Га­зе­та-рэ­гі­ёны-чы­тач

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

2022 год у Бе­ла­ру­сі аб’яўле­ны Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці. На­сам­рэч на­шай кра­іне ёсць чым га­на­рыц­ца з ча­соў По­ла­цка­га княс­тва да ча­соў СССР і су­час­най не­за­леж­нас­ці. Па­ўсюд­на ў ку­ль­тур­ных уста­но­вах Бе­ла­ру­сі ад­бы­ва­юцца ме­рап­ры­емствы, пры­све­ча­ныя гэ­тай падзеі. У су­вя­зі з гэ­тым мы за­да­лі не­ка­ль­кі пы­тан­няў прад­стаў­ні­кам роз­ных рэ­гі­ёнаў кра­іны.

Змі­цер Жу­раў­скі, за­гад­чык ад­дзе­ла ку­ль­тур­на-ад­ука­цый­най ра­бо­ты Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га мас­тац­ка­га му­зея імя П.В.Мас­лен­ні­ка­ва:

— Да Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці мы рых­та­ва­лі­ся за­га­дзя, а ўжо ў сту­дзе­ні ў нас па­ча­лі ра­бо­ту ча­ты­ры вы­ста­вы, на ад­крыц­ці якіх пры­сут­ні­ча­лі гу­бер­на­тар Ана­толь Іса­чан­ка і на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Ва­ле­рый Гра­ма­да. Пер­шыя дзве ча­со­выя: “Нам жыць і по­мніць” су­мес­на з ма­гі­лёў­скім ад­дзя­лен­нем ве­тэ­ра­наў, на якой экс­па­на­ва­лі­ся ма­ке­ты спа­ле­ных пад­час вай­ны вё­сак у на­шым рэ­гі­ёне. Вы­ста­ва, ад­на­ймен­ная фі­ль­му “Ідзі і гля­дзі”, у арга­ні­за­цыі якой да­па­маг­ло ўпраў­лен­не КДБ Ма­гі­лёў­шчы­ны, да­ла маг­чы­масць прад­ста­віць да­ку­мен­ты аб ге­на­цы­дзе бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў воб­лас­ці. Пры гэ­тым мы экс­па­на­ва­лі кар­ці­ны Гео­ргія Па­плаў­ска­га і зра­бі­лі су­мес­ны пра­гляд фі­ль­ма Эле­ма Клі­ма­ва з гас­ця­мі му­зея.

Дзве па­ста­янныя вы­ста­вы на­ступ­ныя: экс­па­на­ван­не ўні­ка­ль­най фрэс­кі з Бя­лы­ніц­ка­га кар­мя­ліц­ка­га кас­цё­ла “У се­ці сну Іа­ка­ва” па біб­лей­скім сю­жэ­це. Фрэс­ку ары­гі­на­ль­на ад­рэс­таў­ра­ваў Юрый Ма­лі­ноў­скі.

Яшчэ ад­на на­зы­ва­ецца “Та­ямні­чы вод­бліск ста­год­дзяў”, дзе для гле­да­чоў прад­стаў­ле­на 16 га­лаг­ра­фіч­ных вы­яў бе­ла­рус­кіх артэ­фак­таў, ся­род якіх кін­жа­лы, іко­ны, грыў­ні, пад­свеч­ні­кі, а так­са­ма сла­ву­ты по­яс Ві­таў­та. Мы бу­дзем і над­алей ра­біць пра­екты да Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, ды­рэк­тар Па­лес­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра:

— Най­пер­шае, што мы збі­ра­емся зра­біць у тэ­атры да Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці, — ад­на­віць па­каз спек­так­ля на­ша­га рэ­жы­сё­ра Па­ўла Ма­ры­ні­ча “Хай спы­ніц­ца вай­на”. Ад­мет­ная па­ста­ноў­ка тым, што яна ство­ра­на па гіс­та­рыч­ных да­ку­мен­тах і рас­каз­вае пра не­пас­рэд­ную аку­па­цыю Пін­ска, пра вя­лі­кую ко­ль­касць ахвяр пад­час вай­ны. Так­са­ма ў пла­нах зга­даць пра тое, што 360 га­доў та­му пры езу­іцкім ка­ле­джы ў на­шым го­ра­дзе па­чаў існа­ваць тэ­атр. Гэ­та на­го­да га­на­рыц­ца, і мы аб­а-
вяз­ко­ва па­ка­жам тэ­ма­тыч­ны спек­такль.

Але­на Се­ра­ко­ва, ды­рэк­тар Лід­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа:

— Для на­шых на­ву­чэн­цаў сё­ле­та мы арга­ні­зу­ем экс­кур­сіі ў Брэс­цкую крэ­пасць, на Лі­нію Ста­лі­на, у му­зеі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці, па мес­цах ба­явой сла­вы Лід­ска­га ра­ёна. Ад­бу­дзец­ца фес­ты­валь па­тры­ятыч­най пес­ні “Сэр­ца зям­лі ма­ёй”. Су­мес­на з Лід­скай біб­лі­ятэ­кай — мо­ла­дзе­вае свя­та “Квіт­не­ючы май, пе­ра­мож­ны май”, дзе ад­бу­дзец­ца кан­цэрт з удзе­лам на­ву­чэн­цаў, флэш­моб, вы­ста­вы, гу­ль­ня­вая пра­гра­ма. Так­са­ма ў пла­нах на­вед­ван­не Лід­скай аві­яба­зы, па­каз ва­енных фі­ль­маў, кон­курс вер­шаў і тэ­ма­тыч­ны дык­тант, шэ­раг ад­ука­цый­ных пра­ектаў пра вай­ну. Аса­біс­та я згод­ная з уклю­чэн­нем у Кан­сты­ту­цыю ўша­на­ван­ня па­мя­ці Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, за што аб­авяз­ко­ва пра­га­ла­сую на рэ­фе­рэн­ду­ме. Спра­ва ў тым, што мой дзед — удзе­ль­нік Ста­лін­град­скай біт­вы. З яго ба­та­ль­ёна па­сля цяж­кіх ба­ёў за­ста­ло­ся то­ль­кі два ча­ла­ве­кі. Для мя­не яго подзвіг — ся­мей­ны го­нар.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ