лі не імкнуў­ся да­лу­чыц­ца да не­йкай плы­ні ці да рас­кру­ча­на­га брэн­да — інакш ка­жу­чы, стаць та­кім, як усе. Ён з тых, ка­го цяж­ка, а мо і ўво­гу­ле не­маг­чы­ма па­ста­віць у шыхт і пры­му­сіць ісці з кім­сь­ці ці з чым­сь­ці на­га ў на­гу. Не­як спа­дар Ле­анід рас­каз­ваў, што ка­лі слу­жыў у вой­ску, дык спе­цы­яль­на пры­дбаў са­бе, фак­тыч­на вы­цы­га­ніў у інтэн­дан­та на скла­дзе, та­кую гім­нас­цёр­ку, якая то­ль­кі фар­ма­ль­на ад­па­вя­да­ла сал­дац­кай уні­фор­ме. Яму про­ста ве­ль­мі ха­це­ла­ся вы­лу­чыц­ца з шых­та!

Бе­ру­чы да ўва­гі яго­ны твор­чы мен­та­лі­тэт, мож­на лі­чыць, што спа­да­ру Ле­ані­ду па­шчас­ці­ла са­ма­сцвяр­джац­ца ў 80-я га­ды, на якія пры­па­дае так зва­ная пе­ра­бу­до­ва — то-бок спан­тан­ны по­шук вы­йсця з ту­пі­ка, у якім на той мо­мант цал­кам за­ка­на­мер­на ака­за­ла­ся са­вец­кае гра­мад­ства і дзяр­жа­ва. Ле­анід Хо­ба­таў і та­кія, як ён, атры­ма­лі маг­чы­масць фар­ма­ваць улас­ны стыль, не азі­ра­ючы­ся на ідэ­ала­гіч­ныя ка­но­ны і эстэ­тыч­ныя стэ­рэ­аты­пы.

Ад­ным з яскра­вых сім­ва­лаў пе­ра­мен, спра­ва­ка­ва­ных пе­ра­бу­до­вай на ку­ль­тур­ніц­кім аб­ша­ры, ста­ла ўтва­рэн­не твор­чай су­пол­кі “Ня­мі­га-17”. Ле­анід Хо­ба­таў быў ся­род іні­цы­ята­раў гэ­тай спра­вы. Фар­ма­ль­на ўсё вы­гля­да­ла так, ні­бы­та гру­па мас­та­коў, што ме­лі май­стэр­ні ў но­вым гма­ху на Ня­мі­зе, аб’ядна­лі­ся, каб бы­ло зруч­ней ла­дзіць вы­ста­вы ды вы­ра­шаць іншыя пра­ктыч­ныя пы­тан­ні, да­тыч­ныя пра­фе­сій­най дзей­нас­ці. Але па збе­гу аб­ста­він гэ­тыя мас­та­кі ака­за­лі­ся яшчэ і ад­на­дум­ца­мі. Спа­лу­чэн­не “мас­та­кі-ад­на­дум­цы” па­тра­буе тлу­ма­чэн­ня: як ужо адзна­ча­ла­ся вы­шэй, не хо­дзяць мас­та­кі шых­та­мі. Сут­насць ад­на­дум­ства ў да­дзе­ным вы­пад­ку зво­дзі­ла­ся да раз­умен­ня, што яднае твор­цаў не ідэ­ала­гіч­ны ка­нон ці адзін­ства сты­ліс­ты­кі, а пра­га са­ма­сцвяр­джэн­ня, па­ва­га да та­ко­га ж па­мкнен­ня ка­ле­гі і пэў­ныя ма­ра­ль­на-этыч­ныя пры­нцы­пы. Усё гэ­та ў “Ня­мі­гі-17” бы­ло. Кож­ны твор­ца ўні­ка­ль­ны, а раз­ам яны — з’ява, плынь, мо на­ват шко­ла.

Рэ­трас­пек­ты­ва, прад­стаў­ле­ная на вы­ста­ве, да­зва­ляе пра­са­чыць сты­лё­вую і сэн­са­вую эва­лю­цыю твор­час­ці Ле­ані­да. На­па­чат­ку ён, вы­ха­ва­нец ка­фед­ры ма­ну­мен­та­ль­на­га мас­тац­тва, пры­ўнёс у стан­ко­выя кар­ці­ны ўлас­ці­вую сце­на­пі­су аб­агу­ль­не­насць фор­мы і сво­еа­саб­лі­вую бру­та­ль­насць. Па­зней усё да­лей ад­ыхо­дзіць ад фі­гу­ра­тыў­нас­ці і на­блі­жа­ецца да не­ге­амет­рыч­на­га аб­страк­цы­яніз­му, хоць і за­хоў­вае ры­сы фі­гу­ра­тыў­нас­ці.

У яго­ных тво­рах, па­бу­да­ва­ных збо­ль­ша­га па­вод­ле пры­нцы­паў аса­цы­ятыў­на­га мыс­лен­ня, пры пэў­най фан­та­зіі мож­на ўба­чыць і пей­за­жы, і на­цюр­мор­ты, і на­ват парт­рэ­ты ста­ну ду­шы — і зям­лю, і Кос­мас. У за­леж­нас­ці ад на­строю гле­да­ча. А зрэш­ты, гэ­та про­ста ве­ль­мі пры­го­жыя рэ­чы. Пры­чым гэ­та тая пры­га­жосць, што не то­ль­кі спры­яе ста­ноў­ча­му на­строю, але і пры­му­шае ду­маць.

Фота аўтара

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"