На пла­не­це да­бры­ні

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

На­ва­год­нія дзі­ця­чыя прэм’еры — за­ка­на­мер­насць, а не на­ві­на. Мяр­ку­ючы па апош­ніх га­дах, Но­вы дра­ма­тыч­ны тэ­атр вы­пра­ца­ваў сваю так­ты­ку. Абі­ра­ецца каз­ка, на­ўпрост не пры­вя­за­ная да зі­мы. Ста­віц­ца, кру­ціц­ца ўсе ка­ні­ку­лы, по­тым за­ста­ецца ў рэ­пер­ту­ары — і праз год змя­ня­ецца на чар­го­вую. Гэ­тым раз­ам пуб­лі­ка сус­трэ­ла “Іншап­ла­няцён­ка”.

/i/content/pi/cult/886/18747/1.jpgП’еса, не­ка­ль­кі га­доў та­му на­пі­са­ная ўкра­інскім рэ­жы­сё­рам Яўге­нам Тыш­чу­ком, ужо знай­шла бе­ла­рус­кую пра­піс­ку — у Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры, дзе бы­ла ўва­соб­ле­ная Мі­ха­ілам Ла­шыц­кім не то­ль­кі ў раз­лі­ку на ста­цы­янар­ную сцэ­ну, але і з пры­цэ­лам на вы­езды. У ста­лі­цы за ня­хіт­рую фан­тас­ты­ку на ча­ты­рох дзей­ных асоб уз­яўся Арцём Пін­чук, які вы­дат­на су­мяш­чае акцёр­скую дзей­насць з рэ­жы­сёр­скай.

Каз­ка гэ­тая са­ма па са­бе ве­ль­мі про­стая, без асаб­лі­вых сю­жэт­ных вы­вер­таў — і ве­ль­мі доб­рая, пра­сяк­ну­тая лас­ка­вай усмеш­кай і дзі­ця­чым све­та­адчу­ван­нем. На Зям­лю вы­пад­ко­ва зва­ль­ва­ецца Іншап­ла­не­цё­нак, сус­тра­кае Ка­ця­ня, Іль­вя­ня, раз­ам з імі вы­ра­тоў­ва­ецца ад Гры­зо­ль­ды-зве­ра­ло­ва і з да­па­мо­гай сяб­роў вяр­та­ецца да­до­му. А бур­лі­ва-бур­клі­вая цё­тух­на “пе­ра­вы­хоў­ва­ецца” ў Гры­зо­ль­ду-квет­ка­во­да — цу­доў­ная аль­тэр­на­ты­ва, што да­зва­ляе вы­плюх­нуць ёй сваю энер­гію, па­мно­жа­ную на адзі­но­ту.

/i/content/pi/cult/886/18747/2.jpgУ спек­так­лі доб­ра зной­дзе­ны ха­рак­та­ры і плас­ты­ка пер­са­на­жаў (ба­лет­май­стар — Ма­ры­на Ба­ра­на­ва). Гры­зо­ль­да (Іры­на Анто­на­ва) ата­ясам­лі­ва­ецца з вя­ліз­ны­мі, вы­цяг­ну­ты­мі праз усю сцэ­ну ру­ка­мі — па­праў­дзе “за­гре­бу­щи­ми”, бо “па­зы­ча­ны­мі” з эстэ­ты­кі і су­час­ных пры­ёмаў тэ­атра ля­лек. Іншап­ла­не­цё­нак (Ган­на Цы­ра­ль­чук) — з асаб­лі­вай ха­дой і гэт­кі­мі сці­ша­на мяк­кі­мі, пры­глу­ша­ны­мі ру­ха­мі ро­ба­та. Пры­ду­ма­нае для яго аб­ліч­ча — ма­ле­нь­кая твор­чая пе­ра­мо­га мас­тач­кі Лі­дзіі Ма­ла­шэн­ка, пры­чым да­лё­ка не пер­шая ў яе звон­кай скар­бон­цы. А вось на­блі­жа­ныя да рэ­аліз­му, але не­ру­хо­мыя, як у пу­дзі­лаў, звя­ры­ныя мас­кі Ка­ця­ня (Ва­лян­цін Ула­сень) і Іль­вя­ня (Аляк­сандр Да­ма­шэ­віч) цал­кам ха­ва­юць тва­ры артыс­таў, па­збаў­ля­юць ге­ро­яў мі­мі­кі. Ве­даю, што сён­ня мно­гія ма­ла­дыя ма­мы за­не­па­ко­еныя, маў­ляў, з-за над­та пры­бліз­на­га ўва­саб­лен­ня жы­вёл у су­час­ных му­ль­ці­ках дзе­ці пе­ра­ста­юць уяў­ляць, як на­сам­рэч тыя жы­вё­лі­ны вы­гля­да­юць. Але тэ­атр — гэ­та пля­цоў­ка фан­та­зій і мас­тац­ка­га ба­чан­ня. Тым бо­льш што ўсё роў­на ге­роі са звя­ры­ны­мі пы­са­мі апра­ну­ты ў штан­цы ды ка­шу­лі, а іх за­ліш­няя “кас­ма­тасць” на тва­ры так і на­ро­віць па­ру­шыць агу­ль­ную гул­лі­ва-па­этыч­ную атмас­фе­ру спек­так­ля.

За­тое да­дат­ко­вую атмас­фер­насць пры­ўно­сі­лі вы­біт­ныя фа­та­зо­ны, ство­ра­ныя з час­так дэ­ка­ра­цый ра­ней­шых спек­так­ляў тэ­атра. Да­рэ­чы, ча­му б не зра­біць гэ­та но­вай раз­ынач­кай? І су­пра­ва­джаць прэм’еры гэт­кі­мі атмас­фер­ны­мі ку­точ­ка­мі з ад­па­вед­най шы­ль­дач­кай. Бо зроб­ле­ныя сэл­фі ды іншыя “фот­кі”, змеш­ча­ныя ў са­цы­яль­ных сет­ках, ста­нуць да­дат­ко­вай рэ­кла­май — тым са­ра­фан­ным ра­дыё, што час­ця­ком спра­цоў­вае ле­пей за мно­гія гра­шо­ва за­трат­ныя пра­екты.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"