Размова пра надзённае

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

У ста­ліч­ных уста­но­вах ку­ль­ту­ры 2 лю­та­га ад­быў­ся адзі­ны дзень інфар­ма­ван­ня, пры­све­ча­ны пра­екту аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі. На ды­ялог з су­пра­цоў­ні­ка­мі Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя М.І. Глін­кі за­ві­таў мі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч.

Пе­рад сус­трэ­чай з вы­клад­чы­ка­мі кі­раў­нік ве­дам­ства на­ве­даў ву­чэб­ныя кла­сы і па­зна­ёміў­ся з юны­мі та­лен­та­мі. На ўро­ку ака­дэ­міч­ных спе­ваў атры­ма­ла­ся за­спець пер­ша­кур­сні­цу Ула­дзіс­ла­ву Да­ра­шэ­віч. Дзяў­чы­на ма­рыць пра вя­лі­кую сцэ­ну і та­му збі­ра­ецца пры­клас­ці мак­сі­мум на­ма­ган­няў пад­час на­ву­чан­ня. Без­умоў­на, по­спех бу­ду­чай артыс­ткі за­ле­жыць не то­ль­кі ад яе ўпар­тас­ці, але і ад шко­лы. Ка­ледж імя Глін­кі мо­жа даць старт год­най кар’еры, што па­цвяр­джае гіс­то­рыя: не­ка­то­рыя вы­пус­кні­кі ста­лі са­ліс­та­мі Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі і Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га му­зыч­на­га тэ­атра, удзе­ль­ні­ка­мі твор­чых ка­лек­ты­ваў бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа.

Так­са­ма Ана­то­лій Мар­ке­віч па­бы­ваў у вя­лі­кай кан­цэр­тнай за­ле на рэ­пе­ты­цыі на­род­на­га хо­ру. Гэ­ты ка­лек­тыў адзна­ча­ны прэ­мі­яй Спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. У скар­бон­цы хо­ру — дып­ло­мы рэ­спуб­лі­кан­ска­га ра­дыё­кон­кур­су «Ма­ла­дыя та­лен­ты Бе­ла­ру­сі», між­на­род­ных спа­бор­ніц­тваў у Рас­іі і Аўстрыі.

На ды­яло­га­вай пля­цоў­цы мі­ністр ку­ль­ту­ры аб­мер­ка­ваў з ка­лек­ты­вам ка­ле­джа пра­ект змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі, а так­са­ма клю­ча­выя тэ­зі­сы Па­слан­ня Прэ­зі­дэн­та бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду і На­цы­яна­ль­на­му схо­ду. Ана­то­лій Мар­ке­віч рас­крыў гіс­то­рыю Асноў­на­га За­ко­на і аб­грун­та­ваў не­абход­насць аб­наў­лен­ня да­ку­мен­та.

— Па­сля пры­няц­ця Кан­сты­ту­цыі ад­бы­ло­ся шмат падзей. За­ка­на­мер­на, што Асноў­ны За­кон па­тра­буе ка­рэк­ты­ваў. Іх дык­туе са­мо жыц­цё. Пры гэ­тым мы не ска­соў­ва­ем ра­ней­шыя на­пра­цоў­кі, бо на­вош­та бу­рыць пад­му­рак і сце­ны до­ма, ка­лі яны тры­ва­лыя, — адзна­чыў Ана­то­лій Ме­чыс­ла­ва­віч. — Кра­еву­го­ль­ныя ка­мя­ні за­ста­юцца не­кра­ну­ты­мі. У аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі за­ста­нец­ца пан­яцце са­цы­яль­на ары­ента­ва­най дзяр­жа­вы. І мы ба­чым, што пра­ект вы­клі­каў шчы­рую за­ці­каў­ле­насць на­ро­да.

Тэ­му ды­яло­га­вай пля­цоў­кі не аб­мя­жоў­ва­лі кан­сты­ту­цый­най рэ­фор­май. Су­пра­цоў­ні­кі ка­ле­джа звяр­ну­лі­ся да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры з пы­тан­ня­мі пра сіс­тэ­му му­зыч­най ад­ука­цыі. Ся­род пра­па­ноў ад вы­клад­чы­каў — па­шы­рыць спіс твор­чых кон­кур­саў, пе­ра­мож­цы якіх ма­юць пра­ва па­сту­піць у вы­шэй­шыя на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы і ка­ле­джы без іспы­таў. За­вяр­шы­ла­ся сус­трэ­ча кан­цэр­там на­ву­чэн­цаў і твор­чых ка­лек­ты­ваў ка­ле­джа.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА