Нас не перамагчы, пакуль жыве памяць

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

27 лю­та­га ад­бу­дзец­ца рэ­спуб­лі­кан­скі рэ­фе­рэн­дум па пы­тан­ні ўня­сен­ня змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Мы па­ці­ка­ві­лі­ся ў дзея­чаў ку­ль­ту­ры, як яны ацэ­нь­ва­юць пра­па­на­ва­ны пра­ект.

Ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Ула­дзі­мір ПРА­КАП­ЦОЎ:

— Упэў­не­ны, што аб­ноў­ле­ная Кан­сты­ту­цыя па­спры­яе вы­ха­ван­ню ў бе­ла­ру­саў бо­льш ад­каз­на­га стаў­лен­ня да ку­ль­тур­ных на­быт­каў і гіс­та­рыч­най па­мя­ці. У арты­ку­ле 54 збе­ра­жэн­не спад­чы­ны, пра­яўлен­не па­тры­ятыз­му і за­ха­ван­не па­мя­ці пра ге­ра­ічную мі­нуў­шчы­ну аб­веш­ча­ны доў­гам кож­на­га гра­ма­дзя­ні­на. Знач­ная мі­сія ў гэ­тым пла­не ўскла­дзе­на на наш му­зей, ка­лек­цыя яко­га змяш­чае ка­ля 30 ты­сяч прад­ме­таў мас­тац­тва. Не­ка­то­рыя ра­бо­ты з за­ла­то­га фон­ду на­вед­ва­ль­ні­кі хут­ка ўба­чаць на вы­ста­ве «Па­мяць на­ро­да», пры­све­ча­най Го­ду гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Мы па­ка­жам уні­ка­ль­ныя тво­ры айчын­ных аўта­раў пра ва­енныя вы­пра­ба­ван­ні і мір­ную пра­цу. Не па­кі­нем без ува­гі юбі­леі на­шых кла­сі­каў Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі і Мі­ха­іла Са­віц­ка­га.

Ды­рэк­тар Мін­скай аб­лас­ной біб­лі­ятэ­кі імя А.С. Пуш­кі­на На­тал­ля ВАШ­ЧЫ­ЛА:

— Для мя­не, спе­цы­яліс­та ў сфе­ры ку­ль­ту­ры, пад­аюц­ца важ­ны­мі па­ла­жэн­ні аб за­ха­ван­ні гіс­та­рыч­най па­мя­ці, за­ма­ца­ва­ныя ў пра­екце аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі. Так, шмат ча­го ў гэ­тым кі­рун­ку ра­бі­ла­ся ра­ней. Ніх­то не па­смее сцвяр­джаць, што мы не за­ха­ва­лі сваю ку­ль­ту­ру і гіс­то­рыю. Але раз­ам з тым бы­лі мо­ман­ты, пра якія мы не за­ўсё­ды ка­за­лі, тры­ма­ючы­ся па­зі­цый доб­ра­су­сед­ства. Гіс­та­рыч­ная па­мяць не за­ўсё­ды ра­дас­ная, бо ёсць у мі­ну­лым цяж­кія падзеі. Не сак­рэт, што ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны звер­ствы на шмат­па­кут­най бе­ла­рус­кай зям­лі чы­ні­лі не то­ль­кі ня­мец­кія вай­скоў­цы, але і не­ка­то­рыя на­шы су­се­дзі. І пра гэ­та вар­та ка­заць, каб ад­хі­ліць дзіў­ныя па­про­кі і бес­пад­стаў­ныя аб­ві­на­вач­ван­ні ў ад­рас Бе­ла­ру­сі.

Без­умоў­на, з уня­сен­нем да­паў­нен­няў і змя­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю пра­ца па за­ха­ван­ні і пра­па­ган­дзе на­цы­яна­ль­ных каш­тоў­нас­цей ста­не бо­льш шмат­гран­най. Пры гэ­тым трэ­ба не то­ль­кі звяр­тац­ца да на­быт­каў мі­ну­ла­га, але і дэ­ман­стра­ваць су­час­ныя да­сяг­нен­ні на­шай кра­іны.

Ву­чо­ны сак­ра­тар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны Ва­ле­рый НАД­ТА­ЧА­ЕЎ:

— Ад­ным з га­лоў­ных аб’ектаў інфар­ма­цый­най вай­ны, якую вя­дуць су­праць су­ве­рэн­най Бе­ла­ру­сі, з’яўля­ецца Вя­лі­кая Айчын­ная вай­на са­вец­ка­га на­ро­да су­праць ня­мец­ка-фа­шыс­цкіх за­хоп­ні­каў. І гэ­та не­вы­пад­ко­ва. Па­мяць пра агу­ль­ную тра­ге­дыю і ге­ра­ізм да­гэ­туль аб’ядноў­ва­юць на­ро­ды бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­юза. На тэ­ры­то­рыі на­шай кра­іны бо­льш за 9 ты­сяч по­мні­каў і ме­ма­ры­яль­ных ком­плек­саў. Яны на­гад­ва­юць пра тую ца­ну, якую мы за­пла­ці­лі за пра­ва жыць і са­ма­стой­на вы­зна­чаць свой лёс.

На ад­крыц­ці но­ва­га бу­дын­ка на­ша­га му­зея ў лі­пе­ні 2014 го­да Прэ­зі­дэнт Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­зна­чыў стра­тэ­гіч­ныя на­прам­кі ў дзей­нас­ці ўста­но­вы: за­ха­ван­не па­мя­ці пра ге­ро­яў Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, су­пра­ць­дзе­янне фа­ль­сі­фі­ка­цыі гіс­то­рыі, ра­бо­та па па­тры­ятыч­ным і ду­хоў­на-ма­ра­ль­ным вы­ха­ван­ні гра­ма­дзян, кан­са­лі­да­цыі гра­мад­ства.

Пе­ра­маг­чы ў інфар­ма­цый­ным су­пра­цьс­та­янні мож­на то­ль­кі аб’яднаў­шы­ся. На мой по­гляд, у но­вай рэ­дак­цыі Кан­сты­ту­цыі гэ­та ўлі­ча­на. За­ха­ван­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці пра ге­ра­ічнае мі­ну­лае бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, пра­яўлен­не па­тры­ятыз­му за­яўле­ны ў пра­екце Асноў­на­га За­ко­на як аб­авя­зак кож­на­га гра­ма­дзя­ні­на. Па­куль мы па­мя­та­ем — нас не пе­ра­маг­чы.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА