Асноў­ны За­кон да­ты­чыц­ца кож­на­га

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г


12 сту­дзе­ня ў Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры ад­бы­ло­ся аб­мер­ка­ван­не пра­екта змен і да­дат­каў у Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. На сус­трэ­чу з цэн­тра­ль­ным апа­ра­там ве­дам­ства быў за­про­ша­ны ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра за­ка­на­даў­ства і пра­ва­вых да­сле­да­ван­няў Ва­дзім Іпа­таў.

Мі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч адзна­чыў, што пад­рых­тоў­цы пра­екта Кан­сты­ту­цыі па­пя­рэд­ні­ча­ла вя­лі­кая пра­ца. Ця­пер пра­хо­дзяць сус­трэ­чы ў ка­лек­ты­вах, арга­ні­за­ва­ныя ды­яло­га­выя пля­цоў­кі для та­го, каб кож­ны гра­ма­дзя­нін мог за­даць пы­тан­ні, якія яго ці­ка­вяць, унес­ці свае пра­па­но­вы ў Асноў­ны За­кон кра­іны.

Ва­дзім Іпа­таў пад­ра­бяз­на спы­ніў­ся на пра­па­на­ва­ных зме­нах і да­паў­нен­нях у Кан­сты­ту­цыю, вы­не­се­ных для ўсе­на­род­на­га аб­мер­ка­ван­ня. Ён акцэн­та­ваў ува­гу на тым, што на­ша дзяр­жа­ва па-ра­ней­ша­му за­ста­ецца са­цы­яль­на ары­ента­ва­най. Пры гэ­тым пра­ект не то­ль­кі прад­угле­джвае пе­ра­емнасць з дзей­най Кан­сты­ту­цы­яй, але і змяш­чае шэ­раг но­ва­ўвя­дзен­няў, якія да­ты­чац­ца пэў­ных змен па­лі­тыч­най і вы­бар­чай сіс­тэм, а так­са­ма ста­ту­су Усе­бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га схо­ду як но­вай фор­мы рэ­аль­на­га на­ро­даў­лад­дзя.

Пад­ра­бяз­ней да­клад­чык рас­па­вёў аб па­шы­рэн­ні спі­су пад­стаў для аб­вяш­чэн­ня імпіч­мен­ту, па­ўна­моц­твах, якія мо­гуць быць над­адзе­ныя Усе­бе­ла­рус­ка­му на­род­на­му схо­ду для ад­ме­ны за­ко­наў, што мо­гуць не­сці па­гро­зу на­цы­яна­ль­най бяс­пе­цы, а так­са­ма для аб­вяш­чэн­ня ў кра­іне надзвы­чай­на­га ста­но­віш­ча.

Асаб­лі­вую ўва­гу звяр­нуў ува­гу да­клад­чык на нор­мы аб за­ха­ван­ні гіс­та­рыч­най пра­ўды і па­мя­ці аб ге­ра­ічным подзві­гу бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, спы­ніў­шы­ся так­са­ма на арты­ку­лах, якія да­ты­чац­ца та­кіх са­цы­яль­ных інсты­ту­таў, як ся­м’я і шлюб, аль­бо аб­авяз­каў гра­ма­дзян па кло­па­це аб за­ха­ван­ні ўлас­на­га зда­роў­я.