Клопат аб дабрабыце сваіх грамадзян

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

17 сту­дзе­ня ў прэс-цэн­тры До­ма прэ­сы ад­быў­ся бры­фінг з удзе­лам стар­шы­ні Па­ста­яннай ка­мі­сіі па пра­цы і са­цы­яль­ных пы­тан­нях Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Люд­мі­лы Ка­на­но­віч, на якім бы­лі раз­гле­джа­ныя не­ка­то­рыя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, што за­кра­на­юць пы­тан­ні раз­віц­ця са­цы­яль­най сфе­ры жыц­ця кра­іны.

/i/content/pi/cult/887/18775/4.jpgПра­па­на­ва­ныя змя­нен­ні арты­ку­лаў Кан­сты­ту­цыі, якія да­ты­чац­ца са­цы­яль­най сфе­ры, на­кі­ра­ва­ныя на пад­трым­ку гра­ма­дзян і ся­мей­ных каш­тоў­нас­цяў. Бе­ла­русь пра­цяг­вае за­хоў­ваць ста­тус са­цы­яль­най дзяр­жа­вы, якая кла­по­ціц­ца аб да­бра­бы­це сва­іх гра­ма­дзян, за­бес­пя­чэн­ні да­стой­на­га ўзроў­ню жыц­ця, які дае раз­на­стай­ныя са­цы­яль­ныя га­ран­тыі.

Як пад­крэс­лі­ла Люд­мі­ла Ка­на­но­віч, вя­дзец­ца вя­лі­кая ра­бо­та па аб­мер­ка­ван­ні змя­нен­няў у Кан­сты­ту­цыі, у рам­ках яко­га дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі пра­во­дзяць сус­трэ­чы з гра­ма­дзя­на­мі ў сва­іх акру­гах. Упер­шы­ню аб не­абход­нас­ці ўня­сен­ня змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Асноў­ны За­кон бы­ло за­яўле­на яшчэ ў 2016 го­дзе, а 15 са­ка­ві­ка 2021 го­да бы­ла ство­ра­ная ка­мі­сія ў скла­дзе трыц­ца­ці шас­ці ча­ла­век, якая пра­ана­лі­за­ва­ла тэкст дзей­най Кан­сты­ту­цыі, вы­ву­чы­ла між­на­род­ны дос­вед і ўнес­ла свае пра­па­но­вы па змя­нен­нях і да­паў­нен­нях, для аб­мер­ка­ван­ня якіх бы­ло зла­джа­на па­ўта­ры ты­ся­чы ды­яло­га­вых пля­цо­вак, у якіх пры­ня­лі ўдзел ка­ля пя­ці­дзе­ся­ці ты­сяч ча­ла­век.

З но­вы­мі вы­клі­ка­мі ча­су з’яўля­юцца і но­выя за­да­чы. Так, у пра­па­на­ва­ным пра­екце Кан­сты­ту­цыі мяр­ку­ецца за­ма­ца­ван­не роў­нас­ці жан­чын і муж­чын у атры­ман­ні ад­ука­цыі і пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кі, пра­цы і вы­лу­чэн­ні па служ­бе, ства­рэн­ні ўмоў па ахо­ве пра­цы і зда­роў­я. Асаб­лі­вая ўва­га над­аец­ца так­са­ма пад­трым­цы сем’яў з дзе­ць­мі, дзя­цей-сі­рот і тых, што за­ста­лі­ся без апе­кі ба­ць­коў, кло­па­ту аб па­жы­лых лю­дзях і лю­дзях з інва­лід­нас­цю. За­ма­ца­ва­ны ў пра­екце і аб­авя­зак ба­ць­коў рых­та­ваць дзя­цей да гра­мад­ска-ка­рыс­най пра­цы, вы­хоў­ваць па­ва­гу да за­ко­на, гіс­та­рыч­ных і на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый. Так­са­ма мяр­ку­ецца, што дзяр­жа­ва ўскла­дзе на ся­бе ад­каз­насць па ства­рэн­ні ўмоў для аб­аро­ны пер­са­на­ль­ных звес­так гра­ма­дзян.