Свята падзякі чытачам…

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Сам са­бе да­ка­раю: ма­ла пі­шу пра клу­бы. І не то­ль­кі та­му, што не ўмею тан­ца­ваць, вы­сту­паць у ро­лі тэ­атра­ль­на­га акцё­ра і спя­ваць хо­рам, а люб­лю чы­таць ды сяб­ра­ваць з не абы-які­мі кніж­ка­мі. Тлу­ма­чэн­не тут та­кое. Не­як так атры­ма­ла­ся, што ў пе­ра­важ­най бо­ль­шас­ці біб­лі­ятэ­ка­раў (і гэ­та доб­ра бач­на з на­шых па­што­вых агля­даў) бо­льш ці­ка­ва­га ў жыц­ці, а клуб­ні­кі час­ця­ком ад­моў­чва­юцца, пі­саць пра ўлас­ныя зда­быт­кі не над­та спя­ша­юцца. Мо та­му, што не над­та шмат тых зда­быт­каў? На­ту­ра­ль­на, не ўсіх маю на ўва­зе. Але ж ёсць вы­клю­чэн­ні, і не­ма­лыя. Вось яны і ад­бі­ва­юць ахво­ту час­та згад­ваць клуб­ную спра­ву. Ка­юся, не­да­ра­ва­ль­на гэ­та. І мож­на зра­зу­мець клуб­ні­каў. У біб­лі­ятэч­ных спе­цы­яліс­таў па­лі­ты­ку чы­тан­ня і ўсіх за­ха­даў для гэ­та­га дык­ту­юць кні­га і вы­со­кая лі­та­ра­ту­ра (яны, як доб­ры сцэ­на­рый у кі­но, вы­цяг­ва­юць не за­ўжды ад­да­ную ігру акцё­раў). А клуб­ні­кам са­мім трэ­ба пад лю­бы крок сваю ме­та­дыч­ную асно­ву пад­во­дзіць. А тут без на­леж­най ад­ука­цыі, фан­та­зіі і здо­ль­нас­ці здзіў­ляць не­ча­ка­нас­цю сю­жэ­та не аб­ысці­ся. Вось пра гэ­та, на маю дум­ку, і трэ­ба пі­саць. І не то­ль­кі мне, але і вам, ша­ноў­ныя пад­піс­чы­кі. Пра змест ме­та­дыч­най стра­тэ­гіі, так­ты­ку пра­фа­ры­ента­цыі, пад­выш­ку ква­лі­фі­ка­цыі, вы­ка­рыс­тан­не іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гій. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку на пы­тан­не: “Які пра­ект ця­пер ажыц­цяў­ля­еце?” — ад­каз за­ўжды бу­дзе не ве­ль­мі ары­гі­на­ль­ны: “Вось кан­цэрт дня­мі арга­ні­за­ва­лі!”

/i/content/pi/cult/886/18753/11.jpgБез­умоў­на, пры вя­лі­кім ста­ран­ні мож­на і біб­лі­ятэ­ка­ра ад­шу­каць, які не ве­дае імя па ба­ць­ку Ва­сі­ля Бы­ка­ва, не ве­ль­мі ары­енту­ецца ў лі­та­ра­ту­ры срэб­ра­на­га і за­ла­то­га вя­коў ды ад на­ра­джэн­ня не мае артыс­тыч­на­га та­лен­ту, без яко­га чы­тац­кае ко­ла па­вя­лі­чыць амаль не­маг­чы­ма. Але не бу­дзем га­ва­рыць сён­ня пра вы­клю­чэн­ні. Ча­го я ча­каю ад клуб­ні­каў у пра­сто­ры “Люд­на­га мес­ца”? Га­вор­кі пра ме­та­дыч­ную пад­трым­ку ра­ённых і аб­лас­ных служ­баў. Што ў ёй ліш­няе, а ча­го не стае? Ана­лі­зу пра­ектнай дзей­нас­ці. Якіх вы­ні­каў яна да­па­маг­ла да­біц­ца? Ацэн­кі ўза­ема­дзе­яння са шко­лай, сель­са­ве­там, біб­лі­ятэ­кай… Ці не за­мі­нае гур­тко­вая дзей­насць мясц­овай шко­лы ра­бо­це гур­ткоў сель­ска­га клу­ба? Мо сап­раў­ды хто раз­злу­ецца і на­пі­ша ліст не пра на­звы клуб­ных акцый, а пра іх сут­насць? А па­куль чы­та­ем тое, што ёсць.

Ад­на з са­мых, ба­дай, важ­ных на­він на сён­ня. На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да ў Па­ла­цы мас­тац­тваў Баб­руй­ска бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны твор­ча ад­ора­ныя лю­дзі з інва­лід­нас­цю. “Кон­курс “Мы шу­ка­ем та­лен­ты”, — пі­ша ме­та­дыст арга­ні­за­цый­на-ме­та­дыч­на­га ад­дзе­ла Але­на За­ха­ра­ва, — арга­ні­за­ва­лі на­ша ўста­но­ва і га­рад­ская арга­ні­за­цыя гра­мад­ска­га аб’­яднан­ня “Бе­ла­рус­кае та­ва­рыс­тва інва­лі­даў”. Ура­чыс­тая цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня пра­хо­дзі­ла ў на­мі­на­цы­ях “Ва­кал-со­ла”, “Ва­ка­ль­ны ансамбль”, “ Ха­рэ­агра­фія”, “Мас­тац­кае чы­тан­не”, “Дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ная твор­часць”. На мой по­гляд, вось та­кі­мі па­він­ны быць клуб­ныя пра­екты: са­цы­яль­на знач­ны­мі, доў­га­тэр­мі­но­вы­мі, скі­ра­ва­ны­мі на твор­чы рост асо­бы.

А вось пра­екты біб­лі­ятэч­ныя. Ме­та­дыс­ты інфар­ма­цый­на-біб­лі­ятэч­на­га ад­дзе­ла Гро­дзен­ска­га ра­ённа­га ку­ль­тур­на-інфар­ма­цый­на­га цэн­тра хлеб ядуць, ві­даць, не да­рма: пра­вя­лі се­мі­нар “Пуб­ліч­ная біб­лі­ятэ­ка сён­ня: вы­клі­кі ча­су, стра­тэ­гія дзей­нас­ці”. Кан­крэ­ты­ка крэ­атыў­най тэх­на­ло­гіі та­кая: біб­лі­ятэ­кар Азёр­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі Інэ­са Ва­сі­ле­віч рас­па­вя­ла пра сваю ра­бо­ту ў са­цы­яль­ных сет­ках, у вы­ні­ку чы­та­чы пры­хо­дзяць па кні­гі, якія ўба­чы­лі ў Інстаг­ра­ме, а так­са­ма па­вя­лі­чы­ла­ся ко­ль­касць кніж­ных да­рэн­няў ад вяс­коў­цаў. Да­лей га­вор­ка вя­дзец­ца пра ўза­ема­дзе­янне Вер­ця­ліш­каў­скай СБ з мясц­овым сель­гас­выт­вор­чым ка­апе­ра­ты­вам і пра но­выя тэх­на­ло­гіі біб­лі­ятэч­най дзей­нас­ці ў Пут­рыш­каў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы. А вось што за ўза­ема­дзе­янне на­ла­джа­на і якія кан­крэт­на тэх­на­ло­гіі вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца, ме­та­дыс­ты так і не па­тлу­ма­чы­лі. То­ль­кі пад­раж­ні­лі, што на­зы­ва­ецца. Вес­ці га­вор­ку пра га­лоў­нае, а не дру­гас­нае так­са­ма трэ­ба ўмець. Гэ­та што ты­чыц­ца якас­най са­ма­рэк­ла­мы, на якую так­са­ма ў нас дэ­фі­цыт.

Ды­рэк­тар Ка­рэ­ліц­ка­га ра­ённа­га кра­язнаў­ча­га му­зея Дзміт­рый Арцюх ве­дае, як пад­аць сваю ўста­но­ву. Яго­ныя пад­на­ча­ле­ныя пі­шуць на наш ад­рас па­ста­янна і за­ўжды па спра­ве, а сам му­зей­ны кі­раў­нік па­ста­янна ці­ка­віц­ца лё­сам до­пі­саў. Су­па­кой­це­ся, спа­дар Дзміт­рый, ліс­ты з му­зея дру­ку­ем па­ста­янна. Гэ­тым раз­ам рас­по­вед вя­дзец­ца пра вы­ста­ву “Арт-Ёлка-2022”. Да гэ­тай падзеі, ка­жа Дзміт­рый Арцюх, пад­рых­тоў­ка вя­ла­ся амаль год: ла­дзіў­ся кон­курс, на якім бы­ло ад­абра­на ка­ля 60 ды­зай­нер­скіх ёлак. Са­мая ары­гі­на­ль­ная зроб­ле­на на мясц­овым іль­но­за­во­дзе. Яна, на­ту­ра­ль­на, з іль­ну.

І яшчэ ад­на на­ві­на з Ка­рэ­лі­чаў. У ра­ённым цэн­тры ку­ль­ту­ры саб­ра­лі­ся пры­хі­ль­ні­кі му­зыч­ных хі­тоў 90-х. Мясц­овыя артыс­ты вы­ка­на­лі ка­вер-вер­сіі зна­ёмых пе­сень, слу­ха­чы з гле­да­ча­мі ві­та­лі іх сто­ячы. Леп­шай ацэн­кі твор­чых ста­ран­няў і быць не мо­жа.

На сцэ­не вя­лі­кай за­лы Лід­ска­га па­ла­ца ку­ль­ту­ры пра­йшоў кан­цэрт з на­го­ды 60-год­дзя з дня ства­рэн­ня ад­на­го са ста­рэй­шых твор­чых ка­лек­ты­ваў ра­ёна “Лід­чан­ка”. Кі­раў­нік — Во­ль­га Сяр­ге­ева. Ця­пер ансамбль пес­ні і тан­ца — на­род­ны. Гас­тра­ля­ваў ён у Іта­ліі, Поль­шчы, Чэ­хіі, Азер­бай­джа­не, Рас­іі і Літ­ве.

І чар­го­вая ёміс­тая біб­лі­ятэч­ная пад­бор­ка. Зноў Лі­да. Але рай­біб­лі­ятэ­ка імя Янкі Ку­па­лы. Ка­ця­ры­на Сан­да­ко­ва, біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу, па­ве­дам­ляе: “У дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­цы пра­йшло свя­та падзя­кі леп­шым чы­та­чам. А гэ­та ся­м’я Ка­ва­льс­кіх (Мі­ле­на, Ярас­лаў і Мац­вей), Ка­ця­ры­на Го­ман, Аляк­сан­дра Бан­цэ­віч, Марк Пы­ж’я­наў!” Ма­лай­чы­на, Ка­ця­ры­на Сан­да­ко­ва і яе ка­ле­гі! Усё так про­ста: каб біб­лі­ятэ­ка­ра лю­бі­лі, трэ­ба па­ва­жаць чы­та­ча! Пер­шы раз ура­зіў­ся ад гэ­тай вы­сно­вы, ка­лі па­ба­чыў га­ле­рэю парт­рэ­таў леп­шых чы­та­чоў у дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­цы Бе­шан­ко­ві­чаў. Іншых пра­яў та­кой лю­бо­ві не сус­тра­каў. А шка­да.

Рас­па­вя­дае за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу На­ваг­руд­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га Жых: “Ча­ты­ры біб­лі­ятэч­ныя пра­екты скі­ра­ва­ны на тое, каб вы­клі­каць ці­ка­васць да чы­тан­ня і атрым­лі­ваць ад гэ­та­га за­да­ва­ль­нен­не. Тра­ды­цый­ны­мі ста­лі на на­шым сай­це ві­дэ­ааг­ля­ды кніж­ных на­ві­нак. Юныя чы­та­чы ста­лі вя­ду­чы­мі руб­рык, пры­све­ча­ных бра­там на­шым мен­шым. Цыкл ле­таш­ніх ві­дэ­асус­трэч на­зы­ваў­ся “Ву­сы, ла­пы, хвост…”. Го­ра­ча ві­таю ўсё, што звя­за­на з чы­тан­нем і ка­та­мі! Па­мя­таю, чы­таю на пе­чы, а по­бач кот Пе­ць­ка хур­кае. А за вак­ном снеж­ная бяс­кон­цая за­вея. Уту­ль­на!

Ліст з Дзят­лаў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі. За­гад­чык ад­дзе­ла інфар­ма­цыі і аб­слу­гоў­ван­ня Але­на Якаў­чык рас­па­вя­ла пра ўра­чыс­тас­ці з на­го­ды 80-га­до­ва­га юбі­лею зям­ляч­кі і пі­сь­мен­ні­цы Але­ны Аб­рам­чык. Але­на Ры­го­раў­на жы­ве і пра­цуе ў Дзят­ла­ве, з’яў­ля­ецца стар­шым на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам мясц­ова­га кра­язнаў­ча­га му­зея. На яе твор­чым ра­хун­ку вер­шы, апо­весць, пуб­лі­цыс­ты­ка.

Ды­рэк­тар Мас­тоў­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ра­мёс­тваў Але­на Са­доў­ні­чая пі­ша пра акцыю “Ста­рыя тра­ды­цыі веч­на ма­ла­дыя”. Пра­ект саб­раў раз­ам са­мых та­ле­на­ві­тых жы­ха­роў ра­ёна. Та­кім чы­нам рэ­алі­зоў­ва­ецца пра­гра­ма тран­сгра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва Поль­шчы, Бе­ла­ру­сі і Укра­іны, ма­цу­юцца ста­сун­кі Мас­тоў і му­ні­цы­па­лі­тэ­та Чар­на Бе­лас­тоц­кая. Тэ­ма апош­ня­га май­стар-кла­са пры­свя­ча­ла­ся ад­ра­джэн­ню бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый­ных прад­ме­таў по­бы­ту. Дзе­сяць май­строў Мас­тоў­шчы­ны і Грод­на прад­эман­стра­ва­лі ўзо­ры тра­вап­ля­цен­ня, пад­вой­на­га ткац­тва, ля­лек-абя­рэ­гаў…

А на­пры­кан­цы — ліст ме­та­дыс­та Смар­гон­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры Во­ль­гі Кры­вян­ко­вай. Дня­мі мясц­овыя клуб­ні­кі рых­та­ва­лі­ся да дзвюх падзей. Да твор­чай ве­ча­ры­ны “Хві­лі­ны твор­ча­га на­тхнен­ня”, пры­све­ча­най твор­час­ці зем­ля­ка, мас­та­ка і ску­льп­та­ра Ула­дзі­мі­ра Це­ра­бу­на. Дру­гое ме­рап­ры­емства — кан­цэрт эстрад­най сту­дыі “Мі­раж” РЦК. Ве­ль­мі спа­дзя­юся, што аб­едзве твор­чыя акцыі над­оўга за­ста­нуц­ца ў па­мя­ці на­вед­ва­ль­ні­каў. Дзе­ля гэ­та­га, улас­на ка­жу­чы, і пра­цу­ем!

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"