Якія ж Ка­ля­ды без Вя­лі­ка­га?

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

Лі­та­ра­ль­на праз не­ка­ль­кі дзён па­чнец­ца зі­ма, а там не за га­ра­мі і ўсі­мі ўлю­бё­ныя ка­ляд­ныя свя­ты. Пра тое на­гад­ва­юць не то­ль­кі пер­шыя сня­жын­кі, што па­тру­сі­лі ды знік­лі, але і афі­ша на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­атра. У ся­рэ­дзі­не снеж­ня нас ча­кае ХІ Мін­скі між­на­род­ны Ка­ляд­ны опер­ны фо­рум. Сле­дам за ім — ча­ра­да свя­точ­ных спек­так­ляў і кан­цэр­тных пра­грам. А ў па­чат­ку на­ступ­на­га го­да — да­клад­на 13 сту­дзе­ня — у тэ­атры ад­бу­дзец­ца 13-ы па лі­ку “ста­ра­на­ва­год­ні” баль. Пра ўсё гэ­та і мно­гае іншае мы па­ра­змаў­ля­лі з Ге­не­ра­ль­ным ды­рэк­та­рам На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га Вя­лі­ка­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі Вя­час­ла­вам ГАР­БУ­ЗА­ВЫМ.

/i/content/pi/cult/880/18648/16.jpg— Вя­час­лаў Іва­на­віч, а як вы сус­тра­ка­еце Ка­ля­ды? Раз­умею, што ад­ка­жа­це: маў­ляў, у тэ­атры, ды ўсё ж — што та­кое гэ­тае свя­та для вас?

— Ка­ля­ды і Но­вы год — свя­ты ся­мей­ныя. Яны ня­суць ра­дасць, прад­чу­ван­не цу­ду, каз­кі, но­вых да­сяг­нен­няў. І ко­ль­кі ні га­ва­ры­лі б, што тэ­атр — гэ­та і ёсць сям’я, у жыц­ці кож­на­га па­він­на быць мес­ца не то­ль­кі для ка­лег і сяб­роў, але і для са­мых бліз­кіх — для ўлас­най сям’і. Тым бо­льш у та­кія свя­ты, што сім­ва­лі­зу­юць но­вы этап: На­ра­джэн­не Хрыс­то­ва, на­ра­джэн­не но­ва­га го­да, но­вых пла­наў і ад­на­ча­со­ва — пад­вя­дзен­не пэў­ных вы­ні­каў, маг­чы­масць азір­нуц­ца і зра­зу­мець, ку­ды ты ру­ха­ешся, ці ў пра­ві­ль­ны бок.

— Ка­ляд­ны опер­ны фо­рум вы­кон­вае гэ­тыя за­да­чы?

— А як жа! Па­вод­ле тра­ды­цыі, ён збі­рае раз­ам най­леп­шыя прэм’ерныя спек­так­лі на­ша­га тэ­атра, айчын­ных і за­меж­ных опер­ных зо­рак. І ўжо ад­но гэ­та да­зва­ляе зір­нуць на наш тэ­атр і раз­віц­цё на­цы­яна­ль­на­га опер­на­га мас­тац­тва з інша­га ра­кур­су. Сё­ле­та гэ­та бу­дуць “Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха” Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на, “Фа­уст” Шар­ля Гу­но і ран­няя опе­ра Пу­чы­ні “Ві­лі­сы. Фа­тум”. Пер­шы спек­такль, да та­го ж, удзе­ль­ні­чае ў Рэ­спуб­лі­кан­скім кон­кур­се на леп­шы ку­ль­тур­ны пра­ект па­тры­ятыч­най тэ­ма­ты­кі. Двое дру­гіх ста­лі на­мі­нан­та­мі ня­даў­няй На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі, вы­йшлі ў фі­нал. “Фа­уст” быў пры­зна­ны леп­шым опер­ным спек­так­лем і леп­шай пра­цай рэ­жы­сё­ра ў га­лі­не му­зыч­на­га тэ­атра (да­рэ­чы, Ган­на Ма­тор­ная ста­ві­ла і “...Ста­ха”). Так што га­на­рыц­ца ёсць чым. Але Ка­ляд­ны опер­ны фо­рум — гэ­та яшчэ і крок у не­вя­до­мае, ад­крыц­цё ча­го­сь­ці но­ва­га. Сё­ле­та свя­та рас­пач­нец­ца прэм’ерай опе­ры Ка­мі­ля Сен-Сан­са “Сам­сон і Да­лі­ла”. Яе ста­віць пры­ма на­ша­га тэ­атра, якая вы­сту­пае на най­леп­шых сцэ­нах све­ту, за­слу­жа­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Акса­на Вол­ка­ва. “Ві­лі­сы...” бы­лі яе дып­лом­най пра­цай як рэ­жы­сё­ра і ад­ра­зу атры­ма­лі вы­со­кую ацэн­ку кры­ты­каў. Ці­ка­вым і шмат у чым не­ча­ка­ным аб­яцае быць і “Сам­сон...”. Ды­ры­жо­рам-па­ста­ноў­шчы­кам вы­сту­пае Алег Ля­сун. Мас­так — Этэль Іош­па з Рас­іі, ула­да­ль­ні­ца прэ­міі «За­ла­тая мас­ка». Ба­лет­май­стар — Сяр­гей Мі­кель, адзна­ча­ны На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­мі­яй два га­ды та­му. У час фо­ру­му спек­такль бу­дзе па­ка­за­ны двой­чы за­пар — з роз­ным вы­ка­на­ль­ніц­кім скла­дам. У дру­гі ве­чар у ро­лі Сам­со­на вы­йдзе за­про­ша­ны ра­сій­скі са­ліст Іван Гын­га­заў.

/i/content/pi/cult/880/18648/17.jpg— На­ко­ль­кі я ве­даю, у да­лей­шым пра­спя­ваць парт­ыю Да­лі­лы збі­ра­ла­ся сус­вет­на зна­ка­мі­тая са­ліс­тка Ма­ры­інска­га тэ­атра Ка­ця­ры­на Се­мян­чук.

— На Ка­ляд­ным фо­ру­ме за­яўле­ны яе со­ль­ны кан­цэрт. Яна ўра­джэн­ка Бе­ла­ру­сі, гас­тра­люе па ўсім све­це, ды не губ­ляе су­вя­зяў з ра­дзі­май, і мы за­ўжды ра­ды чуць яе шы­коў­нае мец­ца-сап­ра­на на на­шай сцэ­не. Ну а за­вер­шыц­ца фо­рум, па­вод­ле тра­ды­цыі, га­ла-кан­цэр­там, дзе вы­сту­пяць на­шы і за­меж­ныя зор­кі. Ды­ры­жы­ра­ваць ім бу­дзе Джан­лу­ка Мар­ча­но з Іта­ліі, ужо доб­ра вя­до­мы на­шым гле­да­чам па сва­іх ра­ней­шых пры­ездах.

— Вы са­мі да нас так­са­ма пры­еха­лі — з Брэс­та, дзе ўзна­ча­ль­ва­лі Брэс­цкі ака­дэ­міч­ны тэ­атр дра­мы. Гэ­ты го­рад, мож­на ска­заць, зна­ка­вы для опе­ры. Ка­лі­сь­ці ў 90-я кам­па­зі­тар Ула­дзі­мір Со­лтан ма­рыў ства­рыць там опер­ны тэ­атр. У 2000-я з той жа ідэ­яй вы­сту­паў опер­ны са­ліст і рэ­жы­сёр Ула­дзі­мір Экна­дзі­ёсаў. Бо ў там­тэй­шым тэ­атры ёсць доб­ры сім­фа­ніч­ны аркестр, які рэ­гу­ляр­на дае со­ль­ныя кан­цэр­ты. На му­зыч­ным фес­ты­ва­лі “Ка­ляд­ныя ве­ча­ры” гу­чаць опер­ныя фраг­мен­ты, на тэ­атра­ль­ным — “Бе­лая Ве­жа” — ся­род іншых спек­так­ляў сус­тра­ка­юцца опе­ры, ба­ле­ты, мю­зік­лы. А якія ва­шы ўлас­ныя ста­сун­кі з гэ­ты­мі жан­ра­мі?

— Я ро­дам з ма­ле­нь­ка­га га­рад­ка Пру­жа­ны, што на Брэс­тчы­не. Свай­го тэ­атра там ня­ма, і ўпер­шы­ню я да­лу­чыў­ся да гэ­та­га мас­тац­тва то­ль­кі ў шко­ле. У ма­лод­шых кла­сах нас не­як па­вез­лі ў Брэс­цкі тэ­атр ля­лек. Я ўжо не па­мя­таю, якую ме­на­ві­та каз­ку мы гля­дзе­лі, але ўра­жан­ні бы­лі вя­лі­кія. На зва­рот­ным шля­ху ў аўто­бу­се то­ль­кі гэ­та і аб­мяр­коў­ва­лі. А ў опе­ру я ўпер­шы­ню па­тра­піў, ужо ка­лі ву­чыў­ся ў Мін­ску, у Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Мы на­вед­ва­лі роз­ныя тэ­атры: бы­лі ў На­цы­яна­ль­ным імя Мак­сі­ма Гор­ка­га, у Ку­па­лаў­скім, у РТБД. Але опер­ны па­кі­нуў са­мыя не­за­быў­ныя ад­чу­ван­ні: сап­раў­дны па­лац, што ні спек­такль — яркае маш­таб­нае ві­до­віш­ча. І та­ды ж я зра­зу­меў, што ка­лі ў дра­ма­тыч­ны тэ­атр мож­на ісці зня­нац­ку, без па­пя­рэд­няй пад­рых­тоў­кі, дык да опе­ры трэ­ба рых­та­вац­ца. Як мі­ні­мум — па­чы­таць ліб­рэ­та, мець ха­ця б мі­ні­ма­ль­ны во­пыт у слу­хан­ні му­зыч­най кла­сі­кі. Тое ж раю і ця­пе­раш­нім гле­да­чам.

— Опер­ны фо­рум, да­лей­шы Вя­лі­кі на­ва­год­ні баль — гэ­та яшчэ і да­дат­ко­выя за­ха­ды да пры­цяг­нен­ня ў тэ­атр но­вай пуб­лі­кі. Да­рэ­чы, вам яе ха­пае, асаб­лі­ва ў пан­дэ­мію?

— З улі­кам ця­пе­раш­няй сі­ту­ацыі рас­са­джва­ем гле­да­чоў у шах­мат­ным па­ра­дку, та­му квіт­коў у про­даж па­сту­пае ўдвая ме­ней. Ці­ка­васць да тэ­атра не зга­сае. Не то­ль­кі да на­ша­га, бо я маю на ўва­зе ўсё тэ­атра­ль­нае мас­тац­тва з раз­ма­ітас­цю яго жан­раў, ві­даў і кі­рун­каў. Тэ­атр як від мас­тац­тва дае маг­чы­масць асэн­са­ваць свой аса­біс­ты свет. Ён ня­се тое доб­рае, свет­лае, чыс­тае, без ча­го жыць не­маг­чы­ма. На маю дум­ку, гэ­та адзін з са­мых інтэ­лек­ту­аль­ных ві­даў мас­тац­тва. Пры ця­пе­раш­нім рос­кві­це ві­дэ­акан­тэн­ту, дзе да ра­ней­ша­га тэ­ле­ба­чан­ня да­лу­чы­лі­ся інтэр­нэт-рэ­сур­сы, маг­чы­мас­ці шмат­лі­кіх га­джэ­таў, тэ­атр усё роў­на ні­ко­лі не знік­не. Бо дае тую ўза­ема­су­вязь сцэ­ны і за­лы, якую не ў ста­не за­бяс­пе­чыць ні­якае са­мае пра­су­ну­тае ві­дэа. Той уз­ае­ма­абмен энер­ге­ты­кай, што ўзні­кае ў час спек­так­ляў, ніш­то не ў ста­не за­мя­ніць.

— Але ж на­ва­год­ні баль — гэ­та, пэў­на, не бо­льш як ку­ль­тур­нае баў­лен­не ча­су. Пра­ца для ног і для це­ла, але ад­па­чы­нак для ду­шы.

— Тэ­атр у ста­не спа­лу­чыць ад­па­чы­нак з ду­хоў­най пра­цай. На­ва­год­ні баль у Вя­лі­кім не звык­лая “дыс­ка­тэ­ка”. Акра­мя ўлас­на ба­ль­най пра­гра­мы (а сё­ле­та бу­дуць Ка­ра­леў­скі і Опер­ны ба­лі), тан­цаў, ка­ра­оке і на­ват га­дан­няў, прад­ка­зан­няў астро­ла­гаў ды іншых за­баў­ля­ль­ных дэ­та­ляў, на­шых гас­цей ча­ка­юць кан­цэр­тныя пра­гра­мы, квэс­ты, якія, без­умоў­на, ма­юць эстэ­тыч­ную і асвет­ніц­кую скі­ра­ва­насць. Да­дам, што баль у тэ­атры — да­ўняя тра­ды­цыя. Ра­ней на­ват тэ­атра­ль­ныя бу­дын­кі пра­екта­ва­лі­ся так, каб гля­дзе­ль­ную за­лу мож­на бы­ло хут­ка вы­зва­ліць ад крэс­лаў і пе­ра­тва­рыць у тан­ца­ва­ль­ную.

— Да­рэ­чы, вы са­мі тан­цу­еце?

— На жаль, не. Але пла­ную за­тан­ца­ваць ужо на гэ­тым ба­лі, ка­лі атры­ма­ецца. Мы ча­ка­ем не то­ль­кі доб­ра спрак­ты­ка­ва­ных ама­та­раў тан­цаў! Баль — пан­яцце бо­льш шы­ро­кае, там кож­ны мо­жа знай­сці “ку­то­чак” для ду­шы — што ка­му бо­льш спа­да­ба­ецца. А для тых, хто хо­ча за­тан­ца­ваць і па­пя­рэд­не на­быў квіт­кі на Вя­лі­кі на­ва­год­ні баль, ха­рэ­ограф Юлія Дзят­ко пра­во­дзіць за­нят­кі.

— У Брэс­цкім тэ­атры вы што­сь­ці пад­обнае ла­дзі­лі?

— На­ва­год­ніх ба­ляў там не бы­ло, то­ль­кі звык­лыя дзі­ця­чыя ра­ніш­ні­кі. А вось да Між­на­род­на­га дня тэ­атра ў са­ка­ві­ку ла­дзі­ла­ся акцыя “Ноч у тэ­атры”, дзе на­вед­ва­ль­ні­кі маг­лі па­спра­ба­ваць ся­бе ў ро­лі акцё­раў, стаць удзе­ль­ні­кам май­стар-кла­саў, квэс­таў, а га­лоў­нае — спаз­наць тэ­атр з інша­га бо­ку, не то­ль­кі праз свят­ло рам­пы.

— Па­між Ка­ляд­ным опер­ным фо­ру­мам, што про­йдзе з 14 па 22 снеж­ня, і Вя­лі­кім на­ва­год­нім ба­лем, па­вод­ле тра­ды­цыі пры­зна­ча­ным на Ста­ры Но­вы год 13 сту­дзе­ня, тэ­атр так­са­ма не ад­па­чы­вае.

— У пе­рад­на­ва­год­нія дні і зі­мо­выя ка­ні­ку­лы гле­да­чоў ча­ка­юць са­мыя ўлю­бё­ныя спек­так­лі. Гэ­та най­перш са­мы ка­ляд­ны ба­лет, дзея­нне яко­га раз­гор­тва­ецца на свя­та, — “Шчаў­ку­нок” з му­зы­кай Чай­коў­ска­га ў яркай, ві­до­віш­чнай і ад­на­ча­со­ва фі­ла­соф­скай па­ста­ноў­цы Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева. Спек­такль ці­ка­вы і дзе­цям, і да­рос­лым, та­му па­каз­ва­ецца і як ра­ніш­ні, і як вя­чэр­ні. За­пла­на­ва­на не­ка­ль­кі свя­точ­ных кан­цэр­таў з ад­мет­най пра­гра­май. У час ра­ніш­ні­каў ад­бу­дзец­ца што­сь­ці на­кшталт “хіт-па­ра­да” дзі­ця­чых спек­так­ляў.

— А што па­гля­дзе­лі ва­шы дзе­ці? Што ім най­бо­льш спа­да­ба­ла­ся?

— Май­му ста­рэй­ша­му сы­ну 15 га­доў — той уз­рост, які лі­чыц­ца “скла­да­ным пе­ра­ход­ным” і су­пра­ва­джа­ецца пе­ра­ацэн­кай каш­тоў­нас­цей. Ён па­гля­дзеў не­ка­ль­кі спек­так­ляў і адзна­чыў, як ні дзіў­на для хлоп­чы­ка, ба­лет “Ган­на Ка­рэ­ні­на”.

— Цу­доў­ны вы­бар! Спек­такль ад­но­ль­ка­ва пры­язна быў успры­ня­ты пуб­лі­кай і кры­ты­ка­мі і атры­маў На­цы­яна­ль­ную тэ­атра­ль­ную прэ­мію. Які­мі яшчэ най­мен­ня­мі па­поў­ніц­ца афі­ша да кан­ца се­зо­на?

— Най­перш гэ­та ба­лет “Спя­чая пры­га­жу­ня” ў па­ста­ноў­цы мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка тэ­атра, на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі і СССР Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева. Што ж да опе­ры, дык пла­ну­ем па­ра­да­ваць і да­рос­лую, і дзі­ця­чую аўды­то­рыю. І мо­ла­дзе­вую так­са­ма. Бо схі­ль­ная да вы­дум­кі рэ­жы­сёр Ган­на Ма­тор­ная рых­туе “Лю­боў­ны на­пой” Да­ні­цэ­ці. А яе ма­лод­шая ка­ле­га На­тал­ля Ку­зь­мян­ко­ва па­ста­віць ран­ні зін­гшпіль Мо­цар­та “Бас­ць­ен і Бас­ць­ена”, які мы бу­дзем па­каз­ваць у Ка­мер­най за­ле як да­да­так да экс­кур­сій па тэ­атры.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"