Змены, абумоўленыя часам

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

У су­вя­зі з над­ыхо­дзя­чым рэ­фе­рэн­ду­мам па ўня­сен­ні змен і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю кі­раў­ніц­тва Рэ­дак­цый­на-вы­да­вец­кай уста­но­вы «Ку­ль­ту­ра і мас­тац­тва» за­пра­сі­ла да ся­бе за­гад­чы­ка ка­фед­ры тэ­орыі і гіс­то­рыі дзяр­жа­вы і пра­ва юры­дыч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУ, кан­ды­да­та юры­дыч­ных на­вук, да­цэн­та Люд­мі­лу Го­лу­бе­ву.

Люд­мі­ла Ле­ані­даў­на пры­вя­ла ста­тыс­ты­ку, згод­на з якой сён­ня амаль ва ўсіх кра­інах све­ту пра­ктыч­на не за­ста­ло­ся Кан­сты­ту­цый у пер­ша­па­чат­ко­вых рэ­дак­цы­ях. Ка­ля 90 кра­ін ажыц­ця­ві­лі кан­сты­ту­цый­ныя рэ­фор­мы, і 57 кра­ін пры­ня­лі но­выя Кан­сты­ту­цыі.

Пра­ца­ваць над змя­нен­ня­мі ў бе­ла­рус­кім Асноў­ным За­ко­не бы­ло да­ру­ча­на кан­сты­ту­цый­най ка­мі­сіі, ку­ды ўва­хо­дзі­лі вя­ду­чыя юрыс­ты. Мож­на на­зі­раць, што па­праў­кі за­хоў­ва­юць у но­вай Кан­сты­ту­цыі леп­шае і вы­лу­ча­юць нор­мы, якія да­зва­ля­юць ру­хац­ца на­пе­рад у све­це, які хут­ка змя­ня­ецца.

Адзін з га­лоў­ных век­та­раў аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі, па сло­вах вы­клад­чы­ка, да­ты­чыц­ца за­ха­ван­ня на­цы­яна­ль­най са­ма­быт­нас­ці, су­ве­рэ­ні­тэ­ту, ку­ль­тур­ных і гіс­та­рыч­ных тра­ды­цый, са­цы­яль­на спра­вяд­лі­ва­га гра­мад­ства.

Для бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ве­ль­мі важ­на і да­паў­нен­не аб за­ха­ван­ні гіс­та­рыч­най па­мя­ці аб Вя­лі­кай Айчын­най вай­не і ге­ра­ізме на­ро­да-пе­ра­мож­цы.

Асаб­лі­вая ўва­га ў пра­екце но­вай Кан­сты­ту­цыі над­адзе­на ку­ль­ты­ва­ван­ню тра­ды­цый­ных ся­мей­ных каш­тоў­нас­цей, пад­трым­кі шмат­дзет­ных се­м’яў, сі­рот, а так­са­ма кло­па­ту аб па­жы­лых лю­дзях і інва­лі­дах. Дзяр­жа­ва за­бяс­печ­вае пры­яры­тэт вы­ха­ван­ня бе­ла­рус­кіх дзя­цей згод­на з па­тры­ятыч­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі кра­іны. Гра­ма­дзя­не са­мі па­він­ны не­сці ад­каз­насць за ся­бе і сваю ся­м’ю, уно­сіць уклад у да­бра­быт дзяр­жа­вы.

Ва Усе­бе­ла­рус­кі на­род­ны сход, яко­му бу­дзе над­адзе­на шы­ра­та па­ўна­моц­тваў, бу­дзе ўва­хо­дзіць Прэ­зі­дэнт, Прэ­зі­дэнт у ад­стаў­цы, прад­стаў­ні­кі гра­ма­дзян­скай су­по­ль­нас­ці і дэ­пу­та­ты з усёй рэ­спуб­лі­кі. Ка­ле­гі­яль­ным орга­нам па вы­ра­шэн­ні ўзні­ка­ючых пы­тан­няў бу­дзе Прэ­зі­ды­ум. Та­кім чы­нам, УНС бу­дзе з’яў­ляц­ца вы­шэй­шым прад­стаў­ні­чым орга­нам на­ро­даў­лад­дзя, які вы­зна­чае стра­тэ­гіч­ныя на­прам­кі раз­віц­ця кра­іны. Па­ся­джэн­не Усе­бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га схо­ду бу­дзе пра­хо­дзіць не ра­дзей за раз на год, яго чле­ны бу­дуць вы­бі­рац­ца на пяць га­доў. Тым не менш у кра­іне за­ха­ва­ецца прэ­зі­дэн­цкая фор­ма пра­ўлен­ня, аб­ме­жа­ва­ная дву­ма пя­ці­га­до­вы­мі тэр­мі­на­мі.

Так­са­ма ў Кан­сты­ту­цыі га­во­рыц­ца аб вы­клю­чэн­ні ва­еннай агрэ­сіі з тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма зды­ма­ецца бяз’ядзер­ны ста­тус на­шай кра­іны, бо з па­бу­до­вай Астра­вец­кай АЭС кра­іна ўсту­пі­ла ў “атам­ны клуб”.

Дзяр­жа­ва аб­ара­няе пер­са­на­ль­ныя да­дзе­ныя асо­бы. На дум­ку Люд­мі­лы Го­лу­бе­вай, гэ­та асаб­лі­ва важ­на пад­час інфар­ма­цый­на­га гра­мад­ства, бо кі­бер­мах­ля­ры за­раз мо­гуць вы­кра­даць да­дзе­ныя гра­ма­дзян, а раз­ам з ім гро­шы і рэ­сур­сы.

Для раз­віц­ця прэ­сы ў су­час­ных умо­вах на­ша гос­ця па­ра­іла ка­рыс­тац­ца су­час­ны­мі тэх­на­ло­гі­ямі, але за­хоў­ваць ста­рыя жан­ры і ана­лі­ты­ку. Акра­мя та­го, Люд­мі­ла Ле­ані­даў­на пад­крэс­лі­ла, што пра­ект аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі вы­клі­кае вя­лі­кую ці­ка­васць у на­ша­га гра­мад­ства.