Ста­рыя пы­тан­ні і но­выя спра­вы

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

22 снеж­ня ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. З да­па­мо­гай срод­каў ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

У па­чат­ку на­ра­ды мі­ністр па­ве­да­міў, што 21 снеж­ня ў пер­шым чы­тан­ні Па­ла­та Прад­стаў­ні­коў На­цы­яна­ль­на­га схо­ду пры­ня­ла зме­ны ў Ко­дэк­се Бе­ла­ру­сі аб ку­ль­ту­ры. З 257 арты­ку­лаў, якія ўва­хо­дзяць у да­ку­мент, 109 змя­ні­лі­ся, што, па сло­вах мі­ніс­тра, да­ло маг­чы­масць пры­няць акту­аль­ныя ра­шэн­ні, якія ў тым лі­ку па­шы­ра­юць па­ўна­моц­твы мясц­овых орга­наў ула­ды. Ця­пер гэ­ты да­ку­мент ча­кае дру­гое чы­тан­не на вя­сен­няй се­сіі, па­сля ча­го ён по­йдзе на пад­пі­сан­не Прэ­зі­дэн­ту кра­іны.

Тра­ды­цый­на бы­ла за­кра­ну­та тэ­ма вак­цы­на­цыі ад ка­ра­на­ві­ру­са ў сфе­ры ку­ль­ту­ры. Лепш за ўсё тут спра­ца­ва­ла Ма­гі­лёў­ская воб­ласць, дзе пра­цэнт пры­шчэп­ле­ных пе­ра­вы­сіў 70%. Мі­ністр пад­крэс­ліў, што ра­біць вак­цы­на­цыю ва ўста­но­вах па­трэб­на не дзе­ля доб­рай ста­тыс­ты­кі, а для та­го, каб за­сце­раг­чы ад цяж­кіх на­ступ­стваў са­міх ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры, а так­са­ма спа­жыў­цоў гэ­тай сфе­ры па­слуг.

Бы­лі за­слу­ха­ныя пра­па­но­вы па арга­ні­за­цыі Фес­ты­ва­лю на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур. У блі­жэй­шы час пра­па­на­ва­на саб­раць асоб­ную на­ра­ду па дэ­та­лё­вай рас­пра­цоў­цы ўсіх аспек­таў да­дзе­на­га ме­рап­ры­емства.

Так­са­ма на па­ся­джэн­ні агу­чы­лі інфар­ма­цыю, звя­за­ную з вы­ра­бам і на­ступ­ным ад­крыц­цём по­мні­ка міт­ра­па­лі­ту Фі­ла­рэ­ту ў Мін­ску і Слуц­ку. Над­ма­гі­ль­ны ж бюст у Жы­ро­ві­чах Бе­ла­ру­сі Пра­вас­лаў­ная цар­ква зра­бі­ла за свае срод­кі.

Ана­то­лій Ме­чыс­ла­ва­віч за­клі­каў пра­цяг­ваць пры­кла­даць на­ма­ган­ні да ства­рэн­ня Са­ве­та па ку­ль­ту­ры пры Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры РБ. На яго дум­ку, не­абход­на ўклю­чыць у яго прад­стаў­ні­коў рэ­гі­ёнаў, а так­са­ма мо­ладзь раз­ам з во­пыт­ны­мі дзея­ча­мі ку­ль­ту­ры. У вы­ні­ку гэ­ты Са­вет па­ві­нен паў­на­вар­тас­на да­па­ма­гаць вы­ра­шаць са­мыя роз­ныя за­да­чы мі­ніс­тэр­ства.

Бы­лі за­слу­ха­ныя вы­ні­кі ра­мон­ту ў фі­лі­яле му­зея Янкі Ку­па­лы ў Вя­зын­цы. Тут скон­чы­лі ра­монт да­ху, а ў са­ка­ві­ку 2022 го­да на аб’­екце па­чнуц­ца ра­бо­ты на яшчэ ад­ным бу­дын­ку. Так­са­ма бы­ла агу­ча­ная сі­ту­ацыя па рэ­стаў­ра­цыі ў Жы­ро­віц­кім ма­нас­ты­ры, дзе не­абход­ныя ўнут­ра­ныя ра­бо­ты ва Успен­скім хра­ме.

У кан­цы па­ся­джэн­ня мі­ністр па­він­ша­ваў пры­сут­ных з над­ыхо­дзя­чы­мі свя­та­мі і да­даў, што пад­ве­дам­ныя мі­ніс­тэр­ству ку­ль­ту­ры бу­дын­кі ў ста­лі­цы і рэ­гі­ёнах па­він­ны быць ад­па­вед­ным чы­нам упры­го­жа­ны для ства­рэн­ня свя­точ­на­га на­строю.