КА­ЗІ­НЕЦ Мі­ха­іл Анто­на­віч

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Кі­раў­нік кра­іны Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў спа­чу­ван­ні род­ным на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іла Ка­зін­ца ў су­вя­зі са смер­цю вя­до­ма­га ды­ры­жо­ра. “Свой лёс ён звя­заў з за­ха­ван­нем і раз­віц­цём леп­шых тра­ды­цый на­цы­яна­ль­на­га му­зыч­на­га мас­тац­тва, зра­біў вя­лі­кі ўклад ва ўзба­га­чэн­не бе­ла­рус­кіх ду­хоў­ных каш­тоў­нас­цей”, — га­во­рыц­ца ў спа­чу­ван­ні. Як па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка адзна­чыў, што твор­чая дзей­насць Мі­ха­іла Ка­зін­ца ста­ла пры­кла­дам для ма­ла­дых артыс­таў і сап­раў­дным го­на­рам На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га аркес­тра Бе­ла­ру­сі імя І.Жы­но­ві­ча. “Свет­лая па­мяць аб ім на­заў­жды за­ха­ва­ецца ў на­шых сэр­цах”, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

/i/content/pi/cult/885/18728/258.jpgНа­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі і прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не”, пра­фе­сар М.А.Ка­зі­нец быў ад­ной з са­мых яркіх фі­гур у гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай му­зы­кі апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў.

Мі­ха­іл Ка­зі­нец на­ра­дзіў­ся 18 мая 1938 го­да ў вёс­цы Цын­ца­ві­чы Ві­лей­ска­га ра­ёна. У 1965 го­дзе скон­чыў Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію му­зы­кі па кла­се ба­яна, а за­тым у 1973 го­дзе і па кла­се опер­на-сім­фа­ніч­на­га ды­ры­жы­ра­ван­ня. З 1985 го­да па 2005 год быў рэ­кта­рам Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі, ства­ра­ль­ні­кам і кі­раў­ні­ком аркес­тра “Ма­ла­дая Бе­ла­русь”. Пад яго кі­раў­ніц­твам бы­лі вы­ха­ва­ны со­тні вы­дат­ных му­зы­кан­таў, якія скла­да­юць ко­лер бе­ла­рус­кай ака­дэ­міч­най шко­лы.

Як мас­тац­кі кі­раў­нік і га­лоў­ны ды­ры­жор На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га аркес­тра Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь імя І.Жы­но­ві­ча Мі­ха­іл Ка­зі­нец з’яў­ляў­ся пер­шым вы­ка­наў­цам і ў сва­ёй твор­час­ці па­пу­ля­ры­за­ваў тво­ры бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў Я.Гле­ба­ва, У.Ку­р’я­на, А.Крам­ко, А.Мды­ва­ні, Г.Су­ру­са і іншых. Пад яго кі­раў­ніц­твам аркестр вы­ка­наў тво­ры, ство­ра­ныя су­час­ны­мі бе­ла­рус­кі­мі кам­па­зі­та­ра­мі па ма­ты­вах бе­ла­рус­кай на­род­най му­зы­кі: сю­іты В.По­ма­за­ва “Вяс­ко­выя му­зы­кі”, “Бат­лей­ка”, сім­фо­ніі для аркес­тра на­род­ных інстру­мен­таў і ака­дэ­міч­на­га хо­ру “Па­мяць зям­лі” А.Мды­ва­ні і мно­гія іншыя.

Аркестр пра­вёў бо­льш за ты­ся­чу кан­цэр­таў у на­шай кра­іне, а так­са­ма за яе меж­амі: у Гер­ма­ніі, Індыі, Кі­таі, Поль­шчы, Тур­цыі. На пра­ця­гу апош­ніх кан­цэр­тных се­зо­наў Ка­зі­нец М.А. ажыц­ця­віў цык­лы кан­цэр­тных пра­грам “Вір­ту­озы цым­ба­лаў”, “Га­ла­сы ба­ць­каў­шчы­ны”, “Мы мо­жам усё”, твор­чыя ве­ча­ры да 100-год­дзя І.Жы­но­ві­ча, па­мя­ці В.Ву­ячы­ча, кан­цэрт “Пры­свя­чэн­не сяб­ру” з удзе­лам на­род­на­га артыс­та СССР Іо­сі­фа Каб­зо­на (2009) і іншыя знач­ныя твор­чыя пра­екты, якія ме­лі шы­ро­кі рэ­за­нанс у мас­тац­ка-ку­ль­тур­ным жыц­ці Бе­ла­ру­сі.

Па­мёр 30 снеж­ня 2021 г. на 83 го­дзе жыц­ця.

А.М. Мар­ке­віч, К.М. Ду­ла­ва, А.І. Мі­кі­та, Н.У. Кар­чэў­ская, Ю.М. Гі­ль­дзюк, А.В. Атраш­ке­віч, А.М. Ані­сі­маў, В.І. Га­явая,

В.У. Дуд­ке­віч