Беларускае Дрэва пазнання квітнее ў Дубаі

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Вы­ста­ва­мі да­сяг­нен­няў на­род­най гас­па­дар­кі, ці ВДНГ у маш­та­бе пла­не­ты, мож­на на­зваць Сус­вет­ныя вы­ста­вы Expo: свае най­леп­шыя да­сяг­нен­ні, тое, чым мож­на па­хва­ліц­ца і чым мож­на здзі­віць астат­ні свет, дэ­ман­стру­юць роз­ныя кра­іны. Чар­го­вая Expo ця­пер пра­хо­дзіць у Аб’ядна­ных Араб­скіх Эмі­ра­тах у Ду­баі. Зра­зу­ме­ла, на пер­шым пла­не — тэх­на­ло­гіі і вы­твор­часць, але тра­ды­цый­на знач­нае мес­ца ў па­ві­ль­ёнах кра­ін за­ймае тэ­ма ку­ль­тур­най спад­чы­ны і су­час­на­га мас­тац­тва. Па­ві­ль­ён Бе­ла­ру­сі на Сус­вет­най вы­ста­ве ў Ду­баі ўраж­вае ўсіх — га­лоў­ным мас­тац­кім экс­па­на­там там з’яўля­ецца гран­ды­ёзнае Дрэ­ва па­знан­ня. Аўтар гэ­та­га тво­ра — ма­ла­дая мас­тач­ка па тэк­сты­лі Хрыс­ці­на ВЫ­СОЦ­КАЯ. Сем га­доў та­му яна з чыр­во­ным дып­ло­мам скон­чы­ла Бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную ака­дэ­мію мас­тац­тваў, ця­пер са­ма там вы­кла­дае. Хрыс­ці­на Вы­соц­кая — прад­стаў­ні­ца ўжо но­вай, ма­ла­дой і кан­цэп­ту­аль­най тэк­сты­ль­най хва­лі, твор­ца, якая гля­дзіць не ў мі­ну­лае, а ў бу­ду­чае. Пра гэ­тае ўні­ка­ль­нае Дрэ­ва па­знан­ня мы з ёй і па­га­во­рым.

/i/content/pi/cult/885/18745/pages-6.jpg Як вам па­шчас­ці­ла стаць аўта­рам тво­ра для Па­ві­ль­ёна Бе­ла­ру­сі на Expo ў Ду­баі?

 Гіс­то­рыя па­ча­ла­ся, мож­на ска­заць, з ма­ёй пер­шай пер­са­на­ль­най вы­ста­вы “Па­ля­ро­іды” ў Га­рад­ской мас­тац­кай га­ле­рэі тво­раў Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва — бы­ло гэ­та ўвес­ну 19-га го­да. А якраз та­ды аргка­мі­тэт бе­ла­рус­ка­га па­ві­ль­ёна на Expo шу­каў твор­чыя пра­екты, каб на­поў­ніць імі аб’ект, і звяр­нуў­ся ў на­шу Ака­дэ­мію мас­тац­тваў. Там ім па­ра­ілі на­ве­даць тры вы­ста­вы, якія ў той час пра­хо­дзі­лі: ка­фед­ры пра­мыс­ло­ва­га ды­зай­ну з ра­бо­та­мі ў га­лі­не ды­зай­ну тран­спар­ту, ка­фед­ры дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва і маю пер­са­на­ль­ную. За­бя­га­ючы на­пе­рад, ска­жу, што ў вы­ні­ку ў Ду­баі вы­стаў­ле­ны і цэ­лы блок дып­лом­ных ра­бот вы­пус­кні­коў ака­дэ­міі па спе­цы­яль­нас­ці тран­спар­тна­га ды­зай­ну. На той мо­мант не бы­ло ні­якай кан­крэт­най інфар­ма­цыі — про­ста на маю вы­ста­ву прый­шлі ды­рэк­тар Па­ві­ль­ёна Бе­ла­ру­сі Свят­ла­на Яшэн­ка з На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра мар­ке­тын­гу ра­зам з пра­ектным ме­не­джа­рам з бо­ку швей­цар­ска­га пад­рад­чы­ка Гёк­ха­нам Йыл­ма­зам. І я па­мя­таю, як Гёк­хан, уба­чыў­шы мае тэк­сты­ль­ныя ску­льп­ту­ры, ад­ра­зу імі за­ці­ка­віў­ся і на­ват ска­заў не­шта на­кшталт та­го, што “якраз гэ­та нам і трэ­ба”. А праз па­ру ме­ся­цаў мне па­тэ­ле­фа­на­ва­ла Свят­ла­на Яшэн­ка і пра­па­на­ва­ла ства­рыць для Expo “дрэ­ва ў ду­ху та­го, што вы ро­бі­це, то­ль­кі вы­шы­нёй 10 мет­раў”!

 Я так раз­умею, што ідэя ме­на­ві­та дрэ­ва ўжо існа­ва­ла, бо тэ­ма бе­ла­рус­ка­га па­ві­ль­ёна — “Лес тэх­на­ло­гій бу­ду­чы­ні”…

— Ка­лі мне да­лі рэ­нда­ры — ма­ке­ты ў ліч­ба­вым фар­ма­це, — якраз на тым мес­цы, дзе ця­пер ста­іць Дрэ­ва па­знан­ня, бы­ло па­зна­ча­на не­йкае ўмоў­нае дрэ­ва. Пра­ўду ска­заць, ад тых пер­ша­па­чат­ко­вых ма­ке­таў і ня­шмат за­ста­ло­ся, ця­пер мно­гае вы­гля­дае інакш. Мне да­лі ўсе па­ра­мет­ры, рас­ка­за­лі кан­цэп­цыю: што гэ­та бу­дзе так зва­ная Wow-зо­на, што на­вед­нік спа­чат­ку прой­дзец­ца па іншых па­мяш­кан­нях, і на­пры­кан­цы ўжо, праз ка­лі­дор з мас­тац­кі­мі фо­та­здым­ка­мі, тра­піць у Wow-зо­ну — і зой­дзе ён на ўзроў­ні кро­ны Дрэ­ва, а по­тым па га­ле­рэ­ях спус­ціц­ца ўніз, да яго ка­ра­нёў. А яшчэ на пер­шай жа ра­бо­чай сус­трэ­чы Гёк­хан ска­заў, што яму хо­чац­ца, каб Дрэ­ва бы­ло ў тых жа ко­ле­рах, як і мая ску­льп­ту­ра “Ства­рэн­не Евы”, якую ён ба­чыў на вы­стаў­цы.

І вось жа якое су­па­дзен­не, як сыш­лі­ся зор­кі — гэ­тай ску­льп­ту­ры на вы­ста­ве “Па­ля­ро­іды” не па­він­на бы­ло быць! Я яе ра­бі­ла для кон­кур­су ў Рас­іі, але ў апош­ні мо­мант для экс­па­зі­цыі не ха­па­ла яшчэ ад­на­го тво­ра, і я па­пра­сі­ла­ся вы­слаць ра­бо­ту кры­ху па­зней, каб спа­чат­ку вы­ста­віць яе ў Мін­ску. Так прад­стаў­ні­кі Expo і змаг­лі яе ўба­чыць, і яна да­ла штур­шок ства­рэн­ню Дрэ­ва па­знан­ня. Ко­ле­ры ад­ны і тыя ж: бла­кіт­ны і цём­на-ру­жо­вы, ка­ра­ла­вы. І якраз та­ды я то­ль­кі па­ча­ла пра­ца­ваць з біб­лей­скай тэ­ма­ты­кай, а тут услед за “Евай” мне пра­па­на­ва­лі і Дрэ­ва па­знан­ня…

 Зда­гад­ва­юся, што пра­цэс ства­рэн­ня быў ве­ль­мі пра­ца­ёмкім, але ж “па­шан­ца­ва­ла”, што Expo-2020 праз ка­ра­на­ві­рус пе­ра­нес­лі на 2021-ы…

 Ду­маю, мы па­спе­лі б і так, про­ста, мо­жа, не на­сто­ль­кі да­ска­на­ла ўсё атры­ма­ла­ся б. А пра­цы сап­раў­ды бы­ло мно­га. Я ж спа­чат­ку пла­на­ва­ла ўсю гэ­тую вер­хнюю час­тку з ліс­цем зра­біць як інста­ля­цыю, пад­ве­ша­ную да сто­лі: асоб­на ствол на пад­ло­зе, асоб­на — кро­на над ім. Ад­нак архі­тэк­та­ры па­ві­ль­ёна ска­за­лі, што столь на гэ­та не бы­ла раз­лі­ча­ная і про­ста не вы­тры­мае. Та­кім чы­нам, за­да­ча моц­на ўсклад­ні­ла­ся — па­трэб­на бы­ла са­ма­ста­ячая кан­струк­цыя. І та­ды я звяр­ну­ла­ся да ску­льп­та­ра Аляк­сан­дра Дран­ца, у яко­га ёсць вя­лі­кі во­пыт пра­цы з ме­та­лам і з ма­ну­мен­та­ль­ны­мі кан­струк­цы­ямі. І вось яшчэ ад­но су­па­дзен­не, ру­ка лё­су — па­зна­ёмі­лі­ся мы з ім якраз на ад­крыц­ці вы­ста­вы “Па­ля­ро­іды”. По­тым на­ступ­нае пы­тан­не — а дзе пра­ца­ваць з та­кі­мі вя­ліз­ны­мі па­ме­ра­мі, ка­лі вы­шы­ня ску­льп­ту­ры пад 10 мет­раў і ды­яметр бо­ль­шы за 5 мет­раў? На­леж­най май­стэр­ні і не зной­дзеш. Так мы звяр­ну­лі­ся на ску­льп­тур­ны кам­бі­нат Са­юза мас­та­коў. Да­рэ­чы, ка­лі рас­ка­за­лі там пра на­шу ідэю, усе спа­чат­ку бы­лі ў шо­ку — а як та­кое ства­рыць? Час­тку кар­ка­са мы зра­бі­лі з да­па­мо­гай Юрыя Ула­сі­ка, які быў на­шым асіс­тэн­там па ме­та­ле.

 Вы змаг­лі саб­раць Дрэ­ва ў Мін­ску, па­ба­чы­лі вы­нік?

 Не, так не атры­ма­ла­ся. Бо і ман­таж скла­да­ны — у Ду­баі мы тры тыд­ні з гру­пай індый­скіх ра­бо­чых гэ­тым за­йма­лі­ся, ды й тэк­стыль — ма­тэ­ры­ял, які лёг­ка мож­на за­пэц­каць, па­рваць… Усю тэк­сты­ль­ную час­тку я ра­бі­ла са­ма, а асіс­тэн­там па тэк­сты­лі бы­ла мая ма­ма Люд­мі­ла Вы­соц­кая. Яна інжы­нер, як і ба­ць­ка, але ка­лі я па­йшла ву­чыц­ца на тэк­стыль, дык і сям’і да­вя­ло­ся з ім па­зна­ёміц­ца. (Смя­ецца.) Уя­ві­це, што ўсе ні­ці, з якіх скла­да­ецца кро­на, уруч­ную пан­аві­ва­ныя на ме­та­ліч­ны дрот, а дро­ту па­йшло ча­ты­ры кі­ла­мет­ры! Ворс ра­біў­ся ўжо ў ды­ва­но­вай тэх­ні­цы з роз­ных ва­лок­наў — шар­сця­ных, па­ўшар­сця­ных, акры­ла­вых, іншых: гэ­тая роз­ні­ца фак­тур бы­ла істот­най для ма­ёй за­ду­мы.

/i/content/pi/cult/885/18745/22.jpg Па­зна­ёмце нас з ідэ­яй гэ­та­га тво­ра, з яго мас­тац­кай кан­цэп­цы­яй.

 Ка­лі ў не­ка­ль­кіх сло­вах: су­вязь з на­шы­мі ка­ра­ня­мі, су­вязь мі­ну­ла­га і сап­раў­дна­га, рух уверх і да­лей у бу­ду­чы­ню. Апор­ны ствол з ка­на­таў — як па­ток энер­гіі род­най зям­лі, Ра­дзі­мы, што нас сіл­куе. Ка­ра­ні ўні­зе вы­кла­дзе­ныя так­са­ма ка­на­та­мі. Бла­кіт­ны — ко­лер энер­гіі, ко­лер хут­кас­ці ду­мак, мен­та­ль­ных уз­ае­ма­дзе­янняў. А мяк­кі і цёп­лы чыр­во­ны ко­лер унут­ры Дрэ­ва сім­ва­лі­зуе сям’ю, кроў­ныя су­вя­зі, лю­боў. Усё раз­ам атрым­лі­ва­ецца так, што ўверх, фан­та­нам, уз­ды­ма­ецца энер­гія ка­ра­нёў, энер­гія сям’і і на­вер­се рас­кры­ва­ецца ва ўсе ба­кі лі­ні­ямі, як кас­міч­ны Сус­вет. А цы­лін­дры, што спус­ка­юцца з га­лін, — гэ­та і ёсць мы, лю­дзі, пла­ды гэ­та­га дрэ­ва на­шай ку­ль­ту­ры, на­шай спад­чы­ны. І ўсе мы звя­за­ныя гэ­ты­мі лі­ні­ямі, і ўсе пра­цу­ем на ад­но агу­ль­нае да­бро.

 Пе­рад Но­вым го­дам вы па­бы­ва­лі ў Ду­баі, на ўжо дзей­най вы­ста­ве, у ад­кры­тым для ўсіх на­вед­ні­каў Па­ві­ль­ёне Бе­ла­ру­сі. Як ура­жан­ні? Ад­чу­лі го­нар за свой твор?

 Яшчэ ўлет­ку мы ездзі­лі на ман­таж Дрэ­ва і ад­ра­зу быц­цам тра­пі­лі ў не­йкі фан­тас­тыч­ны свет — як на Марс пры­ля­це­лі! Не­маг­чы­ма бы­ло па­ве­рыць, што на мес­цы гэ­тай гран­ды­ёзнай бу­доў­лі яшчэ ня­даў­на бы­ла пус­ты­ня. Ту­ды на­ват мет­ро пра­кла­лі! І на ман­та­жы не то­ль­кі ман­таж­ні­кі-вы­сот­ні­кі пра­ца­ва­лі — і я па­бы­ла ў гэ­тай ску­ры: да­шы­ва­ла на вы­шы­ні, да­ма­цоў­ва­ла дэ­та­лі. Не­за­быў­нае ад­чу­ван­не, на ўсё жыц­цё за­пом­ню. І яшчэ та­ды ўсе, хто там пра­ца­ваў ці за­хо­дзіў па­гля­дзець, моц­на здзіў­ля­лі­ся, бо ба­чы­лі, што атрым­лі­ва­ецца па­ўна­вар­тас­ны і ары­гі­на­ль­ны мас­тац­кі твор.

А ця­пер я пра­йшла­ся па па­ві­ль­ёне як звы­чай­ны на­вед­нік, раз­ам з усі­мі. І я так за­хлы­на­ла­ся ў эмо­цы­ях, што ажно слё­зы на­ва­роч­ва­лі­ся. Ка­лі па­сля іна­ва­цый­ных за­лаў, па­сля мі­ні-фі­ль­ма пра ад­мет­ныя мясц­іны Бе­ла­ру­сі, па­сля фо­та­здым­каў з на­шы­мі ля­са­мі і азё­ра­мі ў вы­ні­ку трап­ля­еш у Wow-зо­ну, то та­кі го­нар уз­ні­кае — што гэ­та ўсё пра тваю кра­іну, што ты яе час­тка! І ка­лі я ба­чы­ла Дрэ­ва ўжо з на­леж­най пад­свет­кай, у га­то­вым інтэр’еры, мне ажно не ве­ры­ла­ся, што гэ­та ме­на­ві­та я два га­ды над ім пра­ца­ва­ла, што атры­ма­ла­ся так, як і бы­ло за­ду­ма­на, і што ко­ле­ры — та­кія, як і ха­це­ла­ся. А я ж са­ма ўсё фар­ба­ва­ла — 500 кі­лаг­ра­маў ба­воў­ны. Дрэ­ва ва­жыць бо­льш за то­ну, у ім без­ліч дэ­та­ляў, і вось тое, што ўсё зрас­ло­ся, — про­ста цуд! Я так гэ­та ўспры­маю.

 А як рэ­агу­юць гле­да­чы? Ці ка­рыс­та­ецца бе­ла­рус­кі па­ві­ль­ён на Expo па­пу­ляр­нас­цю?

 На­вед­ні­каў ве­ль­мі мно­га — па тры ты­ся­чы на дзень, а ў вы­хад­ныя і па пяць ты­сяч. Наш па­ві­ль­ён, мо­жа, і не са­мы вя­лі­кі, і не­йкі­мі кас­міч­ны­мі пер­фор­ман­са­мі не за­ваб­лі­вае, але я лі­чу, што сваё ён ад­пра­цоў­вае, мае свой ад­мет­ны твар. І я са­ма маг­ла па не­ка­ль­кі га­дзін ста­яць ля Дрэ­ва і гля­дзець на лю­дзей, што пры­хо­дзяць, — як яны за­хап­ля­юцца, зды­ма­юць, ро­бяць сэл­фі на фо­не Дрэ­ва. Раз-по­раз я з кім­сь­ці зна­ёмі­ла­ся, дык усе шчы­ра здзіў­ля­лі­ся, ка­лі да­вед­ва­лі­ся, што гэ­та ўсё зра­бі­ла ка­ман­да з ча­ты­рох ча­ла­век: ду­ма­лі, што пра­ца­ва­ла не­йкая вя­лі­кая кам­па­нія, са­лід­ная архі­тэк­тур­ная фір­ма.

 Для Бе­ла­ру­сі гэ­та, ма­быць, уні­ка­ль­ны твор, ні­чо­га пад­обна­га ў нас ра­ней не ра­бі­лі, пра­ўда?

 Мож­на сме­ла ка­заць, што гэ­та са­мая вя­лі­кая тэк­сты­ль­ная ску­льп­ту­ра ў Бе­ла­ру­сі. У нас уво­гу­ле падо­бны на­пра­мак но­вы. Але гэ­та не про­ста ску­льп­ту­ра, а са­ма­ста­ячая ску­льп­ту­ра, якая мае адзін пункт апо­ры, што ро­біць яе да­во­лі рэ­дкай і ў маш­та­бе све­ту. Бо звы­чай­на вя­лі­кія кан­струк­цыі ства­ра­юцца ў вы­гля­дзе пад­ве­ша­ных інста­ля­цый ці на­цяг­ну­тых роз­ны­мі пры­ста­са­ван­ня­мі. Па­куль Expo не ад­кры­ла­ся, мне не­ль­га бы­ло рас­каз­ваць пра Дрэ­ва, за­тое ця­пер з уся­го све­ту з пра­фе­сій­ных ко­лаў пі­шуць — та­кую вя­лі­кую ці­ка­васць яно вы­клі­кае.

 Ці маг­лі вы ўя­віць, ка­лі па­йшлі ву­чыц­ца на тэк­стыль у Ака­дэ­мію мас­тац­тваў, што праз пэў­ны час зой­ме­це­ся пад­обны­мі экс­пе­ры­мен­та­мі? І як вам уда­ло­ся так хут­ка пра­йсці шлях ад тра­ды­цыі да акту­аль­на­га, кан­цэп­ту­аль­на­га мас­тац­тва? Не сак­рэт, што да тэк­сты­лю, уво­гу­ле да дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ных ві­даў не­ка­то­рыя ста­вяц­ца кры­ху па­блаж­лі­ва.

 Ка­неш­не, не маг­ла ўя­віць, і тое, што ця­пер ад­бы­ва­ецца, гэ­та про­ста цуд. Па­сля шко­лы я ўво­гу­ле збі­ра­ла­ся па­сту­паць на ядзер­ную фі­зі­ку, бо бы­ла алім­пі­ядні­цай па фі­зі­цы, па астра­но­міі. Але не­дзе ўнут­ры ў мя­не бы­ло жа­дан­не стаць мас­та­ком, хоць спе­цы­яль­най ад­ука­цыі я не ме­ла — пра­ўда, і ма­ля­ва­ла, і ву­чы­ла­ся гэ­та­му. У вы­ні­ку пе­ра­маг­ла ма­ра — я здо­ле­ла пад­рых­та­вац­ца і па­сту­піць на тэк­стыль, на той мо­мант асаб­лі­ва яшчэ і не раз­уме­ючы, што гэ­та та­кое. Цуд цу­дам, але, ма­быць, усё не про­ста так з’яўля­ецца — я ве­ль­мі ўпар­тая, я бу­ду пра­ца­ваць і пра­ца­ваць, бу­ду пра­бі­ваць і пра­бі­ваць, бу­ду спаць па тры га­дзі­ны, але зраб­лю.

Што ты­чыц­ца экс­пе­ры­мен­ту — мне про­ста ад­ра­зу ве­ль­мі па­шчас­ці­ла з вы­клад­чы­кам: га­вор­ка пра Па­ўла Пят­ро­ві­ча Бон­да­ра, які ў тэк­сты­лі быў экс­пе­ры­мен­та­та­рам ну­мар адзін у Бе­ла­ру­сі. Ка­лі б не гэ­ты штур­шок ад яго, я і не ве­даю, як бы там да­лей. Па­йсці па шля­ху экс­пе­ры­мен­ту мне бы­ло, ма­быць, на­ка­на­ва­на. Мне ні­ко­лі не пад­аба­ла­ся ўспры­ман­не тэк­сты­лю як не­йка­га “ру­ка­дзел­ля”, мя­не жах­лі­ва раз­драж­ня­ла, ка­лі ў ака­дэ­міі на­шу спе­цы­яль­насць той-сёй на­зы­ваў, і на­зы­вае, “тряп­ка­ми”. І ў мя­не ад­ра­зу бы­ло імкнен­не да­ка­заць ад­ва­рот­нае: што гэ­та вы­са­ка­род­нае мас­тац­тва, су­час­нае, акту­аль­нае. Што ў тво­ры мо­жа быць кан­цэп­цыя, што ў ім мож­на рас­ка­заць гіс­то­рыю, мож­на вы­ка­заць фі­ла­соф­скую ідэю і г. д.

 Ця­пер вы і са­мі вы­кла­да­еце…

 Як вы­клад­чык я па­ста­ві­ла са­бе за­да­чу не­шта змя­ніць. Я не рых­та­ва­ла­ся, але мя­не раз­мер­ка­ва­лі ў на­шую ж ака­дэ­мію, ча­му я спа­чат­ку не ўзра­да­ва­ла­ся. Ад­нак по­тым зра­зу­ме­ла, што лёс пра мя­не па­кла­па­ціў­ся — я за­ста­юся ў пра­фе­сіі, я маю маг­чы­масць тран­слі­ра­ваць свае по­гля­ды на тое, якім па­він­на быць су­час­нае тэк­сты­ль­нае мас­тац­тва, я ма­гу ства­раць сваё ўлас­нае кам’юні­ці, сваё ўлас­нае твор­чае ата­чэн­не. Бо сту­дэн­таў я раз­гля­даю ў якас­ці бу­ду­чых ка­лег і з пер­ша­га ж кур­су на­тхняю іх на тое, што тэк­стыль — гэ­та су­час­насць і пра­сто­ра для твор­час­ці і экс­пе­ры­мен­ту.