Беларусь як сацыяльная дзяржава застанецца непарушнай

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

20 сту­дзе­ня мі­ністр ку­ль­ту­ры кра­іны Ана­то­лій Мар­ке­віч на­ве­даў Стаў­бцоў­скі ра­ён, дзе ў ра­ённым Цэн­тры ку­ль­ту­ры вы­сту­піў на ды­яло­га­вай пля­цоў­цы, на якой аб­мяр­коў­ва­лі­ся зме­ны і да­паў­нен­ні ў Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Там жа так­са­ма вы­сту­пі­лі на­ча­ль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Мін­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Ала Ша­хо­ць­ка і на­мес­нік стар­шы­ні Стаў­бцоў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Жан­на Лы­сая.

Ана­то­лій Ме­чыс­ла­ва­віч адзна­чыў, што на­пя­рэ­дад­ні над­ыхо­дзя­чых пе­ра­мен у кра­іне трэ­ба актыў­на раз­маў­ляць з лю­дзь­мі, вы­ра­шаць існу­ючыя пра­бле­мы, звя­раць аса­біс­тыя па­зі­цыі. Па сло­вах мі­ніс­тра, ужо ця­пер бач­на, што гра­мад­ства ад­гук­ну­ла­ся на іні­цы­яты­ву ўнес­ці па­праў­кі ў Асноў­ны За­кон кра­іны. І гэ­та не дзіў­на, бо па аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі, ка­лі яна бу­дзе пры­ня­та на рэ­фе­рэн­ду­ме, мы ўсе ста­нем жыць да­лей.

“Асно­ва Кан­сты­ту­цыі — Бе­ла­русь як са­цы­яль­ная дзяр­жа­ва — за­ста­нец­ца не­па­руш­най, — адзна­чыў Ана­то­лій Мар­ке­віч. — Ме­на­ві­та гэ­ты пры­нцып да­па­мог ад­на­віць кра­іну па­сля цяж­кіх 90-х га­доў, ка­лі мы ста­лі не­за­леж­ны­мі. Ця­пер жа, не раз­бу­ра­ючы гэ­та­га пад­мур­ка, нам трэ­ба мя­няц­ца, бо сам час дык­туе гэ­та.

Ад­на з га­лоў­ных тэм, якія пра­па­на­ва­ны да ўня­сен­ня ў Кан­сты­ту­цыю, — па­ва­га да тра­ды­цый­най ся­м’і. І як у ма­ле­нь­кай ся­м’і кож­ны аб­авя­за­ны ўно­сіць свой уклад у яе рос­квіт, так і ў вя­лі­кай ся­м’і — дзяр­жа­ве — кож­ны па­ві­нен па­сі­ль­на пра­ца­ваць. Так­са­ма цал­кам зра­зу­ме­лая па­праў­ка, згод­на з якой кож­ны па­ві­нен кла­па­ціц­ца аб сва­ім зда­роў­і. І гэ­та не азна­чае, што мед­ыцы­на рап­там ста­не плат­най. На­адва­рот, у Кан­сты­ту­цыі бу­дзе за­ма­ца­ва­на, што мед­ыцын­ская да­па­мо­га аказ­ва­ецца кож­на­му бяс­плат­на, да­ступ­на і якас­на. І ця­пер у гэ­тай сфе­ры бач­на, што бе­ла­рус­кі пад­ыход па ба­ра­ць­бе з ка­ра­на­ві­ру­сам апраў­даў ся­бе.

Той жа пры­нцып са­цы­яль­най дзяр­жа­вы на­зі­ра­ецца ў іншай гра­мад­скай сфе­ры — ад­ука­цыі. Тое, што на­ву­чэн­цаў ВНУ пад­трым­лі­ва­юць сты­пен­ды­ямі, — вя­лі­кае да­сяг­нен­не. А для знач­най ко­ль­кас­ці сту­дэн­таў так­са­ма вы­дзя­ля­юцца су­час­ныя інтэр­на­ты. Для мо­ла­дзі, якая ад­ву­чы­ла­ся, ство­ра­ны ўмо­вы для рэ­алі­за­цыі сва­іх твор­чых сіл і інтэг­ра­цыі ў рэ­спуб­лі­кан­скую эка­но­мі­ку. У вы­ні­ку пры­нцып са­цы­яль­най дзяр­жа­вы — гэ­та сум­лен­нае раз­мер­ка­ван­не срод­каў ва ўсе рэ­гі­ёны кра­іны. Та­кім чы­нам, вя­лі­кіх раз­ры­ваў у да­бра­бы­це на­се­ль­ніц­тва ў Бе­ла­ру­сі сён­ня ня­ма.

Акра­мя са­цы­яль­ных пы­тан­няў, зме­ны за­кра­нуць і дзяр­жаў­ны лад. Ва Усе­бе­ла­рус­кі на­род­ны сход бу­дуць вы­бі­рац­ца най­дас­той­ней­шыя прад­стаў­ні­кі ка­лек­ты­ваў з усёй кра­іны. Гэ­та да­зво­ліць уліч­ваць са­мую раз­на­стай­ную спе­цы­фі­ку ў за­ка­нат­вор­час­ці. А ў вы­пад­ку не­прад­ба­ча­ных сі­ту­ацый рас­пра­ца­ва­ны ме­ха­нізм па апе­ра­тыў­ным рэ­ага­ван­ні”.

Ка­рыс­та­ючы­ся вы­пад­кам, Ана­то­лій Мар­ке­віч так­са­ма рас­па­вёў аб пра­цы, пра­ве­дзе­най над Ко­дэк­сам аб ку­ль­ту­ры, вы­ка­заў сваё ба­чан­не па­вы­шэн­ня за­роб­ку ў га­лі­не ку­ль­ту­ры, за­ся­ро­дзіў ува­гу на важ­нас­ці фар­мі­ра­ван­ня кад­ра­ва­га па­тэн­цы­ялу.

У сваю чар­гу, на­ча­ль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Мі­наб­лвы­кан­ка­ма Ала Ша­хо­ць­ка пад­крэс­лі­ла, што за не­вя­лі­кі час аб­мер­ка­ван­ня па­пра­вак у Кан­сты­ту­цыю пра­йшло бо­льш за 200 ды­яло­га­вых пля­цо­вак то­ль­кі ў Мін­скай воб­лас­ці. Так­са­ма яна пры­вя­ла не­ка­то­рыя звес­ткі аб ра­бо­це ўста­ноў ку­ль­ту­ры, у тым лі­ку ў Стаў­бцоў­скім ра­ёне.

Па­сля вы­сту­пу на ды­яло­га­вай пля­цоў­цы Ана­то­лій Мар­ке­віч вы­ра­шыў на­ве­даць ме­ма­ры­яль­ныя ся­дзі­бы “Акін­чы­цы”, “Аль­буць”, “Смо­ль­ня” фі­лі­яла “Мі­ка­ла­еўшчы­на” ўста­но­вы “Дзяр­жаў­ны лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­ны му­зей Яку­ба Ко­ла­са”. Тут мі­ніс­тру сціс­ла рас­па­вя­лі пра тыя эта­пы жыц­ця кла­сі­ка, якія бы­лі звя­за­ны з гэ­ты­мі мес­ца­мі. Ана­то­лій Ме­чыс­ла­ва­віч раз­ам з ды­рэк­та­рам лі­та­ра­тур­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са Іры­най Ма­цяс аб­мер­ка­ваў пра­екты, якія ты­чац­ца свят­ка­ван­ня 140-га юбі­лею Пес­ня­ра.