Праца ў зададзеным кірунку

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

1 лю­та­га ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. З да­па­мо­гай срод­каў ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

На па­чат­ку на­ра­ды Ана­то­лій Мар­ке­віч за­ся­ро­дзіў вя­лі­кую ўва­гу на Па­слан­ні кі­раў­ні­ка кра­іны, з якім Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка 28 сту­дзе­ня звяр­нуў­ся да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да і На­цы­яна­ль­на­га схо­ду.

Мі­ністр ку­ль­ту­ры адзна­чыў, што ле­тась кра­іна пе­ра­нес­ла вя­лі­кія вы­клі­кі: ня­прос­тую эпі­дэ­мі­яла­гіч­ную сі­ту­ацыю, спро­бу раз­ба­лан­са­ван­ня дзяр­жаў­ных струк­тур, сан­кцыі, якія дзяр­жа­ва тры­ва­ла вы­нес­ла. Па­слан­не Прэ­зі­дэн­та да­ло пра­ві­ль­ную адзна­ку сён­няш­ніх падзей у кра­іне, а так­са­ма зра­бі­ла доб­ры за­дзел на бу­ду­чы­ню. На дум­ку Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча, па­сля рэ­фе­рэн­ду­му па ўня­сен­ні змен і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю пра­цы ва ўсёй га­лі­не па­бо­ль­шыц­ца.

Аб­ме­жа­ван­ня фі­нан­са­ван­ня ў та­кіх са­цы­яль­ных сфе­рах, як ад­ука­цыя, мед­ыцы­на, ку­ль­ту­ра, не ад­бу­дзец­ца, а, на­прык­лад, у пра­він­цый­ных га­ра­дах з не­вя­лі­кай ко­ль­кас­цю жы­ха­роў ча­ка­ецца рост пра­мыс­ло­вас­ці, бу­даў­ніц­тва, раз­віц­ця рэ­аль­на­га прад­пры­ма­ль­ніц­тва.

Іншай тэ­май на­ра­ды ста­ла ста­тыс­ты­ка па за­хвор­ван­ні, вак­цы­на­цыі і ме­рах бяс­пе­кі ў сфе­ры ку­ль­ту­ры.

Аб­мяр­коў­ваў­ся так­са­ма план ме­рап­ры­емстваў, да­тыч­ных Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Вы­ра­шы­лі асаб­лі­вую ўва­гу над­аць ства­рэн­ню экс­па­зі­цый аб падзе­ях ВАВ у му­зе­ях кра­іны, ме­рап­ры­емствам па за­ха­ван­ні бе­ла­рус­кіх аб­ра­даў і тра­ды­цый, ума­ца­ван­ні ад­но­сін з бе­ла­ру­са­мі за­меж­жа. Мі­ніс­тру да­ла­жы­лі, што “Бе­ла­рус­ьфі­льм” пад­рых­та­ваў мі­ні-се­ры­ял на тэ­му падзей вай­ны, прэм’ера яко­га не­ўза­ба­ве ад­бу­дзец­ца на на­цы­яна­ль­ных тэ­ле­ка­на­лах. Пэў­ная ўва­га бы­ла за­ся­ро­джа­на і на пра­ектах су­пра­цоў­ніц­тва з да­бра­чын­ным фон­дам Аляк­сея Та­лая, у пры­ват­нас­ці раз­мо­ва ішла пра агу­ль­нае ства­рэн­не аб’ектаў у го­нар Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі.

Пад­час па­ся­джэн­ня аб­мяр­коў­ва­ла­ся так­са­ма арга­ні­за­цыя свят Дзень Пе­ра­мо­гі, Дзень Не­за­леж­нас­ці, "Сла­вян­скі ба­зар". Па сло­вах мі­ніс­тра, у кон­кур­сах на пра­вя­дзен­не гэ­тых ме­рап­ры­емстваў мо­гуць удзе­ль­ні­чаць не то­ль­кі рэ­жы­сё­ры са ста­лі­цы, але і з усіх кут­коў Бе­ла­ру­сі. На та­ле­на­ві­тых, здо­ль­ных лю­дзей бе­ла­рус­кая зям­ля ба­га­тая.