“Мас­тац­тва жы­во­га агню”

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Гэ­та на­зва вы­ста­вы па­вод­ле вы­ні­каў 17-га Між­на­род­на­га пле­нэ­ру па ке­ра­мі­цы “АРТ-Жы­жаль”, што гас­тра­люе па кра­іне і ця­пер ата­ба­ры­ла­ся ў ста­лі­цы, у га­ле­рэі Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва. Пра­ца­ваць бу­дзе па 23 сту­дзе­ня.

/i/content/pi/cult/885/18744/21.jpg“АРТ-Жы­жаль” — гэ­та рэ­гі­яна­ль­ны і на­цы­яна­ль­ны брэнд. З 2003 па 2021 га­ды ў ім пры­ня­лі ўдзел 127 мас­та­коў з 27 кра­ін. Ле­тась твор­чае су­моў­е саб­ра­ла 17 мас­та­коў (сім­ва­ліч­ная ліч­ба, бо пле­нэр 17-ты) з шас­ці кра­ін — з Бе­ла­ру­сі, Укра­іны, Рас­іі, Мал­до­вы, Гру­зіі, Пе­ру. Дзве апош­нія кра­іны да­сла­лі на гэ­ты пле­нэр сва­іх мас­та­коў упер­шы­ню.

Удзе­ль­ні­кам бы­ло пра­па­на­ва­на асэн­са­ваць праз су­час­ную эстэ­ты­ку зда­быт­кі фа­льк­ло­ру і мі­фа­ло­гіі. Зра­зу­ме­ла, што ні­якіх сю­жэт­ных ці сты­лё­вых аб­ме­жа­ван­няў не бы­ло. Ка­го­сь­ці ва­біць міс­ты­ка ран­ніх цы­ві­лі­за­цый, пер­са­ні­за­ва­ная ў воб­ра­зах ба­гоў языч­ніц­ка­га пан­тэ­ону, ка­го­сь­ці — мі­фа­ла­гіч­ная ма­дэль зор­на­га не­ба, а не­хта за­ся­ро­дзіў­ся на га­рад­скім фа­льк­ло­ры на­шых дзён, на іра­ніч­най сак­ра­лі­за­цыі по­бы­та­вых з’яў. Уся­го на вы­ста­ве бо­льш за 60 тво­раў. Аса­біс­та мне бы­ло ці­ка­ва спа­чат­ку па­спра­ба­ваць зра­зу­мець, што ха­цеў ска­заць мас­так, а то­ль­кі по­тым па­гля­дзець на шы­ль­дач­ку з на­звай. Ка­лі-ні­ка­лі тое, што пад­ало­ся, і на­сам­рэч су­па­да­ла з аўтар­скай за­ду­май…

Вы­сту­па­ючы на вер­ні­са­жы, ня­змен­ны кі­раў­нік пле­нэ­ру Ва­ле­рый Кал­ты­гін ска­заў, што ён ве­ль­мі за­да­во­ле­ны тым, што вы­ста­ва ад­бы­ва­ецца ў га­ле­рэі Шча­мя­лё­ва. Спа­дар Ва­ле­рый па­мя­тае Ле­ані­да Дзміт­ры­еві­ча і ша­нуе яго як асо­бу за здо­ль­насць ра­да­вац­ца жыц­цю на­су­пе­рак не за­ўжды спры­яль­ным ака­ліч­нас­цям, а яго­ную твор­часць — за вы­раз­на апты­міс­тыч­ны дух. “Бе­ды-ня­го­ды, — ка­заў спа­дар Ва­ле­рый, — бу­дуць у лю­бым вы­пад­ку, бу­дуць на­ват у са­мым па­спя­хо­вым па­вод­ле вон­ка­вых чын­ні­каў жыц­ці, а су­пра­цьс­та­яць гэ­та­му, ка­лі ты мас­так, трэ­ба ства­ра­ючы пры­га­жосць як аль­тэр­на­ты­ву бру­ду. Та­кі та­лент быў у твор­цы, чыё імя но­сіць га­ле­рэя”. Яшчэ Ва­ле­рый Арка­дзе­віч адзна­чыў, што бо­ль­шасць удзе­ль­ні­каў гэ­та­га пле­нэ­ру на­ле­жаць да пры­го­жай час­ткі ча­ла­вец­тва, і гэ­тая ака­ліч­насць ад­бі­ла­ся ў эстэ­ты­цы тво­раў праз вы­тан­ча­насць і гар­ма­ніч­насць.

По­тым, ужо ў пры­ват­най раз­мо­ве, спа­дар Ва­ле­рый га­ва­рыў пра пра­бле­мы, звя­за­ныя з да­лей­шым раз­віц­цём пле­нэ­ру. Сён­ня по­спех “АРТ-Жы­жа­лю” ў знач­най сту­пе­ні вы­зна­чае энту­зі­язм яго­ных удзе­ль­ні­каў. Цу­доў­на, што та­кое твор­чае су­моў­е ўво­гу­ле ёсць, але, каб ру­хац­ца да­лей, трэ­ба ўма­цоў­ваць яго­ную ма­тэ­ры­яль­ную ба­зу і тэх­на­ла­гіч­ны па­тэн­цы­ял, якія да­зво­ляць па­шы­рыць поле экс­пе­ры­мен­ту і, ад­па­вед­на, зра­біць пле­нэр яшчэ бо­льш пры­ваб­ным для на­шых мас­та­коў і за­меж­ні­каў. Сур’ёзныя пра­екты па­тра­бу­юць сур’ёзных укла­дан­няў і раз­умен­ня, што ад­да­ча бу­дзе не ад­ра­зу, а то­ль­кі ка­лі пра­ект на­сам­рэч рас­кру­ціц­ца. У ідэ­але трэ­ба ства­раць На­цы­яна­ль­ны цэнтр ке­ра­мі­кі, і ўжо на яго­най ба­зе ла­дзіць на­ву­чан­не, дос­ле­ды, твор­чую пра­цу. Вось та­кая ў спа­да­ра Ва­ле­рыя ма­ра…

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"