6 сту­дзе­ня Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры­су­дзіў прэ­міі “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не” і спе­цы­яль­ныя прэ­міі дзея­чам ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­пі­саў ад­па­вед­ныя ўка­зы.

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г


Па вы­ні­ках 2021 го­да пры­су­джа­ны пяць прэ­мій “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не” за актыў­ную дзей­насць у гу­ма­ні­тар­най сфе­ры, што са­дзей­ні­чае за­ха­ван­ню і пры­мна­жэн­ню на­цы­яна­ль­на­га ку­ль­тур­на­га зда­быт­ку, вы­ха­ван­ню ў мо­ла­дзі лю­бо­ві да Ра­дзі­мы, ума­ца­ван­ню ду­хоў­ных каш­тоў­нас­цей і ідэй мі­ла­сэр­нас­ці.Прэ­мія пры­су­джа­на гра­мад­ска­му аб’­яднан­ню “Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны гіс­то­ры­ка-па­тры­ятыч­ны по­шу­ка­вы клуб “Вік­кру” за знач­ны ўклад у па­тры­ятыч­нае вы­ха­ван­не мо­ла­дзі, уве­ка­веч­ван­не па­мя­ці аб­арон­цаў Айчы­ны, рэ­алі­за­цыю раз­вед­ва­ль­ных по­шу­ка­вых пра­ектаў “Па­мяць”, “Дняп­роў­скі ру­беж” і “Со­жскі ру­беж” на Ма­гі­лёў­шчы­не.

За знач­ны ўклад у па­тры­ятыч­нае вы­ха­ван­не дзя­цей і мо­ла­дзі, рэ­алі­за­цыю пра­екта “Пост Па­мя­ці Брэс­цкай крэ­пас­ці”, актыў­ны ўдзел у між­на­род­ным мі­рат­вор­чым ру­ху прэ­міі ўдас­то­ены ка­лек­тыў дзяр­жаў­най уста­но­вы ад­ука­цыі “Цэнтр да­дат­ко­вай ад­ука­цыі дзя­цей і мо­ла­дзі г.Брэс­та”.

Прэ­мія “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не” так­са­ма пры­су­джа­на мясц­ова­му да­бра­чын­на­му фон­ду імя Аляк­сея Та­лая за асаб­лі­выя за­слу­гі ва ўва­саб­лен­ні ідэй гу­ма­ніз­му, рэ­алі­за­цыю да­бра­чын­ных пра­ектаў, на­кі­ра­ва­ных на за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці і тра­ды­цый, пад­трым­ку дзя­цей, якія па­цяр­пе­лі ад ва­енных дзея­нняў.

Вы­со­кай уз­на­га­ро­ды за вя­лі­кі аса­біс­ты ўклад ва ўма­ца­ван­не ду­хоў­ных каш­тоў­нас­цей, са­ма­адда­ную пра­цу ў сфе­ры асве­ты і цар­коў­най да­бра­чын­нас­ці ўдас­то­ены про­та­іе­рэй, на­ста­яцель хра­ма аб­ра­за Бо­жай Ма­ці “Усе­ца­ры­ца” ў г.Мін­ску, стар­шы­ня Сі­на­да­ль­на­га ад­дзе­ла па цар­коў­най да­бра­чын­нас­ці і са­цы­яль­ным слу­жэн­ні Бе­ла­рус­кай пра­вас­лаў­най цар­квы Кі­рыл Шол­каў.

Прэ­мія так­са­ма пры­су­джа­на рэ­спуб­лі­кан­ска­му гра­мад­ска­му аб’­яднан­ню “Па­тры­ёты Бе­ла­ру­сі” за рэ­алі­за­цыю са­цы­яль­на знач­ных пра­ектаў, на­кі­ра­ва­ных на фар­мі­ра­ван­не гра­ма­дзян­скай са­ма­свя­до­мас­ці і ўма­ца­ван­не дзяр­жаў­на­га су­ве­рэ­ні­тэ­ту.

За вы­дат­ныя да­сяг­нен­ні ў сфе­ры му­зыч­на­га, вы­яўлен­ча­га, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, жур­на­ліс­ты­кі, на­род­най і ама­тар­скай мас­тац­кай твор­час­ці, на­ву­чан­ня і вы­ха­ван­ня твор­чай мо­ла­дзі, што атры­ма­лі гра­мад­скае пры­знан­не, пры­су­джа­ны 9 спе­цы­яль­ных прэ­мій Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі дзея­чам ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва.

Ся­род лаў­рэ­атаў спец­прэ­міі — аўтар­скі ка­лек­тыў у скла­дзе агля­да­ль­ні­ка рэ­дак­цыі ад­дзе­ла па­лі­тыч­най інфар­ма­цыі ўста­но­вы Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “Вы­да­вец­кі дом “Бе­ла­русь се­год­ня” Люд­мі­лы Глад­кай, агля­да­ль­ні­ка ад­дзе­ла пад­рых­тоў­кі ілюс­тра­цый упраў­лен­ня аб’­ядна­на­га сак­ра­та­ры­ята ўста­но­вы Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “Вы­да­вец­кі дом “Бе­ла­русь се­год­ня” Але­га Кар­по­ві­ча, ге­не­ра­ль­на­га ды­рэк­та­ра та­ва­рыс­тва з аб­ме­жа­ва­най ад­каз­нас­цю “Тэх­наг­руп” Юрыя Це­ра­хо­ві­ча за знач­ны ўклад у раз­віц­цё бе­ла­рус­кай жур­на­ліс­ты­кі, ства­рэн­не цык­ла пуб­лі­ка­цый па акту­аль­ных пы­тан­нях гра­мад­ска-па­лі­тыч­на­га жыц­ця кра­іны.

За ства­рэн­не вы­со­ка­мас­тац­кіх воб­ра­заў у прэ­м’ер­ных спек­так­лях На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га Вя­лі­ка­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь спец­прэ­мія пры­су­джа­на артыс­ту-ва­ка­ліс­ту (са­ліс­ту), вя­ду­ча­му май­стру сцэ­ны гэ­та­га тэ­атра, на­род­на­му артыс­ту Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мі­ру Гро­ма­ву.

За­слу­жа­ны ама­тар­скі ка­лек­тыў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь на­род­ны ансамбль тан­ца “Кры­жа­чок” Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ўдас­то­ены спец­прэ­міі за знач­ны ўклад у за­ха­ван­не тра­ды­цый ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва, актыў­ны ўдзел у гра­мад­ска-ку­ль­тур­ным жыц­ці кра­іны.

За знач­ны ўклад у вы­ха­ван­не твор­чай мо­ла­дзі, па­спя­хо­вы ўдзел у рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных кон­кур­сах і фес­ты­ва­лях спец­прэ­мі­яй адзна­ча­ны за­слу­жа­ны ама­тар­скі ка­лек­тыў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь уз­орны тэ­атр эстра­ды “Ка­пе­ль­ка” Мір­ска­га сель­ска­га До­ма ку­ль­ту­ры дзяр­жаў­най уста­но­вы ку­ль­ту­ры “Ба­ра­на­віц­кая ра­ённая клуб­ная сіс­тэ­ма”.

За­слу­жа­ны ка­лек­тыў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Прэ­зі­дэн­цкі аркестр Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь дзяр­жаў­най уста­но­вы “Па­лац Рэ­спуб­лі­кі” Кі­раў­ніц­тва спра­ва­мі Прэ­зі­дэн­та ўдас­то­ены спец­прэ­міі за знач­ныя да­сяг­нен­ні ў раз­віц­ці эстрад­на­га мас­тац­тва, рэ­алі­за­цыю му­зыч­ных пра­ектаў у рам­ках Го­да на­род­на­га адзін­ства.

Вы­со­кай уз­на­га­ро­ды ўдас­то­ены за­гад­чык фі­лі­яла № 15 Цэн­тра ган­чар­ства в.Га­рад­ная дзяр­жаў­най уста­но­вы ку­ль­ту­ры “Сто­лін­ская ра­ённая клуб­ная сіс­тэ­ма” Ва­сіль Ка­за­чок за знач­ны аса­біс­ты ўклад у за­ха­ван­не тра­ды­цый ган­чар­на­га ра­мяс­тва.

Ка­лек­ты­ву ўста­но­вы аду­ка­цыі “Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў” спец­прэ­мія пры­су­джа­на за знач­ны ўклад у па­тры­ятыч­нае вы­ха­ван­не мо­ла­дзі, рэ­алі­за­цыю гра­мад­ска-ку­ль­тур­ных пра­ектаў.

Кі­раў­нік на­род­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь клу­ба май­строў на­род­най твор­час­ці “Ка­ля­ро­вая аль­тан­ка” На­ваг­руд­ска­га ра­ённа­га Цэн­тра ра­мёс­тваў дзяр­жаў­най уста­но­вы ку­ль­ту­ры “На­ваг­руд­скі ра­ённы цэнтр ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці” На­тал­ля Клім­ко ўдас­то­ена спец­прэ­міі за плён­ную пра­цу па за­ха­ван­ні тра­ды­цый вы­ра­бу бе­ла­рус­кай вы­ці­нан­кі.

Ся­род лаў­рэ­атаў так­са­ма На­цы­яна­ль­ны алім­пій­скі ка­мі­тэт Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, яко­му спец­прэ­мія пры­су­джа­на за арга­ні­за­цыю і пра­вя­дзен­не спар­тыў­на-ку­ль­тур­на­га фес­ты­ва­лю “Вы­то­кі. Крок да Алім­пу”, на­кі­ра­ва­на­га на па­пу­ля­ры­за­цыю зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця, ума­ца­ван­не ся­мей­ных каш­тоў­нас­цей і за­ха­ван­не на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый.

president.gov.by