Час на шчаслівыя варожбы

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

Дзе­сь­ці амаль ад­ра­зу па­сля Чар­но­бы­льс­кай ка­тас­тро­фы ў па­цяр­пе­лую ад ра­ды­яцыі Вет­ку пры­еха­лі жур­на­ліс­ты з япон­скай на­цы­яна­ль­най га­зе­ты “Аса­хі сім­бун” (“Ра­ніш­няе со­нца”). Кож­ны з іх, як я зра­зу­меў, меў яшчэ і спрак­ты­ка­ва­насць у на­ву­ко­вай дзей­нас­ці. Бы­лі яшчэ пе­ра­клад­чык і не­йкі дэ­пу­тат з Мас­квы. Ці­ка­ві­ла іх сту­пень за­бру­джа­нас­ці ра­ёна. Су­пра­ва­джаць дэ­ле­га­цыю на рэ­дак­цый­ным “Уа­зі­ку” да­ру­чы­лі мне. Дзень мы мат­ля­лі­ся па вёс­ках. Япон­цы ра­бі­лі за­ме­ры, цо­ка­лі язы­ка­мі і кру­ці­лі ў рос­па­чы га­ло­ва­мі. Але га­вор­ка пра іншае. На ад­ным з ху­та­роў ба­бу­ль­ка-ста­ра­вер­ка за­пра­сі­ла ў ха­ту. Япон­цы збі­лі­ся ў куч­ку ля по­ку­ці з іко­на­мі, вя­лі­кі­мі, яркі­мі, пе­ра­ка­наў­чы­мі. Хто­сь­ці па­пра­сіў прад­аць хоць ад­ну. Ба­бу­ль­ка раз­зла­ва­ла­ся: “Ка­лі б так па­пра­сіў, я б ад­да­ла, — і пра­во­дзі­ла нас сло­ва­мі: — Аб­ра­зы не прад­аюц­ца”. Мя­не, ма­ла­до­га, гэ­та ве­ль­мі ўра­зі­ла. Іко­на — кан­цэн­тра­цыя ве­ры, а яе ку­піць не­маг­чы­ма. По­тым, да сло­ва, мне не­ка­ль­кі раз­оў бу­дуць пра­па­ноў­ваць па вёс­ках іко­ны, якія згу­бі­лі гас­па­да­роў. Я ка­тэ­га­рыч­на ад­маў­ляў­ся, бо і па сён­ня ба­юся па­та­емнай сі­лы аб­ра­за.

/i/content/pi/cult/880/18649/18.jpgМой дзед Сця­пан, ка­лі кі­ра­ваў па­сля вай­ны ра­ёнам, быў ва­яўні­чым атэ­істам і, мяк­ка ка­жу­чы, не над­та ша­на­ваў Вет­каў­скую іка­на­піс­ную шко­лу і на­ра­біў па гэ­тай пры­чы­не шмат гра­хоў. Пры яго жыц­ці я так і за­стаў­ся не­хрыш­чо­ным (ве­ру пры­няў то­ль­кі ў Мін­ску ў 33 га­ды).

Ма­ці па­ло­ву жыц­ця тры­ма­ла ста­ра­вер­скую іко­ну, што да­ста­ла­ся ад вяс­ко­вай сяс­тры, а той — ад цёт­кі. Іко­на — “жа­но­ча­га” лё­су. Па­сля смер­ці ма­ці да­ста­ла­ся яна пля­мен­ні­цы.

Для ча­го я гэ­та ўсё? Іко­на, як і шчас­це, — пан­яцце аса­біс­тае, ро­да­вае, на­ват інтым­нае і пе­рад­аец­ца ад ба­ць­коў дзе­цям. У гэ­тым, ка­лі хо­ча­це, — так­са­ма на­цы­яна­ль­ная пе­ра­емнасць. Я ба­чыў шмат этна­па­ко­яў у сель­скіх клу­бах і біб­лі­ятэ­ках, але ікон у экс­па­зі­цы­ях па­куль не заў­ва­жаў. І гэ­та доб­ры знак: аб­ра­зы пра­цу­юць па сва­ёй не­пас­рэд­най, так бы мо­віць, спе­цы­ялі­за­цыі. Ні­чо­га не маю су­праць, ка­лі ў му­зеі трап­ля­юць іко­ны, якія згу­бі­лі гас­па­да­роў. Вы­мі­ра­юць вёс­кі — вы­мі­ра­юць ро­ды. Але ж сі­ту­ацыя ка­лі­сь­ці па­він­на змя­ніц­ца.

Што­сь­ці не ве­ль­мі про­ста да­лі­ся мне гэ­тыя рад­кі. Ну ды лад­на. Па­га­во­рым пра сён­няш­нюю по­шту. Усё, як і за­ўжды, стра­ка­та ды надзён­на.

Вя­ду­чы ме­та­дыст па рэ­алі­за­цыі ку­ль­тур­на-дзе­ла­вых пра­ектаў і раз­віц­ці ту­рыз­му Гро­дзен­ска­га ра­ённа­га ку­ль­тур­на-інфар­ма­цый­на­га цэн­тра На­тал­ля Ра­ма­но­віч лю­біць сваю ра­дзі­му, зем­ля­коў і іх ку­ль­ту­ры. Па­ста­янна пра гэ­та пі­ша. Сён­ня На­тал­ля Іо­сі­фаў­на рас­па­вя­ла пра свя­ты Анджэй­кі і Ка­та­жын­кі. Аб­одва пры­па­да­юць на ка­нец ліс­та­па­да і тра­ды­цый­на звя­за­ны з ва­раж­бой. “На Ка­та­жын­кі ва­ра­жы­лі хлоп­цы, — пі­ша аўтар­ка, — На Анджэй­кі — дзяў­ча­ты. Як згад­вае жы­хар­ка Адэль­с­ка Ма­рыя Кан­дру­се­віч (1939 г.н.),сён­ня ўсё ра­дзей ва­ро­жаць на бу­ду­ча­га му­жа або жон­ку, а ра­ней у гэ­ту ноч бы­лі вя­сё­лыя за­ба­вы, тан­цы, пес­ні, на­ват дзе­ці ва­ра­жы­лі. Па­куль этног­ра­фы бу­дуць вы­свет­ляць, ча­му ме­на­ві­та Свя­ты Андрэй — апос­тал, ры­бак і па­плеч­нік Хрыс­та — стаў за­ступ­ні­кам во­се­ньс­кіх ва­рож­баў, я ўпэў­не­на, доб­рая тра­ды­цыя адзна­чаць гэ­тае свя­та ў ка­та­лі­коў бу­дзе пра­цяг­вац­ца”.

На­ступ­ная сяб­роў­ка рэ­дак­цыі — На­тал­ля Бі­лі­ма­ва, ма­лод­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Ган­ца­віц­ка­га ра­ённа­га до­ма ра­мёс­тваў. Падзея, пра якую рас­па­вя­дае аўтар­ка, не з лі­ку ша­ра­го­вых. Мяр­куй­це са­мі: 19 ліс­та­па­да ў Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­цы ад­кры­ла­ся вы­ста­ва “Шэ­дэў­ры ган­ца­віц­кіх май­строў”.

На­тал­ля Бі­лі­ма­ва пі­ша: “Пад­час ме­рап­ры­емства свае ра­бо­ты прэ­зен­та­ва­лі на­род­ныя май­стры па ткац­тве Ні­на Ка­зак і Улля­на Він­нік, па ке­ра­мі­цы — Ві­та­лій Ша­пя­ле­віч, кі­раў­нік на­род­на­га клу­ба май­строў на­род­най твор­час­ці “Ба­гач” Ма­рыя Му­ха, май­стар па мас­тац­кім рос­пі­се Во­ль­га Іва­но­віч, тка­чы­ха Але­на Ця­луш­ка і са­ло­мап­ля­це­льш­чы­ца Ва­лян­ці­на За­нь­ка.” Біб­лі­ятэ­ка­раў з чы­та­ча­мі ве­ль­мі здзі­ві­лі і пры­га­жосць тво­раў, і спрак­ты­ка­ва­насць май­строў. Леп­шай атэс­та­цыі для до­ма ра­мёс­тваў і не ўя­віць.

Рэ­гу­ляр­на пі­ша пра да­сяг­нен­ні сва­ёй уста­но­вы за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы Да­р’я Мар­цін­ке­віч. Гэ­тым раз­ам га­вор­ка пра этнаг­ра­фіч­ную га­дзі­ну “З на­род­ных кры­ніц: свя­ты во­се­ні” ў інтэг­ра­ва­най біб­лі­ятэ­цы агра­га­рад­ка Дво­рыш­ча. Дзе­ці, бу­дзем спа­дзя­вац­ца, за­пом­няць сэнс Ба­га­ча, Па­кро­ваў ды Дзя­доў.

Не за­бы­вае нас і Андрэй Струн­чан­ка. Ён пі­ша пра вы­ста­ву руч­ні­коў, вы­раб­ле­ных удзе­ль­ні­цай на­род­на­га жа­но­ча­га клу­ба “За­ла­ты ўзрост” Ма­ры­яй Зу­бач з вёс­кі Суд­ні­кі. Ме­рап­ры­емства ад­бы­ла­ся ў Ма­за­лаў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы (Ві­цеб­скі ра­ён). У экс­па­зі­цыі — руч­ні­кі 70-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Па­сля за­кан­чэн­ня вы­ста­вы руч­ні­кі бу­дуць пе­рад­адзе­ны ў фон­ды этнаг­ра­фіч­най за­лы Ма­за­лаў­ска­га сель­ска­га до­ма ку­ль­ту­ры.

“Чы­та­ем раз­ам тво­ры Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча”. Так на­зы­ва­ецца аб­лас­ная акцыя, што пра­йшла ў Ваў­ка­выс­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы. Актыў­ны ўдзел ў ме­рап­ры­емстве бра­лі на­ву­чэн­цы мясц­ова­га пед­ага­гіч­на­га ка­ле­джа. На­пі­са­ла пра гэ­та біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла аб­слу­гоў­ван­ня і інфар­ма­цыі Іры­на Ка­роль.

Пра­йшоў кон­курс на леп­шы ля­леч­ны до­мік ся­род біб­лі­ятэ­ка­раў Гро­дзен­ска­га ра­ёна. Га­лоў­ны біб­лі­ятэ­кар па арга­ні­за­цый­на-мар­ке­тын­га­вай дзей­нас­ці інфар­ма­цый­на-біб­лі­ятэч­на­га ад­дзе­ла Гро­дзен­ска­га ра­ённа­га ку­ль­тур­на-інфар­ма­цый­на­га цэн­тра Ка­ры­на Ошва рас­па­вя­дае, што акцыя ад­бы­ла­ся на свя­це “Ля­ль­ка ў ка­ра­го­дзе жыц­ця” ў агра­га­рад­ку Інду­ра. Ля­леч­ны до­мік “Нё­ман­скі ва­сі­лёк” са Скі­дзе­льс­кай га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі ся­мей­на­га чы­тан­ня. До­мік мае цаг­ля­ную печ, ка­ля яе — пяч­ны рыш­ту­нак: ка­ча­рэж­нік, віл­кі і ча­пя­ла. Прад­стаў­ле­ны так­са­ма ра­бо­ты Луц­каў­лян­скайРа­ціц­кайАзёр­скайІндур­скай сель­скіх біб­лі­ятэк.

З Дзят­ла­ва пра­цяг­ва­юць па­ве­дам­ляць пра акцыю “Пес­ня ў кож­ны дом”. Сек­тар па­зас­та­цы­янар­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ль­ніц­тва Дзят­лаў­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці на­ве­даў ад­да­ле­ныя вёс­кі Мі­роў­шчы­ныТру­хо­на­ві­чыПа­цоў­шчы­на. Усе раз­ам спя­ва­лі пес­ні пад ба­ян.

Тэ­му аб­слу­гоў­ван­ня ад­да­ле­ных і ма­ла­на­се­ле­ных вё­сак пра­цяг­вае біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га За­янчкоў­ская. Га­вор­ка пра акцыю “Но­выя кні­гі хо­чуць па­зна­ёміц­ца”. Яна пра­йшла ўжо ў вёс­ках Пад­оль­цыЛіп­кіШа­дзю­ны і Стры­пу­ны.

Яшчэ ад­на на­ві­на ад Во­ль­гі За­янчкоў­скай. Ад­бы­ло­ся чар­го­вае па­ся­джэн­не лі­та­ра­тур­на­га аб’­яднан­ня “Астра­вец­кай зям­лі га­ла­сы”. На гэ­ты раз для сус­трэ­чы бы­ла асаб­лі­вая на­го­да: сяб­ры аб’­яднан­ня Ка­пі­та­лі­на Пят­роў­ская і Люд­мі­ла Ку­ха­рэ­віч свят­ка­ва­лі дзень на­ро­дзі­наў. Аб­едзве жан­чы­ны пі­шуць пра­чу­лыя вер­шы. Гэт­кі­мі ж пра­чу­лы­мі бы­лі і він­ша­ван­ні ад ка­лег.

22 ліс­та­па­да ў Шчу­чын­скай дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­цы інфарм-рэ­ліз “Пра­ва ма­ле­нь­ка­га гра­ма­дзя­ні­на” па­зна­ёміў чы­та­чоў з да­ку­мен­та­мі, дзе пра­пі­са­ны пра­вы ўсіх дзя­цей. На пры­кла­дах лі­та­ра­тур­ных ге­ро­яў дзе­ці вы­зна­ча­лі, якія кан­крэт­на пра­вы бы­лі па­ру­ша­ны ці аб­аро­не­ны. Ішла га­вор­ка і пра дзі­ця­чыя аб­авяз­кі. На­пі­са­ла пра гэ­та біб­лі­ятэ­кар Ган­на Кар­по­віч.

І за­вяр­шае на­шу сён­няш­нюю пад­бор­ку ліст ад Та­ма­ры Кру­та­ле­віч, за­гад­чы­ка ад­дзе­ла мар­ке­тын­гу Бя­рэ­зін­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі. Ме­на­ві­та спа­да­ры­ня Кру­та­ле­віч пры­ду­ма­ла па­тры­ятыч­ныя суб­оты. Ад­на з іх на­зы­ва­ла­ся “Го­нар ма­ем лі­чыц­ца зем­ля­ка­мі”. Су­пра­цоў­ні­кі ўста­но­вы “на­ма­ля­ва­лі” парт­рэт ака­дэ­мі­ка Мі­ка­лая Ба­ры­се­ві­ча — ура­джэн­ца вёс­кі Луч­ны Мост, парт­ыза­на і фран­та­ві­ка, фі­зі­ка, Ге­роя Са­цы­яліс­тыч­най пра­цы, кі­раў­ні­ка Ака­дэ­міі на­вук БССР, жыц­цё яко­га па­він­на стаць пры­кла­дам для сён­няш­няй мо­ла­дзі.

Пі­шы­це пра ці­ка­вае!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"