Усе­люб — мес­ца не­звы­чай­нае

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

Што такое рэлігійны турызм
Усе­люб — мяс­тэч­ка не­па­да­лёк ад На­ваг­руд­ка, дзе за­ха­ва­лі­ся са­мы ста­ра­жыт­ны кас­цёл у Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма бы­лая ся­дзі­ба ірлан­дска­га ро­ду О’Рур­каў. Доў­гі час па­се­ліш­чам ва­ло­да­лі шлях­ці­чы з ро­ду Не­мі­ро­ві­чаў. Ця­пер мес­ца ад­ра­джа­ецца дзя­ку­ючы ў тым лі­ку цу­дат­вор­най фі­гу­ры Ма­ці Бо­жай Но­ва­га Жыц­ця. Усе­люб апош­нім ча­сам усё час­цей згад­ва­ецца ў са­цы­яль­ных сет­ках і ту­рыс­тыч­ных мар­шру­тах. Най­перш з-за кас­цё­ла Свя­то­га Ка­зі­мі­ра (1433 год), які аб’яднаў ва­кол ся­бе не то­ль­кі ка­то­лі­каў, але так­са­ма прад­стаў­ні­коў іншых кан­фе­сій і све­та­пог­ля­даў. Сён­ня вёс­ка — адзін з ду­хоў­ных і ку­ль­тур­ных цэн­траў рэ­гі­ёна, тут пра­во­дзяц­ца фэс­ты, экс­кур­сіі і фо­та­выс­та­вы. Ёсць на­ват га­ле­рэя, дзе твор­цы ві­зу­алу мо­гуць па­ка­заць свае шэ­дэў­ры гле­да­чам. Але так бы­ло не за­ўсё­ды. Лі­та­ра­ль­на за апош­нія не­ка­ль­кі га­доў кас­цёл і тэ­ры­то­рыя ва­кол яго ажы­ві­лі­ся і ста­лі пры­цяг­ваць бо­льш ту­рыс­таў і вер­ні­каў.

/i/content/pi/cult/881/18668/25.jpgПа­ча­так но­ва­га жыц­ця

Ка­лі про­башч па­ра­фіі Св. Ка­зі­мі­ра кс. Ві­таль Цы­бу­льс­кі пры­ехаў ва Усе­люб, то ўба­чыў тут то­ль­кі ста­ра­жыт­ны кас­цёл і дрэ­вы ва­кол яго. Свя­ты­ня па­тра­ба­ва­ла ра­мон­ту і ад­на­ўлен­ня. За што ў хут­кім ча­се свя­тар і яго па­ра­фі­яне раз­ам і ўзя­лі­ся: ачыс­ці­лі і ўпа­рад­ка­ва­лі тэ­ры­то­рыю, а по­тым рас­па­ча­лі ра­мон­тныя пра­цы. Лі­та­ра­ль­на ле­тась бы­ла скон­ча­на знеш­няя афар­боў­ка бу­дын­ка.

Так па­сту­по­ва ва Усе­лю­бе па­ча­ло ства­рац­ца мес­ца, дзе лю­дзі маг­лі не про­ста пры­ехаць “па­гля­дзець кас­цёл”, але спы­ніц­ца, па­ся­дзець за куб­кам ка­вы ці гар­ба­ты і та­кім чы­нам про­ста ад­па­чыць.

“З са­ма­га па­чат­ку бы­ло цяж­ка, та­му што я ні­ко­га не ве­даў. Ка­лі пры­ехаў, то не меў ні­якіх фі­нан­саў, з якіх мож­на бы­ло б рас­па­чаць… Але Бог не­як па­сту­по­ва пры­во­дзіў лю­дзей, да­па­ма­гаў, пад­трым­лі­ваў. Трэ­ба бы­ло то­ль­кі су­пра­цоў­ні­чаць з лю­дзь­мі, а астат­няе ра­біў Ён, — уз­гад­вае кс. Ві­таль. — Так мы па­сту­по­ва зна­ёмі­лі­ся з жы­ха­ра­мі, ад­кры­ва­лі­ся, хоць на­па­чат­ку бы­лі не ве­ль­мі пры­ня­тыя. Але гэ­та, мо­жа, і доб­ра, та­му што на­шае са­ма­люб­ства і пы­ха трош­кі ўпа­ко­ры­лі­ся. Мы па­ча­лі да­па­ма­гаць: то шко­ле, то до­му-інтэр­на­ту, то ля­чэб­на-пра­цоў­на­му пра­фі­лак­то­рыю, і праз гэ­та сэр­цы лю­дзей па­сту­по­ва па­ча­лі ад­кры­вац­ца… Та­кім чы­нам, ты ба­чыш, што ў Бо­га ня­ма ні­чо­га не­маг­чы­ма­га, ка­лі ў ця­бе ёсць жа­дан­не што­сь­ці ра­біць для лю­дзей”, — да­дае свя­тар.

/i/content/pi/cult/881/18668/26.jpgМа­ці Бо­жая, якая да­па­ма­гае на­ра­дзіць

Праз не­ка­то­ры час у кас­цё­ле з’яві­ла­ся фі­гу­ра Ма­ці Бо­жай Но­ва­га Жыц­ця. Яна ака­за­ла­ся цу­дат­вор­най. Па­ры, якія пры­язджа­лі ў мяс­тэч­ка і ма­лі­лі­ся Бо­гу ка­ля фі­гу­ры аб па­том­стве, у хут­кім ча­се на­ра­джа­лі дзя­цей, хоць да гэ­та­га доў­га іх не ме­лі.

З’яўлен­не фі­гу­ры — гэ­та так­са­ма асоб­ная гіс­то­рыя. Ад­ной­чы, пад­час ра­мон­тных прац у кас­цё­ле, да ксян­дза Ві­та­ля на раз­мо­ву пры­йшоў адзін ча­ла­век, які рас­па­вёў, што ў Поль­шчы лю­дзі мо­ляц­ца да Ма­ці Бо­жай Ця­жар­най. Гэ­тая інфар­ма­цыя так за­па­ла ў сэр­ца свя­та­ра, што ён вы­ра­шыў да­ве­дац­ца пра гэ­та бо­льш: па­чаў рас­пыт­ваць у зна­ёмых па­ля­каў, але ніх­то асаб­лі­ва не мог пра гэ­та рас­па­вес­ці.

Ад­нак поль­скія ахвя­ра­даў­цы ве­ль­мі на­тхні­лі­ся ідэ­яй кс. Ві­та­ля зра­біць фі­гу­ру Ма­ці Бо­жай у ця­жар­ным ста­не, і ў хут­кім ча­се яна здзей­сні­ла­ся — поль­скі май­стар Марк Ко­зак ува­со­біў воб­раз Ба­га­ро­дзі­цы.

(Бо­льш пад­ра­бяз­на пра з’яўлен­не фі­гу­ры мож­на па­чы­таць на сай­це па­ра­фіі Natusest.com.)

Па­сля з’яўлен­ня фі­гу­ры ва Усе­люб ста­ла пры­язджаць яшчэ бо­льш лю­дзей з роз­ных рэ­гі­ёнаў, каб па­ма­ліц­ца, па­гля­дзець на кас­цёл і про­ста ад­па­чыць.

Да­рэ­чы, зу­сім ня­даў­на, 20 ліс­та­па­да, ва Усе­люб да Ма­ці Бо­жай пры­йшла пер­шая пі­ліг­рым­ка — з На­ваг­руд­ка.

З ча­сам кс. Ві­таль вы­ра­шыў зра­біць но­вую пра­па­но­ву гас­цям Усе­лю­ба — пра­вя­дзен­не без­алка­го­ль­ных свят на пры­кас­це­ль­най тэ­ры­то­рыі. Гэ­тая па­слу­га да­ступ­ная і ця­пер для ўсіх, не­за­леж­на ад све­та­пог­ля­ду і ве­ра­выз­нан­ня.

Тра­вы і вы­ра­бы

На тэ­ры­то­рыі кас­цё­ла ў спе­цы­яль­ным кі­ёску мож­на на­быць роз­ныя ві­ды гар­ба­ты, ле­ка­выя тра­вы, крэ­мы, а так­са­ма прад­укцыю з мё­ду.

“Мы ўсё гэ­та са­дзім і ро­бім, пры­трым­лі­ва­ючы­ся не­абход­ных нор­маў. Ёсць ча­ла­век, які раз­бі­ра­ецца ў гэ­тых тра­вах і мае во­пыт, і тое ж са­мае з прад­укцы­яй з мё­ду”, — рас­па­вя­дае про­башч.

Гос­ці і ту­рыс­ты мо­гуць так­са­ма па­час­та­вац­ца ка­вай і гар­ба­тай з хат­няй вы­печ­кай у пры­кас­це­ль­най ка­вяр­ні. Тут мож­на ў тым лі­ку за­мо­віць па­ўна­цэн­ны аб­ед або вя­чэ­ру, каб пад­сіл­ка­вац­ца па­сля інтэн­сіў­най ку­ль­тур­най пра­гра­мы, або ўзяць на вы­нас, ка­лі час для па­сіл­ку аб­ме­жа­ва­ны.

Да­рэ­чы, ма­ла­ко, якім час­ту­юць гас­цей ва Усе­лю­бе, цал­кам на­ту­ра­ль­нае. Яго бя­руць у мясц­ова­га жы­ха­ра, які мае ча­ты­ры ка­ро­вы. Ма­ла­ко мож­на не то­ль­кі па­каш­та­ваць, але так­са­ма і на­быць са­бе ў за­пас. Про­башч згад­вае, што ўжо бы­лі та­кія вы­пад­кі, ка­лі ад­ной­чы хто­сь­ці з гас­цей на­быў аж 20 літ­раў!

Да­лі­на Эль-Ка­рэм

Ці­ка­вос­ткай Усе­лю­ба з’яўля­ецца так­са­ма Да­лі­на Эль-Ка­рэм, якая раз­мяш­ча­ецца ля кас­цё­ла. Гэ­та вя­лі­кая тэ­ры­то­рыя з роз­ны­мі ад­мыс­ло­вы­мі ла­ка­цы­ямі. Тут ёсць аль­тан­ка, дзе мож­на ад­па­чыць або сус­трэц­ца з сяб­ра­мі і ад­на­дум­ца­мі; не­вя­лі­кая экс­па­зі­цыя ста­ра­даў­ня­га бе­ла­рус­ка­га по­бы­ту з роз­ны­мі рэ­ча­мі — ад пра­са да драў­ля­на­га ва­за, а так­са­ма свой ма­ле­нь­кі ага­род­чык, з яко­га збі­ра­ецца га­род­ні­на і зе­ля­ні­на для мясц­овай кух­ні.

Асоб­на раз­мяш­ча­ецца Кры­жо­вы шлях (мес­ца для хрыс­ці­янска­га на­ба­жэн­ства), дзе ка­то­лі­кі сім­ва­ліч­на пра­хо­дзяць раз­ам з Хрыс­том на Гал­го­фу.

“Ка­лі я пры­ехаў сю­ды, мне ха­це­ла­ся зра­біць што­сь­ці, што б аб’ядна­ла лю­дзей, та­му мы па­бу­да­ва­лі аль­тан­ку. По­тым зра­бі­лі драў­ля­ныя гу­ль­ні. З ча­сам у нас уз­нік­ла ідэя на­звы, якая бы­ла ўзя­тая з Біб­ліі. Мес­цам, дзе ця­жар­ная Ма­рыя сус­трэ­ла­ся са свя­той Альж­бе­тай, бы­ла вё­сач­ка Эль-Ка­рэм… Мы пад­ума­лі: ча­му б не ўзяць гэ­тую на­зву для мес­ца, дзе лю­дзі так­са­ма мо­гуць сус­тра­кац­ца і та­кім чы­нам па­зна­ваць Бо­га як што­сь­ці но­вае для ся­бе, ад­кры­ваць Яго Лю­боў? Ну і Кры­жо­вая да­ро­га, дзе лю­дзі мо­гуць ра­зам з Езу­сам пра­нес­ці не­йкія свае жыц­цё­выя цяж­кас­ці, да­ве­рыць Яму іх, а так­са­ма ўсё сваё жыц­цё”, — рас­па­вя­дае свя­тар.

Му­зей, га­ле­рэя і экс­кур­сіі

На­пры­кан­цы ле­та ў па­ра­фіі ад­кры­ла­ся спе­цы­яль­нае па­мяш­кан­не, дзе мож­на бу­дзе па­зна­ёміц­ца з рэ­лі­гій­ным бы­там звы­чай­най бе­ла­рус­кай ка­та­ліц­кай сям’і. Там бу­дзе прад­стаў­ле­на ка­рот­кая гіс­то­рыя ка­та­ліц­тва, тра­ды­цыі і пэў­ныя рэ­лі­гій­ныя рэ­чы. Так­са­ма ў па­мяш­кан­ні раз­мяш­ча­ецца га­ле­рэя, у якой ужо ця­пер мож­на па­гля­дзець вы­ста­ву фо­та­мас­та­ка Вік­та­ра Ве­дзе­ня і экс­па­зі­цыю ла­мі­наг­ра­вю­ры. Усе тво­ры мож­на не то­ль­кі па­гля­дзець, але так­са­ма на­быць і та­кім чы­нам да­па­маг­чы ў раз­віц­ці гэ­та­га мес­ца. У бу­ду­чы­ні пла­ну­ецца і да­лей ра­біць пад­обныя вы­ста­вы.

У му­зеі пла­ну­ецца раз­мяс­ціць так­са­ма ўні­ка­ль­ную рэч кан­ца ХVIII — пач. ХIХ ста­год­дзя — крыж з гэ­та­га кас­цё­ла, які быў зной­дзе­ны пад­час аран­ня ў по­лі. Час­тка яго, якая за­ха­ва­ла­ся, вы­ка­на­на ў ірлан­дскім сты­лі. Астат­нюю пла­ну­ецца да­ра­біць, каб па­ка­заць, як ён мог бы вы­гля­даць на са­мой спра­ве. Крыж бу­дзе зроб­ле­ны час­ткай кам­па­зі­цыі.

Ксёндз Ві­таль раз­ам са сва­імі па­ра­фі­яна­мі за­раз асвой­вае но­вы для Бе­ла­ру­сі від рэ­лі­гій­на­га ту­рыз­му. Па­куль што арга­ні­за­ва­ныя два экс­кур­сій­на-па­лом­ніц­кія ту­ры з Мін­ску. У іх пра­гра­ме ёсць маг­чы­масць за­пі­сац­ца на бяс­плат­ную экс­кур­сію па Усе­лю­бе.

“За­раз мы хо­чам уста­ля­ваць рэ­кла­му ў На­ваг­руд­ку і іншых мес­цах, каб раз­ві­ваць та­кі рэ­лі­гій­ны кі­ру­нак. Гэ­та цу­доў­ная маг­чы­масць па­ка­заць, што ку­ль­ту­ра, якая ў нас ёсць, бу­да­ва­ла­ся на хрыс­ці­янскім пад­мур­ку”, — рас­па­вя­дае про­башч.

Ста­ра­жыт­ныя мо­гіл­кі і ся­дзі­ба О’Рур­каў

Не­да­лё­ка ад кас­цё­ла мож­на сус­трэць рэ­шткі ся­дзі­бы шля­хец­ка­га ірлан­дска­га ро­ду О’Рур­каў, ста­ра­жыт­ныя мо­гіл­кі з ро­да­вай кап­лі­цай-па­ха­ва­ль­няй, а так­са­ма ўні­ка­ль­ны парк, што за­ха­ваў­ся з тых ча­соў.

Ірлан­дзец Юзаф О’Рурк па­ся­ліў­ся ва Усе­лю­бе ў 1820 го­дзе. Зем­лі атры­маў ад Аляк­сан­дра І за вы­дат­ныя ва­енныя за­слу­гі ў ча­се рус­ка-ту­рэц­кай (1812–1815 гг.), а так­са­ма вой­наў з На­па­ле­онам.

У мяс­тэч­ку бы­лы ге­не­рал стаў зем­ле­ўла­да­ль­ні­кам. Быў сум­лен­ны, ла­год­ны, ра­зумны і спа­гад­лі­вы да чу­жо­га ня­шчас­ця, што асаб­лі­вым чы­нам за­ўва­жа­лі ся­ля­не. Імпе­ра­тар Аляк­сандр І да­зво­ліў Юза­фу за­ха­ваць ты­тул гра­фа.

Па­сля смер­ці (1849 г.) ге­не­ра­ла па­ха­ва­лі ў ро­да­вай кап­лі­цы, не­па­да­лёк ад кас­цё­ла Св. Ка­зі­мі­ра.

Фес­ты­ва­лі

Ся­род іншых актыў­нас­цей ва Усе­лю­бе так­са­ма пра­во­дзяц­ца фес­ты­ва­лі. На­прык­лад, два га­ды та­му па­ра­фі­яне на­ла­дзі­лі Ка­зі­мі­раў­скі фэст, дзе вы­сту­па­лі роз­ныя бе­ла­рус­кія гур­ты, ансам­блі, а так­са­ма асоб­ныя вы­ка­наў­цы. Бы­лі на­ла­джа­ны зо­ны для гу­ль­няў, гас­цей час­та­ва­лі мясц­овай пі­цай і каў­бас­ка­мі.

“Мы раз­ліч­ва­лі на ме­рап­ры­емства ма­ло­га фар­ма­ту, а бы­ло 400 ча­ла­век, і гэ­та ста­ла падзе­яй го­да На­ваг­рад­чы­ны (усмі­ха­ецца. — рэд.). Да­лу­чы­лі та­ды шко­лу, дзя­цей, рай­вы­кан­кам…” — угад­вае ксёндз Ві­таль.

На­пры­кан­цы ле­та, 21 жніў­ня, ва Усе­лю­бе прай­шоў яшчэ адзін фес­ты­валь — “Но­ва­фэст”. Ён меў ужо чыс­та рэ­лі­гій­ны ха­рак­тар, але так­са­ма быў ад­кры­ты для ўсіх. Пра­во­дзі­лі­ся ма­літ­вы, на­ба­жэн­ствы, імшы, кан­цэрт хрыс­ці­янскіх му­зы­каў, а так­са­ма свед­чан­ні лю­дзей, якія рас­па­вя­да­лі пра зна­чэн­не ве­ры і Бо­га ў іх жыц­ці.

Ма­ры­на ВА­ЛА­САР
Фо­та аўта­ра, з архі­ва па­ра­фіі Св. Ка­зі­мі­ра ва Усе­лю­бе, а так­са­ма з ад­кры­тых кры­ніц.