Аўра музыкі і дабрыні

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Успа­мі­на­мі пра мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка і га­лоў­на­га ды­ры­жо­ра На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га аркес­тра імя І.Жы­но­ві­ча, на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іла Ка­зін­ца падзя­лі­лі­ся ўдзе­ль­ні­кі ка­лек­ты­ву і зна­ныя му­зы­кан­ты.

/i/content/pi/cult/885/18730/2.jpg— За пля­чы­ма ў мя­не, — рас­па­вёў ды­рэк­тар аркес­тра Ба­рыс Ліў­шыц, — 17 га­доў су­мес­най на­ват не ра­бо­ты, а су­пра­цоў­ніц­тва і, са­мае важ­нае, су­мес­най твор­час­ці. Мы з ім бы­лі ад­ной ка­ман­дай, дзе ні­ко­лі не ўзні­ка­ла пы­тан­няў, хто бо­льш га­лоў­ны. Лю­бі­мая яго пры­маў­ка — за ўсё ад­каз­вае Фе­дзя. Пад Фе­дзем ён меў на ўва­зе ся­бе, бо не ба­яўся браць на ся­бе ад­каз­насць. За­ўжды га­ва­рыў: “Ка­лі што, ад­каз­ваць бу­ду я”. На­ват у са­мых скла­да­ных сі­ту­ацы­ях тых ці іншых кад­ра­вых змен па­між на­мі не ўзні­ка­ла рэ­зкіх су­пя­рэч­нас­цей, усё аб­мяр­коў­ва­ла­ся ка­ле­гі­яль­на, на най­вы­шэй­шым уз­роў­ні ча­ла­ве­чых зно­сін.

Ча­ла­веч­насць — вось тая якасць Мі­ха­іла Анто­на­ві­ча, што рас­паў­сю­джва­ла­ся і на мя­не, і на ўвесь ка­лек­тыў. Як ча­ла­век з вя­лі­кім во­пы­там і ста­жам кі­раў­ніц­тва (у аркестр ён пры­йшоў у 1972-м, па­ра­ле­ль­на з гэ­тым па­зней ажно 20 га­доў быў рэ­кта­рам кан­сер­ва­то­рыі), за­ўжды мог даць мне доб­рую па­ра­ду. Быў ве­ль­мі сціп­лым, не да­зва­ляў на­ват у ку­лу­арах на­зы­ваць ка­лек­тыў “аркес­трам Ка­зін­ца” — то­ль­кі “аркестр Жы­но­ві­ча”, “імя Жы­но­ві­ча”. Не вы­хва­ляў­ся ўзна­га­ро­да­мі. Па­мя­таю, те­ле­фа­нуе не­як у вы­кан­кам, на­зы­вае ся­бе: “Ды­ры­жор Мі­ха­іл Ка­зі­нец”. Сак­ра­тар­ка пе­ра­пыт­вае: “Я не зра­зу­ме­ла, як вас прад­ста­віць? На­за­ві­це бо­льш пад­ра­бяз­на”. Та­ды ён у гэт­кай ка­міч­най ма­не­ры па­чы­нае пе­ра­ліч­ваць усё — ад па­са­ды і зван­няў да ордэ­наў і мед­алёў.

А ко­ль­кі ён доб­рых спраў зра­біў, у тым лі­ку по­бы­та­вых. У 1990-я ў по­шу­ках бо­ль­шых гро­шай, каб пра­кар­міць сям’ю, не­ка­то­рыя сы­хо­дзі­лі з ка­лек­ты­ву. Ка­зі­нец, вя­до­ма, пе­ра­жы­ваў, але ў яго не бы­ло на іх зла­па­мят­нас­ці, ён уво­гу­ле ўмеў раз­умець лю­дзей.

Пра­ца­ві­тас­ці ды пра­цаз­до­ль­нас­ці яму бы­ло не за­ймаць. Мог, што на­зы­ва­ецца, усе со­кі вы­цяг­нуць з аркес­тра, каб да­біц­ца не­абход­най якас­ці гу­чан­ня. Але ж і вы­нік быў! Бо га­лоў­най за­да­чай сва­ёй і аркес­тра ён лі­чыў па­пу­ля­ры­за­цыю бе­ла­рус­кай му­зы­кі і ку­ль­ту­ры...

— Мі­ха­іл Анто­на­віч умеў гля­дзець на­пе­рад і ба­чыць пер­спек­ты­ву, — падзя­ліў­ся ўспа­мі­на­мі за­слу­жа­ны артыст Бе­ла­ру­сі, ды­ры­жор, аран­жы­роў­шчык, вы­ка­наў­ца на на­род­ных ду­ха­вых інстру­мен­тах Аляк­сандр Крам­ко. — У 1986-м ён за­пра­сіў мя­не ў аркестр як вы­ка­наў­цу. Я па­га­дзіў­ся, але ж зір­нуў — у ка­лек­ты­ве ні­чо­га ня­ма з на­род­ных ду­ха­вых, акра­мя дуд­кі. А ён і ка­жа: “Вось вы і за­ймі­це­ся гэ­тым”. Да­вя­ло­ся шу­каць інстру­мен­ты, май­строў. Звяр­та­лі­ся мы і ў Мас­кву, і на фаб­ры­ку му­зыч­ных інстру­мен­таў. Я га­ва­ру “мы”, бо Ка­зі­нец пры­маў ва ўсім гэ­тым са­мы не­пас­рэд­ны ўдзел: так­са­ма шу­каў, да­вед­ваў­ся, ездзіў раз­ам са мной. Па­мя­таю, знай­шлі май­стра ў Ка­ло­дзіш­чах, ды ў яго­ных ду­ха­вых не бы­ло пэў­на­га строя, для нас гэ­та не пад­ыхо­дзі­ла. Ён быў та­кі за­сму­ча­ны! Але ў лю­бых падобных аб­ста­ві­нах ад­ра­зу вы­лу­чаў ідэі: а што, ка­лі зра­біць тое ды гэ­тае? На вос­тра­ве Рэ­юнь­ён, што ў Індый­скім акі­яне не­па­да­лёк ад Афры­кі, мы ў час гас­тро­ляў пры­дба­лі рэ­йнстык — так зва­ную па­лку да­жджу. Па тых ча­сах — не­йкае за­мор­скае дзі­ва. А Мі­ха­іл Анто­на­віч ад­ра­зу за­па­ліў­ся: дык гэ­та ж і ў нас мож­на ска­рыс­таць, ці­ка­вае гу­чан­не бу­дзе. Да­рэ­чы, мы ка­лі ў Індыю еха­лі, раз­ву­чы­лі з аркес­трам пес­ню з іх кі­нас­туж­кі “Пра­фе­сар”. Але на кан­цэр­тах Ка­зі­нец спа­чат­ку не ры­зык­нуў яе вы­ка­наць, маў­ляў, не­вя­до­ма, як яны па­ста­вяц­ца да гэ­та­га. А ў час бан­ке­ту я ўзяў у ру­кі ба­ян і пра­спя­ваў яе — на мо­ве хін­дзі, за што сар­ваў сап­раў­дны гром апла­дыс­мен­таў. Мі­хал Анто­на­віч ад­ра­зу: усё, за­ўтра ўклю­ча­ем у кан­цэрт. Ён да­ваў да­бро на па­шы­рэн­не рэ­пер­ту­ару ва ўсіх на­прам­ках. З яго да­брас­ла­вен­ня я скон­чыў аспі­ран­ту­ру па ды­ры­жы­ра­ван­ні і ўстаў за пу­льт, каб па­шы­рыць рэ­пер­ту­ар: стаў вы­кон­ваць ла­ці­на­аме­ры­кан­скую му­зы­ку, сус­вет­ныя эстрад­ныя хі­ты. Ка­зі­нец не за­мі­наў, але сам та­кое не іграў. А праз не­ка­то­ры час стаў з ці­ка­вас­цю вы­кон­ваць гэ­тыя плас­ты, і кам­па­зі­цыі з рэ­пер­ту­ару “Пес­ня­роў” за­ня­лі ў аркес­тры ад­но з са­мых га­на­ро­вых мес­цаў.

Яго­ны сы­ход — ве­ль­мі ба­лю­чы для ўсіх нас. Але мы за­ста­лі­ся, і нам трэ­ба пра­цяг­ваць усё, што бы­ло ім за­кла­дзе­на.

  

— Мі­ха­іл Ка­зі­нец — гэ­та су­цэ­ль­ная эпо­ха, — пад­во­дзіць вы­нік стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў Але­на Атраш­ке­віч. — І ад­на­ча­со­ва ве­ль­мі про­сты ў ста­сун­ках ча­ла­век. Па­мя­таю, як па да­ро­зе на адзін з На­цы­яна­ль­ных фес­ты­ва­ляў бе­ла­рус­кай пес­ні і па­эзіі ў Ма­ла­дзеч­не я апы­ну­ла­ся ў аўто­бу­се, на­бі­тым дзея­ча­мі ку­ль­ту­ры. За­па­ль­ва­лі па­са­жыр­скую аўды­то­рыю “два Мі­ха­ся” — Дры­неў­скі і Ка­зі­нец, аб­одва ўжо ня­бож­чы­кі. А та­ды яны жар­та­ва­лі, пе­ра­каз­ва­лі анек­до­ты і вы­пад­кі з жыц­ця — смех ста­яў усе па­ўта­ры га­дзі­ны, па­куль еха­лі. На іншым фес­ты­ва­лі — “На­пеў зям­лі ма­ёй” — я бы­ла лі­та­ра­ль­на за­ча­ра­ва­ная, як ён пра­ца­ваў у жу­ры: усіх вы­слу­хоў­ваў, да­ваў каш­тоў­ныя па­ра­ды. А з ім як з ды­ры­жо­рам я су­тык­ну­ла­ся, ка­лі вы­сту­піць з яго аркес­трам бы­ла за­про­ша­на мая дзі­ця­чая эстрад­ная сту­дыя “Спя­ва­ем раз­ам”. Ён быў на­сто­ль­кі доб­ра­зыч­лі­вы, цяр­плі­вы, ад­но­ль­ка­ва ўваж­лі­вы да пра­фе­сій­ных артыс­таў і дзя­цей, да­рыў усім сто­ль­кі цяп­ла і пад­трым­кі, што ства­раў асаб­лі­вую аўру да­бры­ні.

Ды ўсё ж га­лоў­ным для яго за­ста­ва­ла­ся па­пу­ля­ры­за­цыя на­род­на­га аркес­тра­ва­га скла­ду і бе­ла­рус­кай му­зы­кі. Му­зыч­нае вы­ха­ван­не, кан­цэр­тная пра­кты­ка і кам­па­зі­тар­ская твор­часць — уз­ае­маз­вя­за­ныя пра­цэ­сы. І звяз­ва­юцца раз­ам яны са­мі­мі му­зы­кан­та­мі. Хай не пе­ра­пы­ня­юцца тыя су­вя­зі!

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"