Праўда і Памяць

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

На­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты і па спра­вах мо­ла­дзі Бя­ро­заў­ска­га ра­ённа­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Дзміт­рый Ка­пі­тан­чык:

/i/content/pi/cult/887/18779/5.jpg— Лі­чу ве­ль­мі важ­ным і сво­еча­со­вым уня­сен­не ў пра­ект змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю на­шай дзяр­жа­вы па­ла­жэн­няў аб за­ха­ван­ні гіс­та­рыч­най пра­ўды і па­мя­ці аб ге­ра­ічным подзві­гу бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Сён­ня гэ­та надзвы­чай акту­аль­на, бо ў све­це ўсё час­цей ро­бяц­ца спро­бы пе­ра­піс­ван­ня гіс­то­рыі гэ­та­га пе­ры­яду, ге­ра­іза­цыі ка­ла­ба­ра­цы­яніс­таў, якія вы­сту­па­лі на ба­ку гіт­ле­раў­цаў.

Акцэнт ме­на­ві­та на падзе­ях Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ў пра­па­на­ва­ным пра­екце да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ро­біц­ца та­му, што ме­на­ві­та яе падзеі бы­лі най­вя­лік­шай тра­ге­ды­яй для на­ша­га на­ро­да, у вы­ні­ку якой за­гі­нуў кож­ны трэ­ці жы­хар на­шай кра­іны, і так ці іна­чай ва­еннае лі­ха­лец­це па­кі­ну­ла след у гіс­то­рыі кож­най сям’і. На­род Бе­ла­ру­сі быў фак­тыч­на па­стаў­ле­ны на мя­жу вы­жы­ван­ня. Не мо­жа не це­шыць, што ў на­шай кра­іне ўжо да­стат­ко­ва шмат ро­біц­ца для та­го, каб за­ха­ваць, уве­ка­ве­чыць і пе­рад­аць на­ступ­ным па­ка­лен­ням па­мяць аб тых тра­гіч­ных падзе­ях, і што ра­бо­та ў гэ­тым на­прам­ку бу­дзе пра­цяг­вац­ца і ўзмац­няц­ца.