Газета – рэгіёны – чытач

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г


— У на­ва­год­нія свя­ты знач­ную ро­лю возь­ме на са­бе акцыя “На­шы дзе­ці”, у рам­ках якой тра­ды­цый­на ад­бу­дуц­ца да­бра­чын­ныя ме­рап­ры­емствы па він­ша­ван­ні тых, ка­му гэ­та асаб­лі­ва па­трэб­на. Як про­йдуць ме­рап­ры­емствы ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці?

На­мес­нік на­ча­ль­ні­ка ад­дзе­ла ра­бо­ты арга­ні­за­цый сфе­ры ку­ль­ту­ры ўпраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ві­цеб­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Алег Аге­еў:

 — Ва ўста­но­вах ку­ль­ту­ры воб­лас­ці ад­бу­дуц­ца тэ­ма­тыч­ныя спек­так­лі і інтэ­рак­тыў­ныя прад­стаў­лен­ні для дзя­цей-сі­рот, дзя­цей-інва­лі­даў, дзя­цей са шмат­дзет­ных і ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных се­м’яў. Так, 16 снеж­ня ў Ві­цеб­ску про­йдзе аб­лас­ны на­ва­год­ні баль для на­ву­чэн­цаў і сту­дэн­цкай мо­ла­дзі з удзе­лам кі­раў­ніц­тва воб­лас­ці. 28 снеж­ня ў Кан­цэр­тнай за­ле “Ві­цебск” про­йдзе аб­лас­ное на­ва­год­няе да­бра­чын­нае свя­та з удзе­лам 950 дзя­цей з усіх ра­ёнаў рэ­гі­ёна. У рам­ках свя­та ад­бу­дзец­ца па­каз на­ва­год­ня­га прад­стаў­лен­ня ”Ізум­руд­ны го­рад. Вяzвяр­тан­не“. 24 снеж­ня ў На­ва­по­лац­ку про­йдзе га­рад­ское да­бра­чын­нае свя­та з па­ка­зам “Но­вы год у Дзед­ма­ро­заў­ку”. 27 снеж­ня ў По­ла­цку про­йдзе ра­ённае да­бра­чын­нае на­ва­год­няе свя­та для дзя­цей са шмат­дзет­ных і ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных се­м’яў, пе­ра­мож­цаў алім­пі­яд, твор­чых кон­кур­саў і спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў, 29 снеж­ня — для дзя­цей-сі­рот і дзя­цей без апе­кі ба­ць­коў, дзя­цей-інва­лі­даў. 28 снеж­ня ў Оршы про­йдзе ра­ённае да­бра­чын­нае на­ва­год­няе свя­та з прад­стаў­лен­нем “Амаль на­ва­год­няя гіс­то­рыя”.

— З над­ыхо­дзя­чым го­дам Ба­ры­саў пе­рад­ае аба­вяз­кі ку­ль­тур­най ста­лі­цы Оршы. Кож­на­му мес­цу га­на­ро­ва пра­нес­ці гэ­ты ста­тус, які ўтры­моў­вае ў са­бе і вя­лі­кую ад­каз­насць. Як спра­ві­лі­ся з аб­авяз­ка­мі ку­ль­тур­най ста­лі­цы ў Ба­ры­са­ве?

Яўген Ка­ла­соў­скі, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ало­гіі, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ба­ры­саў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— За 2021 год у Ба­ры­са­ве ад­бы­ло­ся 78 асноў­ных ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў і да­дат­ко­ва бо­льш за 100. Асноў­ныя з гэ­тых фес­ты­ва­ляў, вы­стаў і кон­кур­саў — гэ­та, на­прык­лад, пер­са­на­ль­ная мас­тац­кая вы­ста­ва чле­на Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў Па­ўла Амя­лю­сі­ка, ад­бо­рач­ны тур “Сла­вян­ска­га ба­за­ру — 2021”, кан­цэрт За­слу­жа­на­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ва­ка­ль­най гру­пы “Чыс­ты го­лас”; вы­стаў­ка артэ­фак­таў з фон­даў На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь; IV Ад­кры­ты свя­та-кон­курс па вы­шыў­цы “Ча­роў­ныя пя­ль­цы”; свя­та “Лет­няя фе­ерыя”; фес­ты­валь “Япон­ская во­сень у Бе­ла­ру­сі” і мно­гія іншыя.

— На­пры­кан­цы го­да вы­ні­кі сва­ёй ра­бо­ты пад­во­дзіць і Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны мас­тац­кі му­зей імя П. В. Мас­ле­ні­ка­ва. Ле­тась сур’ёзна па­ўплы­ва­ла на яго дзей­насць пан­дэ­мія ка­ра­на­ві­ру­са. А як вя­дзец­ца ра­бо­та ця­пер?

Дзміт­рый Жу­раў­скі, за­гад­чык ад­дзе­ла на­ву­ко­ва-вы­да­вец­кай дзей­нас­ці і мар­ке­тын­гу Ма­гі­лёў­ска­га му­зея імя П. В. Мас­ле­ні­ка­ва:

— Ця­пер сап­раў­ды на­вед­ва­ль­ні­каў ста­ла бо­ль­шаць. Каб пры­цяг­нуць іх, на сва­ім сай­це і ў са­цы­яль­ных сет­ках мы пра­во­дзім вір­ту­аль­ныя вы­ста­вы і ві­дэ­аэк­скур­сіі. Па­добная пра­кты­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца ў мно­гіх му­зе­ях. На гэ­тым тыд­ні 14 снеж­ня ў нас па­ча­ло пра­во­дзіц­ца бат­ле­ечнае прад­стаў­лен­не “Цар Ірад”. Яно ці­ка­ва і дзе­цям і да­рос­лым. З ся­рэ­дзі­ны ліс­та­па­да да кан­ца снеж­ня ў му­зеі ла­дзіц­ца “На­ва­год­няя май­стэр­ня”, на якой на­шы гос­ці вы­раб­ля­юць ялін­ка­выя цац­кі, па­штоў­кі, са­ма­роб­ныя пад­арун­кі.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ