Са святам беларускага кіно!

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

Дзень бе­ла­рус­ка­га кі­но адзна­чаў­ся 17 снеж­ня, і ў го­нар свя­та ў До­ме кі­но ў Мін­ску пра­йшло ўра­чыс­тае ме­рап­ры­емства. Ад­лік вя­дзец­ца ад 17 снеж­ня 1924 го­да, ка­лі з’яві­ла­ся па­ста­но­ва Са­ве­та На­род­ных ка­мі­са­раў “Аб кі­на­выт­вор­час­ці ў БССР” і бы­ло ство­ра­на Дзяр­жаў­нае ўпраў­лен­не па спра­вах кі­не­ма­таг­ра­фіі і фа­таг­ра­фіі “Бел­дзяр­жкі­но”.

Сё­ле­та, ка­лі бе­ла­рус­ка­му кі­но споў­ні­ла­ся 97 га­доў, акцэнт у свят­ка­ван­ні сім­ва­ліч­на быў зроб­ле­ны на па­ўве­ка­вым юбі­леі бе­ла­рус­кай ані­ма­цыі, які пры­паў ме­на­ві­та на гэ­ты, 2021 год. Він­ша­ван­ні ў ад­рас бе­ла­рус­кіх кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў, су­пра­цоў­ні­каў і ве­тэ­ра­наў кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” на­кі­ра­ва­лі Стар­шы­ня Са­ве­та Рэ­спуб­лі­кі На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі На­тал­ля Ка­ча­на­ва і мі­ністр ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лій Мар­ке­віч. На свя­це ў До­ме кі­но іх за­чы­таў на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Ва­ле­рый Гра­ма­да. У рам­ках ме­рап­ры­емства бы­лі ўру­ча­ны па­чэс­ныя ўзна­га­ро­ды мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры — ся­род уз­на­га­ро­джа­ных бы­лі як ства­ра­ль­ні­кі фі­ль­маў, так і су­пра­цоў­ні­кі кі­нап­ра­кат­ных арга­ні­за­цый. Ад­бы­лі­ся так­са­ма вы­ступ­лен­ні артыс­таў Тэ­атра-сту­дыі кі­на­акцё­ра і сту­дэн­таў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Скон­чы­ла­ся ўра­чыс­тая падзея па­ка­зам ані­ма­цый­ных сту­жак, не­адной­чы ўша­на­ва­ных пры­за­мі роз­ных кі­на­фес­ты­ва­ляў: “Пі­ліп­ка” рэ­жы­сё­ра Тац­ця­ны Куб­ліц­кай, “Дзед” рэ­жы­сё­ра Аляк­сан­дра Лен­кі­на, “Рон­да-кап­ры­чы­ёза” рэ­жы­сё­ра Іга­ра Воў­ча­ка і “Ла­год­ны воўк” рэ­жы­сё­ра На­тал­лі Хат­ке­віч.

На стар. 5 чы­тай­це арты­кул пра рэ­стаў­ра­цыю фон­даў бе­ла­рус­ка­га кі­но.